Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...
Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 174с.
Мінск 2009
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Росава: Няхай збудзецца твой прысуд!
Мінуліца: 3 радасцю вітаю, шаноўная пані, цешымся сустрэчаю з вамі.
Дзівука: Ці праўда, што маеш сынка, нібы прыгожую кветку? Хі-хі! Як толькі пачне змяркацца, павінен нам тут, калі яму пашчасціць вярнуцца, падчас балю граць, тады зразумеем, што ўмее,
Росава: Пані, не дазволь!
Лесана: Гэта твае клопаты! Ты заўсёды казала пра здольнасці сына і як ты іх яму ствараеш! Ну, дык дапамажы яму.
Р о с а в a: Спадзяюся на каханне яго дзяўчыны, яно выратуе яго ад бяды.
Л е с а н a: Думаеш? Калі так здарыцца, то сціхне і мой гнеў і я прыму цябе ў сваю дзяржаву!
Мінуліца: Няхай толькі спадзяецца, што ўсё добра скончыцца!
Дзівука: Мы возьмем хлопца ў тугія глюгі, каб не змог нават паварушыцца, убачым, чыя сіла пераможа.
Росава: Каханне мацней за ўсё! Тое, што вы робіце пасткі і ўжываеце гвалт, мізэрнае перад маёю любоўю, клічце ўсіх пачвар на дапамогу, усё роўна любоў адолее сілу пекла (трымаецца як пераможца).
Здалёк чуваць польку ў выкананні Шванды. Рух сярод німфаў.
Росава: Га, мой сын ужо на волі! Дзякую табе, жорсткая сіла, сёння не будзе бяды любоў дапаможа!
Вялікі натоўп жанчын. Заслона падае.
ДЗЕЯ III
Шынок на вёсцы, некалькі сталоў і крэслы.
З’ява I
Франек, Ваша, Мацей, Куба сядзяць з кубкамі. Налейвачык. Воцылка ўваходзіць з заплечнікам, яшчэ больш занядбаны, чым у друтой дзеі.
Воцылка: Bonjour3, спадарства! Salve te, carissimi4! Бачу перад сабою пана гаспадара?
Налейвачык: Так.
Воцылка: Сапраўды? Робіце ўсё магчымае, каб чалавек тут нічога не пакінуў?
Нал ейвачык(аглядае яго): Вы, пэўна, мала пакінеце, бо баіцеся! Я так бачу.
Воцылка : О, не на тое глядзіце! Вы падобны на гаспадара, які не ўмее пяцёрку замест двойкі напісаць, а магчыма, мы абодва памыляемся.
Налейвачык: Чалавеча, вы звар’яцелі?
Воцылка: Яшчэ не, але гэта здарыцца (здымае заплечнік і ставіць на стол), калі з маімі дарагімі рэчамі нешта будзе. Пасля гэтага сяброўскага знаёмства прашу наліць мне куфаль адчэпнага.
Налейвачык: Нічога не хачу чуць.
Воцылка: А калі маеце цяляціну або сырок за крэйцар ды паўбохана хлеба, то нясіце сюды!
Налейвачык: Пагляджу (адыходзіць).
В о ц ы л к a: Калі б ты ведаў, што ў маёй кішэні зацменне сонца, дык не хадзіў бы глядзець. Але, vederemo3! Разумная галава заўсёды выжыве, пакуль ёсць дурасць на свеце.
Налейвачык прыносіць ежу і пітво.
Куба: Але, хлопцы, сядзім тут, як нежывыя. Давайце, нешта заспяваем!
В а ш a: Хай спявае Франак, ён умее лепш за ўсіх.
Франак: Калі Мацей будзе спяваць...
М а ц е й : Ну, думаю, што не асудзіце!
Спяваюць народныя песні, суправаджаючы імі застолле.
З’ява II
Шванда ў напалову гарадскім выглядзе. Уваходзіць.
Шванда: Гэй, гаспадар, куфаль шва!
Налейвачык^выбягае/ Адну хвілінку, я імгненна.
Моладзь: Глядзіце, Шванда! Шванда тут!
Воцы л ка (пра сябе): Якога чорта!
Шванда: Добрага здароўя, хлопцы! Добрага здароўя, сябры, і якога д’ябла ты тут робіш, падлюга?
Воцылка:У мяне тут свой экіпаж! Я на службе...
Шванда: Хлопцы, цягніце мне той мех. Я вам за гэта буду граць цэлую ноч.
М о л а д з ь: А чаму не, зробім (устаюць).
Воцылка: Людзі, майце розум! (цопаецца назад / хапае свой заплечнік) Назад, у мяне тут пісталет, і я не разумею жартаў.
3 Добры дзснь (франц.)
4 Жадаю здароўя (італ.)
5 Пабачым (італ.)
Шванда(смяецца,): Цяпер ужо не хоча! А калісьці быў лепшай пра мяне думкі, хоць і памылкова!
Воцылка: Вось мудрыя словы! Безумоўна, я быў лепшай думкі. А што пасаг прынцэсы гэта дробязь? Але ён знік, і я змяніўся.
Налейвачык прыносіць куфаль.
Воцылка: Пан гаспадар, мне таксама яшчэ куфаль! (падсядае да Шванды)
Шванда^сліяеі/г/а/ Але скажы мне, шыбенік, як ты адтуль уцёк?
Воцылка: О, надзвычай добра! Тыя людзі бясконца казалі мне кампліменты, хацелі, каб я затрымаўся, але я не пагадзіўся, таму што вам такі скандал наладзілі, і знік, як цень.
Ш в а н д a: А потым?
Воцылка: Потым я блукаў па чужой зямлі, ажно пакуль нарэшце не сустрэў кампанію вясёлых людзей.
Шванда: Сапраўдных сакратароў, ці не?
Воцылка: О, сярод іх былі таксама прынцэсы і прынцы. Паглядзіце, некалькі іх маю ў заплечніку.
Ш в а н д a : У заплечніку?
Воцылка: У мяне з калыскі нястрымная любоў да вольнага мастацтва, і таму я сабраў цэлую банду штукароў.
Ш в а н д a : Штукароў?
Воцылка: Тэатра марыянетак.
Ш в а н д a : Ха-ха-ха!
Воцылка: Напачатку мне шчасціла, але пазней, нягледзячы на тое, што былі лялькамі, адзін другому шкодзілі, таму мне стала мярзотна, і я змушаны быў кінуць тэатр і, ледзьве не трапіўшы ў астрог, збег з малым заплечнікам, дзе яшчэ маю прынцэсу Алцесту, доктара Фауста, Дона Шайна, штукара і некалькі чарцей. Але ж што гэта я кажу ўвесь час пра сябе, раскажыце мне, як вы тут апынуліся, што робіце і наколькі тут затрымаецеся?
Шванда: Я? А чаго мне тут не хапае? Ці не чуў ты пра страканіцкага дудара?
В о ц ы л к a: Чуў, але я не мог здагадацца, што гэта мой славуты музыкант.
Шванда: Дудкі музыкант! Гэтае існаванне, як кудлак з кудзелі, ніякай радасці.
В о ц ы л к a: О, каб мы былі разам, то ты пабачыў бы!
Ш ванда: Магчыма, што ў мяне вочы павылазілі б! Я пакінуў свету свет, а вандраваць буду дома. Каму я буду патрэбны, той мяне знойдзе, тут з дудамі не параўнаецца ніякая музыка.
В о ц ы л к a : Збіраецеся тут застацца?
Ш ванда : Да смерці.
Воцылка: Шкада.
Ш в а н д a: Чаму?
Воцылка: Я меў бы прыбытак.
Шванда: Ты?
В о ц ы л кa: Калі б вы пайшлі са мою разам. Вы маглі б грошы збіраць, а я ўкладаць. Але вы, калі не памыляюся, жанатыя?
Ш в а н д а (ускочыў): Хочаш атрымаць па зубах? Ці не ведаеш, падлюга, што з-за твайго падману арыштавалі Даротку?
В о ц ы л к a: Але, магчыма, яе не трымаюць да сёння за кратамі?
Ш в а нд а (смутна): Ах, мабыць, ведае толькі Бог, дзе яна ходзіць і не можа знайсці дарогу...
В о ц ы л к a: Магчыма, трэба змясціць у газеце аб’яву!
Шванда: Калі пра ўсё, што здарылася ўспомню, то адчуваю, што маё жыццё нічога не вартае і што будзе лепей, калі яго знішчу, часам думаю, што вырваў бы сабе вочы! Гэй, гаспадар, наліце! (Сядаезноў.)
Налейвачык адыходзіць з куфалем.
В о ц ы л к a: Дык вы ў адзіноце тады пайшлі з той індзіянскай зямлі?
Ш в а н д а (смяецгіа): Вось так, я сам не ведаю, як адтуль выбраўся, было там аж занадта! Мне здалося, што мяне хацелі павесіць, але калі прыйшлі за мною, то я з адчаю граў з замілаваннем, і хлопцы, замест таго, каб мяне схапіць, сталі слухаць, смяяцца і танчыць, а я нібы праз іх ішоў усё далей і далей, пакуль не апынуўся за горадам.
В о ц ы л к a: Што гэта было? Няўжо толькі дуды? He, далібог, ніколі не сказаў бы, што гэты мех і гэтая нікуды не годная свістулька нешта ўмее.
Шванда: Так, свістулька! Ты можаш у яе дзьмуць, аж пакуль не выцякуць вочы, але нічога не выдзьмеш, а ў мяне ўсё атрымаецца. Ага, гэтая самая, ці не так? Я таксама доўга не разумеў, што гэта, але калі мяне гадавалі на пашы, то я зразумеў сутнасць.
Воцылка: Ідзі да д’ябла! (Устае.) Каб гэта былі нейкія дзівосныя дуды з даўніх часоў, ліха іх бяры, то мне прыходзяць у галаву жарты.
Шванда: Ну, што так адыходзіш, нібы цябе тут нехта пакрыўдзіў? Ідзі піць! Ці табе не смакуе?
В о ц ы л к a: О, а як жа, калі б ты ведаў як...
Шванда: Пі, табе гэта карысна, а калі хочаш, то заставайся ў мяне. Я не ведаю нікога, хто б быў так мяне смяшыў, а я люблю смяяцца,
В о ц ы л к a : На мяне можаце абаперціся!
Ш в а н да: Я ведаю...
В о ц ы л кa : Замкі можаце на мне будаваць!
Ш в а н д a: Даротка не вярнулася, а я толькі спяшаўся заўсёды да яе.
Н ал ей вачы к(ля акна): Я, пэўна, звар’яцеў! Звініць, ці мне здаецца?
Ш в а н д a : Што там?
Налейвачык: Гэта было насамрэч, нібы я стаяў на ўзгорку і бачыў. Шванда: Каго?
Воцылка: Шынкарскія мазгі з налівачкаю.
Налейвачык: Калафуну з той дзеўкаю!
Шванда: Што вы кажаце? Калафуну... Воцылка, трымай мяне, а то я звалюся! Ці добра вы бачылі?
Налейвачык: Магчыма, мне здалося.
Ш в а н д a: Ах, каб гэта было сапраўды!
Воцылка:Г эта было б амбо, а для мяне тэрна6!
Шванда: Воцылка, давай пацалуемся! Калі гэта Даротка, то я не ведаю, што зраблю, ах, ледзьве трымаюся на нагах.
Воцылка: Я пайду запытаюся...
Шванда: Э, не, я павінен гэтую радасць перажыць сам! А ты радуйся, скачы, сакратар! Гаспадар, наліце, я сёння за ўсіх плачу! Няхай усе нап’юцца у мяне ідзе колам галава ад такой навіны. (Адыходзіць.)
Воцылка: Як бы мне цяпер выкруціцца! А я ўжо будаваў каралеўскія планы. Тыя дуды павінны быць маімі, толькі якім чынам нсяк уплываць на дудара, ніхто мне не падкажа. Як толькі пачынаю нешта рабіць, то кажуць: “Воцылка, не дурыся!” Эй, як тут быць! Цяпер пануюць адны махляры. Хітрыкі гэта таямніца, у якой усё хаваецца.
ПЕСНЯ
Калі захоча прыяцель знайсці багатую дзяўчыну, Таму збярэцца ў далёкі шлях,
To прывяду яго да нявесты, Для якой ён будзе жартаваць і граць; Прыяцель шчасліва, о так, і моцна, Сядзіць з ёю цэлыя дні, дакладна дамаўляецца, А калі захоча насамрэч вяселле мець Атрымае гарбуз і можа з ім ісці -
Гэта ўсё, што можна атрымаць такім фартэлем.
Юрыст бегаючы дваццаць гадоў
Быў задаволены сваім танным заработкам; Адышоў ад мэты на дзесяць крокаў, I ўжо мае цёплае месца.
3 радасці паведамляе пра гэта свайму прыяцелю, Той імгненна бяжыць да кіраўніка, I калі першы хоча ўжо грошы атрымаць, To павінен ужо шукаць іншае месца -
Усё, што можа атрымаць ад такога фартэля.
Спекулянт абарваў вушы прыяцелям, Што атрымліваюць вялікія грошы, I яны куплялі акцыі, перапісвалі душы, Мабыць, сцягнулі грошы і ў сірот.
Раптам сказаў, што не можа заплаціць, Перавёў грошы на сваю жонку.
I калі хацелі прыяцелі атрымаць грошы, To нічога не маглі ад банкрута ўзяць. Усё гэта і ёсць фартэль.
6 Ambo і tema (італ.) дзвс і тры лічбы ў латарэі.
3 фартэлем сёння крамнік пакупніка прыгнятае, Гандлярцы пераплаці, крамнікудай, Усе ціснуць, нібы кішэня ўсё вытрымае, Фартэль на свеце самы вялікі храм.
Ужо піва нам з фартэлем вараць,
Ужо муку на паравым млыне робяць,
3 фартэлем хацелася б пагадзіцца толькі ў адным: Каб усё магло б быць танным.
Толькі не хочацца з фартэлем жыць.
Ужо і чэшская мова праз фартэль прайшла, Многія яе песцяць для голага прыбытку. Сям-там і надпіс на краме вісіць, Дзе яшчэ чэх нават не піскнуў.