Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...
Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 174с.
Мінск 2009
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ш в а н д а (напалохана і заікаючыся): Навошта...
В о ц ы л к a : Ну і племя!
Г у л і н а р ы: Дык не? Чаму тады кажаш, што табе падабаюся (афіцыянткі адыходзяі{ь).
Воцылка: Ну, шчыры дзякую! Тут мужчыны жывуць, мабыць, як у пекле, бо мусяць ажаніцца з кожнаю, якой кажуць, што яна ім падабаецца (між тым разлівае віно).
Шванда: Мне нібы нехта нож усадзіў’ За жанчыну! Але ж магло б і пашчасціць!
Воцылка: Я не маю, яснавяльможны пан, пустых прыхамацяў і пайду піць! Гэта будуць лепшыя лекі ад тых пакут (ставіць крэсла).
Шванда(7дзе да стала і садзіцца): Я цэлы дзень на нервах, буду лячыцца (абодва п ’юць і ядуць).
Між тым на вуліцы гучыць народная песня "Толькі ты мне, дудар, дадудзі” на скрыпцы і на трумарыне.
Шванда(прыслухаўся, жахнуўся, ускочыў): Што гэта? Ці мне здаецца? Гэта музыканты з Чэхіі! Гэта са Страконіц! (бяжыць да дзвярэй) Гэта ты, мая салодкая пакута! Даротка! Калафуна! Ці гэта мажліва?
З’ява IX
Даротка. Калафуна. Уваходзяць.
Даротка: Божа нябесны, як я табс ўдзячная! Мой каханы Шванда! Ах, як я ўсцешана, што мы цябе знайшлі, мы абышлі амаль цэлы свет, праз горы і даліны, праз лясы і рэкі, а калі б не незнаёмая жанчына, сядзелі б мы недзе далёка адсюль і выглядалі цябе! Ну, як справы? Што робіш? Ці ўспамінаў мяне? Ці добра пачуваешся? Ну, так кажы!
В о ц ы л к а (між тым сядзіць за сталом і выпівае)'. Ну і лапатуха!
Ш в а н д a: Але што я скажу, калі ты прагнеш выпытаць у мяне ўсё аж да суднага дня? Мне добра, думаю пра цябе, але што на цябе найшло, чаму ты выбралася ў свет?
Калафуна: Так, падумай, Шванда, якая гэта жанчына! Калі ты не вярнуўся праз чатыры тыдні, павесіла галаву, а калі прайшло восем тыдняў, то ўжо зусім галаву страціла.
Даротка: Я табе казала раней, што без цябе не вытрымаю, а потым увесь час думала пра тое, што з табою нешта здарылася.
В оцы лка: Чорта з два, добра вядомая песня, ну трэба ж!
Калафуна: А калі б яе напаткала няшчасце...
Д а р о т к a: Ах, я ледзьве не памерла!
Ш в а н д a: Здарылася няшчасце?
Калафуна: Яе бацька лёг і больш не падняўся...
Ш ванда : Твой бацька?
Даротка: Ах, так! (выцірае слёзы)
В о ц ы л к a: Магла б там пакласціся замест яго.
Калафуна: Ты, пэўна, вярнуўся б, калі б мы раней не прыйшлі за табою. Я думаў, што ты ад яе вачэй не адарвеш. Я на гэта і разлічваў. Хе-хе! Скажу табе шчыра, старая бурчыць бясконца на малых, эканоміць цяпер на едаках. Магчыма, у свеце ты нешта зможаш адарваць, але заўсёды знойдзецца нейкі халтуршчык, які цябе апярэдзіць. Для мяне гэта быў доўгі шлях, і старая будзе сварыцца, калі я вярнуся, але нічога зарабіць дома не змог. Гэтая дзяўчына цябе кахае так, ажно мяне цалкам выматала.
Даротка: Ну, цяпер больш не буду, цяпер усё добра, цяпер мы разам, цяпер возьмеш тысячы і вернемся дахаты.
В о ц ы л к a: Ну і сойка!
Ш в а н д a: Тысячьі? Каханая Даротка, пра тысячы няма гаворкі.
Даротка: Ну хай будуць сотні! Я з гэтага праблему рабіць не буду.
Ш в а н д a: Лялечка, у мяне нічога няма.
Даротка: Нічога?
Шванда: Насамрэч, я грошай зарабіў дастаткова, але яны цякуць як вада скрозь пальцы, усюды хапае дзіўных людзей, той музыкант, той камедыянт, той хоча тое, гэты іншае, таму я вымушаны быў плаціць, вось чаму ў мяне грошы адразу і знікалі.
Даротка: Але Шванда!
Шванда: Але сёння ўсё будзе інакш! Цяпер я маю свайго сакратара і камердзінера.
Даротка:Ты?
Шванда: Вось гэты будзе ўсё кантраляваць. Ці не праўда, Воцылка?
В о ц ы л к а (хутка ўстае і, наблізіўшыся, рассыпаеца ў кампліментах): О так! Абавязкова! Маім асноўным клопатам будзе яснавяльможны пан, буду служыць старанна і з любоўю, а калі нешта будзе не так, то маеце права мяне панізіць...
Шванда: Усё будзе добра! Я зразумеў, пра што думаеш...
В о ц ы л к а (нізка схіляецца ў паклоне, пра сябе): Ну і відушчы! Я сам сябе не разумею.
Шванда: А каб ты ведаў, як сябе паводзіць, знаёмлю цябе з Дароткаю, маёю нявестаю.
Воцылка(убок,): Гром з яснага неба! (гучна) О, нічога мне навіна! (страляе здалёк па Даротцы вачыма.)
Шванда: Але, лялечка, я цяпер толькі ўбачыў! Вы ж галодныя і стомленыя, сядайце! Гэй, Воцылка, загадай, каб прынеслі ежу і пітво.
Воцылка выходзіць.
Даротка: Слухай, Шванда, твайму сакратару я не падабаюся! Ён так глядзіць на мяне, нібы хоча забіць.
Шванда: Ідзі ты, не вар’яцей, табе нешта здалося! Ён насамрэч добры хлопец, але ты не разумееш, што робіцца ў свеце. Зразумей мяне, пані, мы паіншаму ўсё бачым, чым хамы.
В о ц ы л ка (вяртаецца са шклянкамі, ежаю і пітвом); Гэта для горла і страўніка! Запрашаю, яснавяльможная пані, разгавецца! I няхай добраму пану будзе для здароўя таксама.
Калафуна: Так, хе-хе, я таксама разгавеюся (сядае).
Шван да: Еш, Даротка, і пі, нібы ты дома!
Даротка сядае.
З’ява X
Мікулі. Уваходзіць.
Мікулі: Панове!
Шванда: Ах, наш гаспадар дома!
Мікулі: Я толькі што з каралеўскага палаца. Адразу пасля мяне па цябе прыйдзе дваранін, каб правесці да нашай прынцэсы (адыходзіць).
Воцылка : Звар’яцець можна, пра прынцэсу мы зусім забыліся!
Даротка: Да прынцэсы? Што гэта за прынцэса?
Ш ван д a: Ox, дзяўчынка мая, гэта мае будзённыя клопаты!
Даротка: Маладая, прыгожая?
Шванда: He ведаю, чуў, што плаксуха і што мне трэба яе трохі пазабаўляць.
Воцылка: Дзейнічайце, яснавяльможны пане, дзейнічайце, яшчэ вы зможаце паспець, але ў гэтым адзенні для пудзіла вас не пусцяць у палац, бо падумаюць, што вы збіраецеся палохаць вераб’ёў. Я сказаў, што буду пра вас клапаціцца і цяпер мушу слова стрымаць. Ідзіце! Яснавяльможная пані няхай будзе такой добрай і можа пайсці з нашым суайчыннікам, а я таксама пайду, але некуды за дзверы (бярэ Шванду пад руку і выходзіць з ім.)
Калафуна: Якая добрая душа гэты сакратар хе-хе!
Даротка: Думаеце?
Калафуна: Mae нейкія клопаты! А пра сябе і не ўспамінае. Піце яшчэ, панна Даротка! Сёння ўсё добра атрымалася. Шкада, што няма са мною маіх чарцянятаў, a то наеліся б!
Даротка: Мне раптам стала так дрэнна, быццам нешта нядобрае можа адбыцца.
Калафуна: Наогул хе-хе, яно то так, можа нешта адбыцца.
Даротка: А што?
Калафуна: Магчыма, я схаплю гарачку.
Даротка: Ах, не жартуйце! Нашая незнаёмая прыяцелька была такая ўсхваляваная і паўтарала нам увесь час, каб мы спяшаліся...
Калафуна: I нашто гэтыя незразумелыя прыхамаці піце!
Даротка: Не-не, я не магу знайсці сабе месца. Я павінна пайсці за Швандам. Хадзем, Калафуна, хадзем, няхай у яго ўсё будзе добра!
Калафуна: I што на вас найшло! I што пакінуць цяпер жыллё?
Даротка : Бог вас узнагародзіць, пайшлі!
Калафуна: Ну толькі дзеля вас, мілая Даротка, але скажу вам, што маё сэрца застанецца каля гэтага божага пачастунка хе-хе! Мусіце мне паверыць (спявае):
Толькі ў добрай, поўнай шкляцы
Квітнее радасці кветка;
Хто ніколі не быў пад мухаю, Той не ведае, што такое свет.
Даротка, весяліцеся! Я выпіў і мне добра. Хадзіце сюды, прыгадаем наша (кладзе шапку ўбок, бярэ скрыпку). Потым пойдзем па Шванду.
ДУЭТ:
Найшчаслівейшы з усіх стварэнняў -
Гэтакі музыкант:
Робіцца не робіцца, а ён заўсёды
Шчасця свайго гаспадар.
Куды ні прыйдзе, усюды вітаюць,
Гэй, ідзе мілы госць!
А дзе яму добра, Там заўсёды весела (адыходзяць)
Калі Даротка не спявае, то можа спяваць Калафуна ПЕСНЯ:
Даротка Трнкова, Каханага Шванду не падганяй! Калі вып’ем і з’ядзім, Дык пойдзем за ім, пойдзем за ім! У двары караля будзем з ім піць. Калі б мяне Кордула Тут убачыла, то быў бы канец! Усе каркаюць
На нашым двары і нават певень! He магу на цябе, Мой Шванда каханы, забыцца. Іду за ім па свеце, а ён пайшоў да іншай. Сярод тысяч людзей
He бачу нават следу майго мілага.
Я сын Страконіц
Найлепшы прадстаўнік свайго краю з пустой кішэняю; На спіне ў мяне заплечнік,
А ў руцэ велікодная булка ды поўная шклянка. Малпа трымае мае валасы I скача па галаве
Насыплю булак сабе ў крысо.
Пойдзем разам
Да каралеўскага двара на канцэрт; Будзем там спяваць Тысячы класці ў шапку;
А пазней павязем у вазку. А мая Кордула
Як гэта ўбачыць, то звар’яцее.
Змена дэкарацый
Раскошная зала. У цэнтры на ўзвышэнні трон для прынцэсы, а побач крэслы для яе прыдворных. Паперадзе, з правага боку, крэсла для Шванды.
З’ява XI
Зуліка сядзіць на троне. прыкрытая тонкай наміткай. 3 абодвух бакоў дамы і паны. якія сядзяць ціха. Шванда і Воцылка ўваходзяць у суправаджэнні двух прыдворных.
Прыдворны(становіцца пасярод): Міласцівая князёўна, гэтага маэстра дасылае табе бацька кароль, каб пацешыў тваё сэрца (ківае Шванду, каб сядаў, і адыходзіць.)
Шванда садзіцца і пачынае граць. Воцылка стаіць каля яго. Праз некалькі тактаў, як толькі дамы і паны пачуюць музыку, то пачынаюць круціць галавою, з задавальненнем сябе
шчыпаць, прытупваць і гайдацца, аж пакуль нарэшце не ўскокваюць і не пачынаюць танцаваць польку. Пасля танца разыходзяцца.
3 у л і к а (доўга нічога не разумее, потым уважліва прыслухоўваецца, скідвае намітку і радасна шчабеча падчас танца з двума панамі. Нарэшце ўстае з трона і падбягае да Шванды): 0, мілы, прывабны юнак! Зуліка ўдзячная табе за тое, што ты напоўніў яе сэрца гэтай цудоўнай музыкаю. Маё сэрца было, нібы выпалены яркім сонцам луг, але гэтыя чароўныя гукі даляцелі да яго і праліліся, нібы нябесная раса.
Шванда(кланяег/цаў О!
В о ц ы л к а (убок): Халера ясна! Яна гаворыць, як турэцкі паэт.
Зуліка: Цяпер не маеш права ад мяне адыходзіць, разумееш, бо я зноў магу засумаваць.
Шванда: О!
Воцылка : Кажыце што-небудзь разумнейшае!
Шванда: Што?
Воцыл ка: Скажыце, напрыклад, “ах!” або “ух!”
Зуліка: Зуліка будзе за гэта вас любіць, як любіць ягня свежыя лісты і рыба свежую ваду. А калі пажадаеш тое, што табе падкажа сэрца, то Зуліка перадасць бацьку і ўсё споўніцца.
В о ц ы л к a: Прыдумайце хутка нешта жорсткае!
Ш ванда: О! (даяго) Я не разумею пра што яна кажа!
Зуліка: Ты, пэўна, Зуліцы не верыш?
Ш ва н д a: О, а як жа! А хто такая гэтая Зуліка?
Зуліка: Хто? Ха-ха-ха, мне гэта падабаецца! О, ты вясёлы чалавечак, гэта тая, якая была самотнай, а ты яе пацешыў, якая стаіць перад табою і якая не перастае дзякаваць небу за тое, што паслала ёй вызваленне. Але скажу табе, што нікуды не маеш права ісці, бо раззлуеш Зуліку. А Зуліка ўмее гневацца, але злосць доўга не трымае і хутка зноў робіцца добрай, а потым смяецца. Ну, смейся таксама!