Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...
Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 174с.
Мінск 2009
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Многія цяпер горача ўсё чэшскае хваляць,
Ледзьве язык не спаляць,
Калі захочаш прычыну пахвалы зразумець, Жуллё за гэта хоча кавалак хлеба мець.
А таму і размаўляе з фартэлем.
Змена дэкарацый Бедная святліца
З’ява III
Кордула з кошыкам вядзе Лідушку, Франціка, а Качэнка перад імі з вузельчыкам у руцэ, побач Гонзік.
Ф р а н ц і к: Паглядзі, мне далі мукі! Цётка сказала, каб ты напякла аладак, матуля!
Качэнка: А мне хросная насыпала пшана! Гэтабудзе каша, ці не так?
Kopayna(cmaeitfb на стол кошык)-. \ дзе Гонзік? Павінен мне нешта сказаць.
Г о н з і к (уваходзіць з вязкаю дроў): Ах, хай цябе павіншуе Пан Бог, матуля! Вы ўжо з Піску вярнуліся? Я хадзіў па дровы, гэтага хопіць на два дні.
З’ява IV
Калафуна з мехам за плячыма. Даротка з заплечнікам. Падыходзяць. Калафу на(адчыняе дзверы і спыняеццаў іх): Добрага здароўя, таварыства! Д з е ц і: Татка, татка! (бягуць да яго і кідаюцца яму на шыю.)
Кордула: Гэта ты, пракляты... (Раптам адварочваецца ад яго і прыбірае кошык / вузельчыкі.) А не, не! Хоць бы мяне нехта спыніў!
Калафуна: Дзякуй Богу, вы мае дзеці, дзякуй Богу, ты мая качачка! Што робіш, Францік? Ці слухаецеся вы?
Дзеці: Слухаемся.
Калафуна: Так! Мёду я ўжо лізнуў, цяпер пайду кусаць аер! (Набліжаецца да жонкі.) Цалую ручкі, яснавяльможная Кордула!
Кордула на яго не глядзіць.
Калафуна: Старая, я нарабіў глупства, але цяпер усё будзе добра, і я табе нешта прывёз.
К ор ду л а (трасе спокладкам, які трымае ў руцэ); Ну, гасцінна вітаю пана! Ужо мы налёталіся? Што? Ці балелі ў нас ногі? Вярнуліся адпачыць? Тут няма месца, паночку, тут жыве бедная, забытая, але паважаная жанчына! Тут няма нават дзе прытуліцца, глядзіце гняздо дзе-небудзь у іншым месцы (зноў паварочваецца да кошыка)
Калафуна(размаўляе з дзецьмі): Ну, як, Даротка? Сядайце, сядайце! Гэй, Францік, прынясі крэсла! Адчувайце сябе, як дома. Калі прыйдзе мая старая, яна вас нечым пачастуе.
Ко р ду л a (раскрычалася): Ах ты бессаромнік! (Прайшлася па пакоі. Зноў вярнулася на месца, глядзіць па кутках.)
Калафуна: Ну, што са мною будзе, дзеці? Ці не дапаможаце мне зняць заплечнік?
Дзеці дапамагаюць зняць.
Калафуна: Пачакайце, адну хвіліну!
Кордула: Францік, хадзі сюды! Чуеш?
Францік: Іду, матуля, іду!
Кордула: Гонзік, я за табою павінна ісці?
Г о н з і к: Ужо іду.
Калафуна: Хвілінку, у мяне тут нешта ёсць для вас, і дайце мне тое старое крэсла, калі не аддалі яго габрэям хе-хе!
Дзеці ставяць пасярод старое крэсла.
Калафуна(зручна ўладкоўваецца): Як я па гэтым сумаваў! Усюды добра, а дома лепей за ўсё, памятайце пра гэта, дарагія дзеці! I бачу матулю слухаліся, калі гэта праўда...
Д з е ц і: Гэта праўда! (Аглядаюцца на маці.)
К а л а ф у н a: Тады я павінен вас нечым парадаваць.
Ф р а н ц і к: Дасі мне ляльку з перніка?
Калафуна: Дам, дзіцятка, наватдзве.
Качэнка: Мне таксама!
Калафуна: А цяпер паслухайце. Разумееце, калі я ад вас пайшоў, я вам нічога не казаў, каб вы не плакалі, a то мне было б вельмі балюча, і матуля таксама плакала б...
Гонзік: Яна плакала і без таго!
Кордула пакрыўджаная.
Калафуна: ...альбо мяне цалавала.
Го н з і к : Яна цалавала і без гэтага!
Калафуна : Гэта са страху, што са мною нешта ў свеце здарыцца, бо яна мяне вельмі кахае...
Дзеці аглядаюцца.
Калафуна: Я яе таксама кахаю, таму і пайшоў у свет, каб нешта зарабіць і ёй прынесці.
Кордула слухае.
Калафуна: Калі не памыляюся, ёй было вельмі цяжка.
Гонзік: О, так! Усёрабіла, але была надзвычай сумнай.
Калафуна: Паглядзіце, як я яе за ўсё узнагароджу, калі яна вернецца дахаты...
Качэнка: Але матуля до...
Калафуна(закусіўшы вусны): Калі вернецца дахаты, то кінецеся ёй насустрач і закрычыце: “Татка тут, думае пра цябе, грае, а гэта табе прынёс (дастае поўны мяшок алавяных манет) торбачку талераў і нешта зашыў яшчэ ў адзенне. Бяры, матуля, будзь вясёлаю і кахай яго”.
Кордула: Сціхні, сціхні, муж, а то ў мяне разарвецца сэрца! (бяжыць да яго і абдымае)
Калафу на : Глядзіце, матуля ўжо дома!
Д з е ц і (скачуць вакол іх): Гэй-ху-ху!
Кордула: He гневайся, Калафуна, што я цябе так сустрэла, бо я не мела магчымасці амаль палову лета перакінуцца з табою словам.
Калафуна: Безумоўна, безумоўна, хе-хе, штраф павінен быць.
К о р д у л a: Але адкуль у цябе грошы?
Калафуна: Слухай, старая, навары, напякі, рабі з імі, што табе падабаецца, а калі ў цябе пры гэтым не будзе хапаць рук, то прывяду табе памочніцу, бо не бывае шчасця зашмат.
Кордула: I як разважаеш, дарагі мужанёк! Калі Даротка напакутвалася сярод чужых, то хай застанецца ў нас. Калі Бог так доўга дапамагаў, то дапаможа і цяпер. He гневайцеся, Даротка! Всдаеце, калі ў чалавека нсшта на сэрцы...
Калафуна: Кінь гэта, старая, і паслухай. Што табе людзі кажуць пра Шванду?
Кордула: Гэта чалавек, божае пакаранне! Пра тое, што мог мець, але не мае, дарэмна казаць! Але ён усё заўсёды пратаўчэ: увечары заробіць, а да раніцы прайграе.
З’ява V
Шванда. Падыходзіць.
Шванда: Гэта праўда? Гэта ты, сапраўды, Калафуна. Але не гневайся. Дзе ты кінуў Даротку?
Калафуна паказвае галавою.
Шванаа(бяжыць да яе): Даротка!
Калафуна(убок, жонцы): Старая, не будзем глядзець на іх чатырма вачыма! Хлопец нас уцягнуў у д’ябальскую гісторыю і павінен атрымаць за гэта, але мы шчасліва выкруціліся, і я не хачу гневацца, бо ведвеш, што сёння падзяліў бы з цэлым светам сэрца. Хе-хе, а гэтай дзяўчыне не пашкодзіць, каб злосць улягляся. Хадзем, дзеці, хадзем у пакой, убачыце, што я вам прынёс (бярэ заплечнік і выходзіць разам з сям 'ёй).
Шванда: Даротка, паглядзі на мяне і паслухай!
Д а р о т к а (не ўздымае вачэй): Чаго ты ад мяне хочаш? Паміж намі нічога не можа быць.
Шванда: Мой учынак ганебны, я ведаю. Я быў падлюгам, але мяне змусілі...
Даротка: Маўчы, ты з абыякавасцю глядзеў бы, калі б я тады памерла.
Шванда: He, не вер гэтаму, я цябе заўсёды кахаў, і так цяпер шкадую... Ах, ты толькі прабач і паміж намі ўсё будзе добра.
Д аротка : Гэта добра для цябе! А я не хачу мець ніякіх узаемаадносін са здраднікамі і падманшчыкамі. Знайдзі сабе роўню, а я не хачу нічога пра цябе ведаць.
Ш ван да: Даротка, ты не ўяўляеш, як я цяпер жыву, бо ты тут даўно не была, гэта сапраўдная скруха.
Д а р о т к а (уздымае на яго вочы): Так сапраўды выглядаюць людзі, у якіх бяда. Тэ цэлымі днямі туляешся па шынках, робіш дзіўныя рэчы, пра якія нам па дарозе распавядалі...
Шванда: Я выпраўлюся, Даротка, цяпер усё будзе інакш, бо я зноў маю цябе.
Даротка: Нават не спадзявайся. Я табе не веру. Пра раскошы другога свету я забылася, цяпер буду думаць пра будучыню.
Шванда: Даротка, у мяне няма нікога на свеце, ты ведаеш. Мая маці... Ах, гэтая бедная... Нават не ведаю, дзе падзявалася. . О, Даротка!
Даротка: Ідзі сваёю дарогаю, а пра мяне не ўспамінай, мянс няма для цябе на свеце. Ідзі, а я буду за цябе маліцца, і калі пачую аднойчы пра цябе нешта добрае, то спакойна закрыю вочы.
Ш ванда: Даротка, ты не магла б мяне так выганяць, калі б мяне кахала.
Даротка: Калі б кахала? Ідзі, ідзі! Ты злы чалавек, і я не хачу цябе ведаць.
Шванда: Так? Ты не хочаш стаць дабрэйшай? Хочаш гневацца да смерці?
Даротка^і/гха, пазіраючы прама): Я не гневаюся, я не хачу з табою быць.
Ш в а н д a: 3-за адной памылкі?
Даротка: Адной, але такой, што можа верную дзяўчыну з глузду звесці. Ідзі, я табе не веру. Як ты не хацеў мяне клікаць, так і я не хачу з табою размаўляць.
Шванда : Але што мне зрабіць, каб ты змагла мне паверыць? Даротка, ці ўсміхнешся мне?
Д а р о т к a : Ідзісваёю дарогаю!
Шванда : I гэта ўсё, што я атрымаў? На ўсе мае просьбы і абяцанкі адзін адказ? О, гэта добра! Гневайся, грай ролю пакрыўджанай прынцэсы, аж гэтым гневам задыхніся, усё роўна не атрымаеш залатую садавіну.
Даротка: Яне марыла ніколі пра золата.
Ш ван да : Але ж каб ведала, дзе! Цяпер буду гуляць, буду рабіць дзіўныя рэчы, каб як мага хутчэй ляжаць на паркане... А калі панясуць на могілкі, то тады прыйдзеш паглядзець, станеш вясёлаю, засмяешся (амаль плача), а потым адчуеш задавальненне (адбягае).
Даротка(робіць крок да яго): Шван... (спыняецца) Дай божа сілы, я інакш не магу. Калі не зменіцца сам, то не хачу мець праблем са злом (між тым памалу цямнее).
З’ява VI
Росава. Падыходзіць.
Р о с а в а (здалёк); Дачка Трнкова!
Даротка: Што гэта? Хто кліча? (адчыненае акно іў ім стаіць у вячэрняй чырвані Росаваў чорным плашчы, на галаве чорная хустка)
Росава: Ты мяне не памятаеш?
Даротка: Га, калі мяне не падманваюць змрок і дзіўная вопратка-тады так...
Р о с а в a: Твая прыяцелька.
Д а р о т к a: Адыдзі!
Р о с а в a : He магу, топка распалена.
Даротка: О нябёсы!
Росава: He бойся.
Даротка:Ты...
Росава: Німфа так, з любоўю маці да твайго каханага. He пакідай яго, а выратуй ад небяспекі. Бачу, што яшчэ кахаеш.
Даротка: Што яму пагражае?
Росава: He маю права раскрыць таямніцу, але сённяшняй ноччу нібы яго схопяць, і ён трапіць у іншы свет. He крыўдуй на яго, задушы гнеў, які цябе паліць, і няхай узыдзе кветка кахання ад вашага прымірэння. Я не маю гірава наі адваць пра гэта, але ўратуюцца толькі душы закаханых!
Даротка: Але як? Дзе я яго знайду?
Р о с а в a: У поўнач на месцы пакарання. (Знікае.)
Даротка: Гора мне, што я пачула? Што гэта значыць? О Шванда, Шванда, зноў мяне ахапіў страх! Што павінна адчуваць? Асвяці мяне сваёю мудрасцю, неба. Ці павінна за ім наглядаць і яго ахоўваць? А калі яго не знайду? Калі не паслухае? Га, гэта бляск твайго кахання! Так, пабягу да старога Томаша. Няхай дапаможа той вопытны, набожны чалавек, што размаўляў з бацькам пра рэчы, якія робяцца ноччу, і ад якіх калісьці сэрца маё жахнулася! Ах, ты зорка, што зіхаціш на небе, верная сяброўка кахання, дапамажы мне яго захаваць. (Адбягае.)
Змена дзкарацый
Невялікі лес. Ноч.
З’ява VII
Шванда. Воцылка.
Воцылка^'е расол з бутэлькіў. Як весела, мілы Шванда! Што можа здарыцца? А калі гутарка ідзе пра шыю... Ведаю гэта... Дзяўчына гэтага дабівалася, дзяўчына як мушмула (прыцмоквае).
Шванда: Аці абавязкова сёння ў поўнач квітнеюць зёлкі?
Воцылка: Абавязкова, і калі імі дакранешся да дзяўчыны, то будзе за табою вар’яцець. Гэта з рэцэпта маёй бабкі нябожчыцы.
Шванда: Калі так здарыцца, то буду помсціць.