• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    He бойся, светлы кароль, не загіне, адказаў каралевіч. Загадай, каб прынеслі трохі ячменю, ён паесць, развесяліцца і адразу ж заспявае.
    — Го-го! — смяяліся слугі, калі ішлі па той ячмень, ён будзе карміць птаха Агнявога тым, што нашыя гусі не хочуць есці!
    Але вымушаны былі той ячмень прынесці, і каралевіч яго насыпаў птаху ў залатой клетцы, потым пагладзіў па залатым пер’і і сказаў:
    Што ж сумуеш, мой птах Агнявы?
    Птах імгненна яго па голасе пазнаў, атросся, прыгладзіў пёры, пачаў скакаць і есці, і так прыгожа заспяваў, што ў старога хворага караля палепшала сэрца. А калі птах Агнявы заспяваў другі і трэці раз, то каралю стала так добра, што ён падняўся з ложка і з вялікай радасцю таго слугу абняў.
    Пасля кароль запытаў:
    -	Што рабіць з тою прыгожаю золатавалосаю паненкаю, якую мае сыны з сабою прывезлі? Яна не гаворыць, не расчэсвае свае залатыя валасы, нічога не есць і бясконца плача?
    -	Дазволь, светлы кароль, адказаў яму слуга, пагаварыць мне з ёю, магчыма, я яе развесялю.
    Кароль яго да яе адвёў, каралевіч узяў яе за белую руку і сказаў:
    -	Што ж ты сумуеш, нявеста мая?
    Паненка адразу ж яго пазнала, радасна ўскрыкнула і абняла яго. Караля вельмі здзівіла, што ён назваў яе сваёю нявестаю, а яна абняла яго, і каралевіч яму сказаў:
    -	Што ж ты не пазнаў, мой бацька кароль, свайго малодшага сына? He мае браты, а я знайшоў птаха Агнявога, каня Залатагрывага і гэтую прыгожую паненку Золатавалоску.
    I потым ён расказаў, як усё адбылося, а паненка дадала, што яго браты забілі свайго брата, учынілі злачынства. Калі ж убачылі браты малодшага, то былі ўражаныя, трэсліся, як асіны, і ні слова не маглі вымавіць.
    Кароль вельмі разгневаўся і загадаў іх пакараць. Потым ажаніўся каралевіч з Золатавалоскаю, атрымаў ад бацькі палову каралеўства, а пасля яго смерці другую.
    I
    Тры залатыя валасы дзеда Усёведа
    Было гэта ці не было: жыў калісыді адзін кароль, які любіў паляваць на звяроў. Аднойчы ён паскакаў далёка за аленем і заблукаў. Быў ён адзін, надышла ноч, і кароль узрадаваўся, што знайшоў на просецы хатку. Жыў там вугальшчык.
    Кароль растлумачыў яму, што калі той зможа яго вывесці з лесу на дарогу, то добра яму заплаціць.
    -	Я хацеў бы вам дапамагчы, сказаў вугальшчык, але мая жонка можа з хвіліны на хвіліну нарадзіць дзіця, я не магу адысці. I куды ж вы пойдзеце сярод ночы? Кладзіцеся на сена, а раніцою я вас правяду.
    У хуткім часе ў вугальшчыка нарадзіўся сынок. Кароль ляжаў на сене, але не мог заснуць. Ля паўночы ён згледзеў у святліцы нейкае святло. Ён зірнуў праз шчыліну ў столі і бачыць: вугальшчык спіць, жонка яго ляжыць непрытомная, а ля дзіцяці стаяць тры старыя бабулі ва ўсім белым, і кожная трымае ў руцэ запаленую свечку.
    Першая кажа:
    -	Я таму хлопцу паспрыяю, каб ён знаходзіўся ў вялікай небяспецы.
    Другая кажа:
    -	А я паспрыяю, каб усё добра скончылася і ён доўга жыў.
    А трэцяя кажа:
    -	А я паспрыяю, каб ён ажаніўся з дачушкаю таго караля, які цяпер на гарышчы ляжыць на сене.
    Потым згасілі свечкі і стала ціха. Гэта былі багіні лёсу.
    Кароль адчуў, быццам меч яму ўдарыў у грудзі. Ён не спаў да раніцы, разважаючы, што зрабіць, каб не здзейснілася тое, пра што тут пачуў.
    Калі развіднела, дзіцё пачало плакаць. Вутальшчык прачнуўся і ўбачыў, што яго жонка заснула назаўсёды.
    -	Ох, мая ты сірацінка, наракаў, і што мне з табою рабіць?
    -	Дай мне дзіця, сказаў кароль, я ўсё зраблю, каб яму было добра. A табе дам столькі грошай, што да смерці не будзеш пра вугаль клапаціцца.
    Вугальшчык узрадаваўся, а кароль паабяцаў, што прышле кагосыді за дзіцем.
    Калі ён вярнуўся ў свой замак, то яму паведамілі радасную навіну, што ў яго ў гэтую ноч нарадзілася прыгожая дачушка. Была менавіта гэтая ноч, калі ён бачыў тры багіні лёсу.
    Кароль замаркоціўся, паклікаў аднаго са слуг і сказаў:
    -	Пойдзеш у лес, там у хатцы жыве вугальшчык. Дасі яму грошы, а ён табе малога сына. Гэтае дзіця возьмеш і па дарозе недзе ўтопіш. Калі не зробіш гэтага, то будзеш сам ваду піць.
    Слуга пайшоў, узяў дзіця, паклаў у кошык, а калі падышоў да мастка, дзе рака была шырокая і глыбокая, кінуў кошык у ваду.
    -	Добрай ночы, незваны зяць! сказаў гютым кароль, калі яму слуга ўсё расказаў.
    Кароль вырашыў, што дзіця патанула, але так не здарылася. Яно плыло ў кошыку па вадзе, нібы ў калысцы, і спала, нібы яму спявалі, пакуль не даплыло да хаты аднаго рыбака. Рыбак сядзеў на беразе і выпраўляў сеткі. I тут бачыць, што па рацэ нешта плыве. Ускочыў у човен і за ім, і выцягнуў з вады дзіця ў кошыку.
    Ён прынёс яго сваёй жонцы і кажа:
    -	Ты заўсёды хацела мець сынка, ну то яго маеш. Прынесла нам яго вада.
    Жонка рыбака была шчасліваю і выхавала гэтае дзіця, як сваё ўласнае. Клікалі яго Плавачак, таму што прыплыў да іх па вадзе.
    Рака цячэ і гады мінаюць, і з хлопца вырас прыгожы юнак, ды такі, што не меў роўных. Аднойчы здарылася, што туды прыехаў на кані кароль, як заўсёды адзін. Было горача, яму захацелася піць, і ён зазірнуў да рыбака, каб яму далі трохі свежай вады. Калі яму яе Плавачак падаў, то кароль паглядзеў на яго і здзівіўся.
    -	Ладнага хлапца маеш, рыбак, сказаў кароль, ці твой гэта сын?
    -	Ну, адказаў рыбак. Ужо мінула дваццаць гадоў, як па рацэ прыплыў кошык з маленькім дзіцем, мы яго выгадавалі.
    У караля пацямнела ў вачах, ён збялеў, нібы сцяна, бо ўбачыў, што гэта той, якога загадаў патапіць.
    Але раптам прыгадаў, саскочыў з каня і кажа:
    -	Мне трэба некага паслаць у мой каралеўскі замак, а нікога я з сабою не ўзяў. Ці не змог бы твой юнак туды схадзіць?
    -	Ваша каралеўская міласць, загадайце і ён пойдзе, адказаў рьібак.
    Кароль сеў і напісаў каралеве ліст: ‘Тэтага юнака, якога я да цябе паслаў, трэба забіць мячом не марудзячы. Гэта мой злы вораг. Калі я вярнуся, то павінна быць усё выканана. Гэта мой загад.”
    Ён ліст склаў, запячатаў і прыклаў своё пярсцёнак.
    Плавачак адразу ж сабраўся ў дарогу. Ён вымушаны быў прайсці праз вялікі лес, сышоў з дарогі і заблукаў. Хадзіў з гушчару ў гушчар, пакуль не сцямнела.
    Тут ён спаткаў старую бабулю:
    -	Куды ты, Плавачку, куды ты?
    -	Іду з лістом у каралеўскі замак і заблукаў. Ці не магла б ты мне, матуля, сказаць, як выйсці на дарогу?
    -	Сёння ты ўжо не дойдзеш, бо цёмна, адказала бабуля. Заставайся ў мяне на ноч, не будзеш чужым у доме, бо я твая хросная маці.
    Юнак пагадзіўся, і як толькі зрабілі пару крокаў, то перад сабою ўбачылі прыгожы дамок, які нібы раптам вырас з зямлі. Уначы, калі хлопец заснуў, бабуля выцягнула з яго кішэні ліст, і паклала туды іншы, дзе было напісана:
    -Гэтага юнака, якога я табе дасылаю, ажані без ваганняў з нашаю дачкою. Гэта мой суджаны зяць. Пакуль я вярнуся, усё павінна быць зроблена. Такая мая воля.
    Калі каралева напісанае прачытала, то загадала рыхтаваць вяселле, і абедзьве, каралева і маладая каралеўна, не маглі на жаніха наглядзецца, так ён ім сгіадабаўся, а Плавачак быў сваёю каралеўскаю нявестаю таксама задаволены.
    Праз некалькі дзён прыехаў дадому кароль, і калі ўбачыў, што адбылося, раззлаваўся на каралеву за тое, што зрабіла.
    -	Урэшце, ты мне сам загадаў, каб я ажаніла яго з нашай дачкою раней, чым ты вернешся! адказала каралева і падала яму напісанае.
    Кароль напісанае ўзяў, прагледзеў ліст, пячаць, папера усё было яго ўласнае. Ён загадаў паклікаць зяця і запытаўся, дзе і калі той хадзіў.
    Плавачак расказаў, як ён ішоў праз лес і як у лесе заблкукаў, а пазней застаўся на ноч у старой хроснай маці.
    -	1 як выглядала?
    -	Так і так.
    I кароль пазнаў з яго аповеду, што гэта была асоба, падобная на тую, што калісьці дваццаць гадоў таму прадвызначыла лёс яго дачкі і сына вугальшчыка.
    Ён доўга разважаў, а потым і кажа:
    -	Што здарылася, тое ўжо не зменіш, але маім зяцем ты быць не можаш. Калі хочаш маю дачку мець, то павінен прынесці мне тры залатыя валаскі дзеда Усёведа.
    Ен падумаў, што такім шляхам зможа пазбавіцца ад свайго непажаданага зяця.
    Плавачак развітаўся з жонкаю і пайшоў куды і да каго, не ведаю. Але паколькі багіня лёсу была яго хроснаю маці, магчыма, сапраўдную дарогу знайшоў.
    Ён ішоў доўга і далёка, праз горы і даліны, праз ваду і перашкоды, пакуль не дайшоў да чорнага мора. Тут ён убачыў човен, а на ім перавозчыка.
    -	Няхай табе дапаможа Бог, стары перавозчык!
    -	Хай будзе Бог з табою, малады падарожны! Куды вядзе твая дарога?
    -	Да дзеда Усёведа па тры залатыя валасы.
    -	Хвала Богу, такога пасланніка я даўно чакаю. Дваццаць гадоў тут перавожу, і ніхто мяне не вызваліць. Калі дасі мне слова, што запытаешся ў дзеда Усёведа пра канец маёй павіннасці, то перавязу цябе.
    Плавачак паабяцаў, і перавозчык перавёз. Нарэшце, хлопец дайшоў да вялікага горада, дзе ўсё спарахнела і было сумным. Ля горада ён сустрэў старога, які ў руцэ трымаў палку і ледзьве ішоў.
    -	Няхай паздаровіць цябе Бог, сівы дзядуля!
    -	Дай табе Божа, прыгожы юнак! Куды вядзе цябе дарога?
    -	Да дзеда Усёведа па тры залатыя валасы.
    -	Ай-яй, такога пасланніка тут мы даўно чакаем. Я цяпер павінен цябе прывесці да нашага караля.
    Калі яны прыйшлі да караля, то той сказаў:
    -Чуў, што цябе паслалі да дзеда Усёведа. Калісьці ў нас была яблыня, на якой раслі маладзільныя яблыкі. Калі іх з’ядаў той, хто ўжо клаўся ў труну, то станавіўся маладым і выглядаў, нібы юнак. Але ўжо дваццаць гадоў на яблыні няма ніводнага яблыка. Калі ты мне паабяцаеш, што запытаешся ў дзеда Усёведа, што нам можа дапамагчы, то ўзнагароджу цябе па-каралеўску.
    Плавачак абяцаў, і кароль яго міласціва адпусціў.
    Пазней падарожны падышоў да іншага вялікага горада, дзе палова жыхароў была абуранаю. Непадалёк ад горада сын хаваў свайго бацьку і слёзы, як гарох, цяклі па яго твары і падалі ў траву.
    -	Няхай цябе прывітае Бог, сумны чалавеча! сказаў Плавачак.
    -	Няхай дапаможа табе Бог, добры падарожны! Куды вядзе цябе дарога?
    -	Іду да дзеда Усёведа па тры залатыя валасы.
    -	Да дзеда Усёведа? Шкада, што ты раней не прыйшоў! Але наш кароль такога пасланніка ўжо даўно чакае, то павінен я цябе да яго прывесці.
    Калі яны прыйшлі, кароль сказаў:
    -	Я чуў, што ідзеш да дзеда Усёведа. У нас была студня з жывою вадою. Калі з яе піў чалавек, які амаль паміраў, то імгненна выздараўліваў. А калі ўжо памёр, то дастаткова было пакрапіць яго жывою вадою, як ён паднімаўся і ішоў. Але ўжо дваццаць гадоў, як вада не цячэ. Калі паабяцаеш, што ў дзеда Усёведа запытаешся, што нам можа дапамагчы, то па-каралеўску цябе ўзнагароджу.