• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Але найбольш падабалася ім, акрамя маці, якая не любіла слухаць казкі, калі бабуля пачынала апавядаць пра прынцэс з залатымі зоркамі ў ілбе, пра рыцараў і прынцаў, ператвораных у львоў і сабак, або нават у камяні, пра арэхі, у якіх знаходзіцца прыгожае ўбранне, пра залатыя замкі, пра моры, на дне якіх жывуць прыгожыя русалкі. Маці і ў галаву не прыходзіла, што Барунка, седзячы ля вакна з панчохай, глядзела на голыя ўзгоркі і заснежаныя даліны, a там бачыла чароўныя сады, палац з каштоўных камянёў, вогненных птушак, пані з распушчанымі залатымі валасамі, а замерзлая рака ператваралася ў яе ўяўленні ў блакітнае бурлівае мора, на хвалях якога гойдаюцца сірэны ў перлавых ракавінках. Султан, які, расцягнуўшыся, храпеў на падлозе, і ў сне не бачыў таго гонару, з якім хлопцы прымалі яго ў сваіх марах за зачараванага прынца.
    А як утульна было ў святліцы, калі змяркалася! Ворша зачыняла аканіцы, у печы трашчалі смалістыя дровы, пасярод пакоя ставіўся высокі драўляны святлец з жалезнымі развілінамі, куды ўтыкалі запаленую лучыну. Вакол ставіліся лавы і зэдлікі папрадухам, ім бабуля прыносіла кошык сушаных яблыкаў і сліў: папрадухам трэба было нешта есці. 3 якім нецярпеннем чакалі дзеці той хвіліны, калі бразнуць дзверы ў сенцах і на парозе з’явяцца папрадухі! Таму што на вячорках бабуля не пачынала аповед раней, чым прыйдуць госці. Удзень яна спявала калядныя песні.
    Пакуль яшчэ дзеці бабулю добра не ведалі, не разумелі, у добрым ці дрэнным яна настроі, яны тым ці іншым чынам імкнуліся выпрасіць у яе казачку. Бабуля заўсёды была да гэтага падрыхтаваная. I пачынала апавядаць пра пастуха, які меў трыста авечак і трэба было весці іх на пашу. Вось ён прывёў іх да маста, які быў настолькі вузкі, што па ім авечкі маглі перайсці толькі адна за адной. “Цяпер трэба пачакаць, пакуль пяройдуць,” казала яна і змаўкала, калі ж праз некаторы час дзеці пыталіся: “Бабуля, ці яны ўжо перайшлі?” адказвала: “I чаму вы так вырашылі, трэба, здаецца, добрых дзве гадзіны, каб яны перайшлі на другі бок”.
    I дзеці ўжо разумелі, што гэта азначае. Або бабуля пачынала так:
    -	Ну, калі вы абавязкова хочаце паслухаць, буду апавядаць. Уявіце сабе, што ў мяне семдзесят сем кішэняў і ў кожнай кішэні па казцы, з якой пачынаць?
    -	3 дзесятай! прасілі дзеці.
    -	Добра, з дзесятай. У дзесятай кішэні ляжыць наступная казка: жыў-быў кароль, ён меў на печы вала, на тым вале ката. Слухайце, будзе доўгая...
    I на гэтым казка завяршалася. Найгорш было, калі бабуля пачынала апавядаць пра Чырвоны Капялюшык. Дзеці не маглі чуць гэтую казку і адразу ўцякалі. Яны ведалі, што калі і далей прасіць бабулю расказаць казку, з яе і слова не выцягнеш. Ведаючы бабулю, яны цярпліва чакалі, калі папрадухі збяруцца на вячоркі. Раней за ўсіх прыходзіла Крыстла, за ёю Міла, Цылька Кудрнова, Беткіны і Воршыны знаёмыя, часам заходзілі і пані мама з
    Манчынкаю, жонка паляўнічага, а раз на тыдзень Крыстла прыводзіла з сабою маладую жонку Томаша, за якою звычайна прыходзіў ён сам.
    Сагрэўшыся, жанчыны садзіліся да калаўротаў і размаўлялі пра ўсё. Расказвалі адна адной пра хатнія навіны і розныя вясковыя чуткі, або пра якое рэлігійнае свята і народны звычай, з ім звязаны, і ці было гэта свята адзначана усё з’яўлялася падставаю для размоў. Напрыклад, увечары перад святым Мікулашам Крыстла спытала Адэльку, ці павесіла яна сваю панчоху за вакно, таму што Мікулаш ужо ходзіць па наваколлі.
    -	Бабуля дасць мне панчоху, калі я пайду спаць, адказала дзяўчынка.
    -	To не вывешвайце маленькую панчоху, скажы бабулі, каб пазычыла вам вялікую, параіла Крыстла.
    -	Так не пойдзе, не пагадзіўся Ян. Тады мы нічога не атрымаем.
    -	Усё роўна вам святы Мікулаш падорыць толькі розгу, дражніла яго Крыстла.
    -	Святы Мікулаш ведае, што бабуля схавала мінулагоднюю розгу і нас ніколі не б’е, сказаў Ян.
    Бабуля адразу ж заўважыла, што розгу Янік шмат калі заслугоўваў.
    Дзень святой Люцыі дзеці не любілі. Існавала павер’е, што ў гэтую ноч ходзіць Люцыя ў выглядзе высокай, растрапанай кабеты і забірае з сабою непаслухмяных дзяцей.
    -	Баяцца заўсёды неразумна, казала бабуля і не любіла, калі дзеці нечага палохаліся. Яна вучыла іх нічога не баяцца, толькі гневу Божага, але пераконваць іх у тым, што не трэба верыць у павер’і, як гэта рабіў бацька, яна, слухаючы аповеды пра вадзянікоў, чарцей, блукаючыя агеньчыкі, лесуноў, што куляюцца перад людзьмі, нібы палаючы сноп саломы, ды яшчэ патрабуюць удзячнасці за яркае асвятленне, не магла, таму што сама глыбока верыла ў гэтыя цуды.
    Уся прырода для яе была адухоўленая добрымі і злымі духамі, яна верыла і ў д’ябла, якога Бог дасылае на свет, каб выпрабоўваў людзей. Яна ва ўсё верыла, але не баялася і была ўпэўненая, што без Божай волі (а Ён уладарыць над зямлёю, небам і пеклам) не спадзе і волас з галавы чалавека.
    Гэтую всру яна хацела пасяліць у сэрцах дзяцей. Таму, калі ў дзень святой Люцыі Ворша пачала апавядаць пра белую жанчыну, бабуля спыніла яе і сказала, што Люцыя толькі ночы змяншае. Найлепш умеў узняць настрой дзецям Міла. На вячорках ён майстраваў ім з дрэва санкі, плугі, калёсы, вазкі або шчапаў лучыну, і хлопцы ад яго не адыходзілі. Калі пачыналі апавядаць пра нешта страшнае і Вілім да яго прыціскаўся, то Міла казаў:
    -	He бойся, Вілімек, на чорта ў нас ёсць крыж, а на зданяў кол, мы іх памалоцім.
    Хлопчыкам гэта вельмі падабалася, з Мілам яны маглі пайсці куды заўгодна наваг апоўначы. Бабуля, ківаючы яму галавой, казала:
    -	Што ж тут дзіўнага, мужчына ён і ёсць мужчына.
    -	Гэта праўда. Якуб не баіцца ні чарцей, ні аканома, а той куды горшы за чорта, заўважыла Крыстла.
    -	Да слова, калі ўжо размова зайшла, ці прымуць цябе да двара? спыталася бабуля.
    -	Думаю, што з таго нічога не будзе. Ёсць у мяне дзве бяды, а горш за ўсё умяшаліся ў гэтую справу злыя жанчыны, і відаць апошняе слова застанецца за імі.
    -	He кажы так, можа яшчэ абыдзецца, засмучона прамовіла Крыстла.
    -	Я хацеў бы гэтага не менш за цябе. Толькі аканомава дачка вельмі ж на мяне гневаецца за тое, што зрабілі мы з італьянцам. Яна, кажуць, пра яго думала, і калі княгіня раптам адмовіла яму ад месца, зніклі ўсе яе надзеі. Толькі і ведае што спяваць бацьку, каб не браў мяне ў замак. Гэта адна бяда. Другая старастава Люцыя. Тая ўзяла сабе ў галаву, што я павінен стаць яе каралём у “Доўгай ночы”, а паколькі я не магу ім быць, будзе злавацца і стараста. Так што вясною вымушаны буду я заспяваць:
    Гэй-гэй гай зеляны', Мяне ў рэкруты ўзялі.
    I Міла пачаў спяваць, дзяўчаты падхапілі, а Крыстла пачала плакаць.
    -	Ну, не трэба, дзяўчына, да вясны яшчэ далёка, хто ведае, што яшчэ будзе, суцяшала бабуля. Крыстла выцерла слёзы, але засталася сумнай.
    -	He думай пра гэта, можа, бацька неяк выпрасіць, сказаў Міла, сядаючы побач з ёю.
    -	А чаму б табе і не быць тым каралём без усялякіх абавязкаў? спыталася бабуля.
    -	Яно то так, бабуля, некаторыя хлопцы заляцаюцца да адной дзяўчыны, a бяруць шлюб з іншай, так і дзяўчаты некаторыя робяць, адказаў Міла. Я не першы і не апошні ў Люцыі, але ў нас на вёсцы яшчэ не было, каб адзін хлопец заляцаўся адразу да дзвюх. I калі пагаджаешся быць каралём, то рыхтуйся да вяселля.
    -	Ну тады ты добра зрабіў, што не пагадзіўся, падтрымала хлопца бабуля.
    -	I што гэта на Люцку найшло, што яна толькі цябе хоча, нібы іншых хлопцаў у нас няма! гневалася Крыстла.
    —	Пан бацька сказаў бы: у кожнага свой густ, усміхнулася бабуля.
    Перад Калядамі казкі і песні чаргаваліся з размовамі пра салодкія булкі, абмяркоўвалі, хто і колькі кладзе белай мукі, колькі масла. Дзяўчаты раіліся, як лепей ліць свінец, дзеці з асалодаю марылі пра смачнае печыва, свечкі, што плаваюць па вадзе, падарунках Ісуса-немаўляці і калядаванні.
    XVIII
    Бабулін партрэт графіня пакінула ў сябе, а партрэты ўнукаў аддала, і яны вельмі ўсцешылі бацькоў, а больш за ўсё бабулю. Гартэнзія здолела ўкласці ў работу душу, і бабуля мела рацыю, калі кожнаму, каму паказвала партрэты (а іх павінны былі ўбачыць усе знаёмыя), казала: “Засталося толькі раскрыць вусны і загаварыць”. I праз шмат гадоў, калі ўнукі ўжо пакінулі родны дом, яна адзначала: “Хоць простыя людзі не ўмеюць маляваць сябе, але гэта добры звычай. Я пакуль усіх добра памятаю, але, калі пройдуць гады і памяць аслабне,
    пачынае чалавек забывацца на рысы твару. Тады будзе радасцю, калі змагу я такую карцінку паглядзець”.
    3	панскіх палёў ужо звозілі апошнюю пшаніцу. Усе ведалі, што княгіня доўга не затрымаецца ў маёнтку, бо збіраецца з графіняю ў Італію, таму і вырашыў аканом наладзіць дажынкі адразу пасля таго, як вывезуць апошнюю пшаніцу.
    Крыстла была самай прыгожай дзяўчынай у наваколлі і да таго ж спрытнай, бабуля добра прыдумала, каб абралі яе падносіць вянок княгіні. За замкам цягнулася пожня, часткова парослая травой, часткова занятая высокімі стажкамі саломы. У траве хлопцы зрабілі высокі памост і ўпрыгожылі яго хваёвымі галінкамі, стужкамі і чырвонымі хустачкамі, якія луналі ў паветры, паміж галін панаўтыкалі палявых кветак і каласкоў. Вакол стагоў паставілі лавы, парабілі з хвой альтанкі, каля святочна прыбранага памоста ўтапталі зямлю для танцаў.
    —	Бабуля, бабуля, казала Крыстла, Вы мяне ўвесь час супакойвалі, я Вашымі словамі толькі жыла, Мілу дала столькі надзеі. I вось дажынкі, а пакуль не ведаем, на што спадзявацца. Скажыце мне, калі ласка, ці не было гэта суцяшальным яблыкам, якое вы нам паказалі, каб мы адвыклі адзін ад аднаго?
    -	Было б неразумна вас такім чынам абнадзейваць, дурненькая. Што я вам казала, тое і будзе. Заўтра прыгожа апраніся, княгіня гэта любіць. I я таксама, калі буду жывая і здаровая, прыйду паглядзець. А калі ў мяне будзеш пытаць, то скажу ўсю праўду, адказала бабуля дзяўчыне і ўсміхнулася. Шчыра сказаць, бабуля ведала, як склаўся лёс Мілы, і калі б не паабяцала княгіні маўчаць, пастаралася б супакоіць Крыстлу.
    Усе, хто хадзіў на паншчыну, і моладзь, якая працавала на панскім двары, сабраліся на другі дзень на зялёным траўніку. На калёсы паклалі снапы, грывы коней упрыгожылі стужкамі, адзін з хлопцаў сеў наперадзе; Крыстла з сяброўкамі ўзлезлі на снапы. Астатняя моладзь стала парамі за калёсамі, старэйшыя сталі ззаду. Жняцы трымалі ў руках снапы і косы, жнеі сярпы і граблі. У гарсажах дзяўчат былі букеты з каласкоў, валошак і іншых палявых кветак; хлопцы ўпрыгожылі кветкамі шапкі і капелюшы. Пахолак узмахнуў пугаю, пагнаў каня, жанчыны пачалі спяваць і спявалі аж да самага замка. Перад замкам калёсы спыніліся, дзяўчатьі злезлі са снапоў; Крыстла паклала на рукі вянок з каласоў, падсцяліўшы пад яго чырвоную хустку, моладзь стала за ёю, і з песняю ўвайшла ў пярэдні пакой, куды тым часам выйшла княгіня. Крыстла калацілася ад страху, твар яе зачырванеўся. Апусціўшы вочы, заікаючыся, павіншавала яна княгіню з паспяховым завяршэннем жніва і багатым ураджаем, пажадала ёй сабраць не меншы і на наступны год і паклала вянок да яе ног. Жняцы, зняўшы шапкі, пажадалі княгіні здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Ласкава падзякаваўшы, княгіня загадала аканому ўсіх накарміць і напаіць.