17 лістапада. Нарада прадоўжылася ў Полацку. Удзельнікі наведалі Спаса-Еўфрасінь неўскі кляштар, Спасаўскую царкву. 3 25 жніўня — па сёняшні дзень Беларусы ў чаканьні перамен. Народ, які чакае, Што штось яму дадуць, Такі народ звычаем На бойню адвядуць. Народ, які на Бога Забыўся навякі, Здабыў сабе нямнога,— Здабыў у труну цьвікі. Народ, які на мову, На родную пляваў, Стварыў сабе ўмовы— I сярод іх сканаў. Народзе, ты народзе, Ты беларускі люд, Няўжо табе ня годзе Быць у лапцях ў паскуд?! Аўген Гучок т ЗЯ БЭДМЫНЫ маёй кні— " ...... жнай паліцы стаіць кніга Васіля Быкава «Мёртвым не баліць». Яна выдадзеная на амэры канскай зямлі беларусамі Замежжа ў 1981 годзе. Першая кніга сучаснай Беларусі, надру каваная нашы мі суайчыньнікамі. Чаму выдаўцы вы бралі аповесьць Васіля Быкава, зразумела. Як пі саў у сваім вершы «Васілю Быкаву» 26 верасьня 1991 г. На пасяджэньні клюба «Спадчына» выступае народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў. Уладзімір Караткевіч: «Ўсё мінае ~Го нар не мінае, Бо народжаны адным сумленьнем. Калі сонца выбёцца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх сьвятых і зраненых, Рыцараў сумленьня і свабоды». Той, хто выдаваў кнігу Быкава на свае асабістые сродкі, добра разумеў гэта. Выдаўцы былі таксама воінамі за свабоду, і ў іх душа балела за нас, беларусаў, і за нашу памяць. Бо не памерла душа яшчэ ў на- родзе гэтым. А можа нашая няболь за паміраньне роднай мовы, зьнішчэньне нашай такой багацейшай некалі культуры, выка раненьне сьвядомасьці і была нашае паміраньне як нацыі? Пэўна, не ўсе прыта соўваліся да ўсеагульнай абыякавасьці або падобна Багдановічаўскаму мужыку замест «Ратуйце!» казалі Дзя куй*. Васіль Бы каў быў адзін з тых нямногіх пісьменьнікаў Беларусі, хто ніколі не заглу шаў гэты боль салодкімі пялюлямі хлусь ні. Ён варушыў нашую рану — памяць, не даваў запячыся ёй непрабіваемай коркай. I змог данесьці нашую ўласную боль да нас саміх. Так што, нарэшце, нам забалела. 1 апякло нас полымем, у якім загінулі нашыя лепшыя сыны. I прачнуліся мы ад летаргічнага сну, які доўгі час прымалі за сьмерць. 1 разрушылася апошняя зь імпэ рыяў сьвету. Бо кожная нацыя павінна жыць сваёй сям’ ёй. Але што мы мусім рабіць зараз, каб нацыянальная ідэя жыла і квітнела? Ад чаго залежыць наш заўтрашні дзень, што нас можа чакаць ў першыя гады незалежнасьці,—аб гэтым і многім іншым ішла нядаўняя размова сяброў клюбу «Спад- чына» з Васілём Быкавым на пасяджэньні клюба. Яно пачалася з гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і скончылася згодай Васіля Быкава стаць ганаровым сябрам клюбу «Спадчына». Клюбу, што аб’ яднаў людзей, у якіх таксама заўсёды душа балела за Беларусь, вольную і незалежную. Але аб усім па парадку. «Нас чакае зацятая барацьба...» Васіль Быкаў Гаварылі і гаворым аб палітыцы шмат. але ад гэтага справа не мяняецца, а наадварот— жыцьцё ўсё горашае і нас наперадзе чакаюць вялікія выпрабавань ні і вялікая бяда. Людзі павінны ведаць. што СССР як дзяржава распалася, і гэта сталася не таму, што да таго на яе падзенічалі нейкія злыя сілы або асобы. Саюз распаўся таму, што ён вычарпаў свае сілы, усе свае магчымасьці. У лік відацыі заслуга ні Гарбачова, ні камуніс тычнай партыі, ні народу, ні дэмакратыі —у гэтым гістарычная заканамэрнасьць. Час імпэрыі мінуў. Сувэрэнітызацыя, што стала папулярнай апошнім часам, неаб ходнасьць, гэта спроба паратунку. Шэсьць гадоў перабудовы нас перакана лі: уратавацца ўсім разам, як нам абя цалі партыйныя агітатары, немагчыма. Стан эканомікі, палітыкі такі, што ўратавацца можна толькі паасобку. Кожная нацыя ўзялася сябе ратаць у адпавед насьці з сваім разуменьнем і гэта зусім лягічна. Беларусь да гэтага разуменьня дай шла вельмі няхутка, далёка ня першая, магчыма, нават апошняя. Нашае кіраўніцтва, у першую чаргу партыйнае, моц на супраціўлялася, але гэтае супраціў леньне аказалася безвыніковым, бо ўсётакі трэба было набыць незалежнасьць. I гэта правільна. Зірніце на гістарычны вопыт іншых народаў. Кожная нацыя ладзіць жыцьцё сваёй адасобленай сям’ёй. Гэта ня значыць, што яна цалкам адасабляецца ад усяго сьвету. Але свой парадак трэба рабіць самім і ў сваёй хаце. Дарэчы, ідэя калектывізму аджыла сваё. Гэтыя камуны, арцелі, інтэрнаты 20 ЗО х гадоў. Нават наша камуністычнае кіраўніцтва ш прыйшло да высновы, што кожнай сям’і трэба даць асобную кватэру. Гэта ж ад носіцца і да нацыяў. Кожная нацыя павін на жыць сваёй сям’ёй. У той-жа Эўропе нядрэнна жывуць, бо дзяржаўнасьць там пабудаваная на нацыянальнай ідэі, а не на інтэрнацыянальнай. Інтэрнацыянальная ідэя, якая доўгі час у нас існавала, ня вытрымала выпрабаваньня часам і ня толькі ў нас, а ва ўсім сьвеце за малым выключэньнем. Нацыянальная ідэя існуе і працьвітае. Для гэтага ня трэба быць вялікім народам, як напрыклад, расейскі народ, нямецкі або французскі. Можна быць і маленькім, як бэльгійскі, галанд скі, нарвежскі. Гэтыя народы жывуць у сваіх межах і жывуць выдатна. Паколькі наша беларуская нацыя страціла шмат часу, каб прыйсьці да эле мэнтарных высноў, на прыканцы дваццатага стагодзьдзя ладзіць сваю сувэрэн насьць будзе вельмі і вельмі цяжка. Таму ня трэба думаць, што сувэрэннасьць адразу прынясе нам шчасьлівае жыцьцё, высокі эканамічны ўзровень. Звычайная партыйная прапаганда атаясамлівае палі тычную незалежнасьць з эканамічнай абасобленасьцю — гэта абсалютна няпра вільна. Кожная нацыя, якая аддзяляецца, імкнецца толькі да палітычнай незалежнасьці і максімальнай эканамічнай сувязі з усімі суседзямі. Таму і ў беларусаў з палітычнай незалежнасьцю эканамічныя зносіны будуць паглыбляцца і набываць нацыянальны разумны харак тар, але ўсё роўна, нас чакаюць вялікія ахвяры. Таму жыцьцёвы ўзровень будзе зьніжацца на працягу бліжэйшых гадоў. Мы будзем доўга залежаць ад экано мікі суседзяў. Таму нам неабходна зразумець, што трэба пайсьці на пэўныя ах- вяры. Але баюся, што мы зноў ня хутка гэта ўсьвядомім. Мы павінны зразу мець, што апрача эканамічнай мэтазгоднасьці, сувэрэннасыдь мае яшчэ і духоўны сэнс. Наш дабрабыт, наш заўтрашні дзень залежыць ад меры ўсьведам леньня і гатоўнасьці да пэўных ахвяр. Мы ведаем, што, напрыклад, прыбалты гатовы на ахвяры, і яны гэтую гатоў насьць нам усім паказалі. Ня ведаю, ці гатовы на ахвяры беларусы. nut Што чакае нас у першыя гады незалежна сьці ? Я не прарок, але чакае нас вельмі зацятая барацьба ўсё з той-жа ідэялё гіяй, псыхалёгіяй і палітыкай спыненай партыі. Трэба ведаць, што гэтая партыя не здасца, і яна цяпер выпрацоўвае но выя мэтады далейшай сваёй працы. У ёй ёсьць вялікія сілы, і тое, што адбылося ў Таджыкістане, можа вельмі лёгка адбыцца ў любы момант і ў Беларусі. —Што трэба зрабіць нашым палітыкам, каб незалежнасьць Беларусі прызналі ўсе краіны? —Каб прызналі трэба, каб Беларусь стала самастойнай дзяржавай. Калі пры балтыйскія рэспублікі аддзяліліся і сталі самастойнымі, іх усе прызналі. Палітычных сіл у рэспубліцы многа. Створана шмат партыяў, самых розных. 1 ўсе яны невялікія і рэальнай палітычнай сілы пакуль не ўяўляюць. А каб наш пар лямэнт быў дзейсным, неабходна, каб гэты Вярхоўны Савет самараспусьціўся і былі праведзены новыя выбары з удзе лам усіх партыяў. Але ўсё гэта вельмі праблематычна, бо няма такой сілы, якая-б прымусіла Вярхоўны Савет сама распусьціцца. Відаць, яшчэ тры гады будзем таптацца на месцы, пакуль скон чацца яго паўнамоцтвы. ~Як вы глядзіце на тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Літвы, зь якімі ў свой час выступіла кіраўніцтва Беларусі? На гэты конт у мяне вельмі ка тэгарычная пазыцыя: ніякіх тэрытарыяль ных прэтэнзіяў да суседзяў, ніякіх памежных спрэчак, бо ўсё гэта працуе не на нашую галоўную ідэю, а толькі разбурае яе. Тэрытарыяльная праблема Hi колі ня можа быць вырашана справяд ліва. яна толькі дасьць яшчэ адно полымя вайны. Іншая справа, калі Беларусь стане сувэрэннай дзяржавай і вы рашыць усе ўнутраныя праблемы, набудзе дэмакратычных суседзяў. Тады на дэмакратычных, добрасуседзкіх асновах можна шляхам перагавораў абмеркаваць і спрэчныя тэрытарыяльныя пытаньні. Беларусы ў Літве займаюць правільную пазыцыю. Яны шануюць той дом, дзе жывуць. I іх за гэта там паважаюць. — Ці сказана ўся праўда пра вайну? — У нашай гісторыі панаваў і пануе «нзбнрательный метод»: зь гісторыі выбі раюцца пэўныя падзеі, найбольш прымальныя для рэжыму, і яны затым вывучаюцца і прапагандуюцца. Так будуецца патрэбная палітыка. Другая сусьветная вайна — гэта ня толькі чатыры гады бой кі, але і вялікая эпоха ў нашай гісторыі. Прайшло пасьля яе шмат гадоў, іпмат пра вайну напісана. але поўная праўда пра яе ня сказана. I асабліва гэта адносіцца да барацьбы з фашызмам на чашай тэрыторыі. Тут была вельмі складаная сытуацыя, у якой праявіліся ўсе тэндэнцыі: і самыя высакародныя. і самыя нізкія. Іменна ў гады вайны беларускі народ высока засьведчыў сваю рэпутацыю. I калі ў сьвеце пра Беларусь што-небудзь ведаюць, дык гэта ў першую чаргу зьвязана з вайной, у тым ліку з партызанскай барацьбой. Я разумею: было многа несправядлівага, сталінскага, страшнага і з боку партызан, таму я думаю, калі запануе поўная дэмакратыя, нашыя вучоныя, мастакі дабяруцца да ўсіх асьпектаў гэтай барацьбы, і ўсё будзе пастаўлена на свае месцы. Некалі настольнай кнігай па партызанскай тэме быў двухтомнік Цанавы. Па ім ўсе вывучалі вайну. Яшчэ і ў наступным стагодзьдзі нам давядзецца вывучаць мінулую вайну, каб дайсьці да праўды. Зьявяцца новыя факты, новыя асьпекты, аб якіх дазнаюцца новыя пакаленызі. —Улічваючы новыя зьвесткі пра вайну, ці зьмянілі вы некаторыя дэталі ў сваіх творах, ці не? Ці будзеце працягваць распрацоўваць і далей тэму вайны? —Мяне цяпер найбольш цікавіць не вайна, а трыццатыя гады, бо многае, што адбылося ў час вайны — гэта вынік па дзей, якія былі перад ёй. Вялікі гвалт супраць народу ня мог не адбіцца на вайне. А наконт зьменаў у творах, то, безумоўна, улічваючы новыя зьвесткі пра вайну, я раблю належныя карэкціроўкі, але гэта не заўсёды мажліва. Пасьля надрукаваньня майго твора я адасабляюся ад яго, і твор прадаўжае сваё асабістае жыцьцё з крытыкамі і чы тачамі. — Ці адказвае народ за дзеяньні ўладаў? —У канцы вайны Гітлер наракаў на свой народ, які ня зьдзейсьніў яго задумаў. У супрацівастаяньні лідэра і народу праўда на старане народу. Але ёсьць і другая ісцьіна. У дэмакратыч ных дзяржавах, як толькі урад уваходзіць у супрацівастаяньне з народам, на род яго не пацерпіць. Народ, які дазваляе сябе сядлаць і доўга церпіць дэспота, як, напрыклад, Сталіна, такі народ таго і варты.