- Божа, прабач ёй, прашаптаў, цень лёг на яго твар і ён, схіліўшы галаву, з ціхім уздыхам сканаў. Кроў з яго грудзей капала цяжкімі кроплямі на падлогу і цёмны жудасны грукат, падобны на стук гадзінніка, абудзіў збляднелую Флавію, якая акамянела ад жаху. Яна памалу саступіла з ляжанкі, нібы ў сне прайшлася па майстэрні, як самнамбула падышла да свайго твора і ў непрытомным стане стала працаваць з захапленнем. Час ішоў, а Флавія не стамляллася. Калі сонца зайшло і крывавым сваім ззяннем заліло майстэрню, Флаія скончыла укрыжаванне. Яна адышла на крок, ззянне шчасця, якое немагчыма выказаць, лілося з яе вачэй. Яна ўкленчыла, узняла над галавою рукі і ўсклікула: - Я геній, таму што несмяротныы твор -гэта справа маіх рук! Я ўзнялася вышэй, чым марыла! Пазней яна паглядзела на свій крывавы твор, і раптам знікла захапленне і шчасце, а Флавія жахнулася таму, што забіла чалавека. Яна павалілася a падлогу і доўга там ляжала. У майстэрні было цёмна, калі яна ўзнялася. Паглядзела зноў на Інулта. Ёй здалося, што ён шырока развёў рукі ёй насустрач, нібы па ёй засумаваў. Валасы яе заварушыліся, бо адчула, што прагне пацалунка тых бледных вуснаў. - Нявеста мерцвяка! прашаптала яна і на каленях падпаўзла да закатаванага Інулта. Флавія дакранулася сваім ілбом да яго ног. Іх мармуровы холад вярнуў ёй развагу. Яна ўстала і запаліла лямпу, адчыніла дзверы і паклікала: -Плацыда! Квідон! Абодва з’явіліся ўсхваляваныя, бо здзівіліся, што яна так доўга працавала, а голас яе быў глухі, сціснуты і не падобны на сябе. Яны глядзелі на яе з жахам, бо яна стаяла жудасная ў змрочным святле, абапершыся аб сцяну, а на яе бледным ілбе быў крывавы знак таго, што дакранулася да яго параненых ног. Яны агледзелі пакой і ўбачылі мёртвага Інулта з акрываўленымі грудзьмі. Без рухаў і гуку яны стаялі ціха, пакуль не азвалася Флавія. Яна нарэшце сказала, паказаўшы пальцам на Інулта: Аднясіце яго, голас яе быў глухі. Ты забіла яго? Спыталася Плацыда. Флавія кіўнула галавою. Бог мяне прабачыў, сказала праз хвіліну. Ты кажаш пра Бога? здзівілася Плацыда. Пачынаеш у яго верыць? -Я не магла скончыць сваю працу без забойства, ухілілася ад адказу Флавія. Пазней дадала: Ён хацеў памерці. Яна закрыла твар рукамі. Што цяпер? спыталася Плацыда. He ведаю, адказала нясмела Флавія. -Я ведала, што яго некалі прыйдзецца цягнуць у той склеп, раней ці пазней, сказала Плацыда і сумна ўсміхнулася. Потым яна павярнулася да Квідона, што ціха плакаў. Аднясеш яго, пакуль ніхто не спахапіўся, а вы, мадонна, пасвяціце! Яны вынеслі Інулта і акрываўлены яго крыж, валочачы па прыступках, a Флавія, адставіўшы ўбок лямпу, адчыніла цяжкія дзверы склепа, які ўяўляў сабою частку старога будынка або хутчэй пячору, выбітую ў склепе, куды вялі жахлівыя, паламаныя, слізкія прыступкі. Хадзіць па іх было небяспечна. Плацыда і Квідон узнялі мёртвае цела, патрымалі яго хвіліну над безданню і кінулі. Калі яно звалілася ўніз, то азвалася з цемры такім страшным, своеасаблівым гукам, што Флавія, Плацыда і Квідон нібы скамянелі і доўга аслупянела стаялі без руху, а калі нарэшце паглядзелі адзін на аднаго, то ўбачылі толькі пасінелыя ад жаху твары і разышліся, каб больш не знаходзіцца ў кашмары. Ніхто не заўважыў, што Інулт знік, ніхто пра яго не пытаўся і не шукаў, і донна Флавія магла спаць спакойна. Плацыда задумалася, калі ўбачыла яе праз два дні спакойнаю, як заўсёды, без знаку шкадавання, з усмешкаю на твары. Будзе бяда, сказала яна Квідону, я не веру гэтаму спакою. Убачыш, што загіне ад адчаю. Донна Флавія паўтарыла укрыжаванне ў мармуры і над тварам Хрыста прыцавала вельмі старанна. Калі праца была скончана, то яе ўзялі ў прыгожы палац аднаго з дваранаў, які яе замовіў. Слава пра донну Флавію неслася па Празе. Дон Балтазар наладзіў вялікае свята ў сваім доме, дзе донне Флавіі падаравалі залаты венец. Яна трымала яго ў руцэ, а вочы яе глядзелі на твар мармуровага Хрыста, створаны ёю, і дзве вялікія, цяжкія слязы пацяклі з вачэй. Сумная і бледная яна вярнулася дадому. Яна ўвайшла ў сваю майстэрню і села побач з рэльефам Праперзе дэ Россі. Флавія глыбока задумалася. Калі ўвайшла Плацыда, то яна сказала старой: - Калі б я ведала, як мала насычае слава прагу душы! Калі б я ведала, як мала насычае поспех яе голад! Плацыда ўзяла вянец з яе рукі і апранула на яе скроні. - Ты больш таленавітая за Праперзе дэ Россі, сказала ёй, цяпер я ўпэўнілася. - Праперзе дэ Россі! усклікнула страсна Флавія. О, якою яна была шчасліваю і якая няшчасная я! Яна закрыла рукавом твар і пазней дадала, паглядзеўшы зноў на Плацыду: - Яе забіла каханне, а я забіла каханне! Яна гучна ўсхліпнула, але ў яе вачах не было ніводнай слязы. - Маўчы, сказала Плацыда строга і паклала руку на вусны, маўчы і забудзь! Флавія зноў паспакайнела, зняла залаты вянец з галавы і працягнула яго Плацыдзе. - Ідзі, сказала, і кінь гэты вянец за ім у склеп. - Ты звар’яцела? спыталася Плацыда. - Ідзі і выконвай! загадала Флавія так рэзка і з такою сілаю, што старая паслухмяна пайшла. Калі яна вярнулася ў майстэрню, то ўбачыла, што рэльеф Праперзе дэ Россі ляжыць на падлозе, разбіты на дзве часткі, а на самым моцным круку, на якім калісьці вісеў ён, цяпер вісіць донна Флавія, задушаная сваім поясам. У гэтую самую ноч знікла ўкрыжаванне, зробленае Флавіяй, з царквы таго іспанскага двараніна, на цёмную душу якога мармуровы Хрыстос так мала мог паўплываць, як і жывы Збаўца. Уцёк той прыгожы крыж з дому грахоў і пыхі ў касцёл, які найчасцей наведвалі бедныя людзі. Гэты цуд нарабіў вялікі шум па ўсёй краіне і разам з тым казалі пра незразумелае самагубства донны Флавіі. Гэтую загадку разгадала Плацыда. Яна была знішчаная і расказала пра ўсё. Яна адчыніла забітыя дзверы склепа, Квідон спусціўся ўніз і вынес астанкі беднага Інулта, а за ім у труну паклалі выкінуты вянец. Калі вялікая колькасць людзей ішла за беднаю труною Інулта, здарылася нешта дзіўнае. Па ўсім шляху стаялі на камянях бедныя і няшчасныя, схіліўшы галаву ажно да бруку, і гэта не магло не здзіўляць заможных паноў і пані, што ехалі конна і ў прыгожых карэтах, і вымушаны былі назіраць праяву такой незвычайнай і неабмежаванай павагі. Адзін надзвычай багата апрануты італьянскі кардынал, які ў той час жыў у Празе, вельмі злаваўся, што яго прыгожы экіпаж быў на хвіліну спынены постацямі на каленях. Яму захацелася трохі змякчыць свае словы, калі з невысокага дома непадалёку выйшаў стары святар, бедны і проста апрануты, каб дапамагчы людзям і прынесці ім суцяшэнне. Як толькі ён убачыў труну Інулта, то расправіў плечы, вочы яго заззялі і ён схіліў галаву. Кардынал нецярпліва выскачыў з карэты, падышоў да яго і дакрануўся да пляча. - Чаму яны ўкленчылі і што гэтая ваша павага значыць? запытаў ён важна. Святар паглядзеў на яго, апранутага ва ўсё шаўковае. - Ці ж вы, пан, не бачыце? здзівіўся ён і адвёў вочы ад крыжа на залатым ланцугу, які зіхацеў ізумрудамі, а пазей зноў стаў глядзець на святую труіну. - Я не бачу нічога, акрамя пахавання нейкага жабрака. Кім ён быў? пытаўся кардынал. - He ведаю, адказаў святар, але гэта быў чалавек, вызначаны Богам! Вы што не бачыце, што за яго труною крочыць кароль Давід з арфаю ў руцэ, a за ім сам Збаўца, з каронаю з цёрну на галаве? I ён нізка да зямлі нахіліўся. Што маглі бачыць гэтыя ганарыстыя, ап’янелыя ад фанабэрыі, пустой славаю гэтага свету асляплёныя? He, не для іх, а для няшчасных і пагарджаных, для смутных і прыгнечаных, для бедных і простых прыйшоў Хрыстос і заснаваў сваё каралеўства, якое не мае нічога агульнага з тымі, у чыіх руках сіла і ўлада гэтага свету. Пра тых, хто з’яўляецца першымі сярод людзей, Бог не ведае, але заўсёды, калі яны плацяць за апошніх, то з’яўляецца Збаўца для таго, каб даць доўгачаканае выратаванне для змардаваных, паказаўшы ім свой славуты ясны твар. El Cristo de La Luz13 (Таледская легенда) У адной з найбольш даўніх сінагог у Таледа, менавіта ў той, якая пазней стала хрысціянскім касцёлам, а сёння мае назву se Santa Maria La Blanca, аднойчы па вясне сабраліся яўрэі ў даўнім Сярэднявеччы, каб славіць свой Вялікдзень. На ўсіх пяці караблях святыні, ля кожнага з магутных васьмігранных слупоў, аздобленых візантыйскімі капітэлямі, стаяў вялізны, сямібаковы латунны кандзелябр, на якім было шмат васкавых свечак Іх жоўтае святло асвятляла свята і лёгкі дым уздымаўся ўгару да прыгожых арак і фрызаў, вызначаных іудзейскім стылем, у якім з’ядналіся арабская грацыя з сімвалічнай значнасцю Старога Запавета, Дзверы сінагогі былі адчыненымі, бо не трэба было сцерагчыся тых, хто мог патрывожыць, паколькі вакол святога дома рос вялікі сад, поўны міртавых дрэў і кедраў, агароджаны высокаю сцяною, што ахоўвала храм і яго сад ад гарадскіх ваколіц. Вячэрняе паветра было насычана золатам суклону і пахам фіялак, шапаценне дрэў злівалася з ціхім шумам малітваў, што несліся з храму, a празрысты плёскат вады аб камяні, якая вычэрпвалася з дзвюх глыбокіх студняў і якой вернікі ачышчаліся падчас абраду, змешваў свае серабрыстыя гукі з працяглым мармытаннем чалавечых галасоў і шолахам дрэў. Абапершыся на вялікі кедр з цёмназялёнаю кронаю, уды прасочваліся сонечныя промні і птушкі, лётаючы, сцвярджалі жыццё, стаяў Абісаін. 13 Хрыстос святла (іспан.) Надзвычай прыгожы малады мужчына. Ён паходзіў з сям’і таледскіх яўрэяў, адной з найбольш вядомых і заможных, і пра яго казалі, як пра самага адукаванага і набожнага чалавека, што ўвабраў у сябе традыцыі свайго даўняга народа і быў ён для гэтага народа надзеяю. Абісаін сёння глядзеў угару на дрэвы, але не бачыў ні птушак, ні сонцам пазалочаныя галіны, яго вочы летуценна і ўсхвалявана імкнуліся ўбачыць высока над дрэвамі, пад воблакамі, у глыбіні блакіту, нейкі прывід ідэальнага Сіона, прарокамі ўбачанага Іерусаліма ў бурштынавым ззянні, поўным божых зарокаў: брамы горада былі адчыненыя, на вуліцах квітнелі кветкі, звінела ісана, бо кароль Сіону, месія, памазанік Божы, славіў сваё ўваходжанне! Народ Ізраіля быў абноўлены, карона зіхацела на яго скронях, ён садзіўся на трон, што быў для яго падрыхтаваны ад веку, паабяцаны яму тады, калі ён яшчэ не быў народам, калі качаваў вялікаю сям’ёю па пустыні, падчас першага світання чалавецтва! Люд ізраільскі сядзеў на троне ў святым Сіоне і трымаў жэзл у руках, а народы свету прыходзілі схіляцца перад ім!