Полацак №9, 1991

Полацак №9, 1991

21.22 МБ
—Некалі ў маленстве я гуляў у спа борніцтва з малым жарабяці, хто каго абгоніць? Я бег шпрачэй за яго, абга няў,—I без усялякага пераходу Сяднёў пытаецца: « Якога колеру гэтае дрэва?
—А як называецца колер, які ўва браў у сябе фарбы ружы і бурачкоў?— пытаньнем на пытаньне адказваю я. —He дзе я чытала, што японскія школьнікі мо гуць адрозьніваць каля 3 тысяч адцень няў колераў. У японскай мове хапае сро дкаў для абазначэньня гэтых адценьняў.
—Наша мова, канешне, не такая бага тая. Вось паэты і мусяць узбагачаць нашую мову, каб і ў ёй знайшліся дастатко выя сродкі для ўсіх адценьняў.
Павольна мы вярталіся да машыны. Восень, Сяднёўская восень танцавала для нас свой разьвітальны танец. Зьля тала на землю залатое лісьцё, і пад яго павольную мэлёдыю нараджаўся верш ...
Калі асыпаюцца дрэвы ў цішы — зьвініць лістапад.
Калі чыстай сьлязінкай струменіць вадажурчыць вадаспад.
Калі зоркавы дождж льецца срэбным сьвятлом —
гарыць зарапад.
Калі паэт асыпаецца песьняй —
гучыць песьняпад.
3 «Масеевай кнігі»
Масей Сяднёў
Дом-палац
Гэты дом-палац' на высокім беразе затокі заўсёды інтрыгуе мяне сваёю ней кай таямнічасьцяй: жыве ў ім хто, ці не? Вокны ў ім атулены гэтак, што склад ваецца ўражаньне, быццам ён нікім не заселены, стаіць сабе, самотны, загадкавы, вока праз вокны нічога ня можа ўгледзіць, што там ўнутры, у сярэдзіне.
Але сёньня гэты дом-палац ажыў для мяне. Затока ўсхадзілася сваімі ма гутнымі, пеністымі хвалямі, гоніць іх у штроме на самы бераг, над якім стаіць дом-палац. Затока адкрылася пагляду ўсёй сваёй узьнятай паверхняй і можна далёка акінуць яе, зь іскрыстымі, бя лявымі скалкамі, простым вокам. У нейкі момант у вакне, што на затоку, нейчая рука адхінула штору і я пабачыў.. Божа мой, няма ў мяне слоў...пабачыў надзвычайнай прывабнасьці жаночую постаць, што, відавочна, толькі што ўзь нялася з крэсла, і, заварожаная, пачала глядзець на бурныя хвалі, якія каціліся ёй насустрач.
Яна
Я перакананы: у гэтым доме жыве яна. Што яна сапраўды тут, сьведчаць белыя, як чысты сьнег, пульхныя папяровыя істужкі, якімі абчэплена разложыстае дрэва пры саменькай дарозе на супраць ейнага дому. Я іду паўз гэтае дрэва раніцою. Зь ягоных галін зьвісаюць, як белыя лілеі, заспакоеныя ўжо істужкі. Тут такі звычай: чапляць белыя істужкі на галіны дрэў, калі ў доме мае адбыцца нейкая ўрачыстасьць — дзень народзінаў ці вясельле. Гэтыя істужкі і
ўзбудзілі ў мяне шчымліва-прыгожае па чуцьцё: у гэтым доме яна спараўляла свой дзень народзінаў. Я не дапушчаю, што тут спраўлялася вясельле, яно ня выклікала-б у мяне рамантыкі. Гэта бы ло-б нешта ўжо скончанае. He, тут увечары і да позьняй начы спраўляўся дзень народзінаў, нейкай, абавязкава прыгожай дзяўчыны. Ёй мо 18 ці 20 год. Вось і дае яна вонкаваму сьвету,такім праходжым, як я, што ў гэтым доме жы ве яна, трохі гордая, быццам недаступная, але пякельна зваблівая і гатовая. Уся ў чаканьні. Цяпер жа, пасьля нач ной весялосьці, калі нават істужкі на дрэве зьвісьлі ў сваёй стомленасьці, яна пэўна сьпіць у вадным з пакояў гэтага прыгожага дому. I ў соннай рысы ейнага твару такія, што... ну такія , што ты не хацеў-бы больш нічога, як толькі дакрануцца ейных, і ў сьне звабных вуснаў. Здаецца, яна ня сьпіць, а, у сваёй ціхамірнасьці, жыве яшчэ тым што было. Для мяне-ж яшчэ ня зьнятыя з дрэва істужкі гавораць пра нейчае прыгожае існаваньне, недаступнае мне, але зв аблівае і прынаднае. Ад гэтага мне тро хі сумна, але гэты сум патрэбны мне як лек, ён узвышае мяне. 1 ці я іду, ці еду, я не магу ня зірнуць на ейны дом: там — яна.
«Я не самотны, я кнігу маю...» Сьвятлана Белая
Напярэдадні яму прысьнілася маці. Такой шчасьлівай і прыгожай ён ніколі больш яе ўжо ня бачыў. Залатым дажджом струіліся яе шаўкавістыя валасы, дзівосным агнём гарэлі вочы. А сама яна была такая сьляпуча-белая, аж гарачая. Ён адчуваў цяпло яе прысутнасьці, цеплыню яе голаса. I яму нясьцерпна хацелася падыйсьці і дакрануцца, прытуліцца да яе. Але Максім баяўся зварух нуцца. Ён не хацеў, каб маці зьнікла.
Матуля грала на фартэпьяна. Але ка лі яна засьпявала: «Ой, чаму ты стаў паэтам у нашай беднай старане?..» — ён забыўся і зрабіў крок насустрач ёй. Песь ня абарвалася і маці ператварылася ў музыку. Яна стала мэлёдыяй, якая ляцела да зорак, да вечнасьці, пакідаючы за сабой цішыню і надзею.
У хаце было ціха. Максім падыйшоў да фартэпьяна, якое, здавалася, яшчэ вы праменьвала пяшчотнасьць яе пальцаў. На чорнай лакіраванай крышцы ляжаў вя нок з васількоў. Ён узяў яго ў рукі і — прачнуўся...
А вечарам паэт трымаў свой вянок. «Вянок», дзе засушыў ён на паперы «краскі, сьвежыя калісьці, думак шчы рых і чуцьця». Кніга пахла друкарняй па на Марціна Кухты й яго роднай Бацькаўшчынай. Ён верыў і не верыў у гэтае. Няўжо споўніліся яго мара і сон, ягонае выратаваньне?
А да «Вянка» трэба «Красавік», а яш чэ «Шыпшыну», і нават «Палын-траву», каб раськвітнела беларуская літаратура чароўнай кветкай, загучала ў яе паэзіі музыка садоў, лясоў і палеткаў.
Максіму радасна. Усё сьпявае ў душы. Але пісаць вершы сёньня ён чамусьці ня можа. Усе блытаецца ў галаве. «Думкі з розуму ліюцца, Пачуцьцё з ду шы бяжыць...» Таму замест вершаў ён падпіша зборнічак блізкім людзям. Максім з замілаваньнем узяў кніжку і пачаў выводзіць на першай бачынцы, пад прозь вішчам:«Тете Маше от любяіцго ее авто ра.М. Богдановнч». Атрымалася прыгожа
МАКСІМ ВОГДАНОВІЧ.
Г-	I.	a
кніжка выбраных вершоу.
Тады ён узяў наступную кніжку, кні гу для Ані. Як шкода, што ён не атры маў трэцьяга ліста карэктуры, і ня змог паправіць усе памылкі. А галоўнае, паставіць над разьдзелам «Мадонны» тры літары А.Р.К. Ане Рафаілаўне Какуевай прысьвяціў ён гэтую частку зборнічка. Анечка даўно была ягонай Мадоннай.
А можа гэтая памылка да лепійага? Пэўна, гэта лёс. Калі ім не суджана быць разам, так навошта і гэтае пісьмовае прызнаньне ў каханьні —А.Р.К.? Навош га, каб нехта ведаў, што яго Вераніка — гэта Аня Какуева? Няхай думаюць, што Яна — выдумка яго галавы. Лепш так.
Яна будзе ягонай тайнай. Паэт мае права на гэтае.
Максім падпісаў кнігу брату Ані, Мікалаю. Той абавязкова пакажа «Вянок» ёй. А тая ўсё зразумее. Так будзе лепей.
Яшчэ адзін экзэмпляр ён падпісаў Мікалаю Агурцову, свайму сябру па газэце «Голос». Мікалай Агурцоў рэдагаваў літаратурны раздзел газэты й яе бібліяграфічны аддзел. Менавіта да яго прыносіў Максім свае рэцэнзіі й апавя даньні. Зь Мікалаем яго зьвязвала даўняе сяброўства, але ня толькі на літаратурнай глебе. Агурцоў быў краязнаў цам. Ён аб’ездзіў усю Яраслаўскую гу бэрню, напісаў некалькі працай на ас нове сваіх вандровак. У рэдакцыі Мікалай, дзякуючы сваёй неўгамоннай на туры, быў незаменнай асобай. Ён на пра цягу шмат гадоў зьбіраў картатэку ўсіх яраслаўскіх выданьняў. He было нівод нага значнага артыкула па гісторыі, культуры Яраславіі, якога-б ня мелася ў ягонай калекцыі. I не было ніводнага чалавека ў рэдакцыі, хто-б не пакарыстаўся ягонай картатэкай.
...Максім зайшоў да Агурцова ў рэдакцыю «Голоса» пасьля ліцэю. Той быў не адзін. У кабінэце сядзеў сярэдняга веку чалавек, прыеманай зьнешнасьці. Максіму здалося, што ягоны твар знаёмы яму. Мажліва, яны сустракаліся зь ім у рэдакцыі, але як яго імя? Незнаёмец нешта абмяркоўваў з Агурцовым, і Максім спачатку падумаў, што зайшоў не ў час, але памыліўся.
—0, нарэшце, Максім прыйшоў. Як пажываеце, малады чалавек? Чаму дарогу да нас забыліся?—радасна вітаўся Мі калай, пераходзячы ад слоў да справы.
—Ці пазналі Вы, шаноўны спадар, нашага публіцыста Пятра Крыцкага? Той, як і Вы, доўгі час прападаў невядома дзе. А сёньня ашчасьлівіў нас сваім візытам. Прыйшоў зь цікавымі прапанова-
мі. Ён, разумееце, даражэнькі Максім, задумаў часопіс выдаваць. 1 нават першы нумар здаў у набор. А вось на другі — цікавага матэрыяла ў яго не хапае. Так ён прыйшоў да мяне і пытаецца грозна, дзе Ваш паэт Максім Багдановіч? Жадаю запрасіць яго ў свой часопіс для супра цоўніцтва.
Голас у Агурцова, як і заўсёды жартаўлівы, але адчувалася, што на гэты раз ён не разыгрывае Максіма. У рэдак цыі «Голоса» супрацоўнікі паважалі і на ват любілі юнака. Ён лічыўся адным з най лепшых аўтараў літаратурнага аддзела і падаваў вялікія надзеі, як будучы сталы супрацоўнік. Ягоны нарыс, пры сьвечаны 100-годзьдзю з часу нараджэнь ня паэта С. Дружыніна, рэцэнзія на paMan Трыстана й Ізольды ў пераказе Ж. Бедьэ, былі высока ацэнены ў рэдакцыі.
— Так што Вам застаецца загладзіць сваю віну,—працягваў далей Агурцоў, —толькі адным шляхам: стаць супрацоў нікам часопіса «Русскнй экскурсант» — першага на Русі экскурсыйнага выданьня.
— Я маю чым выкупіць віну, — ска заў Максім і працягнуў да Агурцова свой «Вянок».
—Максім Багдановіч. «Вянок», — не паверыў сваім вачам Мікалай. Віншую Вас. Ад шчырага сэрца віншую і жадаю, каб гэтая сьціплая на выгляд кніжка прынесла Вам вядомасьць і папулярнасьць ня толькі ў Беларусі, але і ў Яраславіі. Але-ж вы і зьмянілі ўсе мае пляны, шаноўны спадар. Думаў да хаты зараз пайду, а прыдзецца застацца. Буду ўдыхаць водар вашага «Вянка» і вывучаць беларускую мову. А так як, мажліва, буду мець некаторыя пытаньні, то вельмі прашу завітаць да нас у чацьвер. Тым болыв, што рэдактар запрашае Вас ў гэты дзень да сябе.
Вяртаўся з рэдакцыі Максім разам з Крыцкім. Па дарозе той расказваў яму пра новае выданьне — часопіс «Русскі эскурсант». які ставіў сваёй мэтай пазнаёміць чытачоў зь гісторыяй і разьвіць цём экскурсыйнай справы, з цікавымі ку точкамі дзяржавы, з гісторыяй народаў і іх культурай.
—Мы будзем друкаваць артыкулы аб гісторыі і культуры розных куткоў Ра сеі, справаздачы экскурсіяў, рэкамэндацыі іх кіраўнікоў, уражаньні саміх эк скурсантаў, — сказаў на разьвітаньне Крыцкі,— А таксама хроніку, крупіцы во пыту аматараў паходаў, бібліяграфію новых кніг па гісторыі і культуры. Я ведаю, што Вы, Максім, вельмі назіральны малады чалавек. Тое, што мне даводзілася чытаць на старонках газэты «Голос», пацьверджвае маю думку і сьве дчыць аб вашым таленце. Так што дзьве ры нашай рэдакцыі заўсёды адчыненыя для Вас. 3 радасьцю будзем чакаць Вас і Вашыя творы.
У чацьвер Максім, як і абяцаў, зай шоў у рэдакцыю. Агурцоў сустрэў яго радасна і, паказваючы на кніжку, якая ляжала на ягоным стале сказаў :