• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    -	Гэтая пані мая бабуля, сказала княгіня.
    -	Прыгожая пані, адазвалася бабуля.
    -	Направа мой дзед, налева бацька, працягвала паказваць княгіня.
    -	Добрыя людзі, міласэрная пані ўся ў бацьку. А дзе матуля?
    -	Вось мае маці і сястра, сказала княгіня, паказаўшы на два партрэты над пісьмовым сталом.
    — Прыгожыя пані, радасна на іх глядзець, заўважыла бабуля, але сястрычка ваша ні да бацькі, ні да маці не падобная. Часам бывае, што дзеці падобныя да каго-небудзь з далёкага калена. А гэты малады пан мне знаёмы, толькі не магу прыпомніць адкуль.
    -	Гэта рускі цар Аляксандр, хутка адказала княгіня. Ты яго, безумоўна, не ведаеш.
    -	Вось і не, усяго ў дваццаці кроках ад яго стаяла. Гэта быў прыгожы чалавек, тут ён маладзейшы, але я ўсё адно яго пазнала. Што ён, што імператар Ёзаф прыгожыя людзі.
    Княгіня паказала на супрацьлеглую сцяну, дзе вісеў паясны партрэт у натуральную велічыню.
    -	Імператар Ёзаф! пляснула ў далоні бабуля. Як жа я яго адразу не ўбачыла. Як добра, што маеце іх разам. Я нават не думала, што ўбачу сёння імператара Ёзафа. Дай Бог яму вечную славу, быў гэта добры пан, асабліва для простых людзей. Гэты талер ён даў мне ўласнаручна, дадала бабуля, выцягнуўшы з-за пазухі талер.
    Княгіні спадабаліся бабуліна шчырасць і трапныя словы, і яна пажадала даведацца пра гісторыю талера. Бабуля не прымусіла сябе ўгаворваць і расказала княгіні тое, што мы ўжо чулі на млыне. Княгіня смяялася ад душы.
    Абвёўшы поглядам пакой, бабуля ўбачыла партрэт караля Фрыдрыха.
    -	Гэта ж прускі кароль! ускрыкнула. Яго я добра ведала. Мой нябожчык Іржы служыў у прускім войску, і мне давялося пятнаццаць год пражыць у Сілезіі. Кароль не аднойчы выклікаў Іржы са строю і ўзнагароджваў яго. Ён любіў высокіх мужчын, а мой Іржы ў палку быў вышэйшы за ўсіх, да таго ж зграбны, як дзяўчына. He думала я, што перажыву яго, быў чалавекскала, ды толькі даўно ўжо на тым свеце, а я тут, уздыхнула старая, і сляза скацілася па яе зморшчанай шчацэ.
    -	Твой муж загінуў у баі? спытала княгіня.
    -	He, ён памёр ад раны.
    Калі выбухнула паўстанне ў Польшчы, а прускі кароль і рускі цар яго душылі, наш полк таксама там быў. Я паехала за палком з дзецьмі, двое ў мяне ўжо было, а трэцяе нарадзілася ў паходзе. Гэта была Іаганка, тая, што цяпер жыве ў Вене, магчыма такая баявая, што ад нараджэння вымушана была звыкнуцца з салдацкім жыццём. Нешчаслівая гэта была вайна. Ужо з першага бою прынеслі Іржы ў лагер на насілках. Гарматным ядром пакалечыла яму нагу, адрэзалі яе. Я даглядала яго, як магла. Калі ён трохі ачуняў, адправілі яго зноў у Нісу. Узрадавалася я, думаю, калека ім не патрэбны і зможам мы, калі ён выздаравее, вярнуцца ў Чэхію. Але надзеі мае не спраўдзіліся. Пачаў ён марнець, і не маглі даць яму ніякай рады, памёр. Калі быў які грош, аддавала яго на лекі, але нічога не дапамагло. Думала я тады, што або розум страчу, або сэрца ў мяне разарвецца з гора. Але чалавек можа многае вытрымаць, міласэрная пані. Засталася я з трыма сіроткамі на руках, грошай ні талера, толькі трохі тых ануч. У тьім палку, дзе служыў Іржы, быў яго найлепшы сябар фельдфебель Лягоцкі. Даведаўшыся, што я ўмею ткаць коўдры, Лягоцкі купіў мне станок і ўсё, што патрэбна для ткацтва. Хай пашле Бог яму здароўя! Спатрэбілася рамяство, якому я ў нябожчыцы свекрыві з маладосці навучылася. Справа пайшла добра, і я, хутка выплаціўшы Лягоцкаму пазыку, магла ўтрымліваць сябе і сваіх дзяцей. Трэба сказаць, што ў тым горадзе жылі добрыя людзі, але я там вельмі сумавала; ад таго часу, як не стала Іржыка, адчувала я сябе пакінутай і забытай, як груша ў полі. Падумалася мне, што дома лепей, чым на чужыне, і сказала я пра гэта Лягоцкаму. А ён пачаў мяне адгаворваць, упэўніваць, што я атрымаю пенсію, што кароль паклапоціцца пра маіх дзяцей. Я яму падзякавала за параду, але вырашыла, што ўсё ж такі вярнуся на радзіму. Вельмі ж мяне даймала нямецкая гаворка. Пакуль мы жылі ў Кладску, было
    лягчэй, адчувала я сябе, як дома, бо там больш гаварылі па-чэшску, чым панямецку, але ў Нісе сапраўдная нямеччына, а я ніяк нямецкай мове навучыцца не магла. Толькі я трохі абжылася, як здарылася паводка. Злая сіла вада, калі ж разальецца, то чалавек і на кані не ўцячэ. Такі быў патоп, што людзі ледзь выратаваліся. Я хутка сабрала ўсё, што было лепшага, завязала ў вузел за спіну, малодшую дачку ўзяла на рукі, старэйшых дваіх за руку і пабегла, а вады ўжо па костачку. Лягоцкі і тут прыйшоў на дапамогу, вывеў нас у гарыстую частку горада, дзе прынялі нас пад сваю страху добрыя людзі.
    Разнеслася па горадзе чутка, што я амаль усё страціла, і добрыя людзі прыйшлі на дапамогу; пан генерал запрасіў мяне да сябе і сказаў, што буду атрымліваць па міласці караля ў год некалькі талераў і дадуць мне сталую працу, а дзяцсй змесцяць у закрытыя ўстановы: хлопца у ваеннае, а дзяўчату жаночае вучылішча. Гэта мяне зусім не радавала, і прасіла я, даць мне лепш пару залатых, калі хочуць мне аказаць міласць, каб я змагла вярнуцца ў Чэхію. Дзяцей я ўсё роўна не аддам і выхаваю іх у сваёй всры, навучу роднай мове. Але мне гэтага не дазволілі і сказалі: калі там не застануся, то не атрымаю нічога. “Ну нічога, дык нічога, Бог не дасць мне памерці з голаду,” падумала я і падзякавала каралю за ўсё.
    -	Мне здаецца, што пра дзяцей яны добра паклапаціліся б, выказалася княгіня.
    -	Можа быць, міласэрная пані, але я стала б для іх чужою. Хто іх вучыў бы там любіць сваю Айчыну і роднае слова? Ніхто. Засвоілі б чужую мову, навучыліся чужым норавам і звычаям і назаўсёды забыліся на сваю кроў. Як я спавядалася б перад Богам? He, хто нарадзіўся чэхам, няхай пры чэшскай мове і застаецца. Паклапацілася я пра пашпарт, сабрала рэчы, што ў мяне засталіся, узяла дзяцей і пайшла з горада, дзе перажыла столькі цяжкіх і шчаслівых дзён.
    Гаспадыні наклалі дзецям поўныя кішэні печыва, а мне далі некалькі талераў на дарогу. Няхай Бог аддзячыць гэтым людзям добрымі дзецьмі за ўсё тое дабро, якое яны мне прынеслі. Лягоцкі, бедны, праводзіў нас з мілю і нёс маю Іаганку. Бедаваў, што я сыходжу, у нас ён адчуваў сябе як дома. Плакалі мы абодва на развітанні. Пакуль ён быў у Нісе, хадзіў маліцца на Іржыкаву магілу, яны ж любілі адзін аднаго, як родныя браты. Яго забілі падчас французскай вайны. Няхай зямля яму будзе пухам!
    -	Як жа ты дабралася з дзецьмі да Чэхіі? спытала княгіня.
    -	Шмат я зведала гора, міласэрная пані, на шляху. He ведала я добра дарогу, і шмат часу змарнавала, блукаючы. Ногі ў дзяцей і мяне былі ў крывавых мазалях, шмат мы плакалі ад голаду, стомы і хвароб, доўга мы не маглі трапіць у родныя мясціны. Нарэшце пашчасціла нам дабрацца да Кладскіх гор, а там ужо я была, як дома. Я родам з Алешніц, што на сілезскай мяжы, але васпані наўрад ці ведае, дзе знаходзяцца Алешніцы. Калі я падыходзіла да дому, тут мне як камень прыціснуў сэрца. Падумала я, ці жывыя мае бацькі і як яны мяне прымуць. Далі яны мне добры пасаг, а я вяртаюся дадому з пустымі рукамі і прыводжу з сабою ірох сіротак. Што мне скажуць? Гэтае пытанне ўсю дарогу звінела ў маіх вушах. Баялася я, ці не здарылася чаго-небудзь за тыя два гады, што я пра іх нічога не чула.
    -	Хіба вы ім ніколі не пісалі, калі не ты, дык твой муж? дзівілася княгіня.
    -	У нас няма звычкі пісаць лісты адзін аднаму. Успамінаем, молімся адзін за аднаго і, калі здараецца выпадак, калі трапіцца знаёмы чалавек, на словах перададзім пра сваё жыццё. Невядома куды і да каго трапіць ліст. Мой тата калісьці пісаў лісты ваярам, што нарадзіліся ў нашай вёсцы, а стаялі далёка за мяжой, калі іх бацькі хацелі ведаць, ці жывыя іх дзеткі або пасылалі ім некалькі залатых. А вярнуўшыся, ваяры казалі, што нічога не атрымлівалі. Так бывае, васпані, калі прыйдзе такі ліст ад простага чалавека, то дзе-небудзь і згубіцца.
    -	Дарэмна ты думаеш так, старая, не пагадзілася княгіня, кожны ліст, не мае значэння, ад каго ён, гіавінен трапіць у рукі таго, каму ён адрасаваны. Ніхто не мае права яго затрымаць або адкрыць, за гэта ёсць строгае пакаранне.
    -	Слушна гаворыце, міласэрная пані, толькі нам гэта не падыходзіць, лепш даверыцца добраму чалавеку. На лісточку паперы немагчыма пра ўсё напісаць, можа, чалавек яшчэ захоча спытацца пра што іншае, а спытаць і няма ў каго. Калі ж прыйдзе гандляр або падарожны, то ён усё перадасць слова ў слова. Я пра сваіх больш бы ведала, але час быў неспакойны, мала прыходзіла народу.
    Ужо змяркалася, калі я падышла з дзецьмі да вёскі; было лета, і ў гэты час, я ведала, вячэраюць. Каб нікога не сустрэць, я прайшла праз сады. 3 нашага двара выйшлі сабакі і забрахалі на нас. Я іх паклікала, а яны яшчэ мацней брэшуць. Паліліся ў мяне слёзы, так мне стала горка. Я, дурніца, забылася, што ўжо мінула пятнаццаць гадоў, як я пайшла з дому, і гэта не тыя сабакі, якіх я карміла. У садзе насаджана шмат маладых дрэўцаў, плот адрамантаваны, на стадоле новы дах, а ў грушкі, пад якой мы з Іржы некалі сядзелі, маланкай зламала верх. У суседняй хаце ўсё заставалася па-старому, яна перайшла да бацькоў ад нябожчыцы Новатны. Новатна тая самая кабета, што ткала коўдры з воўны, мой Іржы быў яе сынам. Каля хаты разбіты маленькі гародчык, нябожчыца заўсёды засявала яго пятрушкай, цыбуляю, разводзіла кучаравы бальзамін, шалфей, і усё, што патрэбна ў гаспадарцы, а яна любіла зёлкі, як і я. Іржы зрабіў плот вакол, плот яшчэ захаваўся, але гародчык ужо зарос травою, толькі дзе-нідзе была відаць цыбуля. 3 будкі выйшаў сабака, напалову сляпы. “Кудлач, ці пазнаеш ты мяне? паклікала я, і ён стаў церціся каля маіх ног. Я думала, што сэрца маё разарвецца ад шчасця, калі зразумела, што гэта нямое стварэнне пазнала мяне і прывітала. Дзеці на мяне, бедныя, глядзелі, дзівіліся, чаму плачу, я ж ім сказала, што вяду іх да бабулі. Думала, што калі дома на мяне будуць гневацца, каб дзеці таго не ведалі. Кашпар, старэйшы, спытаў: “Чаму плачаш, мама, ці не знойдзем мы тут начлег? Сядзь і адпачні, мы пачакаем, а я панясу твой вузел. Мы не хочам есці”. Іаганка з Тэрэзкай таксама пацвердзілі, што есці не хочуць, нягледзячы на тое, што некалькі гадзін ішлі праз лес і ніякага дома не сустрэлі. “Паслухайце, дзеці, кажу я ім, у тым доме нарадзіўся ваш бацька, а побач нарадзілася ваша маці, а тут засталіся вашыя баба і дзед. Памолімся Богу, што нас шчасліва прывёў сюды і папросім яго, каб нас добра прынялі”. Прачыталі мы “Ойча наш” і падышлі да дзвярэй.