Як аказалася потым, майстэрня тая захавалася, але не было тых, хто мог-бы рабіць шрыфтавыя лёзунгі. Шэф, якому мы даклалі абстаноўку, крычаў нам: «Са батажнікі!» і яшчэ нешта па-нямецку. Але дэманстрацыя адбылася. Мастакам далі адну палутарку, а каб было зразумела, што на ёй стаяць майстры пэндзаля і фарбаў, мастак Каржанеўскі усь цягнуў на машыну свой вялікі маль бэрт. Дэманстрацыя не абыйшлася без фатаграфаваньня, што вельмі нагадвала кіназдымкі ў перпіыя дні акупацыі. калі ў галодны натоўп кідалі сухары. Штуч насьць гэтых дзеяў была бачна ўсім. Успамінаецца, як адзін салдат з вэрмахту, праходзячы ўздоўж невялікай калёны прабурчаў: «Фальш». I ўсё-такі некалькі чалавек мастакоў зьбіраліся на кватэры мастака Мікалая Гусева — старэйшага за нас, меўшага вялікі жыцьцёвы і творчы вопыт, ды і наогул вельмі сімпатычнага прыцягаль нага да сябе сябра. Так, аднойчы ў пер шыя месяцы акупацыі, калі я знаходзіўся на кватэры Гусева, да яго забег скульптар Бразэр. Першае, што ён сказаў нам, было: «Чаго вы сядзіце, бачыце вось у мяне банка кансэрваў — зарабіў за хуткі малюнак тушшу аднаго вайскоўца». Ён сьпяшаўся, але дадаў: «Маю про пуск на выхад з гета, атрымаў яго ад камітэта яўрэйскага гета». Пры гэтым ён адхіліў улева лацкан пінжака, дзе быў прышыты жоўты кавалак тканіны замест зоркі Давіда. Мы глядзелі на гэтага заўсёды жвавага чалавека, які сваім выглядам гаварыў нам: «Трэба змагацца за жыцьцё ў розных абставінах»—і разумелі, што ён мае рацыю. Прайшло некалькі тыдняў і ў Гусева як партрэтыста было шмат працы. Пісаў ён хутка, падабенства было амаль як у фатографа. Пры гэтым бездакорная трапнасьць і ггунктуальнасьць, што вельмі падабалася немцам— афіцэрам ды асабліва салдатам. Да Гусева пачалі заходзіць славакі, казармы якіх былі па вуліцы Лагойскага тракту. Ад іх нам стала вядома, што сла вацкі прэм’ер Цісэ даў згоду, каб даць свае войскі на ўсходні фронт у дапамогу Птлеру. 3 славацкіх вайсковых аддзе лаў, частку кідалі на барацьбу з партыза намі. але потым прыпынілі карацельныя аперацыі. бо вельмі шмат было салдатаў, што пераходзілі на бок партызанаў. Аднойчы я ішоў па Савецкай вуліцы, якой фактычна ўжо не было — адны руі ны —і раптам трапіў пад моцны дождж. Я пабег да нейкай будкі, пад страхой якой ужо стаялі дзяўчынка-школьніца і салдат-славак. Славак пытаўся: «Ці пра ходзілі яны гісторыю, дзе французы ў 1812 годзе ішлі на Маскву, нават захапі лі яе ў полымі агню, але мусілі ісьці ўзімку, праз лясы ды сьнежны стэп. Шлях быў далёкі, праз Беларусь, дзе му~ жыкі ды бабы зь віламі ды косамі гналі іх назад...» Я слухаў таго славака, які быццам-бы для мяне, а не для дзяўчыны пачаў тую гаворку пра Напалеона. Відаць, славак даўно прыйшоў да гэтай аналёгіі, але ў яго не было слухачоў, якім бы ён мог паведаміць свае думкі. Менск 1942. (Фота з калекцыі Р.Галяк) Славакі сустракалі ў Гусева іншы раз Анатоля Сапетку, маладога мастака, які трымаўся неяк вольна, быццам ні кога не баяўся. Ён лёгка ўступаў у раз мовы з славакамі, ды яны і самі былі гаварлівыя людзі. Аднойчы, ідучы разам ад Гусева, Сапетка папрасіў даведацца, што за нямецкая ўстанова ў канцы Нізкага завулка разьмяшчаецца ў былым будын ку дзіцячага сада, у такім-жа доме па Дрэваапроцоўчай вуліцы быў «дамяН' лазарэт» — жаночая бальніца. Сапетка прасіў пацікавіцца іншымі ўстановамі, што паблізу майго дому. Гэта грэба бы ло даць яму у тэрміновым парадку. На жаль, пасьля гэтай размовы я болей не сустракаў Сапетку аж да самага канцу вайны. Сталася так, што яго нехта выглядзеў і данёс ў гестапа. Так ён апынуўся ў Менскай турме. На пераходзе праз турэмны двор ён сустрэў мастачку Людмілу Зданоўскую, якая хутка сказа ла аб сабе тое, што ёй далі на выбар ці сядзець у труме, ці ехаць у Нямеччыну. Тады мы аб Зданоўскай таксама нічога не ведалі. Зданоўская— жывапісец разам з сваім мужам Ягорам Ізмайлавым — скульптрам, беглі зь Менску, але выйсь ці далей Смаленску ім не далі нямецкія войскі. Як потым стала вядома, яны адчынілі майстэрню — партрэтнае атэлье, дзе Зданоўская пісала партрэты нямецкіх афіцэраў, нават генералаў, а Ізмай лаў рабіў адначасова фотапартрэты ўсіх «кліентў» ды са зьвесткамі аб іх пера праўляў за лінію фрона, да савецкіх перадавых злучэньняў. Здарылася так, што нехта іх выдаў. Іх чакаў суд, але следства вяло гестапа, якому, нарэшце, перашкодзіў моцны наступ савецкіх войск на Смаленск. Можна толькі дзівіцца, чаму гестапаўцы прывезлі разам абодвух мастакоў у Менск і кінулі іх у лягер палітычнанебясьпечных, што быў на Чырвонай вуліцы, на Камароўцы. Потым, праз нейкі час, Зданоўскую перавезлі ў менскую турму, а Ізмайлава па кінулі на Чырвонай вуліцы. Аб тым, які цьвёрды характар меў Ізмайлаў можна меркаваць па такім эпізодзе. Намесьнік начальніка лягера, які добра валодаў ра сейскаю моваю, пажадаў, каб скулыітар выляпіў яго бюст. Сэансы адбываліся ў кабінэце. Як апавядалі збегшыя з гэтага лягера два чалавекі, немец паставіў пе- рад Ізмайлавым некалькі літраў гарэлкі, маўляў, пей, колькі хочаш. У часы рабо ты паміж імі шла ўвесь час размова на высокай ноце. Намесьнік пытаўся: «Ска жы.Ізмайлаў, а калі-б я да цябе трапіў, ты б пашкадаваў кулі і засёк мяне, ці застрэліў?» «Засёк-бы» — быў адказ. Трэ ба дуамць, што ад Ізмайлава гестапаўцы не пачулі ніводнага слова здрады. У апошнія дні перад адступленьнем з Менску гестапаўцы сталі вывозіць у душагубках сваіх ахвяраў некудысь за горад. Тыя былі атручаныя газам з выхлапных трубаў, без адзінага стрэлу ў патыліцу, як гэта рабілася ў іншых вы падках. Ёсьць такая думка, што Ізмайлаў загінуў менавіта ад газаў душагубкі, бо нехта бачыў, як машына за машынай адвозіла людзей зь лягера, што быў па вуліцы Чырвонай. (Тое самое было з Га лінай Левінай і маленькімі яе дачкамі). Раптоўная вайна застала невялікую групу мастакоў зь сем’ямі на вёсцы ля Пухавічаў. Вёска адпавядала добраму месцу адпачынку—яна была ня вельмі далёка ад Менску, і ў ёй было ўсё, што трэба пэйзажысту. Частка з тых мастакоў спрабавала ўпешкі ісьці на Ўсход, але нічога з таго не атрымалася. Людзі вярталіся не ў Менску, а на вёску, бо ведалі, што ў горадзе згарэла кватэра, а па-другое, як пражывеш без харчоў? Час ішоў, савецкія дывізіі адступалі. Трэба было прыстасавацца да но вых умоў, але як, вось дзе пытаньне. Мастак Гусеў з жонкаю ды з двума дач камі вярнуўся ў Менск. Мастакі Алтуф’еў з сям’ёй, Станкевіч, Пашкевіч з жон кай мастачкай Галінай Дакальскай, з пляменьніцай і з маткай, Сухаверхаў з жонкай мастачкай Лі й яе сынам засталіся на вёсцы. (Мастачка Сафія Воўкава ў свой час вышла замуж за лётчыка карэйца Лі, але зарана стала ўдавою з маленькім сынам Герам. Яна скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, а пасьля працавала на гузікавай фабрыцы КІМ, дзе рабіла эскізы гузікаў). Мастакі Суха верхаў і Станкевіч пісалі іканастас для Пухавіцкай царквы, а іншыя малявалі абразы і неяк, бог ведае чым, жылі. Аднойчы позна ўначы да хаты, дзе жыў Сухаверхаў з сям’ёй, зьявіўся з гру паю партызанаў камбрыг Філіпскіх (герой Савецкага Саюза) ды загадаў, каб не пазьней як заўтра яны былі ў лесе. «А калі не зьявіцеся, дык вас чакае вось гэта»,—камбрыг ускінуў да столі свой аўтамат і патрос ім перад носам перапалоханага Сухаверхава. Прыйшлося пад парадкоўвацца. (Як потым мне казаў нябожчык мастак Шутаў, паліцаі спалілі хату Сухаверхава, а разам зь ёю і матку Сафіі Лі). Па сутнасьці, Сухаверхаў ні ў якіх партызанскіх дзеях не прымаў уд зелу. Ён лічыўся хворым на страўнік, a пагэтаму маляваў у брыгаднай газэце. Сафія працавала па асьветніцкай працы, а можа ў лазарэце. Калі пасьля вялікіх баёў па выхадзе з блякады камандаваньне запрасіла Маскву, каб параненых самалётам адправіць на вялікую зямлю, Цэнтр даў радыяграму: «Прысылайце па раненых, Лі, Сухаверхава». Вядома, адправілі параненых, а Лі засталася з Суха верхавым у брыгадзе да канца вайны. Інакш паступіў у падобным выпадку мастак Абрам Бойка. Калі адпраўлялі ў Маскву параненых партызанаў, ён, калі ніхто ня бачыў, улез у самалёт і заха ваўся паміж парашутных цюкаў. Так ён і апынуўся ў Маскве. Некалькі пазьней, ка лі ён жыў пры музеі Вялікай Айчыннай вайны, ён паказваў фота, на якім Калінін уручаў яму ордэн Чырвонай зоркі. Бой ка быў ня столькі масткак, колькі фатограф. На сьцяне ў яго пакойчыку было шмат фатакартак, дзе ён пазіраваў з аўтаматам ў поўнай партызанскай форме. Неяк няёмка я адчуваў сябе, калі разгля даў гэтыя фота. Усё-такі гэта была сама рэклама ці, як кажуць зараз, паказуха. Гэіы мастак ці фатограф не ўваходзіў у той спіс майстраў выяўленчага мастацт ва, якіх адклікалі ў распараджэньне шта ба партызанскага руху. Фактычна ён быў дэзерцірам, але, нягледзячы на гэта, ён атрымаў ордэн Чырвонай зоркі. Вядома, што так паступалі адзінкі. Такія мастакі як Зайцаў, Глебаў, Бембель ваявалі на фронце. Скульптар Глебаў быў нават паранены, ён хадзіў у кулямётчыках і, як кажуць, бачыў сьмерць сваімі вачы ма. Мастакі Гаўрыленка, Красоўскі былі ў тылу, займаліся рознымі справамі, якія ніякага дачыненьня да фронту ня мелі. Абодва апынуліся ў Сьвярдлоўску і зьявіліся ў абкаме ў першага сакра тара Сьвярдлоўскай вобласьці Кулагіна (У Беларусі ён быў другім сакратаром ЦК КПБ), які строга ім зазначыў: «Ваша месца на фронце, бо вы сябры партыі. Скульптар Рапапорт яшчэ не апамятаваў ад жахаў, якія яго агарнулі ў Варшаве». Гэта былі слушныя заўвагі і парады мастакам-партыйцам. Начальнік штаба партызанскага ру ху, генерал П.Панамарэнка (да вайны пер шы сакратар ЦК КПБ) адклікаў работні каў культуры з розных часьцей у часы вайны да штаба, каб скарыстаць іх, як ён казаў, у тылу ворага ў тых жа партызан скіх злучэньнях, што дзейнічалі.на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэта была адгаворка, каб мець права адклікаць з фронту мастакоў, артыстаў, літаратараў, вучоных, інжынераў, будаўнікоў і архітэкта раў (прыгадаем архітэктараў Караля і Заборскага), адным словам — спэцыяліс таў усіх галін, каб распачаць адбудову нашай рэспублікі ў пасьляваенны час. Пад Масквою, на Стрэльні, дзе дыслацыраваўся штаб партызанскага руху, знаходзіліся многія з партыйных і савецкіх кіраўнікоў, таксама сябраў пар тыі. Яны жылі ў гасьцініцы «Масква», іншыя — меньш важныя асобы — разьмяшчаліся ў «Явары». Кожныя зь іх атры моўвалі добрыя пайкі па картках літары А, што адпавядала рацыёну амэрыканскіх вайскоўцаў. На кожнага ў харчы ўва ходзіла нават растваральная кава і жа вальная гумка, не кажучы ўжо пра каў басы, сыры, сухое малако й інш. Вядома, што не ўсе сядзелі ў гасьцініцах, шмат з членаў ЦК і СНК БССР знаходзіліся ў дзеючай арміі. Але як там ні было, асноў нае кіраўніцтва часова было ў эміграцыі ў Маскве і чакала, каб вярнуцца дахаты.