-Гэта святыя, прашаптаў Самко. Але больш не здолеў падумаць. Яго перамагла слабасць, і ён адчуў, як пахіснуўся і ўкленчыў. Выпадкова ён схапіўся за рэмень, што вісеў побач з ім ля дзвярэй, і ўжо не разумеючы, што падае на падлогу, пачуў моцны звон. Нібы ў сне бачыў, што адчыніліся дзверы і адна з тых постацей у белым схілілася над ім. Потым ён, знясілены голадам і смагаю, патануў у глыбокай цемры. Самко не ведаў, што паваліўся на парозе багатага манастыра, і не чуў, як яго занеслі ўнутр і заняліся яго бедамі. Прыйшоў у сябе Самко толькі на другі дзень раніцою. Ён убачыў, што ляжыць на ложку з пахучага сена, накрыты грубаю покрыўкаю, але белаю, нібы снег, у простай і чыстай каморцы, праз расчыненае акно яму ўсміхалася неба і шумелі дрэвы. Пахі і птушыны шчэбет пранікалі з саду ў пакой. 3 ложка ўзняўся адзін з блажэнных, якога ўчора бачыў на прыступках. Ён паглядзеў на хворага з дабрынёю і спачуваннем. Калі Самко яму ўсміхнуўся, тот ўсміхнуўся яму ў адказ, узяў чашу з явару, напоўненую віном і нахіліў да вусаў хворага. Па целе Самко нібы прабег сонечны прамень. Манах падаў яму нейкую ежу, і Самко, паеўшы, адчуў сябе мацнейшым. Потым манах пачаў пытацца, хто ён, адкуль прыйшоў і куды вядзе яго дарога. Самко адказаў яму каротка, прызнаўся, што напакутваўся, і нарэшце паведаў яму параду старога ксяндза. -1 бачу, сказаў прыканцы, што знайшоў я тут рай. Ці не выганяць мяне з яго? Манах паглядзеў на яго здзіўлена, а потым усміхнуўся яму добраю ўсмешкаю. Цябе не выганяць, адказаў пасля. Ён пайшоў і пакінў шчаслівага Самко спаць. Манах расказаў іншым манахам, якія сабраліся ўсе ў трапезнай, усё, што ведаў пра Самко, і ўсе пагадзіліся з ім з усмешкаю, што Самко са свайго раю выгнаны не будзе. Было вырашана, што ён будзе працаваць у садзе, і паколькі сілы яго вычарпаны, праца яго будзе лёгкаю. Так застаўся Самко ў тым раі. He было нікога больш шчаслівага за яго! Ён мог хадзіць па манастыры з асалодаю, мог гуляць па садзе і ў лесе, а няцяжкая яго праца давала яму задавальненне. Ён не лайдачыў. Акрамя саду, ён працаваў таксама і ў лесе, прыносіў адтуль дровы і разводзіў агонь там, а таксама ўвечары ў трапсзнай, калі было холадна або вільготна. Ён любіў слухаць гучанне агню, а калі глядзеў на полымя, то здавалася яму, што гэта вялізны птах б’е сваімі чырвонымі з золатам крыламі і высякае іскры. Пасля абеда манахі абыходзілі вакол стала са сваімі міскамі і накладалі яму ежы, якою ён з птушкамі ў садзе і ў лесе дзяліўся. Які шчаслівы быў Самко! Ён ужо забыўся на тое, што такое гора, бо ў вачах у белае апранутых манахаў ён ніколі не бачыў злосці, з іх вуснаў ніколі не злятала злых насмешак, ніколі не чуў ад іх крыўдных слоў. Як жа яму не верыць, што жыве сярод блажэнных? Яго наіўнасць часам была для іх прадметам весялосці, але ён не крыўдзіўся, бо ніхто яму не даваў адчуць, што ён смешны. Яны глядзелі на яго, як на недаразвітае стварэнне, якому спачувалі, і ніколі б не прымусілі пакутаваць, але за чалавека з яго несмяротнай душою, за чалавека, роўнага ім, яны яго лічыць не маглі. Яны былі перакананыя, што ўзнесліся высока, магчымасці іх розуму былі значна больш высокімі, чым яго. Але яны бачылі і ацэньвалі наіўнасць яго ўспрымання, якая дазваляла яму ва ўсім бачыць рай, да таго ж сэрцы іх увабралі ў сябе шмат свецкай фанабэрыі, але ў манастыры высокая сцяна і глыбокая самотнасць не давалі магчымасці яе праявіць. Так, прыяцеля сярод іх Самко знайсці не мог, быў для іх цацкаю, нямою асобаю, якую яны цярпелі ў сваім коле, акружылі ласкавасцю і міласцю, але любіць яго, ім нават у сне не прыходзіла такая думка. Аднак душа Самко не засталася шэраю, яна знайшла прыяцеля, пра якога ніхто з гэтых людзей не мог нават падумаць! Здарылася так, што Самко аднойчы ўвайшоў у нейкую келью, дзе ляжала шмат закінутых рэчаў, і сярод смецця ён убачыў стары, напалову спарахнелы крыж. Самко пачаў яго выграбаць і ўбачыў, што гэта драўлянае ўкрыжаванне. Гэта была даўняя, простая рэч. Самко пашкадаваў гэту пашкоджаную выяву Бога. Ён паставіў укрыжаванне каля сцяны, вымыў і вычысціў яго, а потым і ўсю келью.. Прынёс туды хваёвых галінак, зрабіў з іх вянкі, якія развесіў па сценах, упрыгожыў каменную падлогу кветкамі, і пакой стаў нагадваць нейкую лясную святыню. Ён адчыніў акно, адтуль палілося святло, і імгненна прыляцелі птушкі, селі і зашчабяталі салодка, нібы Хрыста ўзрадаваць хацелі, што надзвычай Самко спадабалася. Ён укленчыў і страсна глядзеў на скульптуру. Твар Хрыста быў пасінелы, смутны, змучаны, вочы патухлыя, на ілбе вялікія кроплі крыві, цела было ўбогім, усе рэбры можна было бачыць, а з кален цякла кроў. Твар быў надзвычай выразны, і было ў ім, як і ва ўсім укрыжаванні надзвычай многа страсці, але вызначыць сапраўдны ўзровень і цану гэтага мастацтва было складана ў той час, як і манахі, Самко з яго наіўным сэрцам не мог. Гэтая вялікая прастата была Самко даступнай, што сведчыла, як пра яго глыбокія пачуцці, так і свецкую недасведчанасць. Ён плакаў над пакутамі Хрыста і плакаў ад таго, што ўкрыжаване апынулася ў сметніку і забытае. Скульптура нібы зазірала ў душу Самко. Ён ужо не мог ні пра што думаць, акрамя гэтага вобраза Бога, і падчас працы ў садзе або калі хадзіў па дровы ў лес. Пасля абеду манахаў ён прыйшоў аднойчы туды з міскаю і сеў на падлогу. Але ад жалю не мог есці. Ці не церпіць ад голаду Хрыстос на крыжы? Самко ад болю анямеў. Ён узняўся і пайшоў праз пакой, нібы ў сне. Узняў свае сарамлівыя вочы на Збаўцу, вочы напоўніліся слязьмі, а вусны прашапталі нясмела: - Бедны, на цябе забыліся! Ці не пакутуеш ты ад голаду? Ты такі бледны, такі бледны! I, рыдаючы, узняў сваю міску да Збаўцы і сказаў: - Дарагі госць, ці не будзеш ты есці? I тут схіліў драўляны Хрыстос свой змучаны твар, які рапттам пасвятлеў ад невыказна прыгожай усмешкі, вусны яго дакрануліся да ежы, і Гасподзь паеў. Самко быў шчаслівы. 3 таго дня ён ведаў, што такое поўнае, вялікае, неабсяжнае шчасце. Сэрца яго раскрылася, як цудоўная ружа, душа яго расла як бязмежнае неба і была, як і яно, поўнае зорак! Кожны дзень ён кленчыў перад крыжом і раскрываў скарб сваіх пачуццяў, невядомых людзям, перад нагамі Збаўцы, як дарагі бальзам Усходу. Словы, якія ніколі ніхто не чуў, вырываліся з яго вуснаў, спявалі прыгажэй за пошчак салаўя, звінелі ў грудзях, ён знайшоў не чалавечыя выразы, а тое магутнае, што можа параўнацца з сілаю арла і віхуры, што ўзносіла яго да лазурных вышынь з дыямантавым ззянем, і ўся глыбіня гэтых нябёсаў знайшла месца ў душы чалавека, прыяцелем якога быў Хрыстос! А Хрыстос, што трымае на сваіх далонях свет, пра веліч якога людзі не ведалі, быў штодзень госцем наіўнага Самко, штодзень еў з усмешкаю з яго міскі. Цяпер Самко ўжо і нс здзіўляўся, што ён у раі, і ўсюды: у садзе, у лесе, у манастырскіх калідорах бясконйа паўтараў з захапленнем: - Цярністым быў шлях мой, але дайшоў, дайшоў я да нябёсаў! Калі б людзі гэта пачулі, то смяяліся б з яго чым далей, тым больш, але ён гэтага не ведаў. А тут завіталі аднаго дня тры чужыя біскупы ў манастыр, дзе добра пагасцявалі. Кожны дзень была вялікая бяседа, і аднойчы, разгарачаныя віном, расказалі ім манахі пра Самко, пра тое, што той думае, што жыве ў раі, і што лічыць, што яны блажэнныя. Смяяліся доўга, а адзін з біскупаў пажадаў убачыць наіўнага Самко. Яны ўзняліся ад стала і пайшлі ў сад пашукаць цень пад шумлівымі дрэвамі і халадок ля фантана. Праходзілі яны каля кельі, дзе Самко з Хрыстом размаўляў пра сваю ежу і дзяліўся з ім ёю. Адзін з манахаў прыслухаўся і пазнаў голас Самко, падаў знак, каб усе змоўклі, і ўсё таварыства наблізілася са стрыманым смехам да дзвярэй пакоя, дзе быў скразняк. Самко, павярнуўшыся да ўкрыжавання тварам, не бачыў дзвярэй і не ведаў, што за імі робіцца. Але біскупы і манахі, настроеныя на смех, паглядзелі на твар, ахопленыя жахам, бо ўбачылі Хрыста на старым крыжы, вакол якога было ззянне, а сам ён, схіліўшыся да Самко, казаў: - Я ў цябе, у тваім раі, быў доўга госцем, мой Самко, цяпер будзеш госцем у мяне ты, у маім раі, дзе застанешся назаўсёды са мною. Самко ўсміхнуўся, а пачуўшы за сабою шум, азірнуўся, то ўкленчылі манахі і біскупы. Усе ўбачылі, як папрыгажэў Самко, вочы ў яго свяціліся, як зоркі, валасы былі, нібы промні сонца, а адухоўлены твар выражаў бясконцую дабрыню і меў тую бледнасць, якая з’яўляецца ў людзей праз адрачэнне ад жыцця і доўгіх пакут. Ва ўсіх на вачах былі слёзы, і здзіўляліся манахі, наколькі былі сляпымі! Бяльмо знікла з іх вачэй, і яны зразумелі, як высока ўзняўся над імі ўсімі гэты просты, набожвы, горача і наіўна любячы Бога Самко. Яны ўвайшлі ў келью, кланяліся яму і падалі перад цудоўным укрыжаваннем на калені. Але Самко іх не разумеў, вочы яго блудзілі, душа яго імкнулася да раю, куды клікаў яго Хрыстос, вялікі Гасподзь. Біскупы падтрымалі Самко, а прыёр манастыра сказаў урачыста: - Ты паміраеш і не можаш ужо быць сярод нас! Інакш мы б цябе насілі на руках! Душа твая адыдзе ад нас да Бога! Цела тваё застанецца тут, і будзь упэўнены, што паставім табе помнік з мармуру і бронзы на тваёй магіле. Паміраючы Самко затрос галавою. - Пахавайце мяне на скрыжаванні, — сказаў ён, гэта апошняя мая просьба. I заціх. 3 вуснаў яго сарваўся ціхі свіст. Гэта быў яго апошні ўздых. Больш не зварухнуўся. Сцяна за ім знікла, і манахі ўбачылі там неба цёмнаблакітнае, амаль чорнае, падаў негусты дождж з надзвычай прыгожых зорак, і сярод гэтых зор можна было ўбачыць белы прывід Збаўцы, з нечым падобным на светлую ўсмешку, і гэты прывід кінуў жменю пазалочаных зорак, і ўжо не сцежкаю, поўнаю пакут, а лілеямі ўзнеслася душа Самко, поўнымі выключных пахаў, белымі, як промні, лёгкімі, як птушкі! Цэлую ноч правялі манахі ў малітвах. Раніцаю апранулі цела таго, чыя душа была з Хрыстом, у белае адзенне і пахавалі на перакрыжаванні, як пажадаў Самко. Прыгадвалі яго нябесна чыстую ўсмешку, сумную і даверлівую, з якою выказаў сваё апошняе пажаданне, і дарэмна пыталіся адзін у другога, чаму гэты чалавек, якога любіў Бог, быў непазнаны светам. He здагадаліся. He здагадаліся, што ў апошнія імгненні свайго зямнога быцця, нібы адразу ўбачыў сваё жыццё і яго вынік зразумеў. Ён хацеў, каб пасля смерці па ім тапталіся так, як па яго сэрцы, па яго жыцці. Заўсёды яго білі, тапталі, прыніжалі, жорсткія ўдары высякалі іскры з яго сэрца, а ў выніку высеклі іскры любові, якія асвятлілі яму пакутніцкую дарогу ўначы, што і прывяла яго ў рай.