• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    -	Гэтую аддай за мяне!
    -	Го-го! здзівілася каралева, гэтую ты выбіраеш не для сябе. Пачакай пакуль да заўтра.
    Турботы не далі ў тую ноч каралевічу заснуць, бо не ведаў, ці пашчасціць яму, і як толькі пачало днець, ён выйшаў у сад замка.
    Але ледзьве зрабіў пару крокаў, як аднекуль з’явілася перад ім белая паненка:
    -	Калі хочаш мяне сёння пазнаць, то звярні ўвагу, якую з нас аблятаць будзе муха.
    I як з’явілася, так і знікла.
    Потым пасля поўдня каралева прывяла каралевіча зноў у той пакой, дзе яе дочкі былі ўчора:
    -	Калі пазнаеш, якую ўчора абраў, то будзе тваёю. Калі не пазнаеш, то складзеш галаву.
    Дочкі сталі адна побач з другою, усе дорага і прыгожа апранутыя. I ў кожнай з іх былі залатыя валасы, якія так свяціліся, што каралевічу засляпіла вочы. Потым, калі праз хвілінку зрок звыкся, ён убачыў, што адну з паненак аблятае малая залатая муха.
    -	Я выбіраю гэтую паненку, сказаў, няхай яна мне належыць.
    Каралева здзівілася таму, што ён яе пазнаў, і сказала:
    -	Але пакуль ты яе не атрымаеш. Яшчэ заўтра ты павінен зрабіць тое, што я загадаю.
    Раніцаю яна паказала яму на вялікую сажалку ля лесу, дала яму малое залатое сіта і сказала:
    -	Калі гэтым сітам да заўтрашняй раніцы вычарпаеш сажалку, то Золатавалоска будзе тваёю, калі не, то пазбаўлю цябе галавы.
    Каралевіч узяў сіта і пайшоў сумны да сажалкі. Апусціў сіта ў ваду і набраў, але калі выцягваў, яна ўся і выцекла да кроплі. Калі ўбачыў, што нічога не выйдзе, сеў на зямлю, сіта каля сябе паклаў і пачаў думаць, што рабіць.
    Раптам перад ім з’явілася аднекуль паненка ў белым.
    -	Чаму ты такі сумны?
    -	Як я магу быць вясёлым, адказаў каралевіч, калі бачу, што не зраблю. Твая маці дала мне заданне, якое немагчыма выканаць.
    -	He турбуйся, — сказала паненка, усё можна зрабіць.
    Яна ўзяла сіта і кінула яго пасярод сажалкі. I тут адразу пачала кіпець вада і воблака пары ўзнялося з сажалкі, і ў хуткім часе нічога не было відаць за тры крокі.
    Каралевіч пачуў грукат, і калі азірнуўся, то ўбачыў лісу Рыжуху і каня.
    -	Спяшайся, сказала ліса, пасадзі паненку перад сабою на каня і ад’язджай.
    Конь ляцеў хутка назад па вызначанай дарозе, а ліса Рыжуха за ім усё знішчала. Пухнатым хвастом змятала масты, стварала даліны, уздымала горы, рабіла ўсё так, як было раней. Каралевіч быў задаволены, што знайшоў золатавалосую паненку, але яму не хацелася аддаваць яе каралю сярэбранага замка за каня Залатая Грыва. I чым бліжэй ён пад’язджаў да таго замка, тым рабіўся больш сумным.
    -	Пэўна цяжка табе таму, што сваю нрыгожую Золатавалоску ты павінен аддаць за каня Залатая Грыва? запыталася ў яго ліса Рыжуха. Я табе дапамагла ўжо дастаткова, але і тут нешта зраблю.
    Яна пераскочыла ў лесе цераз пень, перакульнулася, і замест лісы Рыжуха стала другою паненкаю Золатавалоскаю, падобнаю на тую, якую вёз каралевіч.
    -	Няхай гэтая паненка застанецца ў лесе, а мяне прывязі ў сярэбраны замак, каб табе за мяне аддалі каня Залатагрывага. А потым, калі яго атрымаеш, возьмеш сваю паненку і паедзеш.
    Кароль быў за гэтую паненку Золатавалоску вельмі ўдзячны і не стаў чакаць, а аддаў каралевічу каня Залатагрывага з залатою аброццю. Потым для сваёй прыгожай паненкі Золатавалоскі наладзіў слаўнае баляване і запрасіў на яго ўсіх паноў.
    Калі ж яны добра выпілі і развесяліліся, запытаўся кароль у тых паноў, ці падабаецца ім яго золатавалосая нявеста.
    -	Прыгожая, адказаў адзін пан, прыгажэй быць не можа, але мне здаецца, што ў яе лісіныя вочы.
    Як толькі ён гэта вымавіў у адзін момант з паненкі Золатавалоскі ўтварылася ліса Рыжуха і адным скокам вылецела за дзверы і знікла. Яна бегла за каралевічам і Золатавалоскай і знішчала за імі сваім хвастом дарогу.
    Калматым хвастом змятала масты, стварала раўніны, уздымала горы, рабіла ўсё такім, якім яно было раней. Калі дагнала іх, то яны былі ўжо каля меднага замка з птахам Агнявым.
    I тут кажа ліса Рыжуха:
    -Як добра сядзіць паненка Золатавалоска на кані Залатагрывым! Пэўна, табе, каралевіч, шкада аддаваць каня Залатагрывага за птаха Агнявога?
    -	He, я толькі не хацеў аддаваць паненку Золатавалоску, адказаў каралевіч, і я вельмі хацеў бы, каб быў здаровы мой бацька.
    А ліса Рыжуха яму на гэта:
    -	Ну дык там, дзе паненка Золатавалоска і конь Залатагрывы, там і птах Агнявы. Я табе ўжо дапамагла ўсім і тут дапамагу.
    Яна ў лесе пераскочыла цераз пень, перакулілася, і замест лісы Рыжухі стаяў друті конь Залатагрывы, абсалютна падобны да таго, на якім сядзела Золатавалоска.
    Прывядзі мяне да караля меднага замка, сказала ліса, каб табе за мяне ён аддаў птаха Агнявога. I калі яго атрымаеш, то ад’язджай.
    Кароль быў вельмі задаволены тым, што атрымаў каня Залатагрывага, і адразу ж аддаў птаха Агнявога ў той залатой клетцы. Потым паклікаў да сябе шмат паноў, паказаў ім каня Залатагрывага і запытаўся ў іх, ці надабаецца ён ім.
    -	Прыгожы, сказаў адзін з паноў, прыгажэй быць не можа, але здаецца мне, што ў яго лісіны хвост.
    Як толькі ён вымавіў гэтае слова, як у той жа момант конь Залатагрывы ператварыўся ў лісу Рыжуху, і яна адным скокам апынулася за брамаю і знікла. Яна бегла за каралевічам і за Золатавалоскаю, знішчала за імі і сабою сваю лісіную дарогу і дагнала іх толькі ля ручая, дзе ўбачылася з каралевічам.
    -	Цяпер у цябе ўжо ёсць птах Агнявы, сказала яму, і маеш больш, чым пажадаў, і я табе больш не патрэбная. Едзь спакойна дадому, і нідзе не спыняйся, інакш будуць непрыемнасці.
    I пасля гэтых слоў знікла.
    Каралевіч паехаў сваёю дарогаю далей, у руцэ ён трымаў залатую клетку з птахам Агнявым, побач ішоў конь Залатагрывы з залатою аброццю, а на ім сядзела прыгожая паненка Золатавалоска.
    Калі ён пад’ехаў да таго скрыжавання ў лесе, дзе развітаўся з братамі, успомніў пра галінкі, якія кожны з іх ля сваёй дарогі ў зямлю пасадзіў, як знак. Галінкі яго братоў былі сухімі, але з яго галінкі вырасла ля дарогі прыгожае разгалістае дрэва. Каралевіч парадаваўся гэтаму, але ён і панснка былі стомленыя, і таму вырашылі пад тым дрэвам адпачыць. Ён прывязаў да дрэва каня, а клетку з птахам Агнявым павесіў на галінку. У хуткім часе змарыла ўсіх дрымота, і яы паснулі.
    Пакуль яны спалі, вярнуліся браты, адзін з аднаго боку, другі з друтога, але абодва з пустымі рукамі. Убачылі, што іх пруткі сухія, а з прутка малодшага брата вырасла прыгожае разгалістае дрэва. Пад дрэвам яны ўбачылі брата, які спаў побач з прыгожай паненкай Золатавалоскай, каня Залатагрывага, а над ім у клетцы птаха Агнявога.
    У іх нарадзілася ў сэрцы злая думка, і сказаў адзін брат другому:
    -	Наш брат атрымае ад бацькі палову каралеўства, а пасля смерці стане спадчыннікам. Лепш будзе, калі мы яго заб’ем. Паненку Золатавалоску возьмеш ты, каня Залатагрывага я, птаха Агнявога дадзім бацьку, каб той яму спяваў. А каралеўства падзелім на двух.
    Як вырашылі, так і зрабілі. Цела брата пасеклі на шмат кавалкаў, a паненцы Золатавалосцы прыгразілі смерцю, калі скажа праўду.
    Калі прыехалі дадому, то паставілі каня Залатагрывага ў мармуровую стайню, птаха Агнявога паставілі ў клетцы ў пакоі, дзе ляжаў кароль, a Золатавалосцы далі прыгожы пакой і шмат служанак.
    Стары хворы кароль паглядзеў на птаха Агнявога і запытаўся ў сыноў, ці не ведаюць яны што-небудзь пра малодшага.
    -	He чулі мы пра яго, адказалі браты, мабыць, недзе загінуў.
    Бацька застаўся маркотным, птах Агнявы не спяваў, конь Залатагрывы павесіў галаву, а паненка Золатавалоска не сказала ніводнага слова, не расчэсвала свае залатыя валасы і бясконца плакала.
    А ў гэты час каралевіч, рассечаны на кавалкі, ляжаў у лесе, куды гірыбегла ліса Рыжуха; яна сабрала кавалкі, склала так, як трэба. Хацела ажывіць каралевіча, але не магла.
    Тут яна ўбачыла варону з двума варанятамі, якія падляталі да цела. Ліса схавалася за куст у траву, і калі адна з варон села на цела, каб дзяўбці, ліса Рыжуха выскачыла і схапіла яе за крыло і зрабіла выгляд, што хоча разарваць птушку.
    Старая варона ад страху за дзіця падляцела бліжэй, села на куст і сказала лісе Рыжусе:
    -	Кра, кра, кінь маё беднае дзіця, якое цябе нічым не пакрыўдзіла. Аддзячым табе, калі будзе патрэба.
    -Тады якраз у мяне і ёсць патрэба, сказала ліса Рыжуха. Калі прынясеш мне з чорнага мора жывую і мёртвую ваду, то адпушчу тваё вараня на свабоду.
    Варона запэўніла, што прынясе, і паляцела. Лётала яна тры дні і тры ночы, і калі вярнулася, то прынесла з сабою два рыбіныя пузыры, поўныя вады. У адным была вада жывая, а ў другім мёртвая. Ліса Рыжуха ўзяла тыя пузыры і разарвала вараня на дзве часткі. Потым прыклала адну да другой, пакрапіла іх мёртваю вадою, і адразу яны зрасліся паміж сабою. Потым пакрапіла жывою вадою, і вараня захлопала крыламі і паляцела. Ліса пакрапіла мёртваю вадою рассечанае цела каралевіча, і адразу ж яно зраслося, не засталося нават знаку. A калі пакрапіла жывою вадою, прачнуўся каралевіч, нібы спаў, падняўся і сказаў:
    -	Ах, як я моцна спаў!
    -	I сапраўды, моцна ты спаў, пацвердзіла ліса Рыжуха, і калі б мяне не было, ніколі б не прачнуўся! Ці я табе не казала, каб ты нідзе не спыняўся і ехаў адразу дадому?
    Потым яна расказала яму, што з ім здарылася, правяла яго ажно на край лесу амаль да каралеўскага замка яго бацькі, дала яму простае адзенне, развіталася з ім і знікла.
    Каралевіч пайшоў у замак і наняўся на службу конюхам. Яго піхто не пазнаў.
    Тут ён пачуў, як два конюхі паміж сабою размаўляюць:
    -	Шкада таго прыгожага каня Залатагрывага! Стаіць, павесіў галаву і нічога не есць.
    -	Дайце яму гарохавай саломы, сказаў каралевіч, магу з вамі паспрачацца, што адразу пачне есці.
    -Го-го! смяяліся конюхі, такое нават нашыя коні, што пашуць, не ядуць.
    Каралевіч пайшоў, узяў гарохавую салому і даў яе таму каню, што стаяў ля мармуровага карыта, потым пагладзіў яго па залатой грыве і сказаў:
    -	Што ж ты такі сумны, мой конь Залатагрывы?
    Тут пазнаў конь голас свайго гаспадара, падскочыў, фыркнуў, весела заіржаў і са смакам паеў гарохавай саломы.
    Імгненна разнеслася чутка па ўсім замку і даляцела нават да хворага караля, што адзін са слугаў вылечыў каня Залатагрывага.
    Кароль загадаў прывесці слугу і сказаў яму:
    -	Я чуў, што ты дапамог каню Залатагрываму. Ці не змог бы ты дапамагчы птаху Агнявому, каб заспяваў! Ён сумны, павесіў крылы і нічога не есць. Загіне ён, загіну і я.