В о ц ы л кa : Так, помсці, гэтая таго варта. Шванда: Звар’яцець мусіць, зблазніць. Звернецца да мяне, а зраблю выгляд, што не разумею. Але правучу. Воцылка: Малайчына. Зайздрошчу табе. Чым больш з жанчыны здзекуешся, тым лепш яе трымаеш у абцугах. Цяпер пайшлі, бо трэба трапіць на тое месца. (Убок.) Цяпер не час ударыць яго і знікнуць з дудамі. Мы яшчэ блізка ад дарогі, нехта можа па ёй праходзіць, то тут, то там нехта лезе! Хто гэта? З’ява VIII Томаш. Падыходзіць. Т о м а ш: Я стары Томаш са Страконіц. А хто вы? Ш в а н д a: Добрага здароўя, бацька! Я Шванда. Томаш: Ты? А што робіш у такі час? Тут пуста, няма шынка. Ш в а н д a: У мяне тут справы. Т о м а ш: Так позна ўначы? Ш в а н д a: Ну, па-рознаму бывае! Томаш : Гэтая дарога ляжыць ля майго дома, а не ля твайго. Ш в а н д a: He твая справа, глядзі сваё. Томаш: Шванда, сёння святаянская ноч, сёння нельга туляцца ў цемры, бо адчынены майстэрні таямнічых сіл... Воцылка: Якія дурацца, а ў выніку дзеці атрымліваюць радзімкі, a старыя бабы сутаргі. Том аш : Што гэта за чалавек, які можа так блюзнерыць? Сцеражыся яго, Шванда! Я табе магу нагадаць, што вучыў цябе трымаць дудку ў руцэ, але нават не спадзяваўся, што такога вучня атрымаю. Шванда: Якога? Т о м а ш: О, ты мяне разумееш! Воцылка: А што гэта мы посныя казанні слухаем? Ідзі, прыяцель, шкада кожнай хвіліны. Томаш : Стой’ Памяццю тваіх набожных выхавацеляў заклінаю... В о ц ы л к a : Ідзі спаць і спі, а мы любім жыццё (цягне Шванду далей). Т о м а ш : Сынку, паслухай (кандыбае за імі). З’ява IX Даротка. Падыходзіць Томаш. Даротка: Ці не гучалі тут людскія галасы? Я не ведаю, дзе знаходжуся! Галава ідзе кругам, перад вачыма густая імгла, нікога не знайшла. Томаш (вяртаецца): Дарэмна, голас мой знікае ад ветру. Даротка: Хто тут? (Бяжыць даяго.) Га, Томаш, вы тут? Томаш: Ты? Гэта голас Трнковіч Дароткі? Даротка: Так, так! To мa ш : Ты ўжо дома, няшчасная дзяўчына? Даротка: 3 сённяшняга дня. Т о м а ш : А што робіш тут? Даротка: Вас шукаю. Т о м а ш : Мяне? Даротка: Каб мне дапамаглі. Шванду пагражае небяспека. Т о м а ш : Адкуль ведаеш? Даротка: Падвечар была ў мяне жанчына, яна клікала мяне на дапамогу... Апоўначы на месцы пакарання. Т о м а ш : Што кажаш, няшчасная? Сёння? Якая жанчына? Ці ведаеш яе? Даротка: Ведаю і не ведаю. Калі Шванда мяне пакінуў, то з’явілася лагодная суцяшальніца і адвяла мяне туды, дзе быў ён. Сёння я ў ёй пазнала німфу. Т о м а ш : Нябёсы, цяпер усё разумею. Цяпер ведаю, чаму вызначаліся яго дуды, так, ён гэтаму ад мяне навучыўся, цяпер ведаю, хто яго нашаму люду падкінуў. Ен дзіця лясной феі, а німфы заманілі сёння начнога тулягу на свае гульбішчы. Даротка: Божа літасцівы! А што яны могуць з ім зрабіць? Парайце мне, я ведаю, што вы з маім бацькам нябожчыкам пратаемныя рэчы размаўлялі... Томаш: Німфы яму не пашкодзяць, але калі акружаць яго і ён з гэтага кола не выйдзе да першых пеўняў, то знікне целам і духам. Даротка: He, не, недай Бог... Т о м а ш: Яго выратаваць можа толькі чыстая дзяўчына. Калі маеш мужнасць, каб наблізіцца да кола, то яго выратуеш. Даротка: Мужнасць маю, яна заўсёды ў маёй душы! Даруй мне гэты грэх, злітуйся, Божа! Толькі каб не загінуў, каб палепшыў, адважуся на такую дзіўную справу, а пра сябе не буду нават думаць. Божа на нябёсах! Вядзі мяне, каб у цемры не заблукала. (Адбягае.) Томаш: Няхай асветліцца яе шлях, каб дайшла да мэты. Ля месца пакарання! Гэта невялікая палянка сярод лесу, сто гадоў таму пралілася там людская кроў. Дай, Божа, каб сёння там не пралілася нават кропля крыві (адыходзіць). Змена дэкарацый Ясна асветленая прастора, як у цудоўным садзе. Стракатыя маскі. Усе надзвычай весяляцца. З’ява X Дзівука. Мінуліца. Дзівука: Ці паслалі яму насустрач некалькі блукаючых агеньчыкаў? Мінуліца: Бачыш у чым справа! Яны не маглі кінуць свавольствы і хвіліну вадзілі яго за нос. Цяпер ён мусіць прыйсці. Дзівука: Ужо час! Госці чакаюць музыку. М і н у л і ц a: А што робіць яго матуля? Дзівука: Там сядзіць на зямлі і ные. Магчыма, прагне свайго сынка зберагчы. Мінуліца: To пойдзе па ваду з рэшатам. З'ява XI Шванда з дзвюма маскамі. Падыходзяць. М а с к і: Гэй, тут музыка! Ш ванда : Але дазвольце, куды я трапіў? Тут нейкі баль-маскарад! Дзівука: Гэй, дудар! Пакажы, сваё ўмельства! Калі будзем задаволеныя, то нешта атрымаеш. Шванда: Можа здарыцца, што пазней мяне не ўзнагародзіце. Мінуліца: Ты не ведаеш, якая кампанія цябе запрасіла? У гэтай ніколі не бывае пазыкі. Шванд,а(азіраецца): Вось калі б тут быў Воцылка! Але ў цемрадзі я яго згубіў. Між тым яго садзяць пасярод паляны на высокае крэсла. Ён пачынае граць дзіўны галоп, госці танцуюць у некалькіх колах, пазней німфы праходзяць наскрозь адна другой, прыканцы пачынае біць дванаццаць і пры апошнім удары гасне святло; танцуючыя знікаюць, а каля Шванды танцуюць духі. Сцэна пусцее, зямля разыходзіцца і з яе выступаюць духі, якія разам з тымі, што ля Шванды, утвараюць кола, праз якое нельга прайсці. Вакол цемра, асвятляюцца толькі совы, крыкі якіх чуюцца хвілінамі. З’ява XII Даротка. Падыходзіць. Даротка(бачыі/ь карагоды духаў, набіраецца мужнасці, уздымаерукі да нябёсаў, разбягаецца і крычыць): У імя Бога! Перарывае кола, хапае Шванду за руку і цягне яго наперад. Духі рассыпаюцца і вакол закаханых утвараецца імгла. Шванда падае ля ног Дароткі. Д аротка : Апамятайся, Шванда, ты выратаваны! Ш в а н д a: О, мая Даротка! Даротка: Пайшлі, збяры сілы і будзем сярод людзей. Шванда: Толькі пасля таго, як абцалую твае рукі і ногі, ты мой страшны дух, і рабі са мною, што захочаш, я ад цябе нікуды не ўцяку. Буду пра цябе клапаціцца... Даротка: Клапаціся сам пра сябе, падумай пра душу і кідай гэтае неразумнае жыццё. Шванда: Ведаеш, хутчэй буду бульбу акопваць, удзень і ўночы буду ў хаце, бо сёння я атрымаў навуку, а гэтыя злашчасныя дуды павешу ля печкі. Даротка: Лепей іх выкінь, каб не бачыў і не меў спакусы! А я буду прасіць пана, каб цябе зрабіў палясоўшчыкам, у мяне ёсць кавалак зямлі... Шванда (ускочыў): О, Даротка, мая залатая Даротка! Ідзі далей, ты, пракляты мех, бо ў табе сядзіць дзесяць старых д’яблаў! (Кідае дуды на зямлю, пры гэтым чуецца ў паветры гук.) В о ц ы л к а (за сцэнаю): Гэй, Шванда, прыяцель! Шванда : Ах, тут мой сакратар! Ідзі далей! Даротка:Г эты чалавек таксама тут? Шванда: О пачакай, я дам яму яшчэ шанец. З’ява ХПІ Воцылка з’яўляецца. Падыходзіць. Воцылка: Гэта ты, сябар? Але што гэта за глупства! Гэтыя праклятыя агеньчыкі мяне цалкам заблыталі, я цябе выглядаў, клікаў, круціўся вакол, як баран, а ён тут, веру, што ты тое ж зрабіў. Шванда: Цяпер ідзі і нешта сабе знайдзі. Воцылка: Яне спяшаюся і застануся ў цябе. Шванда: У мяне няма на цябе часу, і будзе лепей, калі пойдзеш з прынцэсаю Алцэстай і доктарам Фаустам цяпер у свет. (Паварочваецца да Дароткі і размаўляе з ёю.) Воцылка: Ах, сябар, што на цябе найшло? Толькі падумай, славуты музыкант, кажу з усёю шчырасцю (штурхае дуды), што гэта чортава справа! Ён кінуў дуды, каб мог абдымацца! Воцылка, стукні ў боты, цяпер дзіватворныя дуды твае (рагоча). Заўсёды казаў, што каханне гэта маці шматлікай дуроты, a пакуль дурасць ёсць на свеце, то хітрая галава не прападзе. Даротка: Ну так, так, я веру, ты нават не ведаеш, што я б для цябе зрабіла! Але хадзі, пойдзем дадому. Змена дэкарацый Гай. Сярод дрэваў унізе і ўверсе лясныя феі, пасярод на вазку з воблакаў Лесана. Унізе Росава як німфа. Усё зіхаціць ранішняю чырванню. З’яваХІУ Лесана: Дзякуючы табе і дзяўчыне, якая кахае, мы перамаглі злую сілу! Росава, табе даруецца міласць (з Росавы спадае плашч, і яна апранутая, як вядзьмарка), таму што ты засталася вернай сваёй любові. Калі будзеш клапаціцца пра сына як маці, я дапамагу, каб рос яго статак, і ты будзеш вольна па зямлі хадзіць і можаш заўсёды яго наведваць! Ро с ав a. О мой сын! Ш в а н д a: Дарагая маці! Росава: Дачка! Д аротка: Як? Гэта ты, пані... Росава: He бойся, усё толькі на карысць твайму шчасцю. Як толькі народзіцца новы дзень, так і ў вас пачнецца новае жыццё, напоўненае любоўю. Між тым ззянне напоўніла ўсю прастору. Росава стаіць паміж Швандам і Дароткаю у вялікім хваляванні, а над імі феі з Лесанай збіраюцца адляцець. Занавес падае. Карэл Ярамір Эрбэн (1811-1870) Паэт, празаік, фалькларыст, этнограф, літаратуразнаўца, перакладчык Адным з найбольш найбольш значных прадстаўнікоў рамантызму ў чэшскай літаратуры XIX стагоддзя быў Карэл Ярамір Эрбэн. Нарадзіўся пісьменнік і навуковец у горадзе Мілецін у 1811 годзе. У час навучання ў гімназіі ў Градцы Кралове яго выкладчыкам, як і Ёзафа Каэтана Тыла, быў вядомы чэшскі драматург Кліцнер. Навучаючыся ў Пражскім універсітэце, Карэл Ярамір Эрбэн распачаў творчую і навуковую дзейнасць. Ён піша вершы, вывучае этнаграфію і фальклор, цікавіцца гісторыяй літаратуры, актыўна перакладае. Пазней ён засяродзіцца на збіранні матэрыялаў па фальклоры і этнаі'рафіі. У пачатку саракавых гадоў Эрбэн выдаў “Народныя чэшскія песні”, якія выходзілі ў трох частках (з 1842 па 1845 год). Акрамя народных песень фалькларыст збіраў і казкі. Ён ішоў па слядах вядомых нямецкіх фалькларыстаў братоў Грым, што з 1807 года збіралі казкі і выдалі ў 1857 годзе 210 апрацаваных тэкстаў. У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў Карэл Ярамір Эрбэн выдаў “Сто простанародных казак славянскіх неадаптаваых”. Чэшскія казкі ён хацеў выдаць у 1870 годзе, але не паспеў. Галоўнай кнігай творцы з’явіўся паэтычны зборнік “Kytice” (“Букет”), выдадзены ў 1853 годзе. Вершы, якія ўвайшлі ў зборнік, друкаваліся ў саракавых гадах XIX стагоддзя і пазней. Аўтар з вялікай адказнасцю паставіўся да сваёй паэтычнай кнігі, змясціўшы ў ёй лепшае з лепшага. Менавіта таму “Букет” лічыцца найвышэйшым дасягненнем чэшскай паэзіі XIX стагоддзя. Доўгі, Шырокі і Хуткавокі Жыў адзін кароль, быў ужо стары і меў адзінага сына. Аднойчы ён паклікаў сяна да сябе і сказаў яму: - Мой мілы сын, ты добра ведаеш, што спелая садавіна ападае, каб вызваліць месца для іншай. Мая галава ўжо таксама дазрае і, магчыма, ужо хутка сонца над ёю свяціць не будзе, але да таго, як мяне пахаваеш, я хацеў бы ўбачыць сваю будучую дачку. Тваю жонку. Ажаніся, мой сын!