• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    -	Тут быў вялікі горад Прага, а тут старагарадская ратуша.
    Пра тое, што да такога канца дойдзе і сумны той час настане, укажуць наступныя знакі: дні стануць кароткімі, сонца не будзе свяціць, як свяціла, адна зіма будзе горшая за другую, так што народ у кажухах будзе збіраць ураджай.
    А як пачнуцца войны, то вырастуць настолькі падаткі, што людзі будуць не ў стане заплаціць. Уладарыць будзе тыран, які арыштамі і катаваннямі прымусіць народ закрычаць:
    -	Пан, мы аддалі вам усё, што мелі. Цяпер нічога не маем, усё вы ў нас забралі, а пакінулі нам столькі, каб мы сваімі дзецьмі нарэшце наеліся.
    Але размова не зможа адбыцца, гаспадары і надалей будуць вымагаць без міласці падатак. Нарэшце народ заенчыць: “Паны, пабойцеся Бога, ад нас засталіся толькі мазалі. Мы не можам плаціць, бо нічога не маем”. На гэта прыдворныя кінуць у астрогі шмат мужчын, і просты люд паўстане. Пачнецца крывавы бой, у якім будуць чуцца заклікі “Лепш памерці ў баі, чым прымусіць сваіх дзяцей паміраць з голаду”.
    Так пакарае Гасподзь паноў, якія прыгняталі сваіх падданых вялікімі падаткамі і цяжкаю працаю.
    Калі гэтая краіна будзе ахоплена хваляваннямі, бунтамі і баямі, яе з усіх бакоў акружаць моцныя ворагі, якія адначасова з чатырох бакоў увойдуць на яе тэрыторыю. I пачнецца бітва абаронцаў з непрыяцелямі на ўсіх напрамках. Ад сталіцы крывавы след павядзе да гары Бланік, дзе армія стане паміж Бланікам і Начэрадцам каля вёскі Бейковіц. I тут бой пачнецца.
    Перад гэтым вораг прыгоніць да Бланіка столькі бязбожнікаў, што мала людзей застанецца ў жывых, мабыць толькі тыя, што схаваюцца пад вазамі.
    Дзе тая бітва будзе, пакажа сажалка. Перад боем палятуць ад яе буслы, a іншыя птушкі схаваюцца ў калючыя кусты і чарот, і за некалькі гадоў перад бланіцкім боем сажалка высахне і будзе пустою. А за час бітвы настолькі напоўніцца крывёю, што кроў за край будзе пералівацца. Будуць чутны жудасныя крыкі і іржанне коней, гук бубнаў, а таксама гучная і менш гучная страляніна ды так, што ўсё гэта будзе чутно за дваццаць чатыры мілі. Бой будзе доўжыцца аж дванаццаць дзён. На трынаццаты дзень Бог пашле вернікам дапамогу: з гары Бланік выйдзе войска, якое Бог прыхаваў. А калі тое войска з’явіцца, нападзе страх на ворага і кінецца ён наўцёкі. Войска Бога будзе здзіўляць сваёй мужнасцю і перамогуць непрыяцеля, які, уцякаючы, настолькі знішчыць Прагу, што застанецца толькі памяць. Ворагаў пагоняць з краіны, і спыняцца яны толькі на рацэ Рэйн каля Коліна. Менавіта там знікне і бланіцкае войска, але куды будзе ведаць толькі Бог. Ніхто з ваяроў да Бланіка не вернецца і ніхто не будзе высвятляць іх лёс. Пасля бланіцкага бою зноў высахне тая сажалка, і праз шаснаццаць дзён пачнуць вяртацца вернікі, якія засталіся ў жывых. I будуць людзі радавацца, абдымацца і здзіўляцца, што Гасподзь іх збярог. Усе разам пойдуць да сажалкі, дзе жахнуцца, убачыўшы шмат забітага народу і коней; частку нябожчыкаў разнясуць птушкі, таму што не будзе хапаць людзей, якія б маглі мерцвякоў і падаль закапаць. Пасярод сажалкі каля пня ксёндз адслужыць імшу, і будзе грамада вернікаў славіць Бога.
    Пасля кожны вернецца дахаты і будзе паміж людзьмі згода, любоў, усе будуць нібы адно сэрца: паны і звычайныя людзі. I будуць наступныя пяцьдзесят гадоў у Чэхіі добрымі і ўрадлівымі, і нарэшце ў каралеўстве ўсё стане танным: корац жыта 7 грошаў, корац пшаніцы 12 грошаў, старая
    чэшская пінта піва будзе каштаваць крэйцар, а фунт мяса аленя 2 крэйцары. Ва ўсім будзе дастатак і ўсюды мір і божае бласлаўленне”.
    Сібіла змоўкла. Саламон, зацікаўлены ведаць прароцтвы, хацеў, каб каралева яму растлумачыла, калі будзе судны дзень. Сібіла яму адказала:
    -	Кароль, я сказаць не магу, таму што Бог не паведаміў пра гэта сваім анёлам. Але адкажы мне, кароль: калі маеш слуг добрых і дрэнных, ці плаціш дрэннаму столькі, колькі добраму?
    -	Добрыя атрымаюць дабро, а дрэнныя будуць пакаранымі, адказаў цар.
    На гэта Сібіла сказала:
    -	Добра адказваеш, кароль. Калі людзі будуць рабіць дабро, то Гасподзь дапаможа. Калі будуць яго гневаць, то ўкароціць гады і дні, што ўстанавіў ад стварэння свету. Мне толькі вядома пра судны дзень тое, што будзе шмат знакаў і дзівосаў, шмат на сонцы і на месяцы, на небе і на зямлі, пакуль не прыйдзе Гасподзь. Змоўкла і дадала: Гэта маё прароцтва, о кароль Саламон! Складзі і захавай. Калі пройдуць стагоддзі, збудуцца мае словы і будучыя пакаленні пацвердзяць, што Сібіла не памылілася ў сваім прароцтве.
    I кароль Саламон, мудры і вопытны, схіліўся перад маладой каралевай, якая стаяла перад ім на прыступках, пад тамарыскамі, кіпарысамі і алівамі ў Садзе Раскошы, і толькі веяў лагодны ветрык, чуліся цудоўныя пахі, пачынала днець.
    Каментарый
    У вучэбны дапаможнік па чэшскай літаратуры XIX стагоддзя ўвайшлі творы, якія заклалі гіадмурак для развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства. Творы, перакладзеныя на беларускую мову, даюць уяўленне пра тэматычнае і жанравае багацце чэшскай літаратуры XIX стагоддзя, пра канкрэтныя этапы ў яе развіцці.
    Ёзаф Каетан Тыл
    Страконіцкі дудар (с. 11)
    Пераклад зроблены па выданні: Josef Kajetan Tyl. Strakonicky dudar aneb hody divych zen: narodni pohadka ve trech jednanich. Praha. Statni pedagogicke nakladatelstvi. 1956/
    Карэл Ярамір Эрбэн
    Казкі (с. 56 )
    Пераклад казак зроблены па кнізе: Konzelne ceske pohadky Axioma. Praha, 2007.
    Бажэна Немцава
    Бабуля (раздзелы, с. 83 )
    Пераклад зроблены па выданні: Bozena Nemcova. Babicka: obrazy venkovskeho zivota vydava nakladatelstvi. Bystrov a synovi. Praha, 1995.
    Юліус Зэйер
    Тры легенды пра ўкрыжаванне (с. 114 )
    Пераклад зроблены па выданні: Julius Zeyer. Tri legendy o krugifixa.
    Алоіс Ірасек
    Даўнія чэшскія паданні (с. 157 )
    Пераклад зроблены па выданні: Alois Jirasek. Star! povesti ceske. ALBATROS. Praha, 2003.
    Змест
    Прадмова	 3
    Развіццё чэшскай літаратуры ў XIX стагоддзі	 4
    Ёзаф Каетан Тыл	 10
    Страконіцкі дудар, або Баляванне лясных німфаў	 11
    Карэл Ярамір Эрбэн	 55
    Доўгі, Шырокі і Хуткавокі	 56
    Золатавалоска	 62
    Птах Агнявы і ліса Рыжуха	 67
    Тры залатыя валасы дзеда Усёведа	 76
    Бажэна Немцава	 82
    Бабуля	 83
    Юліус Зэйер	113
    Тры легенды пра ўкрыжаванне	114
    Інултус (Пражская легенда)	114
    El Cristo de La Luz (Таледская легенда)	127
    Самко Птах (Славацкая легенда)	143
    Алоіс Ірасек	155
    Даўнія чэшскія легенды і паданні	157
    Пра	J	
    Дом Фауста	162
    Прароцтва Сібілы	168
    Каментарый	 173
    Вучэбнае выданне
    «ГЭТЫ ЦУДОЎНЫ КРАЙ ЗЯМЛЯ ЧЭХАЎ...» Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя
    Вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта
    Складальнік Рашэтнікава Ніна Барысаўна
    Адказны за выпуск Т. Я. Янчук
    Падпісана ў друк 09.01.2009. Фармат 60x84/16. Папера афсетная.
    Гарнітура Таймс. Рызаграфія. Ум. друк. арк. 10,23. Ул.-выд. арк. 11,16. Тыраж 100 экз. Заказ 1479.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта». ЛН № 02330/0131748 ад 01.04.2004.
    Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, г. Мінск.
    Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта».
    ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.
    Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, г. Мінск.
    ISBN 978-985-476-680-5