У 1848 г. антонаў крыж забралі. Архэолягічныя камісія 17 лютага 1908 г. зацікавілася антонавым крыжом. Аказалася, што «ревннтелн православня» перара білі шасьціканцовы на васьміканцовы крыж. Сябры архэолягічнай камісіі вынеслі пастанову: «зьвярнуцца ў Сьвяшчэнны Сынод з просьбаю вярнуць пер шапачатковую форму крыжа і вярнуць яго ў ноўгарадзкі Сафійс кі сабор» (16, 98; 17, 47-48, таб. ХХУ; 18. 335). П.Бацюшкаў паведамляе, што ў берасьцейскім саборы перахоўваўся вельмі старой работы шасьціканцовы (пат рыаршы) крыж. У цэнтры верхняй папярэчкі невялічкі шасыдіканцовы крыжык, які сьведчыў, што пад ім знахо дзіліся нейкія мошчы. (19. вып. УПІ; Кіеўскі Сафійскі сабор пабудаваны 1017-1037 гг. У цэнтральным купале з 4-х мазаічных архангелаў захаваўся толькі адзін арыгінальны архангел з 10431046 гг. Ён у правай руцэ трымае лябарум з надпісам «агіос», у левай—сфэра з патрыаршым крыжам на Галгофе (20. 111 112, мал.38; 21. 81-82, м5; 22, 225, м. I) У міхайлаўскім алтары на цэлую ап сыду намаляваная фрэска архістратыга Міхаіла з сфэраю ў правай руцэ, на сфэ ры патрыаршы крыж. У паўдзённым нефу ў купалах дзьве фрэскі архангелаў з 1046-1067 гг. Кожны зь іх трымае сфэру ў руцэ. на сфэрах патрыаршыя крыжы. (22, 236, мал. 24 і 25) У сьценах сафійскага сабору хавалі нябожчыкаў, у адной сьцяне замуроўвалі нябо- ст. (20, мал. 151). жчыка. намалявалі патрыаршы крыж XI Недалёк Ноўгарада стаяла царква сьв. Спаса ў Нерэліцы. Дасьледчыкі ка жуць, што фрэскі ў Нерэліцкай царвке вельмі добра зьберагліся ў арыгінальным выглядзе. У алтары фрэска — Бог мацер Вялікай Панагіі,на грудзях Хрыс тос, над галавой прэстол з патрыаршым крыжом. У інтэр’еры царквы фрэскі сьв.Варвары, Лідзіі, Лаўрына, воіна Іоана, Сазонта (мэдальён) —усе у руках трымаюць патрыаршыя крыжы. (24, мал. 79, 156, 162, 168,177, 178). Архіяпіскап наўгародзкі Грыгоры ў 1330 г. ад патрыарха канстантынопальскага атрымаў права на белы клобук і «кресчатые рнзы». Ён зрабіў для сабору ноўгародзкай Сафіі дзьверы медзяныя з пазалочанай гравіроўкай. На гравюры «Дабравешчаньня» на вышыні правага пляча сьв. Марыі патрыаршы крыж на Галгофе На гравюры «Зыход Хрыста ў пекла» Хрыстос тры мае патрыаршы крыж. (26, 404, 412) Сьв. Лаўрын, Нерэліцы Годная ўвагі фрэска «Вадохрышча» зь Нерэліц. У вадзе Іардана патрыаршы Крыж (22, 125). Першымі сьвятымі кіеўскай мітра поліі былі князі Барыс і Глеб. Яны былі забітымі ў 1015 г. кн. Сьвятаполкам. Барыс і Глеб былі сынамі бізантыйскай прынцэсы Ганны, якую выдалі за муж за кн. Уладзімера Сьвятославовіча. Пасьля сьмерці бацькі яны зьяўляліся прэтэндэнтамі на вялікі княжы кіеўскі пасад. Праслаўленьне Барыса і Глеба пача лося 5 год пасьля забойства, a 20 гра веня 1072 г. адбылася кананізацыя. Сьв. Барыс і Гелб на іконах да паловы XIII трымаюць чатырохканцовыя крыжы. У палове ХІП ст. зьявіліся іконы, на якіх Барыс і Глеб трымаюць шасьціканцовыя, патрыаршыя крыжы. Пад канец ХУІ ст. Барыс трымае патрыаршы крыж, а Глеб васьміканцовы. ( 24 мал. .2; 25, мал.5) У Пскове, у пакроўскай царкве эк спэдыцыя з Эрмітажу праводзіла дось леды і выявіла фрэскі зь першай паловы ХІУ ст. Сьвятыя трымаюць патрыаршыя крыжы (27 6). У справаздачы Расейскага гістарыч нага музэя за 1909 г. паведамляецца, што ў Разані была знойдзеная медзяная іконка «Вадохрышча». Яна з XIII ст, малю нак зроблены тэхнікай залатой наводкі (28, 13S. №&) У Горадні падчас архэолягічных рас копкаў знайшлі царкву XII ст. На цэгле былі намаляваныя патрыаршыя крыжы. Такія-ж крыжы знойдзеныя на цэгле го радзенскага замку (29. 126, 132) У Смаленску цэгла царквы на Пера конным завулку зь першай паловы XII ст. мела клеймы, падобныя патрыршаму крыжу.іЗО, 112 1/3) (Працяг у наступным нумары) Бібліяграфія 16. Мітраполнт Макары. Нстормя Русской церквн. Спб. т.ІП. 17. Древностн Росснйского госу дарства, нзд. по высочайшему повеленню государства нм. Ннколая 1. М. 1849. 18. Запнскн отдела русской «славян ской археологнн Русского Археологнческого обідества. Сборннк. Спб. 1908, т.ІХ. ІЭ.Батюшков П.Н. Памятнмкн русской старнны в западных губерннях нмперіт. Спб. 1885, вып. УІП. 20 Powsenko О. The cathedral of St. Sophia in Kiev. New York, 1954. 21. Лазарев B.H. Мозанкн Софнн Кневской. M.1960. 22. Lazarev V. Old Russian Murals and Mosaics, London, 1966, 23. Толстой I, Кондаков H. Русскне древностн в памятннках нсскуства. Спб. 1899 г. 24. Кандаков Н.П. Русская нкона. Прага. 1929 г. 25. Talbot-Rice Т. Russian icons. New York. 1963. 26. Лазарев B.H. Васнльевскне врата 1336 г. Советская археологня. Сборннк. M.1953, т.ХУІІІ. 27. Белецкпй В.Д. Работы псковской эскпедпцкм государственного Эрмнтажа Археологнчесткне открытня за 1977 г. M.1978. 28. Монгайт А.Л. Старая Рязань. Матерналы н нсследовання по археологнн СССР (МНА). М. 1955, № 49. 29. Вороннн Н.Н. Древнее Гродно. МНА, 41, М„ 1954. 39. Каргер М.К. Зодчество древнего Смоленска. XII—XIII в. Л. 1964. F цмць жі а S Калісьці ў Менску в Кім быў гэты чалавек? Палітыкам, які стаяў ля вытокаў стварэньня БНР і займаў пасады народна га сакратара земляробства, намесьніка старшыні Рады БНР, зьяўляўся надзвычайным паслом пры Ўкраінскім урадзе. Публіцыстам, аўтарам брашуры «Беларуская сацыял-дэмакратычная пар~ тыя, яе мэты і задачы», у якой ўвасобіліся погляды прагрэсыўных дзеячаў Беларусі, адным з рэдактараў газэты -Гра мада». Вучоным, першым беларускім прафэсарам геаграфіі, аўтарам шматлікіх навуковых працаў і кнігаў, у тым ліку першага падручніка па геаграфіі Беларусі? Настаўнікам на агульнаадукацыйных курсах «Глаўпрафасьветы», выкладчы кам у Беларускім дзяржаўным ўнівэрсы тэце, розных навучальных установах, дзе ён працаваў у шматлікіх сылках, нас таўнікам для будучых палітыкаў, публіцыстаў, вучоных Аркадзь Смоліч быў адначасова па літыкам, публіцыстам, вучоным і настаўнікам. 17 кастрычніка (па ст.ст) споўнілася 100 гадоў з часу яго нараджэньня і няпоўныя 53 гады, як ён быў рас стрэляны ў г.Омску. Зь некаторымі штры хамі да партрэта гэтай шматграннай асобы «Полацак» і знаёміць чытача. «Менск. 1916 год. Вайна зь Немцамі. На Захараўскай вуліцы № 24, супраць Но вага Касьцёлу ў трохпаверхавым будын ку крайнія дзьверы й вітрыннае вакно. Над вакном надпіс: «Саха й Лучынка». У вакне колькі кніжак I брашурак зь дзіўнымі загалоўкамі, нязвычнымі для вучаніцы тагачаснае менскае школы (расей скае, бо іншых ў у Менску ня было). Ды гэта мяне й ня дужа цікавіць наразе. Я прыйшла сюды атрымаць для жыцьця накроеныя салдацкія кашулі, бо тут Камітэт дапамогі ахвярам вайны. —Чаму ты, дзяўчынка, не адказваеш мне па-беларуску, як я гавару? — зварачаецца да мяне, адлічваючы кавалкі мутна-жаўтаватай бязі, надзвычай ветлівая й прыемная маладая паненка.— Далікатнасьць вымагае адказваць у тэй мове, у якой да цябе зварачаюцца, ведама-ж калі ўмееш. — Я не знаю,— зьмешана пралапагала я, прывыкшы, што ў афіцыйных установах трэба гаварыць па расейску. —Што ня ведаеш? Ня ведаеш, ці умееш? Пэўна-ж умееш! Па носе бачу, што ўмееш,—весела сьмяецца,— Глянь, тата, яна ня ведае ці ўмее па-беларуску Старэйшы, але не стары яшчэ чала век у сівой даматканай марынарцы, гля нуў вясёлымі шэрымі вачыма зь іскрын кай насьмешкі. —Нічога, неўзабаве пазнае, што йнакш ня ўмее, а толькі па-беларуску. 1 зноў сьхіліўся над паперамі. Гэта быў Антон Лявіцкі, наш пісьменьнік Ядвігін Ш. і ягоная дачка, Ванда Лявіцкая, пасьля жонка Язэпа Лёсіка. Ядвігін Ш. вельмі быў падобны да Фран цішка Багушэвіча, толькі больш прадаўга ваты твар, вайстрэшая бародка ды веся лейшы пагляд. Так сталася, што я засталася пама гаць, замяняючы Ванду, якая мела шмат працы, больш для яе адпаведнай. Выдаючы хусьце, я бачыла, што сюды прыходзяць іншыя людзі, гавораць, раяцца, чытаюць лісты, спрачаюцца, цешацца або маркоцяцца. Гэта былі Уладыслаў Га лубок, Зьмятрок Бядуля, Рамуальд Зям- кевіч. Усе гавораць такой мовай, як у нас удома, але пра што — мне пятнац цацігадовай дзяўчыне з ускраіны Менску, мала зразумела: — Карэктуру прынесьлі... Рукапіс захавай... Набраць пэтытам... Пішуць зь Вільні... Адкажы ў Пецярбург... Ванда Лявіцкая вяла ўсё ліставаньне. Укладаючы свае літаратурныя здольнасьці, цеплыню свайго добрага сэрца й замілаваньне да кажнай праявы беларускага адраджэньня, яна адказвала на вельмі лічныя лісты й до пісы сваім прыгожым почыркам. У суседнім пакоі быў музэй тканінаў, вакол якіх заўсёды клапаціўся Рамуальд Зямкевіч. У міжчасе Ванда падсоўвала мне тую ці іншую кніжку. Гэта былі: Коласа выя «Песьні жальбы» й «Родныя зьявы», Максіма Гарэцкага «Рунь», Багушэвічава «Дудка беларуская», Багдановічаў «Вя нок», «Курганная кветка» Буйлы, «Скрып ка беларуская» Цёткі, Бядулевы «Абраз кі», «Бярозка», Ядвігіна ILL, «Вязанка» Няслухоўскага, «Гусьляр» і «Жалейка» Янкі Купалы. Але найбольшае ўражаньне рабіла Купалавае «Шляхам жыцьця», часапіс «Маладая Беларусь», асобныя нумары газэты «Наша Ніва». Гэтыя кніж кі я чытала й давала чытаць сваім школь ным сяброўкам. Неўзабаве гэтая групка беларускіх дзеячоў займела драўляны будынак тут ка блізка на Захараўскай 18. Гэты будынак і стаўся першай Беларускай Хаткай. Гэта была запраўдная хатка, «стол і дом» для беларускіх дзеячоў, што прыбывалі ў Менск. Што сыботы ладзіліся вечарніцы — сыботнікі. Нас, школьнікаў, была каля дзесяцёх ды колькі юнакоў-чыгуначнікаў, якіх прыводзіў Галубок. Із старэй шых найбольш выразна помняцца Ядзвігін Ш., ягоная дачка Ванда, Бядуля й дзьве ягоныя сястры, Уладыслаў Галубок, панна Людзьвіка (пазьней жонка Фабіяна Шантыраі з маткай; неўзабаве зьявіўся Аркадзь Смоліч. Цікавы мэтад уплыву на нас выбралі гэтыя выдатныя людзі. Выглядала, што зьбіраюцца яны, вырослыя, а мы таксабе, радыя, што за прошаныя і можам тут быць. У сьвягліцы, дзе ўдзень была страў ня хатніх абедаў, сталы й крэслы адсоў валіся да сьценаў. I мы, як вераб’і на дроце, масьціліся на іх. —Што-ж можа пасьпяваем зыбраўшыся, —прапануе Лявіцкі. —Але хто пакіруе?—цікавіцца Бяду ля. — Ну, хіба ўжо я, пакуль знойдзецца хто больш адпаведны. 1 на сярэдзіну па~ кою выходзіў Аркадзь Смоліч, малады. шыракаплечы, з буйнымі энэргічнымі ры самі твару. Вырослыя ўсе да аднаго. хто мог ці ня мог сьпяваць, станавіліся, клікалі нас перад сабой. Кажны сыбонік мы вучыліся па аднэй або па дзьве бе ларускія народныя песьні. Сьпяваць было найболып улюблёным заняткам на нашых сыботніках. Гэта былі ня сьпеўкі з вучэньнем партыяў і муштрай. Проста сьпявалі на чатыры галасы, а выходзіла добра, таму сьпявалі шмат.