• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    З’ява I
    Шаўлічка. Кодзера выходзіць з шынка.
    Шаўлічка: Грымяць, як тысяча куляў. Гэта не адпачынак, а троху весялосці накшталт лётання праз вуліцу.
    Кодзера: Ай-яй-яй, мілы дзядзька! I хто ж з цябе зрабіў пустэльніка? Гулянка гэта найлепшая аптэка, а танец ваяку не заб’е.
    Шаўлічка: Знайшлі танец ліха яго бяры! У ваяра пасля яго не застанецца ног. Толькі каб пры гэтым тых злашчасных дудаў не было.
    Кодзера : Дуды? А якая ж была б без іх гулянка?
    Шаўлічка: Прыстойную музыку трэба каб мелі, цэлы хор музыкантаў, скрыпкі, трубы, кларнеты...
    Кодзера: I што на цябе найшло! Гэтыя навамодныя свісткі можна сабраць у гарадах. Але мы ставім на дуды, гэта паважаная старачэшская музыка.
    Шаўлічка: Каб нават мышы паўцякалі.
    Кодзера : He, мяне гэтая музыка дастаткова загартавала!
    Шаўлічка: Веру, таму што вы іншых фанфар не чулі, але хто служыў...
    Ко дзера: Той ведае іншую музыку ад яе аж зад нямее, веру.
    (3 шынка выйшла некалькі чалавек; адны ахаладзіцца, іншыя — з халадцом і півам; заляцаюцца да дзяўчат.)
    Шаўлічка: У цябе слюнкі пацяклі б, каб ты ведаў сучасную музыку! Яна з табою размаўляе, шэпча, вішчыць, буркае. Нібы маладыя пры месячыку цалуюцца, нібы хлопца вядуць на шыбеніцу усё ёсць сёння ў музыцы. Ва ўсякім разе яна надрукавана з вялікай літары, і да таго ж такою чэшскаю моваю, што ты і дзесятага слова не зразумеў бы.
    З’ява II
    Калафуна са скрыпкаю ў руцэ. Шванда з дудамі. Падышлі.
    Калафуна: I што з вамі здарылася, хлопцы? Ці нехта пальнуў у вас, як у вераб’ёў на гаросе, бо глядзіце на голыя сцены? Пайшлі танцаваць, суседзі! Зайграю вам так, каб усё пайшло ў скокі!
    Ш аў лічка: Ведай, скрыпун, што цябе ніхто не паслухае!
    Калафуна: Скрыпун? Хе-хе! Калі б я цябе, Шаўлічка, не ведаў, то падумаў бы, што ў цябе расцяклася жоўць. Я выдатны музыкант!
    Шаўлічка: Ты? To прыходзь да нас майстра паслухаць, калі прыедзе аднекуль здалёк. Той будзе граць так, што кроў хутчэй заходзіць па жылах, a слухачы будуць курчыцца.
    Кодзера: Але ідзі ты!
    Калафуна: Хе-хе, то, пэўна, была прыгожая музыка!
    Шаўлічка: Гэта таксама музыка! Менавіта ў гэтым сёння і ёсць мастацтва. Сёння не можна граць на скрыпцы “тыдлідыты”, “тыдліты”, цяпер павінна гучаць “шрум”, “шрум!”, так падаюць талеры!
    Кодзера: Талеры?
    Шаўлічка: Сёння музыкай зарабляюць “брудныя” грошы!
    Калафуна: Што робяць?
    Шаўлічка: Ліха яго бяры! Смецце. Той музыкант, што ўмее граць па найноўшых нотах, змяце за вечар тысячу!
    Ш в а н д а (уздрыгануўшыся): Тысячу?
    Калафуна: Гэтапракуда!
    Шаўл і чка: Сапраўдную тысячу. Наш брат гэта ведае, бо мае пры гэтым падмазку!
    Кодзера: Але ідзі!
    Шаўлічка: Носіць бубны, пульпіты і гэтак далей. Атрымліваецца, што чалавек і на службе і мае прынос. Тысячу, кажу, за вечар!
    Шванда: Ана чым такі чалавек грае?
    Шаў лічка : На чым? Ну, на чым прыйдзецца...
    Шванда: На дудах таксама?
    Шаўлічка: На дудахга-га-га, як бы не так!
    Кодзера: Чаму? Гэта заўжды шаноўная музыка. Дуды паходзяць з даўніх часоў...
    Шаўлічка: 3 часу караля Голца, калі за грош давалі авечку.
    Кодзера: Каб цябе! Было б добра, каб нам з тых часоў засталося нешта большае, чым дуды. Але гэты чэшскі свет перавярнуўся дагары нагамі, танцуе на галаве. I наш народ пачынае на іншую музыку вастрыць вушы. Але пакуль я тут стараста, у нас будуць граць дуды. А што тычыцца горада, то думаю, што і там маглі б дуды задаволіць густ.
    Шаўлічка: Ну, з аднаго боку, маеце амаль праўду. Сённяшні свет жадае дзівосаў каб давалі канцэрт на дрынкачках, то чаму б не выступіць аднойчы з дудамі? Ліха яго бяры! Але ці павінен чалавек умець нешта рабіць?
    Калафуна: I што ж з таго? Шванда пра гэта ведае з маленства. Сёння не трэба звяртаць на гэта ўвагу, бо каханне захапіла яго сэрца хе-хе і ад таго мае кароткае дыханне.
    Шаўлічка: Ах, навошта дурачыць курыцу як мокрага каплуна га-га! Ну, безумоўна, каханне гэта галодны страўнік, але бачыш, мілы дудар, калі б ты нешта ўмеў, то пайшоў бы ў свет і зарабляў грошы пазней не меў бы з каханнем ніякіх праблем, бо ўсё б зрабілі грошы. Чаму пра гэта не падумаць! Наш брат гэта ведае, бо ўвесь час на вайне!
    ПЕСНЯ
    Грошы пануюць у свеце,
    Дзе волат дукат,
    А што можа зрабіць сотка, To чалавек наўрад.
    Патрэбна быць матавілам,
    I асліныя вушы несці:
    Бо знойдзеш добрае жытло Толькі калі будзеш грошы мець. Калі стары хоча маладую жонку, To павінен заплаціць, Калі фурман хоча ездзіць, To павінен падмасліць. Служывы! Машуць муж і жонка Падчас танца.
    I гэтая божая перапёлка Паўтарае: ‘Тро-о-ошы дайце”. Чыгунка, паравозы, Крамы, фабрыкі, заводы Усё расце нібы з вады, Згодна новай прыктыцы. Арандаваць трэба ўмець, Ведаць свету ніз і верх, Шчаслівую шахту трэба мець, Тады мець грошы не будзе грэх. Калі хочаш паспрабаваць жаночую вернасць, Калі хочаш праверыць сябра, Калі хочаш панскую ласку вымераць Або свецкія фартэлі
    Усё знойдзеш, няма забароны, Веру на кол не павесіш;
    Толькі збірайся на кірмаш свету, I не ідзі без грошай.
    Грошы — абцугі свету Сілаю сваёю здзіўляюць; Без іх ніколі не даб’ешся мэты Пра сто гадоў жыць намаўляюць. Толькі калі пойдзеш з арміяй 3 ціхім сэрцам на нябёсы, To, у гэтым выпадку Даб’ешся мэты без грошай.
    (Ідзе ў шынок і іншыя за ім. Застаюцца толькі Калафуна і Шванда.) Калафуна: Скажы, Шванда, колькі мы з табою будзем тут бадзяцца?
    Пайшлі, можа, нехта і заплаціць сёння дзесяць гелераў.
    Ш ва н да : Ідзі адзін, мне не хапае паветра, у мяне сёння яно (паказвае на сэрца), нібы хоча разарвацца. Ці ты не чуў, што іншыя музыкаю зарабляюць тысячы?
    К а л а ф у н a: Магчыма так і патрэбна. Пажадай мне гэтага!
    Ш в а н д a: Я хачу таксама!
    Калафуна: Я іду, бо мне гэтага дастаткова. Хе-хе, a то страўнік будзе сварыцца.
    Шванда: Я хачу больш! Паловы талеру мне недастаткова, я не магу дзяўчыне нават набыць гарсет.
    Калафуна: Ты хацеў бы набыць ёй і каптур, я пра гэга ведаю. Але думаю, што і без гарсету зможаце кахаць адзін аднаго.
    Шванда: Можаце! А што мне дапаможа, калі я бачу на стале поўны жбан, а не магу да яго дакрануцца? Даротчын бацька гразіўся, што атрымаю па заду, як заяц.
    Калафуна: Гэта ж так на дурачку, што нельга сказаць бацьку дзяўчыны, што не можа хлопец пакласці на стол мяшэчак поўны грошай. Я буду таксама такі ж ёлупень, калі мае кураняты падрастуць.
    Шванда: Але ж я ведаю, што зраблю! Я ўжо больш да таго казла не зазірну, а пайду ў свет і зараблю сабе тысячу.
    Калафуна: Хе-хе, калі б гэта былі гнілушкі, чаму ж не! Ты б іх змог назбіраць поўныя кішэні.
    Шванда: О, калі будзеш смяяцца далей, я пайду! Без Дароткі не маю ніякай радасці ў жыцці. Я павінен быў даўно запалкі цягнуць, ссння пераканаюся. Калі нехта зарабляе грошы на тарцы, паспрабую і я на дудзе, хоць бы адну тысячу зарабіць.
    Калафуна: Гэтая праклятая тысяча дасца табе ў знакі. Паглядзі на мяне. Я ніколі не меў нават ломанага граша хе-хе і нічога не атрымаў бы, калі б не майстэрства валачыцца: маці дзяўчыны хацела грошай, а я ўзяў яе дачку задарма. Толькі анёльскім цярпеннем.
    Ш в а н д a: У мяне няма такога ў крыві!
    Калафуна: Гэта недахоп.
    Шванда: А тым нашым касматым дуды неяк недаспадобы. Чаму я тут? Гайда ў свет там талеры! Сам займайся тут музыкай у поўным жабрацтве, а я буду зарабляць тысячы.
    Калафуна(услед яму): Пачакай хоць бы пару дзён, — заўтра мьі запрошаныя да суседзяў!
    З’ява III
    Кордула. Гонзік. Францік. Качэнка. Лідушка. Падышлі.
    К о р д у л a: Гэй, мужанёк, Калафуна! Што тут?
    Калафуна: Ах, гэта ты, мая курачка, і чаму разам з куранятамі?
    Д з е ц і (акружыліяго і мацаюць кішэні): Татачка, ці маеце на булкі?
    Гонзік: Я хацеў бы з макам!
    Францік:Ая пампушку!
    Калафуна: Я таксама, малады Калафуна. я таксама, толькі калі іх дастануць з печы, маці троху пазнавата паставіла.
    Кордул а: Толькі не трэба да нашага жабрацтва дадаваць дурасці!
    Калафуна: Ідзі ты. Навошта казаць сёння пра жабрацтва, калі нам так добра? Шкада толькі, што не можам цяпер з табою кінуцца ў скокі. Мне страшэнна хочацца, але павінен д’ябальскі як вол працаваць.
    Кордула: Мне таксама страшэнна хочацца, каб ты не адрываў ад мяне вачэй.
    Калафуна: Хе-хе!
    Кордула: А чаму ты тут лічыш варон? Ці ў шынку няма жывой душы?
    Калафуна: Яшчэ як набіта!
    Кордул a : Так? А чаму ты тут лічыш камароў, замест таго каб сядзець ля цымбалаў і хапаць грошы?
    Калафуна: Хе-хе галубка, мы не маем ніякіх цымбал, хіба ты зоймеш іх месца.
    Кордула: У цябе няма ні рукі, ні кішэні, каб крэйцар зачапіўся.
    Калафуна: Але ж душачка!
    Корду л a: Ты ж добра ведаеш, як я на гэтую гулянку спадзявалася.
    Калафуна: Я таксама! Я чатырнаццаць дзён цярпеў смагу як пасля трох пляшак.
    Кордула: Мне на зіму патрэбна спадніца, Качэнцы панчохі, Гонзіку куртка.
    Калафуна: Хе-хе!
    Кордула: Калі б ты нешта атрымаў, то змог бы набыць цёплыя рукавіцы.
    Калафуна: Хе-хе!
    Кордула: Але мабыць не! Толькі я змагла б тут навесці парадак, падумаць пра ўсіх, і, можа, устаючы і кладучыся не думала б, што сёння змагу пакласці ў гаршчок.
    Калафуна: Хе-хе!
    Кордул a: Але гэта павінна быць інакш, скажу табе!
    Дзеці: Маці злуецца! (Схаваліся за бацьку.)
    Калафуна рагоча. Кордула глядзіць на яго і не мае, што сказаць.
    Калафуна: Старая! (Цягнецца да яе, каб пацалаваць.)
    Кордула: Цяпер паглядзіце на гэтага вар’ята! (Ледзьве стрымлівае смех.) Я ж кажу...
    Калафуна: Сёння свята, сёння не трэба павучаць, хадзі да мяне, пацалуемся. Хе-хе!
    Кордула: Лепей дзецям дай булку!
    Калафуна: Дам, дам! Пойдзем да шынка, а потым па хатах і будзе булак поўная скрыня. Сёння не будзь сквапнай і пайшлі разам, дазволь зайграць для цябе. Хе-хе! Можа цябе нехта запросіць. Ты сёння, як кветка.
    Кордула: I гэта размова з мужам! Хутчэй трэба скакаць у ваду, чым збірацца да шлюбу.
    Калафуна: Але ж ні адна з вас не скажа гэта перад шлюбам, а толькі праз дзесяць год, калі абрыдне. Вы вядзьмаркі! (Вядзе яе ў шынок, дзеці горнуцца за імі.)
    Змена дэкарацый
    Мясцовасць бліжэй да лесу. Убаку сядзіба палясоўшчыка.
    З’ява IV
    Шванда, пазней Даротка.
    Шванда (з’яўляецца і ўважліва разглядае мясцовасць): Яна, пэўна, яшчэ дома, стары яе паслухаць музыку не пусціць, а сам будзе ў лесе. ('Стукае ў акно.) Даротка!
    Даротка (у хаце): Хто гэта?
    Ш ванда : Я! Выйдзі на хвілінку!
    Даротка (выходзіць)Л хто гэта я? Ах, гэта ты? Адкуль ты ўзяўся? Я думала, што сядзіш у шынку і аглядаеш дзяўчат.