Абісаін заскрыгатаў зубамі, гэты спеў здаўся яму насмешкаю над яго ідэаламі, над яго надзеямі, над усім, што хаваў як самае дарагое ў глыбіні свайго сэрца, над яго набожнасцю, над яго малітваю, над яго марамі! I не мог зрабіць крок, каб уцячы, што было адзіным яго жаданнем, бо народ стаяў перад ім, справа, злева, паўсюль і не выгінаўся, стаяў, як тая сцяна, на якую ён абапіраўся. Абісаін хацеў стаць глухім, каб не чуць, сляпым, каб не бачыць, але вочы яго, як бы насуперак, шырока расплюшчваліся і самавольна па-за яго жаданнем, глядзелі ўсярэдзіну асветленага касцёла, бо дзверы былі расчыненыя ў цемру вуліцы. Абодва малыя караблі храма зіхацелі ад запаленых лямпаў, што віселі са скляпення, іх простыя ка.менныя дугі перакрыжоўваліся, спачываючы на чатырох слупах арабска-візантыйскага стылю. Паміж лямпамі вісеў шчыт,. На якім свяцўся залаты надпіс: “Мяне меў кароль Альфонса VI і павесіў мяне ў гэтым святым месцы, калі вызваліў Таледа ад няверных і калі тут, у гэтым склепе адслужылі першую ў горадзе святую імшу”. Абісаін адарваў свой погляд ад гэтага надпісу і паглядзеў на белае полымя тых палаючых свечак, што трымалі маахіні, якія памалу набліжаліся да цудоўнага, слаўнага крыжа, на якім была статуя Збавіцеля, вядомая пад назваю Хрыста Светлага, якая дала назву касцёлу. I цяпер пачуліся зноў песні манашак: спявалі гэтыя бледныя паненкі з вачыма палаючымі містычным агнём гімны свае як бальзам, што пах ля ног скульптуры Хрыста, гэты бальзам між тым, гэты цудоўны пах здаўся Абісаіну скрадзеным у святочным садзе паэзіі габрэйскай, каб у далейшым быць скарыстаным мярзотна на не святым месцы! Шэсце спынілася перад груба выцесаным крыжам, з якога глядзеў Хрыстос, скульптура была зроблена няўмела, але твар быў поўны дабрыні, на ім можна было ўбачыць пакуты і спачуванне. Манашкі ўкленчылі ў пясок, пасля чаго адна за другою з віншаваннем каралю Сіона цалавалі нагу ў скульптуры, прабітую цвіком. Абісаін адчуваў сябе так, нібы страчвае прытомнасць, пад уздзеяннем заглушанай шалёнай злосці, яму здалося, што ён задыхнецца, калі не зможа выкрыкнуць нейкі страсны праклён гэтым укленчаным дэманам і мёртваму ідалу. Ён шукаў у памяці моцныя цудадзейныя праклёны, дадзеныя яму таямніча, схаванымі ад іншых ведамі, і імкнуўся знайсці такі праклён, каб гэтыя манашкі і ўсе, хто маліўся ў касцёле і а вуліцы, ператварыліся ў мёртвы камень. Нарэшце ўдалося яму заплюшчыць вочы, а кроў, якая ўдарыла яму ў галаву, яго аглушыла. Так ён стаяў хвіліну ў непрытомнасці, а калі расплюшчыў вочы, то зноў убачыў, як народ цалуе нагу Хрыста, і тут у яго з’явілася раптам дзіўная думка, яго горкая ўсмешка поўная злосці змянілася пераможнаю ўхмылкаю і вочы загарэліся злосцю і дзікунскай радасцю. Абісаін угледзеўся ў твар Збавіцеля, яму здалося, што вочы таго звярнуліся да яго, таду ён узняў палец незаўважна і прашаптаў: “Да пабачэння, ілжэпрарок, да пабачэння! Так, мы ўбачымся!” Ці было гэта магчыма? ГІрашаптаныя гэтыя словы здалося яму знайшлі водгук у касцёле і вярнуліся Абісаіну, і ён пачуў: “Так, мы ўбачымся!” гучала ў яго вушах гукам ціхім і таямнічым, а вусны скульптуры, таго драўлянага Хрыста, здалося, што здрыгануліся! Абісаін зрабіў спробу вызваліцца, але змог павесці плячыма і зразумеў, што гэта быў толькі падман ад раздражнення. Нарэшце яму пашчасціла адштурхнуцца ад сцяны дома, знайсці ў натоўпе свабоднае месца, схавацца ў ценю, хоць сам быў цямнейшы чым цень, выйсці з плошчы і завярнуць на першую вуліцу, якая яму сустрэлася на шляху. Пазней ён паспешна ішоў па апусцелым ужо горадзе, гарбатаю вуліцаю без перашкод дайшоў да дома Мерыбала. Калі Абісаін увайшоў у святочную залу, там панавала бязладдзе, крэслы былі перавернутыя, на стале стаялі напалову пустыя бакалы і міскі, рэшткі квасу, на адным з кандэлябраў гарэла адзіная свечка і ва ўсіх кутках панавала цемра. Стомлены Абісаін прысеў непадалёку ад напалову адгорнутай зялёнай заслоны, за якой раней знаходзіліся дзяўчаты з арфамі. У гэты момант увайшоў Мерыбал. - Як адчувае сябе твая дачка? спытаўся паспешліва Абісаін. -Думаю, што спіць, адказаў Мерыбал, нічога не было акрамя таго, што гэта вынік паста і хвалявання перад спевамі. Пагаворым пра важнае, што прывяло цябе зноў сюды. -Гэтая важная справа тычыцца і яе, сказаў малады мужчына. Я хачу з ёю ажаніцца. Ты павінен ведаць, што я даўно думаю пра Рыспу. Ты ведаеш, што я, пэўна, такі ж багаты, як і ты, ведаеш, што я заўсёды адносіўся да цябе, як да бацькі. Мне здалося, што ты не супраць маіх планаў. Чаму ставіш мне раптам умовы? - Таму што не маю сына, адказаў Мерыбал, а хто можа палаць палымяаю нянавісцю да нашых ворагаў, як не мой зяць? Рыспа? Жанчыны не ўмеюць ненавідзець хіба толькі, яе не ўмееш кахаць. — Ты ведаеш, што я ўмею ненавідзець так, як мала хто, адказаў Абісаін, А Рыспа даведаецца, як я ўмею кахаць. - Я думаю, што ты ўмееш ненавідзець, сказаў Мерыбал, падаючы яму руку, і калі б я паставіў умовы і патрабаваў ад цябе доказу тваёй нянавісці, то гэта сведчыла пра тое, што я наліў алею ў агонь, скіравана на тое, што твая нянавісць толькі б павялічвалася ў будучым. -Гэта зусім не патрэбна, адказаў Абісаін, аднак твае дзеянні паспяховыя. Ты падштурхнеш мяне, як кажаш, і скіруеш на дарогу, што вядзе да дзеяння з простых цьмяных намераў. Ты будзеш задаволены. Паслухай. Я нібы сляпьі хадзіў па вуліцах горада. Ногі мае прывялі мяне да так званага манастыра Крыжа. Пад націскам натоўпу я змушаны быў стаць сведкаю мярзотнага малення гэтых праклятых. Яны цалавалі нагу драўлянаму ілжэпрароку. У момант, калі я іх праклінаў, Бог навучыў мяне, як адпомсціць. Ты станеш сведкаю таго, як яны самі адарвуць свайго Хрыста з крыжа і праклянуць яго. -Памыляешся, сказаў Мерыбал халодна і недаверліва. Ты захапляешся сваімі словамі. Аднак растлумач. Абісаін перадыхнуў хвіліну, потым пачаў казаць: - Ведаеш, што я старанна вывучаў таямнічыя навукі, што люблю магію, што займаюся алхіміяй. Я шукаю эліксір жыцця і спрабую вырабляць золата. Пакуль не змог авалодаць ні адным, ні другім, але па дарозе да вялікай мэты зразумеў я проста выпадкова шмат значных рэчаў. Эліксіру спрадвечнай маладосці, жыцця не ведаю да гэтай пары, але добра ведаю эліксір смерці. Вынайшаў я ў працэсе змяшання жахлівую атруту. Адной поўнай невялікай пасудзіны хапіла б, каб атруціць палову Таледа. Дзейнічае яна, калі ёю дыхаюць, проста бліскуча. Парадуйся са мною! Мерыбал трымаў яго за руку, яго вочы гарэлі. Кажы, як, дзе? шаптаў. -Я не ведаю, як і дзе, адказаў Абісаін. Калі ты сказаў мне: дакажы сваю нянавісць, то я хацеў прынесці табе гэтую атруту. Але расказаў табе, што я доўга блудзіў па горадзе, што бачыў, як маліўся гэты народ. Я чуў яго спевы, здзек над сапраўдным царом Сіона, і бачыў пасінелы твар гэтага ілжэзбаўцы. Ну як, ці не сказаў я табе, што Бог сам падказаў мне, як адпомсціць? Анёл прывёў мяне да касцёла Хрыста Светлага, як яго называюць. Яны цалавалі ногу гэтага ідала: я прапітаю яе атрутаю. Смерць стане побач з крыжом, будзе выкошваць, мор распасцярэ страшныя сае крылы, і тыя, хто ўбачыць, як іх браты і сёстры, нібы ад маланкі будуць падаць перад крыжом, адарвуць ідала ад алтара і кінуць на зямлю, праклінаючы! А я, я буду стаяць у баку ад іх і буду смяяцца, смяяцца, смяяцца! I ён зарагатаў так страшна, шалёна і гучна, што ў Мерыбала заварушыліся ад жаху валасы. Зялёная заслона, вышытая срэбрам, задрыжала мацней, але абодва мужчыны глядзелі адзін на друтога так прагна, што не заўважылі. Мерыбал абняў Абісаіна і сказаў: -Ты нясеш пагібель, як Сатана! Ты напоўнены высакароднай нянавісці, і я схіляюся перад табою! Ты сын майго сэрца! Ідзі і дзейнічай! He трэба табе казаць, што ўсе мае багацці будуць тваімі, усё, што маю, разам з Рыспаю, жамчужынаю майго дома. Ён правёў яго праз браму на вуліцу, дзе яго пацалаваў і пажададў поспеху, і яны разышліся. У гэты час Рыспа выйшла са сваёй схованкі, трымаючыся дрыжачаю рукою за зялёную заслону, якая зіхацела вышыванымі сярэбранымі гранатамі. Яна была белая, як здань, прыгожая, як зорка, да гэтага часу апранутая ў святочную намітку, расшытую жэмчугам. Яна глядзела на дзверы, праз якія выйшлі яе бацька з Абісаінам, і яе вочы былі напоўненыя слязьмі. Божа, ты гэта не дапусціш!? шапталі яе вусны. Яна апусціла галаву і задумалася, перапляла рукі і сказала ціха, гледзячы ў прастору перад сабою: Хрыстос, я думала пра цябе сёння, калі спявала славу Сіону. Я веру ў цябе, закатаваны Божа! Мне казалі, што ты сама міласэрнасць. Прабачыш мяне? Хрыстос мой, я кахаю таго мужчыну, але ён прыводзіць мяне ў жах... Кахаю яго. Што мне зрабіць, каб ты прабачыў яго? Яна маўчала, нібы чакала адказу. Было ціха. Раптам звалілася адна з палаючых свечак з вялікага латуннага кандэлябра, разбілася на тры кавалкі і згасла. Рыспа задрыжала і закрыла твар. Потым узняла галаву, выцерла слязу, што цякла па твары, і з болем сказала: -Хочаш маёй смерці? Яна раптам супакоілася і дадала: -He, ты не хочаш маёй смерці, але патрабуеш ахвяру! I пайшла ў цемры залы да сябе. Касцёл Хрыста Светлага быў адчынены цэлую ноч, бо многія не спалі і ішлі да Збаўцы за суцяшэннем і палёгкаю для сваіх неспакойных душ. Абісаін мог свабодна страшны свой намер здзейсніць. Ён пайшоў позна ўначы, калі цэлы горад ужо спаў, да святыні, знайшоў момант, калі ні ў касцёле, ні паблізу не было жывой душы, і пры слабым святле адзінай запаленай перад алтаром лямпы наблізіўся, загорнуты ў цёмны плашч, да вобразу божага. Правая нага Хрыста закрывалася другою і яму было дастаткова прапітаць атрутаю адну, а да левай, схаванай за праваю, ні адны вусны дацягнуцца не маглі. Абісаін хутка выканаў сваю несвятую працу і выйшаў з касцёла. Ён да світанку хадзіў па вуліцах, бо быў вельмі ўсхваляваны і шукаў палёгкі, а калі ўзышло сонца, вярнуўся ў касцёл, схаваўся ў самы цёмны кут, схіліўся нібы ў глыбокай малітве аж да зямлі, але яго палаючы погляд неадрыўна сачыў за укрыжаваннем, між тым у глыбіні сэрца блюзнерскія праклёны не прамаўляў. Касцёл напаўняўся паступова, фігуры жанчын у цёмных вэлюмах выразна вымалёўваліся ў прасторы, чуліся гучныя крокі мужчын па бруку, але іхто не набліжаўся да ўкрыжавання. Згодна правіла пасля імшы малітва заканчвалася, калі ксёндз выказваў народу віншаванні.