• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Быў бедны, амаль жабрак, як валацужны сабака. He было ў яго ніякага жылля. Плаціць не мог, і таму яго адусюль выганялі. Ён хадзіў па Празе ў пошуках прыстанку, прасіў, каб далі яму магчымасць пераначаваць, але паўсюль яго не хацелі чуць, ніхто яму не дапамог. Так ён правёў цэлы дзень і смяротна стомлены спыніўся перад домам Фауста. Як ён сюды трапіў, нават не ведаў.
    Змяркалася, імжыла, і дзьмуў напоены вільгаццю пранізлівы вецер. На ім быў зусім зношаны студэнцкі сурдут, які ён не мог зашпіліць аж да шыі, a
    бедныя чаравікі набраклі вадою. Студэнт да жудасці баяўся зімы. Дождж рабіўся шпарчэйшым, цямнела, дзе ж пераначаваць у гэты восеньскі вечар?
    He было месца, дзе б ён мог прытуліць галаву. Студэнт агледзеўся па баках і спыніў позірк на старым пахмурным доме. “Сюды цябе не пусцяць”, падумаў ён, і горыч ахінула маладога чалавека. Хвіліну вагаўся, потым узяўся за ручку, дзверы расчыніліся, і ён апынуўся ў скляпеністым праходзе. Было суха і не дзьмуў вецер. I калі ён адважыўся, то пайшоў далей. Па лесвіцы, парэнчы якой былі з правага боку ўпрыгожаны дзіўнымі скульптурамі, ён трапіў на калідор. Ён быў доўгім і канец яго быў не бачным у шэрым змроку. Па абодвух баках калідора быў цэлы шэраг цёмных дзвярэй, якія вялі ў пакоі. Было ціха і пуста, з двара і запусцелых гародаў даносіўся грукат ветру.
    Студэнт хвіліну разважаў, потым смялей націснуў ручку найбліжэйшых дзвярэй і ўступіў у пакой. Пад скляпеністаю столлю цямнела, вакол было шэра, толькі сцены былі да паловы абліцаваныя дубам, а амаль уся мэбля (стары стол, скрыня і лавы ўздоўж сцяны) была з цёмнага дрэва. Ля стала чарнела крэсла з высокаю спінкаю.
    Студэнт пастаяў хвіліну ля дзвярэй, потым увайшоў далей і сеў у крэсла. Ён агледзеўся, пачакаў, паслухаў. У доме ніхто не азваўся і ніхто не з’явіўся. Толькі звонку свісцеў вецер ды дождж грукатаў і плёскаў у вокны. Студэнт у крэсле чакаў, прыслухоўваюся, аж пакуль стомленасць не перамагла яго і галасы ветру і дажджу не сціхлі. Заснуў.
    Ён спаў да адзінаццаці, праспаў поўнач, спаў аж пакуль не развіднела, і нічога, абсалютна нічога яго не патурбавала. Раніцаю ён не зразумеў, дзе апынуўся, а калі ўспомніў, дзе правёў спакойную ноч, задумаўся. Студэнт не ўцёк з дома, а з цікавасцю зазірнуў у суседні пакой. Пакой быў абсталявапы мэбляю, і акрамя таго на сценах, некалькі збляклых, віселі зчарнелыя ад часу карціны, дзе на найбольш ясных можна было ўбачыць твары барадатых мужчын. А ад былога гаспадара, доктара Фауста, пра якога цяпер ён пачаў думаць, не было ніякага ўспамінку.
    Потым наведаў трэці пакой. Тут стаяў стары ложак, пакрыты вылінялай блакітнаю тканінай, на падлозе ляжалі збляклыя падушкі, дзе паваленыя, пакрытыя пылам лавы і расчыненая старая кніга, у пажаўцелым, некалі белым пераплёце. А ў столі дзіра! Зеўрала, нібы нехта прабіў яе адразу і з вялікай сілаю.
    Гэта студэнта ўразіла. Успомніў, што чуў, а цяпер убачыў, што ў пакоі ўсё, пэўна, так, як было тады, калі чорт панёс Фауста. Гэтую лаву, магчыма, ён паваліў, а гэтаю кнігаю, пэўна, шпурляў у д’ябла. Студэнт не адважыўся за ёю нахіліцца і доўга ў пакоі не затрымаўся. У пакоі побач не заўважыў нічога асаблівага, акрамя таго, што ад столі вісела драўляная лесвіца. Ён стаў на яе, узняўся па ёй, пакуль не дастаў да адтуліны ў скляпенні, якая вяла далей. Калі стаў на апошнюю прыступку, пачуў за сабою шум. Ён застыў ад жаху. Лесвіца, па якой узышоў, сама сціснулася, нібы папяровая, і знікла ў столі, а студэнт апынуўся ў іншым памяшканні, большым за папярэднія. 3 жахам прыгадваў лесвіцу і тое, як сюды трапіў.
    Пакой быў прасторны, на створкавай столі былі намаляваны сонца, месяц, разнастайныя зоркі і нябесныя знакі. Ля сцен стаялі цёмныя шафы, поўныя кніг, па-даўняму пераплеценых, малых і тоўстых; сталы з рознымі ўпрыгожаннямі з жалеза і шкла, пустыя бутэлькі і з настоямі чырвонага, залатога, блакітнага і светла-зялёнага колеру. Пасярод гэтага вялікага пакоя стаяў доўгі стол з перакошанымі палкамі паміж ножкамі, накрыты зялёным сукном. На стале блішчэў посуд з латуні і медзі, усялякія прыборы для вымярэння, побач ляжалі пажаўцелыя пергаменты і паперы, чыстыя і напісаныя, раскрытая кніга пад алавяным падсвечнікам з васкавою свячою, трохі абгарэлаю. Усё выглядала так, нібы нехта тут быў даволі даўно.
    У гэтым пакоі студэнт затрымаўся надоўга. Калі зноў падышоў да адтуліны, праз якую ўзняўся, і дакрануўся да яе краю, адразу спусцілася драўляная лесвіца аж да падлогі, каб ён мог свабодна сысці. У наступным пакоі студэнт ужо не падыходзіў да ложка Фауста. Праз другія дзверы ён выйшаў у папярэдні пакой, там ён убачыў скульптуру прыгожага юнака з барабанам на плячах. Калі студэнт падышоў і дакрануўся да барабана, хлопец сагнуўся, нібы жывы, і пачаў біць у барабан. Палачкі толькі мільгацелі і барабан грукатаў, але дзіўна, што не трэслася вакно. Хлопец біў і біў у барабан, а студэнт напалохана выбег у калідор.
    Адтуль ён дабег да ўваходу на пусты двор, дзе на самым краі сада стаяла студня. Засыпаныя пяском пліты, што яе акалялі, зараслі жоўтым лішайнікам і зялёным мохам, на іх нападала лісце явару і ліп, жоўтае і чырвонае, якое засыпала студню і даўнюю каменную скульптуру дзіўнай пачвары.
    Студэнт прайшоў праз сад, але доўга тут не затрымаўся.
    Пад старымі дрэвамі, паміж глогам і густым зараснікам пахмурным асеннім днём было нявесела. Ён вярнуўся дадому. Тут было ціха. Барабаншчык дабарабаніў. Але да яго студэнт ужо не падышоў, а вярнуўся ў вялікі пакой пад спічастым скляпеннем і прагледзеў тут пергаменты і паперы. Пад імі знайшоў гладкую бліскучую міску з чорнага мармуру, а ў ёй сапраўдны сярэбраны талер, які блішчаў, як новы.
    Студэнт узрадаваўся і напалохаўся. Хвіліну падумаў аб тым, што рабіць з ім. У кішэні не было ані граша, а голад ажываў. А калі з’явіцца Фауст, або сам д’ябал!...
    Ен вагаўся, баяўся, але ўсё ж узяў талер і пайшоў у горад. Увечары вярнуўся сыты, але са страхам, ці не з’явіцца ўначы нейкі дух. Студэнт зноў сеў у тое ж крэсла, як і ўчора, каб выспацца. Але заснуць як мінулым вечарам не ўдавалася, і сярод ночы ён прачынаўся. He прыйшоў між тым ні дух Фауста, ні чорт.
    Калі зноў праглядаў бібліятэку і прыборы на стале, то знайшоў у чорнай мармуровай місцы яшчэ адзін талер. Учора там быў толькі адзін-адзіны, які ён узяў, у горадзе размяняў, і нейкія дробныя грошы засталіся яшчэ ў кішэні, a цяпер, дзе ўзяў, тут і зноў ззяў мігатлівы, нібы малако, белы талер на чорнай місцы. Гэта, безумоўна, яму. Магчыма доктар Фауст яму спрыяе. Такім чынам студэнт разважыў і грошы ўзяў.
    Да абеда ён пайшоў з дома і вярнуўся толькі пад вечар, несучы рэшту ад другога талера ў кішэні. А пасля пераначаваў у доме, але цяпер спакайней, чым учора. Раніцаю ён адразу пайшоў у бібліятэку, а ў ёй да стала. Ён там быў, сапраўдны талер быў там, нібы толькі адчаканены, і ляжаў зноў у чорнай місцы. Студэнт ужо не сумняваўся, што гэта для яго, і ўзяў без усяго.
    I так кожную раніцу ён знаходзіў талер. Студэнту на дзень столькі не патрабавалася грошай. Што заставалася, складаў на тое, каб набыць новае адзенне, плашч, капялюш, новы абутак. Жылося яму добра. Пра жыллё не думаў. Ужо перастаў баяцца дома Фауста, звыкся з цішынёю ў ім, і калі нейкі дух пра яго клапаціўся, то ніколі не паказваўся. На зіму хапала дроў на двары і ў садзе. Ен паліў, падкідваючы дровы, каб агонь добра разгарэўся і патрэскваў у печках, што былі ў пакоях унізе і наверсе ў бібліятэцы, дзе быў камін. Студэнт чытаў і чытаў кнігі з бібліятэкі Фауста, што знайшоў на вялікім стале, і тыя, якія ляжалі ўнізе ў спальні. На апошнія адважыўся пазней, але таксама ў іх знайшоў шмат дзіўных слядоў, чароўных знакаў і заклёнаў. Са страхам ён пачаў чытаць і часам валасы паўставалі дыбарам ад гэтага чарадзейнага чытання.
    Часам яму ў гэтай самоце было сумна. Але выходзіць нікуды не хацелася. Меў тут пакой і дастатковы камфорт, і яшчэ талер кожны дзень без працы!
    Сябры з высокай вучэльні, дзе з’яўляўся ўсё радзей і радзей, заўважылі, што з ім адбываецца нешта дзіўнае, бо змяніўся, стаў сапраўдным франтам. Зразумелі, пачуўшы, дзе жыве, але не хацелі да яго ісці, калі запрашаў. Нарэшце цікаўнасць некаторых перамагла. Ён паказаў ім усё, ад аркі да верхняга паверху, бо ўжо сам там спаў, дзіру ў столі, пакрытую дываном, прайшоўся з імі па садзе ўсё, на што сам падчас побыту ў старым будынку патрапіў.
    I апавядалі з жахам пра дзіўньі таямнічы дом, пра хлопца, які сам б’е ў барабан, пра дзіўныя скульптуры, што ціха спяваюць, пра металічную паненку, якая абліваецца вадою, пра цудоўны ключ у адным з пакояў, які страляе іскрамі і раніць таго, хто да яго дакранаецца, пра пакой, у які вядзе лесвіца, што сама спускаецца і сама зноў уздымаецца да скляпення, пра дзіўныя інструменты і чарадзейныя кнігі. I пра жалезныя дзверы даведаліся, што вядуць уніз у доме да падзямелля, да доўгага, цёмнага калідора.
    Толькі пра чорную міску з белым талерам студэнт не пахваліўся. Але смяяўся са знаёмых, калі яго папярэджвалі, каб тут доўга не затрымліваўся, бо ўсё да часу, што можа нешта здарыцца, што злы дух рыхтуе яму пастку.
    I казалі нс дарэмна. Пастка якраз і была ў чорнай місцы.
    Студэнт кожны дзень меў талер, яму не трэба было ні пра што клапаціцца, нічога рабіць. Прывык да камфорту, пачаў нешта выдумляць, паляпшаць сваё жыццё, апранацца, выдаткі павялічваліся, але ў місцы не прыбывала. Талера ўжо не хапала.
    Студэнт адвык ад сціплага жыцця. Забыўся, як яму жылося, калі трапіў сюды. А працаваць яму не хацелася. Ён спадзяваўся на кінгі, на тую, што ляжала на стале ў вялікім пакоі, і на тую, якую забраў са спальні. У іх было напісана, як заклінаць і як клікаць духаў. Самі духі да гэтага часу не з’яўляліся, ён жыў у спакоі, і сам да гэтай хвіліны іх не клікаў, бо баяўся. Аж пакуль прага
    золата не пачала яго штурхаць і прымушаць. Срэбра яму было ўжо недастаткова. Нават поўнай міскі талераў ужо не было б дастаткова, хацеў золата, а да таго ж меў кнігу, якая магла дапамагчы.
    Аднойчы ён цэлы дзень у Празе гуляў і патраціў пазычаныя грошы; на той гулянцы ўгаворваў сваіх сяброў, прыяцеляў па папойках, каб пілі, каб не эканомілі, бо заўтра будзе ён мець грошай нашмат болей, і золата, сапраўднае золата, і не пазычанае, а сваё ўласнае, бо прымусіць таго духа, які яму дагэтуль служыў, каб даваў дукаты, а не простыя талеры...