• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Светлага Крыжа, з’явіўся перад ім, як прамень, ён быў бледны, слаба ззяючы, як за хмарамі месяц, плечы яго былі распрамленыя, ён набліжаўся ўсё бліжэй і бліжэй, салодкія чары ліліся з яго смутных вачэй, іх погляд пранікаў глыбока ў сэрца Абісаіна, вусны цяпер дакраналіся ўжо да яго вуснаў у пацалунку, a гучанне звонку ветру, як подых набліжаючайся буры, было ціхім, ціхім, як на Гарэбу, і таемны голас у ім казаў: “Ідзі ў абдымкі мае, я закрыю цябе плашчом любові маёй! Спачуванне маё глыбей за мора і за бездань неабсяжных нябёсаў! Я ціхі, нібы галубка, але гук майго голасу, голас маёй любові пераадолеюць грукат ветру і гоман буры і страснае віраванне пекла!”
    Вусны Хрыста прыціскаліся да вуснаў скамянелага ад жаху Абісаіна. Ён сабраў усе свае сілы іі закрычаў, нібы звар’яцелы: “Зноў, пракляты! Зноў, кашмар пекла, да мяне дакранаешся!”
    Абісаін паваліўся на зямлю і дакрануўся ілбом да скалы. Ускочыў. Прывід знік. Ён аддыхаўся, але валасы яго яшчэ дыбарам стаялі на галаве. I Абісаін пабег з пячоры. Неба было чорным, як яго нянавісць, бліскавіца з’яўлялася час ад часу, і ў яе святле ўсё бялела, а ўдалечыні чуўся гром. Абісаін уцякаў, як шалёны. Бег па ўзбярэжжы гучнай ракі і не спыніўся раней, чым ля самага моста дэ Алкангара, дзе, як нежывы, паваліўся. Неба насцеж раскрылася, фіялетавае ззянне заліло ў адзін момант далягляд, і Абісаін убачыў у страшным полымі зары Таледа з яго вежамі і валы на небасхіле маляваліся як гіганцкі прывід.
    Ён узняўся, як у сне, і пайшоў, нібы паслухаў нейкае незнаёмае ўказанне. Хутка дайшоў да горада, ішоў вуліцамі, якімі не памятаў, і быў п’яны гукам ветру, грукатам буры, якія гучалі ўсё бліжэй і бліжэй. Была ноч, на вуліцах нікога не было, дамы былі зачыненыя і нідзе не было святла. Раптам нешта бліснула яму ў вочы, калі ён павярнуў за рог на малую плошчу. Абісаін ускрыкнуў і сцяў рукі: ён стаяў перад касцёлам Хрыста Светлага.
    Лямпа гарэла перад цудоўным укрыжаваннем, і Хрыстос бледны адкрываў яму свае абдымкі, як у жахлівым сне ў пячоры. Здавалася, што вочы яго напоўніліся слязьмі, а бледныя вусны шапталі: “Прытуліся да майго сэрца і закрыю я цябе плашчом любові сваёй!”
    Манюка з Назарэта, вымавіў Абісаін, Ты думаеш, што пераможаш мяне сваёю крывадушнаю ўсмешкаю? Я не такі слабы духам, як Рыспа! Клічаш мяне да сябе? Ну, я іду!
    Ён увайшоў у касцёл і быў настолькі ўзлаваны, што не заўважыў, ці ёсць там яшчэ хто-небудзь; падышоў адразу да ўкрыжавання, дастаў свой кінжал і ўдарыў ім у бок статуі. Тут прагучаў хваравіты крык, статуя задрыжала, павалілася з грукатам на алтар касцёла, а з яго на брук. Лямпу яна пацягнула за сабою, тая разбілася і згасла. Цемра ўзмацніла цяжкае паветра і было ціха, як у труне.
    Абісаін сеў на зямлю за слупом і цясней захутаўся ў плашч. Да гэтага ён адчуваў страх, потым дзікунскую радасць перамогі. Ён раскалоў гэтага назарэтца і ператварыў ягоў пыл! Забіў яго!
    Пазней задрыжаў. Ці сапраўды ён забойца? Яму хацелася скінуць ідала, a цяпер адчуваў сябе так, нібы забіў чалавека, і ўсе жахі здзейсненага злачынства
    авалодалі яго душою. Цела яго трэслася, зубы скакалі, і гэта не быў страх. Ён адчуваў, нібы раптам у глыбіні душы яго адкрылася незнаёмая яму бездань, свет, Бог, людзі, яго ўласнае я, усё ён раптам убачыў у іншым святле, што надзвычай здзівіла яго душу. Кім ён быў раней у гэтым свеце? Нікім! А цяпер ён адчуваў сябе, як злачынца, які ўзняўся на п’едэстале высока да нябёсаў, і кожны, хто яшчэ ўчора праходзіў каля яго без усялякай цікавасці, цяпер здзіўляўся, быў узрушаны, глядзеў прагна на яго! Ніколі жыццё, смерць, людзі, Бог не мелі для яго такога значэння, як у гэты момант, у такім канкрэтным контуры, такую здзіўляючую праўдзівасць! Тое імгненне, калі ён ударыў нажом у бок Хрыста Светлага, быў цэлым яго жыццём! Тое, што было перад гэтым, было нічым, як дзіцячаю гульнёю, а што магло б яшчэ здарыцца пасля? Нічога ўжо, нічога! Забойства! Грэх! Грэх! Што гэта? Пракляцце або віншаванне? Абісаіну здалося гэта самым лепшым, самым вялікім цудам, нават больш значным, чым малітва. Ніколі не паставіў яго так блізка перад самым тварам Бога, як гэтае злачынства! Ён сёння перад самім Богам! Грэх нішчыў яго перад тварам Бога, як агонь паліў Еліаша зажыва ў самыя нябёсы. Здзіўляла, што той, каго Бог кліча да сябе, павінен цяжка саграшыць і гэтым вылучыцца сярод астатніх людзей, стаць на асобным месцы!..
    Так разважаў Абісаін і не адчуваў, што не грэх, не злачынства, але вялікае пакаянне пасля граху, злачынства паўшага чалавека прыводзіць да Бога. Гэтае пакаянне пакуль не азывалася ў ім. Унутры яго грукатала бура.
    Але і звонку вар’явалася бура. Дождж ліў, нібы ў час патопу, бліскавіцы асвятлялі горад блакітным, фіялетавым і чырвоным святлом, вецер скуголіў, выў, вар’яваўся, ікаў. Нарэшце сціхнуў вецер, перастаў дождж. Хмары разышліся, і зоркі пачалі паміж імі мігцець.
    Абісаін устаў, развага і зпакой пачалі ў ім ажываць, хваляванне яго супакойвалася, нібы тая бура або той вецер. Абісаін зрабіў крок і зачапіў нагою паваленага Хрыста. He ведаў, чаму, але ўжо не здавалася, што цэлы свет на яго глядзіць. Ён адступіў ад слупа, але праз хвіліну, наадварот, у ім узнікла цікаўнасць, паглядзець на гэты спакутаваны твар. Але было абсалютна цёмна і нічога нелььга было разгледзець. Ён выйшаў з касцёла. Усюды пуста, бязлюдна, ціха. Вецер абсушыў вялікія камяні бруку.
    -Я пайду дадому, сказаў сам сабе Абісаін. Але вярнуўся ў касцёл. Хадзіў па ім вобмацкам у цемры і разважаў: калі статуя тут будзе ляжаць, яе зноў паставяць на алтар з вялікаю славаю, і ці не будууць мае дзеянні дарэмнымі? Як мог я быць такім неразумным і думаць, што ўчыніў злачынства? Ці можна забіць дрэва? Яго можна спаліць, калі хочаш знішчыць, вось гэта ўчынак. Гэта цудоўная думка. I ён засмяяўся. Вобмацкам ён шукаў статую, пакуль не знайшоў, узяў яе на спіну, прыкрыў яе і сябе плашчом і выйшаў на вуліцу. Нідзе нікога не было. Абісаін крочыў хутка, статуя не была цяжкай. Без прыгод ён дайшоў да плошчы Вал дэ Калерас, адчыніў дом ключом, які быў у яго схаваны, узляцеў па прыступках наверх і нарэшце ўвайшоў у свой пакой. Вось цяпер ён адчуў, наколькі ён стомлены. Паклаў статую на падлогу, прыкрыў яе плашчом і, не распальваючы святла, часткова распрануўся і лёг на
    ложак. Павекі яго закрыліся ў адно імгненне, і цяжкі сон пазбавіў яго свядомасці. Ён ляжаў, як камень.
    He прачнуўся, нават калі промні сонца праз незачыненае вакно асвятлілі пакой і калі гучанне здалёку разбуджанай вады даляцела да яго слыху. Ён не мог успомніць, што з ім адбылося, але адчуваў, што нешта незвычайнае было ў паветры, што нешта нязвыклае ў ім адгукалася. Гоман на вуліцы далятаў да яго ўсё бліжэй і бліжэй, нарэшце пад самымі вокнамі, як прыбой падчас разліву, з незразумелага шуму пачуліся крыкі: “El Cristo de La Luz! El Cristo de La Luz!” Як бліскавіца свядомасць вярнулася да яго і ўвесь учарашні дзень раптам ясна прыгадаўся яму, ён ускочыў з ложка ад нейкага малазразумелага страху.
    Чаго хочуць гэтыя падонкі? прашаптаў. Між тым лесвіца была ўжо залітая натоўпам, дзверы ў пакой расчыніліся і сто вачэй, поўных нянавісці, жаху, пагроз уперлася ў яго бледньі твар.
    Чаго вы хочаце? спытаўся ён у тых, хто быў паперадзе і ўжо рабіў спробу схапіць яго за грудзі, каб раздзерці.
    Адкрыйся ў сваім злачынстве! роў натоўп, і тысячы рук у пакоі, на лесвіцы, у калідоры, на прыступках, унізе на вуліцы ўзнялося ўгару, яму насустрач.
    — He разумею, заікаўся Абісаін.
    Дык высветлім, сказаў пракурор таледскі, які праз натоўп прадзіраўся, бо яго разбудзілі тады, калі ўвесь горад бурліў.
    — Я прыйшоў, каб цябе арыштаваць і аддаць пад суд. Чаму? Ты добра ведаеш. Алтар у касцёле Хрыста Светлага патануў у крыві, а святая статуя знікла з крыжа. Ты, блюзнер, яе параніў і знёс. He адмаўляйся, вораг самога Бога! Ад алтара крывавы след вядзе проста ў твой дом, прыступкі твае залітыя крывёю, як і ганак твайго дома і твае рукі, як і твая вопратка, як гэты плашч!
    3 гэтымі словамі ён узняў плашч, што ляжаў на падлозе, і ўбачыў, што ў вялікай лужыне крыві ляжыць Хрыстос Светлы, а вусны і рана ў баку губляюць кроплі крыві, як яркія рубіны!
    Абісаін адкрыў свой твар і зразумеў, што асуджаны. 3 вялікімі намаганнямі яго выратаваў пракурор ад гневу людзей і адвёў у астрог...
    Святую статую працэсія несла праз увесь горад пад гучанне ўсіх званоў, тысячы свечак і лямпаў, пах якіх далятаў да блакітных нябёсаў, і ўсе жыхары горада ўкленчылі падчас гімну, калі ўкрыжаванне ўрачыста вярнулася на старое месца. У гэты самы дзень Абісаіна правялі праз нечуваныя пакуты. Усё яго цела ўяўляла сабою рану, і толькі адна косць была цэлаю. Пакутуючы ад страшнага болю, Абісаін узняў вочы да нябёсаў, і з яго вуснаў пачуўся толькі покліч: “Еліашы! Еліашы!”
    Тут мільганула нешта, як іскры найбялейшых зорак і перад яго вачыма пранесліся аблокі, поўныя ззяння і з святла выступіў Хрыстос, заліты крывёю, з усмешкаю нязвыкла салодкаю, бясконца добры і поўны найвышэйшага спачування, а вакол яго вірыліся мільёны анёлаў у бязмежнай прасторы і закрылі ўвесь блакіт нябёсаў сваімі празрыстымі, сонечнымі, трапяткімі крылцамі.
    Ты прыйшоў святкаваць перамогу і насміхацца з маіх пакутаў? — спытаўся Абісаін.
    -Я прыйшоў заспакоіць твой боль і загасіць тваю нянавісць, адказаў боскі прывід і схіліўся над пацярпелым чалавекам, і кроў, якая з боку пакутніка лілася, зляпіла пакуты яго ў салодкае адчуванне. Нешта незвычайна добрае авалодала душою і целам паміраючага Абісаіна.
    Ты заліўся крывёю, сказаў ён Богу, хто параніў цябе зноў?
    -Той народ, які радуецца тваім пакутам і імем маім прымусіў цябе мучыцца! Пакуль будзе на свеце нянавісць, не перастануць раны мае крывавіць. Кожнае слова, праклінаючае бліжняга свайго, гэта рана у маім сэрцы, кожная новая нянавісць забівае мяне! Твая дзікунская злоба і гнеў твой паранілі мяне так, што кроў пацякла з мяне той раз у касцёле, гэта не рана ад твайго нажа у выяву маю. Ах, колькі крыві выцякла з мяне ад пачатку стагоддзя! Любоў мая крывавіла раней, чым мяне прыбілі да крыжа. Гасподзь Бог даў любоў раней, чым з’явілася зямля, горы, мора залілося вадою! Яна была з ім, калі ствараў Бог нябёсы над безданню, калі даў магчымасць узняцца аблокам на вышыню, была з ім, калі даваў рэкам кірунак! Калі ўдыхнуў душу Адаму, была з ім! А любоў мая ад веку да веку крывавіць! Цэлы свет ёю затоплены! Паглядзі вакол сябе, ты ляжыш у крыві!