- Вось бачыш, мілая нявеста, сказала бабуля, дакранаючыся да пляча, так бывае з той цікаўнасці. Чалавек хутчэй памрэ, чым адмовіцца даведацца, што ад яго схавана, а зазірне пад крышку там нічога няма. Моладзь не разыходзілася да позняй ночы, пасля пачастункаў пачаліся танцы. Жаніх з дружкаю праводзілі сваху дахаты, нагадваючы ёй на развітанне, што заўтра трэба прыйсці раней. Раніцаю жыхары даліны і Жэрнава былі ўжо на нагах. Некаторыя ішлі да касцёла, некаторыя да стала і танцаў, а каго не запрасілі, той не мог з цікаўнасці не паглядзець на вяселле, бо пра яго столькі тыдняў казалі, што будзе гучным, што паедзе нявеста ў панскай карэце з панскімі коньмі да касцёла, што ў яе на шыі будуць дарагія гранаты, вышываны белы фартух, ружовая ядвабная кофта, блакітная спадніца. Пра гэта ў Жэрнаве ведалі раней, чым сама нявеста. Яны ва ўсіх падрабязнасцях ведалі, ці шмат ежы будзе на вясельным стале, у якім парадку будуць за стол садзіцца, колькі кашуль, колькі пярын і які посуд атрымае нявеста ў пасаг. Усё ведалі, нібы нявеста сама ім усё распісала. He ўбачыць такога багатага вяселля, не пераканацца, ці да твару нявесце вянок, ці шмат слёз пралье, як будуць апранутыя госці, было б недаравальным грахом. Гэта частка іх жыцця, крыніца для размоў не менш, чым на паўгады, як жа можна было такое прапусціць? Калі сем’і Прошкавых і паляўнічага, што начавалі на Старой Бялільні, прыйшлі да шынка, то аказалася, што трэба прабірацца праз натоўп, які сабраўся ў двары. У шынку ўжо сядзелі госці з боку маладой. Пан бацька выглядаў, як франт, боты яго блішчэлі як люстэрка, а ў руцэ трымаў табакерку з серабра. Ён быў сведкаю з боку нявесты. Пані мама апранулася ў шоўк. Шыю яе абвівала нітка дробных перлаў, на галаве быў залаты каптур. Бабуля надзела свой шлюбны касцюм, на галаве яе была святочная “галубка”. Дружак, хлопцаў, свата не было ў шынку, бо яны пайшлі да Жэрнава па жаніха, нявеста таксама адсутнічала ў святліцы, яе схавалі ў каморы. Раптам пачуўся на двары крык: “Ідуць, ужо ідуць!” і ад млына пачуліся гукі кларнетаў, флейт і скрыпак. Гэта вялі жаніха. Сярод гледачоў пачуўся шэпт: ‘Тлядзіце, глядзіце! штурхалі адзін аднаго. Мілава Цера малодшай дружкаю, дачка Ціханковічаў старэйшай”. “Ну, калі б Анча не ўзяла шлюб, быць ёй старэйшай дружкай”. — “Томаш сведка з боку жаніха!” “А дзе Тамашова, нешта яе не відаць”. “Дапамагае прыбіраць нявесту. У касцёл Анча не паедзе, бо ўжо дзіцём ходзіць”, казалі кабеты паміж сабой. “Нявеста павінна ўжо нешта рыхтаваць на зубок, бо будзе хроснай, яны блізкія сяброўкі”. “Ну, зразумела”. “Але глянь, стараста ідзе; во, дзіва, што Мілавы яго паклікалі, бо па ягонай віне хлопец трапіў у салдаты!” Усе зноў здзіўлена зашапталіся: “Што ж, стараста не такі ўжо і злы чалавек; гэта Люцка яго цкавала, аканом дадаваў, чаго ж здзіўляцца”. Якуб добра робіць, што не помсціць за тое, што яго пакрыўдзілі, а ў Люцкі і так пячонка пячэцца”. “Яна ж таксама заручылася”, азваўся голас. “Як жа так магло быць, каб я пра гэта не чула?” спытала адна з жанчын. “Тры дні як з Ёзафам Нывлтовічам”. “Дык ён даўно да яе заляцаўся”. “Вядома, раней яна яго не жадала, пакуль спадзявалася, што атрымае Якуба”. “Але ж і малайчына жаніх, прыемна на яго паглядзець”. “Прыгожы шалік яму падарыла нявеста, пэўна дзесятку за яго аддала”, казалі жанчыны. Такія і падобныя галасы чуліся ў двары, калі жаніх падыходзіў да парога, дзе яго сустрэў гаспадар з поўнаю шклянкай віна. Адшукаўшы сваю нявесту ў каморы, дзе, па звычаі, яна павінна была сядзець і плакаць, жаніх падышоў з ёю да бацькоў, сват замест яго сказаў доўгую прамову, у якой дзякаваў за выхаванне і прасіў блаславення. Усе заплакалі. Пасля блаславення дружка ўзяў пад руку нявесту і малодшую дружку, жаніх стаў побач са старэйшай дружкай, сведкі акружылі сваху, астатнія дзяўчаты падышлі да сваіх хлопцаў і пара за парай, за выключэннем свата, які ішоў паперадзе, выйшлі з дома. На вуліцы іх чакалі карэта і вазкі. Машучы хустачкамі, сяброўкі нявесты заспявалі, хлопцы падхапілі; нявеста ціха плакала, час ад часу азіраючыся назад, дзе ў іншай карэце ехаў жаніх са свахай і сведкамі. Гледачы разышліся, і шынок на некаторы час заставаўся пусты, толькі старая маці сядзела каля акна, глядзела на ад’язджаючых, малілася за сваё дзіця, якое ўжо столькі гадоў замяняла яе па гаспадарцы і з святым цярпеннем пераносіла яе капрызы, лічачы іх вынікам доўгай і пакутлівай хваробы. Між тым, пачалі ссоўваць сталы, накрываць, і хто б толькі паглядзеў, колькі сабралася кухарак і гаспадынь. Першай асобай, якой усё было даверана, была маладая жонка Томаша. Яна ахвотна ўзяла на сябе абавязкі гаспадыні, якія напярэдадні, калі вілі вяночкі, вьгконвала пані мама. Калі маладыя вярнуліся з касцёла разам з гасцямі, іх зноў сустрэў гаспадар на парозе з поўным келіхам. Нявеста пераапранулася ў іншую сукенку і ўсе селі за стол. На чале стала сядзеў жаніх каля нявесты, дружка клапаціўся пра дружак нявесты, а тыя бралі са сваіх талерак самыя смачныя кавалкі і кармілі яго. Сват жартаваў з дружкі, кажучы, што таму жывецца, як у раі. Бабуля таксама весялілася і дасціпным словам абсякала свата. які ўсюды сунуў свой нос і перашкаджаў іншым сваёй вялікай нязграбнай постаццю. Дома бабуля не дазволіла б, каб гарошынка валялася на зямлі, але калі госці пачалі кідаць гарох і пшаніцу, яна сама кінула жменю гароху ў маладых і сказала: “Каб Бог быў да вас шчодрым”. Але Hfrapox, ні пшаніца не прапалі дарэмна: бабуля бачыла, як пад сталом іх падбіралі прыручаныя галубы. Вячэра ўдалася; у многіх цяжкая ад пітва галава ківалася з боку ў бок, перад кожным ляжалі падарункі, калі хто сам не паклапаціўся іх падрыхтаваць, гэта зрабіла Анча. Нядобра без падарункаў вяртацца з вяселля. Усяго было дастаткова. Кармілі і паілі кожнага, хто праходзіў каля шынка. Дзеці, што прыбеглі паглядзець на вяселле, неслі дахаты поўныя кішэні печыва. Пасля пачастункаў маладой неслі падарункі “на калыску”; яна напалохалася, калі ёй на калені пасыпаліся крыжовыя талеры11. Калі хлопцы прынеслі ў місах ваду і белыя рушнікі і падалі дзяўчатам, каб памылі рукі, кожная кінула ў ваду манету, бо ніводная не хацела даць падставу зганіць сябе, таму так блішчэла ў вадзе срэбра. Гэтыя грошы на другі дзень хлопцы і дзяўчаты пратанцавалі і прапілі. Пазней маладая пайшла яшчэ раз пераапрануцца, тое ж зрабіла і дружка, бо настаў час для танцаў. Бабуля скарыстала гэтую хвіліну і адвяла дадому дзяцей, якія святкавалі ў Крыстлінай святліцы; сама ж яна павінна была вярнуцца на вяселле, бо позна ўвечары быў абрад апранання каптура, без якога не абысціся. Бабуля захапіла з дому каптур, які яна набывала разам з дачкой Тэрэзкай, гэта ўваходзіла ў абавязкі свахі. Калі ўсе дастаткова натанчыліся і маладая з цяжкасцю пераводзіла дыханне, бо з ёю кожны павінен быў патанцаваць, бабуля падала знак жанчынам, што ўжо па паўночы і цяпер маладая належыць ім. Пачаліся сваркі і звадкі; жаніх і сват не хацелі, каб з нявесты здымалі прыгожы вянок. Але жанчыны адваявалі яе і завялі ў яе пакой. Дзяўчаты за дзвярыма спявалі сумнымі галасамі пра зялёны вянок, бо калі нявеста дазволіць яго аднойчы зняць, то ўжо не надзене ніколі. Але ўсё было дарэмна. Нявеста ўжо сядзела на зэдліку, Тамашова расплятала ёй касу, а карона з кветак і зялёны вянок ляжалі на стале. Бабуля рыхтавала ёй каптур з аборкамі. Маладая плакала. Жанчыны спявалі песні, жартавалі, толькі бабуля заставалася сур’ёзнай; часам яна ласкава ўсміхалася, a вочы яе рабіліся вільготнымі, яна прыгадвала дачку Іаганку, якая таксама, магчыма, у гэты час брала шлюб. Нявеста была ўжо ў каптурыку, ён ёй вельмі пасаваў; млынарыха запэўнівала, што Крыстла ў ім як “мейсенскі12 яблык”. 11 Крыжовы талер талер з выявай крыжа, самая аялікая сярэбраная манета, якую чаканілі на Чэшскім манетным двары ў другой паловс XVIII стагоддзя. 12 Мейсенскі саксонская парцэляна. - А цяпер хадзем да жаніха. Хто хоча яго падражніць? спытала бабуля. - Самая старэйшая, вырашыла пані мама. - Пачакайце, я яму адну прывяду, хутка сказала Тамашова, выбегла і праз хвіліну прывяла старую папрадуху, якая мыла на кухні посуд. Накінулі на яе белы шаль, сваха узяла пад руку і павяла да жаніха, каб “яе купіў”. Жаніх доўга хадзіў вакол яе, аглядаў, пакуль яму не пашчасціла сцягнуць шаль; ён убачыў стары, зморшчаны твар, увесь у попеле. Пачаўся рогат, і жаніх адмовіўся ад такой нявесты. Сваха схавалася з ёю за дзвярыма і хутка прывяла другую. Гэтую жаніх і сват ужо хацелі “купіць”, але сват разважліва сказаў: “Хто ж купляе ката ў мяху! сцягнуў шаль, і паказаўся поўны твар млынарыхі, яе чорныя вочкі хітра ўсміхаліся свату. - Купляйце, купляйце, танна прадам, пажартаваў млынар, круцячы табакерку, але так марудна, нібы ў яго не гнуліся пальцы або табакерка была занадта цяжкая. - Маўчыце, бацька, засмяялася тоўстая млынарыха, сёння прадасце хутка, заўтра захочаце выкупіць. Хто сварыцца, той кахае. Пайшлі па трэцюю. З’явілася тонкая, высокая постаць нявесты. Сват даваў за яе стары ламаны грош, а жаніх адразу ж насыпаў серабра і купіў яе. Жанчыны прыбеглі ў святліцу і, акружыўшы жаніха, заспявалі: Ужо тое зроблена, Ужо тое гатова, Нявеста ў каптуры Каравай даедзены і г.д. Цяпер маладая была ўжо залічана да замужніх жанчын. Грошы, якія за яе заплаціў Міла, жанчыны прынеслі на другі дзень перад абедам, калі збіраліся “засцілаць ложак”; на гэты раз таксама шмат спявалі і жартавалі. Сват сказаў, што “добрае вяселле восем дзён павінна доўжыцца”, ды так яно звычайна і было на кожным гучным вяселлі. Звіванне вянкоў перад вяселлем, вяселле, “засціланне ложка”, сяброўскі абед у нявесты, другі у жаніха, прапіванне вяночка, вось так памалу і праходзіў цэлы тыдзень, пакуль маладыя не атрымлівалі адпачынак і маглі сказаць: “Цяпер мы самі”. Праз некалькі дзён пасля вяселля Крыстліны атрымала пані Прошкава ліст з Італіі ад камерысткі, у якім тая пісала, што графіня Гартэнзія бярэ шлюб з маладым мастаком, які калісьці вучыў яе маляванню; што яна шчаслівая і зноў квітнее, як ружа, і княгіня на яе не нарадуецца. Бабуля, пачуўшы гэтую радасную навіну, паківала галавою, кажучы: “Дзякуй Богу, усё добра скончылася!”