Іржык імгненна саскочыў з каня, куст вырваў і агонь затушыў. - Калі табе спатрэбіцца наша дапамога, прыгадай нас і мы табе дапаможам, Потым ён далей паехаў праз лес і даехаў да высокай хвоі. Наверсе хвоі было гняздо крумкача, унізе на зямлі пішчэлі яго дзеткі і прасілі дапамогі: - Бацька і маці ад нас паляцелі, і мьі павінны самі шукаць сабе ежу, але мы бедныя шчабятушкі яшчэ не ўмеем лётаць! Ох, дапамажы, Іржык, дапамажы, пакармі нас, бо мы памром з голаду. Іржык доўга не раздумваў, саскочыў з каня і сунуў яму ў бок меч, каб малым крумкачам было што есці. - Калі табе будзе патрэбна наша дапамога, сказалі варанятьі весела, успомні пра нас і мы табе дапаможам. Далей Іржык вымушаны быў пайсці пешшу. Ішоў доўга, вельмі доўга праз лес, аж пакуль парэшце з лесу не выйшаў і тут убачыў перад сабою ўдалечыні шырокае мора. На беразе мора спрачаліся паміж сабою два рыбакі. Яны злавілі вялікую залатую рыбу ў сетку і кожны хацеў яе ўзяць. - Гэта мая сетка, гэта мая рыба! А другі на гэта казаў: - Мала было б толку з тваёй сеткі, калі б не мая лодка і мая дапамога. - Калі ў наступны раз зловім, то тая будзе тваёю! - He, лепей ты тую, другую, пачакай, а гэтую вазьму я. - Я вам дапамагу, сказаў Іржык. Прадайце мне гэтую рыбу, я добра вам заплачу, а грошы падзеліце паміж сабою. I ён аддаў ім усе грошы, якія атрымаў ад караля на дарогу, нічога сабе не пакінуў. Рыбакі былі задаволеныя, што так добра прадалі рыбу, а Іржык выпусціў рыбу ў мора. Яна весела плюхнулася ў ваду, панырала, а потым непадалёк ад берага яшчэ раз высунула галаву з вады: - Калі я табе, Іржык, буду патрэбная, то прыгадай мяне, і я табе аддзячу. А потым знікла. - Куды ты ідзеш? запыталіся рыбакі ў Іржыка. - Іду для свайго пана, старога караля, шукаць золатавалосую паненку, але не ведаю дзе. -Ох, мы табе можам тут дапамагчы, сказалі рыбакі. Гэта Золатавалоска, дачка караля з крыштальнага замка вось на тым востраве. Кожны дзень раніцою, калі толькі развіднее, яна расчэсвае свае залатыя валасы і ззянне ад іх ідзе і па небе, і па моры. Калі хочаш, мы цябе давязем да гэтага вострава, таму што ты нас добра рассудзіў. Але будзь уважлівы, каб дакладна тую паненку выбраць. Усяго паненак дванаццаць, дачок каралеўскіх, але толькі ў адной з іх залатыя валасы. Калі Іржык трапіў на востраў, то пайшоў у крыштальны замак прасіць караля, каб выдаў сваю золатавалосую дачку за яго пана караля. - Аддам, пагадзіўся кароль, але павінен маю згоду заслужыць. Ты павінен за тры дні зрабіць тры працы тыя, якія я загадаю, і кожны дзень адну. A цяпер да заўтрашняга дня адпачні. На другі дзень раніцою сказаў яму кароль: - Мая Золатавалоска мела на шнурку дарагія жамчужыны. Шнурок нерацёрся і жамчужыны высыпаліся ў высокую траву на зялёным лужку. Гэтыя жамчужыны ты павінен сабраць ды так, каб ні адна не прапала. Іржык пайшоў на той луг і ўбачыў, што ён шырокі, апусціўся на траву і пачаў шукаць. Шукаў, шукаў ад раніцы да змяркання, але ніводнай жамчужыны не ўбачыў. - Калі б тут былі мурашы, то яны мне дапамаглі б! - А мы ўжо тут, каб табе дапамагчы, сказалі мурашы. Адкуль узяліся невядома, але вакол яго толькі гучала: - Што патрэбна? -Мне патрэбна сабраць на гэтым лузе жамчужыны, але ніводнай я не бачу. - Трошачкі пачакай, мы іх для цябе збяром. I праз кароткі час яны дасталі для яго з травы кучку жамчужын, ён толькі не прасіў іх на шнурок надзяваць. А потым, калі ўжо хацеў шнурок завязаць, прыкульгаў яшчэ адзін мураш, ён кульгаў, бо тады ў яго абгарэла ножка, калі быў пажар, і закрычаў: - Пачакай, Іржык, не завязвай, нясу табе яшчэ адну жамчужыну! Калі Іржык той жэмчуг каралю прынёс, кароль іх усе палічыў і зразумеў, што ні адна не прапала. — Ты добра выканаў даручэнне, заўважыў ён, заўтра атрымаеш ад мяне іншую працу. Раніцаю Іржык прыйшоў, і кароль сказаў: - Мая Золатавалоска купалася ў моры і згубіла там залаты пярсцёнак, ты павінен знайшлі яго і прынесці. Іржык пайшоў да мора і сумны стаў хадзіць па беразе. Мора было чыстым, але такім глыбокім, што ён не мог убачыць дна. I як жа на дне знайсці пярсцёнак! - Ох, калі б была тая залатая рыбіна, то яна мне дапамагла б! I тут нешта ў моры бліснула і з глыбіні вынырнула залатая рыбіна: — Я тут, каб табе дапамагчы. Што патрэбна? Мне патрэбна ў моры знайсці залаты пярсцёнак, але я не бачу дна. -Толькі што я спаткала шчупака, які нёс залаты пярсцёнак. Пачакай трошкі, я табе яго прынясу. Праз некаторы час яна вярнулася з глыбіні і прынесла яму пярсцёнак. Кароль Іржыка зноў пахваліў, што добра заданне выканаў, і даў яму наступнае, трэцяе: Калі хочаш, каб Золатавалоска стала жонкаю твайго караля, то прынясі мне жывую і мёртвую ваду. Яна ёй спатрэбіцца. Іржык не ведаў, у які бок ісці, таму і пайшоў невядома куды ўздоўж і ўпоперак, куды ногі неслі, пакуль не дайшоў да чорнага лесу. — Ох, калі б тут былі мае крумкачы, магчыма, яны мне дапамаглі б! I тут над яго галавою нешта зашумела, і адкуль яны ўзяліся, але прыляцелі два крумкачы: - Мы тут, каб табе дапамагчы. Што патрабуеш? - Мне трэба прынесці мёртвую і жывую ваду, але не ведаю, дзе шукаць. - О, гэта мы добра ведаем. Хвіліну пачакай. Мы табе яе прынясём. I праз хвіліну прынеслі Іржыку кожны па пасудзіне поўнай вады. У адной была жывая вада, а ў другой мёртвая. Іржык быў задаволены, што яму так пашчасціла, і паспяшаўся ў замак. На краі лесу ён убачыў, што ад хвоі нацягнута павуціна, пасярэдзіне павуціння сядзеў вялікі павук і высосваў муху. Іржык узяў пасудзіну з мёртваю вадою, папырскаў на павука, і павук зваліўся на зямлю, нібы спелая вішня, і падох. Потым хлопец папырскаў з другой пасудзіны на муху, тая стала шавяліцца, вызвалілася з павуціння і паляцела —“фрр” у паветры. -Тваё шчасце, Іржык, што ты мне дапамог, бурчэла яна каля яго вушэй, бо без мяне ты наўрад ці змог бы пазнаць, якая з дванаццаці сясцёр Золатавалоска. Калі кароль убачыў, што Іржык і трэцяе заданне выканаў, то сказаў, што аддасць сваю золатавалосую дачку. - Але, заўважыў, ты павінен сам выбраць. Потым ён прывёў яго ў вялізную залу, дзе пасярод стаяў круглы стол, а за сталом сядзела дванаццаць прыгожых паненак, падобных адна на другую. У кожнай на галаве была белая хустка, доўгая, ажно да зямлі, і немагчыма было зразумець, у якой дзяўчыны якія валасы. -Гэта мае дочкі, растлумачыў кароль. Калі здагадаешся, якая з іх Золатавалоска, то можаш тут жа яе з сабою ўзяць і адвезці. Калі не здагадаешся, то значыць не лёс, павінен будзеш вяртацца без яе. Іржыку стала страшна так, як ніколі. I тут нешта зашаптала яму ў вуха: - Бз-бз! Прайдзіся ля стала, я табе скажу, дзе яна. Гэта была муха, якую ажывіў Іржык жывою вадою. -Гэтая паненка не, тая таксама не, гэтая не, а вось гэта Золатавалоска! — Вось гэтую дачку мне аддай! крыкнуў Іржык, -я саслужыў свайму пану добрую службу. - Здагадаўся, сказаў кароль, а паненка тут жа ўстала з-за стала, зняла хустку, і залатыя валасы паплылі, нібы густыя промні сонца, з галавы ажно на зямлю. I так стала ад іх светла, нібы раніцою ўзышло сонейка, ажно ў Іржыка вочы асляпіла. ГІасля кароль даў са сваёй дачкой, як і мае быць, добры пасаг, і Іржык адвёз свайму пану нявесту. У старога караля вочы заіскрыліся, і ён падскокваў ад радасці, калі ўбачыў Золатавалоску, і тут жа загадаў, каб рыхтавалі вяселле. - Я хацеў цябе пакараць за тваю непаслухмянасць такім чынам, каб цябе з’елі крумкачы. паведаміў ён Іржыку, але ты мне так добра паслужыў, што табе толькі адсякуць галаву і ўрачыста пахаваюць. Калі Іржыка пакаралі, то папрасіла Золатавалоска старога караля, каб свайго мёртвага слугу падараваў ёй. Кароль не мог сваёй золатавалосай нявесце адмовіць. Золатавалоска прыставіла галаву Іржыка да цела, пакрапіла яго мёртваю вадою цела зраслося з і алавою, а ад раны не засталося і знаку. Пазней яна пакрапіла жывою вадою, і Іржык адразу падняўся, нібы зноў нарадзіўся, свежы, нібы алень, і маладосць асвяціла яго твар. - Ох, як жа я цяжка спаў! сказаў Іржык і працёр вочы. - Веру, што спаў ты цяжка, сказала Золатавалоска. Калі б не я, то ты ніколі б не прачнуўся! Калі стары кароль убачыў, што Іржык жывы і стаў маладзейшым і прыгажэйшым, чым быў раней, то захацеў і сам стаць маладым. Ён тут жа даў загад, каб яму таксама адсеклі галаву, а потым акрапілі вадою. Яго пакаралі і акрапілі жывою вадою, ды лілі так доўга, пакуль не вылілі ўсю, але галава так і не прырасла да цела. Потым яго акрапілі мёртваю вадою, і галава імгненна прырасла. Але кароль застаўся мёртвым, бо не было ўжо жывой вады, каб яго ажывіць. А паколькі каралеўства без караля быць не магло і нікога разумнага не было, каб разумеў мову жывёл, як Іржык, то зрабілі каралём Іржыка, a Золатавалоску каралеваю. Птах Агнявы і ліса Рыжуха Адзін кароль меў вялікі, прыгожы сад. Было ў ім шмат рэдкіх дрэў, але самаю незвычайнаю была адна яблыня, што расла пасярод сада. Кожны дзень на ёй выспяваў адзін яблык і быў ён залаты. Раніцою на яблыні квітнелі кветкі, у дзень вырастала і да ночы выспявала, на другі дзень усё паўтаралася. Але ніводнага саспелага яблыка не маглі дачакацца да раніцы, бо кожную ноч яно з дрэва знікала і ніхто не ведаў, куды і як. Кароль таму вельмі засмуціўся. Аднойчы ён паклікаў да сябе свайго старэйшага сына і сказаў яму: -Пойдзеш, сын, сёння ноччу наглядаць, хто рабуе ў мяне яблык, скарба свайго не пашкадую, каб ты не адмовіўся, і калі ты зможаш таго злодзея злавіць, то палову каралеўства табе за гэта дам. Каралевіч прымацаваў збоку меч, на плячо павесіў лук, засунуў за пояс некалькі калёных стрэл і пайшоў падвечар у сад сцерагчы. Там ён сеў пад яблыню і стаў чакаць. Але доўга сядзець не змог, бо надышла дрымота і ніяк не змог ён ад яе пазбавіцца. Рукі яго намацалі траву, вочы заплюшчыліся, і каралевіч, нібы ў ваду ўпаў, спаў аж да белага дня. Раніцою, калі прачнуўся, то ўбачыў, што яблыка няма. - Ну як? запытаў яго кароль, ці бачыў ты злодзея? - Ніхто не прыходзіў, адказаў каралевіч, сам яблык знік. Кароль павярцеў галавою, бо не хацеў у гэта верыць. - Ідзі сёння ты сцерагчы, мой сын, звярнуўся ён да маладзейшага, a калі знойдзеш злодзея, то зраблю цябе багатым. Другі каралевіч узброіўся таксама, яке і першы, і пайшоў назіраць. Але праз нейкую хвіліну пад яблыняю заснуў, як і старэйшы брат, а калі прачнуўся, то не знайшоў яблык.