«Rэты цудоўны край — зямя чэхаў...» ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ 3 ЧЭШСКАЙ АІТАРАТУРЫ XIX СТАГОДДЗЯ БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ «Пэты цудоўны край — зямля чэхаў...» ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ 3 ЧЭШСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ XIX СТАГОДДЗЯ ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУАЬТЭТА Мінск «Выдавецкі цэнтр БДУ» 2009 УДК 821.162.3.09«18»(075.8) ББК 83.3(4Чех)я73 Г98 Складальнік, перакладчык з чэшскай мовы і аўтар каментарыяў Н. Б. Рашэтнікава Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта 24 снежня 2008 г., пратакол № 6 Рэцэнзенты: д-р філал. навук, праф. Л. Д. Сінькова; д-р філал. навук, праф. Г К. Тычко «Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...». Выбраныя творы з чэшскай літаГ98 ратуры XIX стагоддзя : вучэб. дапам. / склад., пер. з чэш. мовы і аўт. камент. Н. Б. Рашэтнікава. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2009. — 174 с. ISBN 978-985-476-680-5. Вучэбны дапаможнік утрымлівае сістэматызаваныя звесткі пра чэшскую літаратуру XIX ст.: аглядавы артыкул, біяграфіі пісьменнікаў, пералік іх асноўных твораў, а таксама ўключае творы чэшскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову, якія ўваходзяць у «залаты» фонд сусветнай літаратуры. Адрасуецца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў а таксама ўсім, хто цікавіцца прыгожым пісьменствам чэшскага народа. УДК 821.162.3.09« 18»(075.8) ББК 83.3(4Чех)я73 ISBN 978-985-476-680-5 © Рашэтнікава Н. Б., укладанне, пераклад на беларускую мову, каментарыі, 2009 ПРАДМОВА Вучэбны дапаможнік па чэшскай літаратуры XIX стагоддзя для студэнтаў-філолагаў створаны згодна з праграмай курса ‘Тісторыя чэшскай літаратуры”. Вучэбны дапаможнік змяшчае асноўныя творы чэшскай літаратуры XIX стагоддзя, якое даследчыкі справядліва называюць “залатым”. Дапаможнік складаецца з хрэстаматыйнай часткі мастацкіх тэкстаў, артыкула, дзе чэшская літаратура разглядаецца як самабытнае нацыянальнае мастацкае слова на фоне культурна-гістарычнага працэсу, а таксама навуковага каментарьія. Перад кожным тэкстам даюцца асноўныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў, вызначаецца месца канкрэтнага твора ў творчасці мастака слова. Адбіраючы тэксты для перакладу, аўтар-складальнік імкнулася паказаць жанравую разнастайнасць прозы ў чэшскай літаратуры XIX стагоддзя, вось чаму ў кнізе прадстаўлены легенды і паданні, казкі, апавяданні і раздзелы з аповесці. П’еса Ёзафа Каетана Тыла “Страконіцкі дудар” найвышэйшае дасягненне чэшскай драматургіі XIX стагоддзя. Тэматычна творы блізкія, бо чэшская літаратура XIX стагоддзя ўвабрала ў сябе ідэі нацыянальнага адраджэння вызваленне Айчыны, свабода і еднасць народа, росквіт роднай мовы, развіццё нацыянальнай культуры, Значэнне мастацкіх шэдэўраў, створаных пісьменнікамі ў XIX стагоддзі, у гісторыі чэшскага прыгожага пісьменства нельга пераацаніць. Прыканцы вучэбнага дапаможніка змешчаны каментарый да твораў, уключаных у кнігу. РАЗВІЦЦЁ ЧЭШСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў XIX СТАГОДДЗІ У XIX стагоддзі прыгожае пісьменства чэшскага народа прайшло няпросты шлях развіцця і, як засведчыў чэшскі літаратуразнаўца Алеш Гаман, чэшская літаратура пазбавілася правінцыялізму і стала ўдзельнічаць у еўрапейскім літаратурным працэсе як паўнавартасны партнёр [1, 347], За адносна невялікі прамежак часу былі створаны мастацкія шэдэўры, якія ўвайшлі ў “залаты фонд” сусветнай літаратуры, а мастакі слова сталі для сваіх суайчыннікаў больш, чым пісьменнікамі, яны — выразнікі думак і спадзяванняў народа. Новы перыяд у развіцці нацыянальнай культуры і літаратуры ўвайшоў у гісторыю чэшскага народа як нацыянальнае адраджэнне. Існуе некалькі перыядызацый літаратурнага працэсу ў Чэхіі ў XIX стагоддзі, але адной з першых была перыядызацыя, дадзеная Т.Г. Масарыкам у кнізе “Чэшскае пытанне” [1, 23]: - ад паловы XVIII стагоддзя да 1811 года; - ад 1811 года да 1848; - ад 1848 да 1880; - пасля 1880 года. Пачатак эпохі нацыянальнага адраджэння быў непасрэдна звязаны з крызісам у феадальнай эканоміцы, а таксама з глыбіннымі зрухамі, што адбываліся ў грамадска-гістарычным і духоўным развіцці Еўропы [2, 132]. Менавіта ў гэты час (другая палова XVIII стагоддзя) у Чэхіі была дадзена свабода веравызнанню і знішчана прыгоннае права, хоць паншчына захоўвалася да 1848 года. Характэрнай асаблівасцю першага этапа нацыянальнага адраджэння было стварэнне асветніцкіх і патрыятычных таварыстваў, куды ўваходзілі навукоўцы, духавенства і дваранства. Так у Пражскім універсітэце было заснавана навуковае таварыства, якое падзялялася на два лагеры, прыродазнаўчы і гуманітарны. Пазней, атрымаўшы падтрымку ў караля, яно атрымала назву “Каралеўскае чэшскае таварыства навук” (1771) і стала падмуркам для Акадэміі навук. Моваю навукі былі нямецкая і лацінская мовы. Вось чаму Ёзаф Даброўскі (1753-1829), аўтар нямецка-чэшскага слоўніка і граматыкі чэшскай літаратурнай мовы стаў вядучым дзеячам чэшскай нацыянальнай культуры гэтага перыяду. Навуковыя інтарэсы Даброўскага былі надзвычай шырокімі. Яго цікавіла стараславянская мова, і ён з’явіўся аўтарам вялікай працы “Асновы стараславянскай мовы” (1822). Ёзаф Даброўскі захапіўся літаратуразнаўствам і распрацаваў тэорыю чэшскага вершавання, а першай яго навуковай працай была ‘Тісторыя чэшскага маўлення і літаратуры” (1792). 3 1802 года ён пачаў выдаваць нямецка-чэшскі слоўнік, а ў 1809 годзе выдаў граматыку, якая легла ў аснову наступных граматык, як чэшскай, так і іншых славянскіх моў. У Швецыі Даброўскі знайшоў помнікі чэшскай славеснасці, пасля глыбокага азнаямлення з якімі выдаў ‘Тісторыю чэшскай мовы ў старажытнай літаратуры” (1792), дзе высока ацаніў навуковую і патрыятычную дзейнасць Яна Гуса, Пятра Хельчыцкага і Яна Амоса Каменскага. На думку даследчыкаў, Ёзаф Даброўскі ' паклаў пачатак сістэматычнаму вывучэнню роднай мовы і літаратуры. У гэты перыяд актыўна вялася дыскусія пра лёс народа, мовы, нацыянальнай культуры. Чэшская мова паступова пашырала арэол свайго ўжывання. Так прыканцы XVIII стагоддзя яна стала мовай паэзіі. Вялікая роля ў развіцці чэшскай паэзіі належала Вацлаву Таму (1768-1816) і Антаніну Пухмайеру (1709-1820). Пухмайер стварыў сваю школу, арганізаваў выхад з друку паэтычных альманахаў. Вядучай ідэяй наступнага этапа культурнага жыцця эпохі нацыянальнага адраджэння была думка пра нацыянальнае адзінства народа этнічнае, моўнае, гістарычнае, духоўнае. У 20-40-я гады XIX стагоддзя з’явіліся вялікія навуковыя працы, якія садзейнічалі росту нацыянальнай самасвядомасці чэшскага народа. Гэта “Чэшска-нямецкі слоўнік” (1834-1839) Ёзафа Юнгмана, яго ж ‘Тісторыя чэшскай літаратуры” (1825), “Славянскія народныя песні”, выдадзеныя ў трох тамах (1822, 1825, 1827) Францішкам Ладзіславам Чэлакоўскім, “Гісторыя чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі” (1836-1876) Францішка Палацкага. Адной з найбольш значных асоб чэшскага нацыянальнага адраджэння гэтага перыяду быў Ёзаф Юнгман, адсюль пакаленне дзеячаў культуры гэтай пары называюць юнгманаўскім. У сваіх праграмных працах ён сцвярджаў думку пра нацыянальную мову як аснову нацыянальнай культуры, патрабаваў ад мастакоў слова высокай якасці мастацкай творчасці, перакладаў лепшыя творы сусветнай літаратуры на чэшскую мову. Характэрнай з’явай гэтага перыяду стала цікавасць да фальклору. Зварот да вуснай народнай творчасці ўзбагаціў паэзію тэмамі і жанрамі. Так побач з одамі з’явіліся лірычныя песні і балады. У атмасферы цікавасці да старажытнасці і фальклору ўзніклі Краледворскі і Зсленадворскі рукапісы, аўтарамі якіх былі вядомыя філолагі і паэты Вацлаў Ганка (1791-1861) і Ёзаф Лінда (1789-1834). Рукапісы атрымалі шырокую вядомасць у свеце. Першым чэшскім паэтам, які стварыў буйны мастацкі твор быў славак Ян Колар (1793-1852). Яго паэма “Дачка Славы” (1824-1832) складалася з некалькіх сотняў санетаў. Першы паэтычны зборнік Яна Колара “Всршы” выйшаў у Празе ў 1821 годзе. Раздзелы зборніка — “Санеты”, “Элегіі”, “Змешаныя вершы”, “Афарызмы” сведчылі пра паэтычнае майстэрства Колара, які таленавіта тварыў у розных жанрах. Зборнік “Вершы” прадвызначыў з’яўленне “Дачкі Славы”, твора, які, нягледзячы на сваю жанравую прыроду (складаўся з санетаў), з’яўляецца ліра-эпічнай паэмай. У цэнтры твора думка пра нацыянальную незалежнасць і свабоду. У гэты перыяд вызначылася цікавасць да вуснай народнай творчасці, асабліва да песеннага фальклору. Народная паэзія ўспрымалася мастакамі слова як выражэнне нацыянальнага духа і характара народа, як самабытны скарб, які неабходна збіраць і вывучаць. Невыпадкова чэшскія паэты былі фалькларыстамі. Францішак Ладзіслаў Чэлакоўскі (1793-1852) збіраў народныя песні, апрацоўваў іх, перакладаў песенны фальклор іншых народаў, бачачы ў песнях нацыянальную своеасаблівасць, Ф.Л. Чэлакоўскі выдаў у трох тамах “Славянскія народныя песні” (1822, 1825, 1827). Неабходна адзначыць, што ў гэты час выходзілі і іншыя зборнікі фальклорных песень, напрыклад, у 1825 годзе выйшла кніга фалькларыста Яна з Рытэрсберка (1780-1841) “Чэшскія народныя песні”. Чэлакоўскі не абмяжоўваўся толькі зборам песень, шмат гадоў ён збіраў народныя прыказкі і прымаўкі, якія выдаў у 1851 годзе. 30-40-я гады гэта ўзлёт рамантызму ў чэшскай літаратуры, дзе на творчым небасхіле з’явілася плеяда надзвычай яркіх талентаў, такіх, як Ёзаф Каетан Тыл, Карэл Ярамір Эрбэн, Бажэна Немцава, Карэл Гаўлічак Бароўскі і іншыя. Ідэолагам рамантызму стаў пісьменнік і літаратуразнаўца Карэл Сабіна (1813-1877). Адзін з найболын яркіх прадстаўнікоў маладога пакалення творцаў гэтага часу -Ёзаф Каетан Тыл (1808-1856), паэт, празаік, драматург, рэжысёр, акцёр, кіраўнік тэатра. Ён стварыў у чэшскай літаратуры жанры апавядання і аповесці, заклаў асновы чэшскага нацыянальнага тэатра. Асаблівым чэшскім каларытам вызначаюцца п’есы-казкі “Страконіцкі дудар” (1847), “Трызненне Іржыка” (1849), “Лясная фея” (1831). Канцэпцыя рамантызму атрымала найбольш поўнае выяўленне у літаратурна-крытычных артыкулах Карэла Сабіны. Сабіна патрабаваў ад творцаў узняцца над пасрэднасцю і паўсядзённасцю і сілаю свайго таленту паказваць шлях да высокіх мэт, ідэалаў. Сябрам і паплечнікам Карэла Сабіны быў адзін з найбольш яркіх рамантыкаў гэтага перыяду Карэл Гінэк Маха (1810-1836). Літаратурная творчасць Махі працягвалася нядоўга, але ён адкрыў для чэшскай літаратуры новую праблематыку і новыя формы. Паэзія К.Г. Махі прасякнута пошукам ісціны, ідэалу, адчуваннем дысгармоніі быцця. Паэт напружана шукаў адказы на спрадвечныя пытанні, такія як бясконцасць космасу і месца чалавека ў ім, пра дух і матэрыю, пра сілы, што кіруюць светам, народам і чалавекам, пра прычыны варожасці і канфліктаў паміж людзьмі.