Ш в а н д a: Хе-хе-хе! В о ц ы л к a: Ха-ха-ха! Зуліка: А што гэта за дзіўны чалавек? Ён мне падабаецца, бо над ім можна пасмяяцца. Гэта твой раб? Воцылка: У вашай светласці цэлы свет рабоў. Зулі ка: Я бачу, што ён умее гаварыць! Яго не прадавай! У мяне ён будзе вар’ятам. Ш в а н д a: Я пе ведаю, славутая прынцэса, калі тут трэба быць доўга... Зуліка: Чаму доўга? Воцылка: He даходзіць да яго! Ш в а н д a : Ці маю права я тут доўга заставацца... Зуліка : А чаму не? Павінен! Воцылка: Трымайце язык за зубамі! Зуліка: А ведаеш што? Так, гэта цудоўная ідэя! Ты ажэнішся са мною! Ш ван да : Ажэ... (да Воцылкі) Тут павар’яцелі на жаніцьбе! В оцы л ка: Радуйся, гэта лепш, чым... Зуліка: Ці не праўда, так будзе лепей. Бацька хацеў даць Зуліцы жаніха, але той ёй не спадабаўся, і таму сумавала, але цяпер Зуліка яму скажа, што ты ёй падабаешся і што цябе возьме. Ш в а н д a: Але, міласцівая прынцэса, я не сва... Воцы л ка (наступае яму на нагу): Яснавяльможны пан хоча сказаць, што ваша міласць настолькі цудоўна выказваецца, і ён вельмі ўсцешаны. Зуліка : He трэба баяцца Зулікі, мілы чалавек! Зуліку даўно навучылі, як павінна сябе паводзіць жонка, яна павінна быць паслухмянай і прыветлівай, ці не праўда? О, не клапаціся! Зуліка таксама ўмее развесяліць! Яна ўмее спяваць, танчыць, і не пачвара, ці не так? Ну, цяпер радуйся, Зуліка пойдзе да бацькі і паведаміць яму пра наша шчасце (адыходзіць з прыдворнымі). Шванда: Я звар'яцею! Воцылка: Веру! Гэтакае шчасце давядзе да вар'яцтва! Шванда: Шчасце? Што ты выдумляеш? Як я магу ажаніцца са звар’яцелаю Зулікаю? Што сказала б Даротка? Воцылка: Але, калі ласка. Нічога не кажыце пра Даротку! Гэта выглядае наступным чынам: мяне запрашаюць пакаштаваць фазана, а я дзякую і кажу, што не магу, бо дома ў мяне бульба. Шванда: Яўцяку! Воцылка: Я разам з вамі! Але пасля вяселля. Ш в а н д a: Маё сумленне! Воцылка: Вось табе на! Калі Даротка вас насамрэч кахае, то павінна радавацца, што вы ажэнецеся з прынцэсаю. Ш в а н д a: Чаму так? Воцылка: Таму што павінна жадаць вам шчасця і вы яе таксама зробіце шчасліваю. Вы не пашкадуеце для яе некалькі чвэрцяў дукатаў і нейкага кавалера яна атрымае. А можа, я і сам падумаю. З’ява XII Аленорас з пажамі. Два нясуць на падушках залатыя скрынкі, а ў іх дарункі. Падыходзяць. Аленорас: Дарагі чужаземец, дазволь падзякаваць табе за тое, што змог парадаваць сэрца маёй дачкі. Прымі ад мяне як доказ маёй прыязнасці гэтыя дарункі (ківае пажам, якія адыходзяць). Яны данясуць іх да твайго прыстанку. (Воцылка пацірае рукі.) Шванда: О, гэтага надта многа, пан кароль! Аленорас: Акрамя таго мая дарагая дачка Зуліка заявіла, што цябе кахае і што ты хочаш ажаніцца з ёю. Я шукаў, безумоўна, для яе мажнага асілка, але яна з маім выбарам не пагадзілася, а я жадаю ёй толькі шчасця. Даротка(за сцэнаю): Пусціце мяне, я з ім павінна пагаварыць! Шванда: Яшчэ гэтага не хапала! ГэтаДаротка! Воцылка: Трымайцеся! Аленорас: Што гэта? З’ява XIII Даротка, за ёю стражнік. Калафуна. Падыходзяць. Даротка: Глядзі ты! Шванда, ці праўда тое, пра што гаворыць увесь горад? Ажэнішся з прынцэсаю? Аленорас: Хто гэтая дзяўчына? Воцылка: Няшчасная жанчына, ваша каралеўская міласць! Мы яе ўтрымліваем разам з гэты.м чалавекам, таму што нічога не ўмеюць зарабіць, але павінны іх грымаць пад замком. Аленорас: Чаму? В о цы л ка: Таму што ім у галаву прыходзяць дзіўныя ідэі. Даротка: Шванда! Воцылка: Яна думае, што гэтая заклятая прынцэса збіраецца забраць у яе жаніха, а гэты дзівак лічыць, што ён добры музыкант! Калафуна: Штоты кажаш! Даротка: Шванда! Як ты гэта церпіш? Ты дазваляеш пра мяне так казаць? Я пакахала цябе і пакінула дзеля цябе свой дом пасля пахавання бацькі. Воцылка: Паглядзіце, іскры так і сыплюцца! Але ёй не пашчасціць! Бо нам прыйдзецца некуды ўцячы. Аленорас: Стража! Даротка: Шванда, кажы, не стой тут, як асуджаны, скажы што-небудзь, супакой мяне! Аленорас: Адвядзіце гэтых людзей і добра ахоўвайце, паклічце лекара! Даротка: Шванда, за ўсё заплоціш! Адзін стражнік уводзіць яе, іншыя Калафуну. Калафуна: Але што на вас найшло? Я музыкант. Аленорас: He клапаціся пра гэтых няшчасных, я даручу іх даглядаць так, нібы яны з каралеўскай сям’і. А цяпер мне трэба спяшацца, каб сказаць дачцэ, што ў хуткім часе адбудзецца вяселле (адыходзіць з пажамі). Ш в а н д а (некаторы час стаіць, як абамлелы): He, я гэтага не вытрымаю, сэрца маё сціснецца і разарвецца! Даротка! (Выбягае.) Воцылка(услеД): He нарабіце памылак! Куды ляціце? Ці хочаце пашкодзіць свайму шчасцю? Шванда: Адыдзі ад мяне, гад! Я не ведаю, што са мною робіцца! Я павінен быць разам з Дароткаю! Воцылка: Наступным разам! Сёння дазвольце, каб я вам трошкі дадаў розуму, якога не маеце. За сцэнаю чуваць лязгат мячоў. Ш в а н д a: Што гэта? В о ц ы л к a : Тут нейкая тачыльня, але, каб толькі не атрымаць па карку! Ш в а н д a: Яшчэ гэтага не хапала! Воцылка: Ну, хто любіць рамантыку, то павінен быць заўсёды гатовы да смерці. З’ява XIV Аламір са сваімі ваярамі. Падыходзяць. Аламір: Дзе той стваральнік адурманьваючых песняў, які адважыўся кветку майго кахання, што ярка напоўніла салодкай тугою маю душу, сёння ператварыць у пыл? В о ц ы л к a: Што гэта за пагроза? Каго шукаеце? Аламір: Дзе той чарнакніжнік, які сваёю заклятаю ігрой адбіў у мяне прынцэсу Зуліку, а цяпер і яе слабы бацька сваё слова парушыў, калі б не было майго мяча? Дзе той чэшскі дудар? В о ц ы л к а (хаваецца за Шванду). Дазволыде, я толькі бядак, а гэта той самы чараўнік з дудамі! Аламір : Хапайце яго! Я яму дам рэзідэнцыю, дзе ўсе яго чары знікуць і дзе ў яго прападзе салодкае жаданне сарваць дзявочую ружу. Адвядзіце яго! Шванда : Але дазвольце, пан. Гэй, Воцылка, сакратар, дапамажы! Між тым узброеныя людзі яго адводзяць. Аламір: А ты, значыць, узорны памочнік і раб ягоны, бяжы і вяртайся да людзей сваёй краіны і аб’яві там, што так будзе з кожным, хто адважыцца зрабіць хоць крок у бок нашай краіны. Ідзі! Воцылка: Сеньёр, я перадам! (адыходзіць, астатнія за ім) Змена дзкарацый Краты ў астрозе. З’ява XV Шванда адзін. Шванда: Так, ну я і заіграўся! Цяпер вось у лужыне з тысячамі! Меў рацыю Калафуна, калі казаў, каб я заставаўся дома, але ж тупая мазгаўня не паслухала. Дома быў то адзін, то другі прыяцель, а тут я трапіўся ў рукі жартаўніку. Там я меў Даротку, ах, нават не маю права яе ўспамінаць, a цяпер мяне могуць павесіць або адсячы галаву. Дзяўчына мяне моцна пакахала, а я, я! Але ва ўсім вінаваты гэты мярзотнік, гэты Воцылка! Калі я яго дастану, то надаю кухталёў, але, мабыць, дарэмна спадзяюся! Тут мне рыхтуюць пятлю з ільну! I мабыць, справядліва, бо трэба было казаць: “Прынцэса, так не пойдзе!” Але д’ябал мяне спакусіў і я стаяў, як пень! Ах, я б адарваў цяпер сабе галаву! Я самы нікчэмны на ўсім свеце, нічога ніколі не меў, бацькоў не было, ах, нават не хачу ўспамінаць, пэўна, мая маці была ваўчыцаю. З’ява XVI Росава з’яўляецца з падзем’я. Падыходзіць. Росава: Устань, не насміхайся са святых рэчаў, не ганьбі памяць пра маці! Ш в а н д a: Хто гэта? Хто вы? Чаго хочаце? Росава: Прыйшла ад імя тваёй маці цябе вызваліць. Ш в а н д a: Ці ведаеце яе? Росава: Ведаю. Шванда: Тады я прашу ёй перадаць, што магла б раней пра мяне ўспомніць, бо я дастаткова нацярпеўся і не ведаю, як здарылася, што мяне пастух знайшоў... Росава: Устань! Калі б яна цябе чула, то ў яе сэрца разарвалася б ад болю. Ш в а н д a : Болю? Чаму яна це азывалася столькі часу? Росава: He мела права. Яе сэрца рвалося да цябе, але яна вымушана была падпарадкоўвацца іншым законам, чымся любоў і не магла да цябе наблізіцца. Ш ван да : I гэта насамрэч любоў! Я не мог таксама да Дароткі падысці, a тым не менш мы з ёю сустракаліся. Ах, каб вярнуць цяпер Даротку! Р о с а в a: Bep. Маці цябе любіць! Ш в а н д a: Але што я з таго маю, калі нават не адчуваю? Калі б была іншаю, то спытала б, ці здаровы я: калісьці я бачыў, як іншыя маці гуляюць з дзецьмі, і змушаны быў залезці ў хлеў для кароў і там выплакаць сваё гора, што не маю маці, якая б мяне песціла. He трэба казаць мне пра маці! Калі б яна была іншай, то ведала б тое, што і я ведаў, што маці надзвычай шчаслівая, калі можа сваё дзіця прытуліць да сэрца. Росава: Няхай жа парвуцца путы мае, выпялёхвай шчасце, здароўе маё, хай жа нап’юцца ім грудзі мае! Калі я хацела сына да сэрца прыціснуць, то помста каралевы мне пагражала... Хадзі сюды, мой дарагі, я маці твая! Ш в а н д a: Пра што гаворыце? Росава : Ты дзіця маё! Шванда: О мой Божа! Я баюся! Росава: Я твая маці! Хадзі, хадзі сюды, не пакідай маці, дай ёй хвіліну шчасця, хай маё сэрца ўзвіецца ад радасці, калі я пачую з тваіх вуснаў: “Матуля!” Шванда: О, матуля! (абдымаеяе). Р о с а в a: О маё дзіця, я дорага заплаціла за тое, што абдымаю цябе цяпер. Пра гэта я марыла доўгія гады, а сёння я трапіла ў кола лёсу (чуюцца грымоты). Чуеш, дзіця? Жорсткі голас кліча мяне ад цябе, магчыма, назаўсёды! Калі аднойчы сустрэнемся, то будзе бяда і не будзеш ты мне ўдзячны, а з жахам ад мяне ты адвернешся ... (грымоты ўзмацняюііца) Шванда: О, ніколі! Росава: Сыне мой, ідзі за мною, я змагу цябе яшчэ вывесці адсюль (хоча збегчы разам з ім), бяда, позна! Зямля пад нагамі тоне... Ну, коней права, жорсткасці сіла, дай маці месца ў цёмнай ночы, бо ты кубак шчасця мне наліла, а я яго прагна выпіла і цяпер скараюся табе! (Знікае.) Шванда няцвёрдымі крокамі адыходзіць убок. Змена дэкарацый Цёмна-чырвоная пячора. З’ява XVII Лесана. Німфы. Дзівука: Га, ужо ляціць ганарлівая жанчына, якая думала, што няма нічога горшага за наш з сёстрамі побыт. Мінуліца: Мы яе ўзнагародзім, шчодра адмерым і нашай сілы і нашага права адчуваць. Р о с а в а (з 'яўляецца): Сілаю тваёю ахопленая, праву твайму падпарадкаваная, стаю, пані, перад табою. Лесана: Што ты зрабіла? Зноў правінілася! Прызналася сыну. Росава: О, на гэта была прычына! У мяне схапіла сэрца! Засудзі мяне, пані, толькі зрабі адну міласць, апошнюю, зразумей мяне! Выведзі сына майго і яго верную дзяўчыну з небяспекі, а мяне пакарай жорстка. Лесана: За сына ты не бойся, ён сябе вызваліць сам, бо так вырашылі нашыя феі, даўшы яму магутную сілу. I яго верная дзяўчына будзе вызвалена з пераплёту. А ты, калі сіла маральнага асуджэпня людзей будзе мацней за нашую сілу (што нашкодзіць як ім, так і нам), будзеш пазбаўлена спрадвечнай маладосці, цябе асудзяць жанчыны і ўся твая моц знікне.