• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Той цэлы дзень каралевічу не было што рабіць, таму ён хадзіў па замку і вакол замка і глядзеў на тое, што яго здзіўляла.
    Паўсюль, нібы ў адзін момант, жыццё спынілася. У адной зале ён бачыў аднаго каралевіча, які трымаў абедзвюма рукамі меч, нібы некага хацеў ім засячы, але не паспеў нанесці рану, бо скамянеў. У адным з пакояў знаходзіўся скамянелы рыцар, які ад страху перад некім уцякаў, спатыкнуўся аб парог, але не ўпаў, так і застаўся. Як камень, сядзеў нейкі слуга, трымаючы ў адной руцэ кавалак пячэння ад вячэры, а другою падносіў другі кавалак да вуснаў, але не данёс, так і скамянеў.
    I шмат іншых ён тут бачыў скамянелых ў такім выглядзе, у якім быў, калі чарнакніжнік сказаў: “Скамянейце!” I так шмат прыгожых коней ён тут убачыў скамянелых, а ў замку і каля замка ўсё было пустым і мёртвым. Дрэвы стаялі, але без лістоў, лугі былі, але без травы, рака была, але не цякла. Нідзе ні птушкі-пяюшкі, ні кветкі, зямлі дзіцяці, а ў вадзе ні рыбкі-плотачкі. Раніцаю, пасля абеду і вечарам бавіў каралевіч са сваімі таварышамі час у добрай і багатай гасцёўні: ежа там сама сябе насіла, віно налівала сябе само. I калі павячэралі, зноў адчыніліся дзверы, і чарнакніжнік прывёў каралеўну, каб каралевіч за ёю наглядаў. 1 колькі ўсе ні рабілі захадаў, каб не заснуць, нічога не дапамагло. Паснулі адразу.
    I калі раніцою каралевіч прачнуўся і ўбачыў, што каралеўна знікла, ён ускочыў і тузануў Хуткавокага за плечы:
    -	Гэй, уставай, Хуткавокі! Можа, даведаешся, дзе каралеўна?
    Той працёр вочы, паглядзеў і сказаў:
    -	Ужо я яе бачу! У дзвюхстах мілях адсюль ёсць гара, а ў той гары скала, а ў скале каштоўны камень і той камень ёсць яна. Калі мяне Доўгі туды данясе, то знойдзем яе.
    Доўгі адразу пасадзіў яго на плечы, выцягнуўся і пайшоў што крок, то дваццаць міль. Хуткавокі ўважліва паглядзеў на гару сваімі гарачымі вачыма, і гара рассыпалася, а скала разляцелася на тысячы кавалкаў і паміж імі ляжаў каштоўны камень. Яны яго ўзялі і прынеслі каралевічу, а той яго кінуў на зямлю, і каралеўна ўмомант вярнулася. I калі пазней прыйшоў чарнакіжнік і ўбачыў яе, яго вочы заіскрыліся ад злосці і трэсь! Зноў адзін з жалезных абручоў трэснуў на ім і адляцеў. Ён забурчэў і каралеўну з пакоя вывеў.
    Зноў дзень прайшоў, як і ўчора. Пасля вячэры чарнакніжнік прывёў каралеўну, паглядзеў востра каралевічу ў вочы і з насмешкаю прамовіў:
    -	Убачым, хто каго: альбо ты пераможаш мяне, альбо я!
    I з гэтым пайшоў.
    На гэты раз усе працавалі яшчэ больш заўзята, каб абараніцца ад сну. Ніхто не хацеў нават садзіцца, хацелі цэлую ноч хадзіць, але ўсё дарэмна, былі зачараваныя. Адзін за другім паснулі, і каралеўна зноў знікла.
    Раніцаю прачнуўся каралевіч раней за ўсіх, і калі каралеўну не ўбачыў, то разбудзіў Хуткавокага:
    -	Гэй, уставай, Хуткавокі! Паглядзі, дзе каралеўна!
    Хуткавокі доўга глядзеў удалячынь.
    -	Пане, сказаў, далёка яна, далёка! У трохстах мілях адсюль ёсць чорнае мора і пасярод гэтага мора на дне ляжыць шалупайка, а ў той шалупайцы залаты пярсцёнак і той пярсцёнак гэта яна. Але не хвалюйцеся, бо мы яе дастанем! Але сёння павінен Доўгі ўзяць з сабою Шырокага, бо ён нам дапаможа!
    Доўгі пасадзіў на адно плячо Хуткавокага, на другое Шырокага, выцягнуўся і пайшоў што ні крок, то трыццаць міль. А калі прыйшлі да чорнага мора, паказаў яму Хуткавокі, дзе ляжыць шалупайка. Доўгі выцягуў руку, як мага даўжэй, але да дна дастаць не мог.
    -	Пачакайце, сябры, трошачкі пачакайце, я вам дапамагу, сказаў Шырокі, ён надзьмуўся, як толькі мог, лёг на бераг і пачаў піць. Праз хвіліну вады змешылася настолькі, што Доўгі лёгка дакрануўся да дна, узяў шалупайку і вынес з мора. Дастаў адтуль пярсцёнак, узяў сяброў на плечы і паспяшаўся назад.
    Але па дарозе яму было цяжка несці Шырокага, таму што той трымаў у сабе ваду, ён строс яго у адной шырокай даліне з пляча на зямлю. Жывот таго, як мех апусцеў, і ў адно імгненне ўтварылася вялікае возера. Шырокі сам ледзьве з яго вылез.
    А ў гэты час каралевічу ў замку было вельмі цяжка. Заранка пачала ўзыходзіць над гарамі, а слугі яшчэ не вярнуліся. I чым ярчэйшыя промні асвятлялі ўсё навокал, тым большым быў яго страх, смяротны пот выступіў на яго ілбе. Хутка паказалася сонца на ўсходзе, як тонкі гарачы промень, і тут з вялікаю сілаю расчыніліся дзверы, і на парозе з’явіўся чарнакніжнік. Ён уважліва агледзеў пакой. і калі ўбачыў, што каралеўны няма, агідна зарагатаў і ўвайшоў у пакой.
    Але раптам дзынк’ Акно разляцелася на кавалкі і залаты пярсцёнак упаў на зямлю. У гэты момант у пакоі з’явілася каралеўна. Хуткавокі ведаў, што робіцца ў замку і ў якой небяспецы яго пан. Ён сказаў пра гэта Доўгаму. Доўгі зрабіў крок і кінуў пярсцёнак праз акно ў пакой. Чарнаквіжнік ад злосці зароў, ажно затросся замак, і тут праск! Трэці жалезны абруч трэснуў на ім і адскочыў. Чарнакніжнік ператварыўся ў ворана і вылецеў праз разбітае акно.
    I тут прыгожая паненка загаварыла. Яна падзякавала каралевічу за тое, што ён яе выратаваў, і зачырванелася, як ружа. А ў замку і каля замка раптам усё ажыло. Той, хто трымаў у зале занесены для ўдару меч, рассек ім паветра, ажно яно загуло, а потым сунуў яго ў похвы. Той, хто зачапіўся за парог, паваліўся на зямлю, але імгненна падняўся і памацаў сябе за нос, каб паглядзець, ці цэлы ён. Той, хто сядзеў, як камень, сунуў пячэнне ў рот і працягваў есці, і так кожны рабіў тое, што пачаў рабіць, пакуль не скамянеў. У стайнях весела тапталіся і іржалі коні, дрэвы каля замка зазелянелі, нібы барвінак, на лугах з’явілася шмат рознакаляровых кветак, высока ў паветры шчабятаў жаўрук, а ў рацэ паплыла чарада дробных рыбак. Паўсюль жыццё, паўсюль весялосць!
    Потым шмат паноў увайшлі ў пакой, дзе быў каралевіч, і ўсе дзякавалі яму за вызваленне. Але ён сказаў:
    -	Вы не мне павінны быць удзячныя, бо калі б у мяне не было верных слуг Доўгага, Шырокага і Хуткавокага, то я быў бы такім, як і вы.
    I тут жа паехаў назад да бацькі, старога караля, са сваёю нявестаю і са сваімі слугамі Доўгім і Хуткавокім. Па дарозе сустрэлі Шырокага і ўзялі яго таксама з сабою.
    Стары кароль плакаў ад радасці, што сыну так пашчасціла, бо думаў, што не вернецца. У хуткім часе адбылося гучнае вяселле, якое працягвалася тры тыдні, усе паны, якіх каралевіч вызваліў, былі запрошаныя.
    Калі адгулялі вяселле, паведамілі Доўгі, Шырокі і Хуткавокі маладому каралю, што пойдуць у свет шукаць працу. Малады кароль іх пераконваў, каб засталіся ў яго:
    -Усё вам дам, што будзеце ажно да смерці патрабаваць, нічога не будзеце рабіць!
    Але ім такое жыццё не спадабалася. Яны паведамілі каралю пра звальненне і пайшлі. I можа здарыцца, што нехта іх сустрэне ў свеце і сёння.
    Золатавалоска
    Жыў адзін кароль, і быў ён такі разумны, што разумеў усіх жывёл, пра што яны гавораць. Паслухайце, як ён гэтаму навучыўся.
    Прыйшла да яго аднойчы нейкая старая бабуля, прынесла яму ў кошыку гада і сказала, каб аддаў яго згатаваць. Калі ён яго з’есць, то будзе разумець, пра што звяры ў паветры, на зямлі і ў вадзе размаўляюць. Таму каралю спадабалася, што будзе ўмець тое, чаго ніхто не ўмее, ён добра бабулі заплаціў і тут жа даручыў слузе, каб яму рыбу згатавалі на абед.
    — Але калі прагаворышся, то заплаціш галавою!
    Іржы, таму слузе, было дзіўна, што яму кароль так строга загадаў.
    Колькі я жыву, але такую рыбу не бачыў, сказаў ён сам сабе, выглядае так, нібы гад! I як бы ён не ўкусіў кухара, які яго будзе гатаваць.
    Калі ўсё было падрыхтавана, то ён узяў на язык кавалак і пакаштаваў.
    I тут раптам у яго вушах нешта пачало бурчэць:
    Мы таксама хочам! Мы таксама хочам!
    Іржык агледзеўся, каб убачыць, хто гаворыць, і заўважыў некалькі мух, якія ў кухні лёталі.
    Тут раптам звонку на вуліцы нехта сіпата запытаўся:
    Куды вы? Куды вы?
    А танчэйшыя галасы адказалі:
    У ячмень млынара, у ячмень млынара.
    Іржык паглядзеў у акно і ўбачыў гусака з чарадою гусак.
    Ага! сказаў ён, вось якая гэтая рыба.
    Ён ужо ведаў, што гэта. Хутка схапіў і з’еў яшчэ адзін кавалак, а потым гада аднёс каралю, нібы нічога не ведае.
    Пасля абеда загадаў кароль Іржыку, каб той асядлаў каня, бо ён хоча праехацца, і каб той яго суправаджаў. Кароль паехаў наперад, а Іржык за ім.
    Калі ехалі па зялёным лужку, падскочыў конь Іржыка і заіржаў:
    Го-го, браце, мне так лёгка, што я мог бы скакаць праз горы!
    -	Ну калі так, сказаў другі конь, то я таксама хацеў бы скакаць, але на мне сядзіць стары. Калі я падскочу, то ён зваліцца на зямлю, як мех, і разаб’ецца.
    -	А калі разаб’ецца, то што з таго? сказаў конь Іржыка. Замест старога будзеш насіць маладога.
    Іржык ад усяго сэрца ад тых размоў засмяяўся, але паціху, каб не ведаў кароль. Але кароль таксама добра разумеў, пра што коні гавораць, ён азірнуўся, і калі ўбачыў, што Іржык смяецца, запытаўся:
    Чаму ты смяешся?
    -Ды так, ваша каралеўская міласць, нешта на мяне найшло, адказаў Іржык.
    Стары кароль яму, аднак, не паверыў і коням таксама перастаў давяраць. Таму павярнуў і яны паехалі дадому. Калі прыехалі, то кароль загадаў Іржыку, каб той наліў яму ў шклянку віна.
    -Але ведай, што я цябе пакараю за то, сказаў, калі мне недальеш альбо перальеш!
    Іржык узяў збан з віном і пачаў ліць. I тут праз акно заляцелі дзве птушкі. Адна другую праганяла, і тая, што ўцякала, мела на грудцы тры залатыя валаскі.
    — Дай мне, сказала першая, бо гэта маё!
    He дам, бо маё! Я гэта падняла.
    — А я бачыла, як яны зваліліся, калі золатавалосая паненка расчэсвала валасы. Ну тады дай мне два.
    -	Аніводнага.
    Нарэшце першая птушка паляцела за другой і схапіла тыя залатыя валаскі, Так яны тузалі ў паветры валасы, пакуль у кожнай не засталося па адным, а трэці зляцеў на зямлю, ад чаго зазвінела. У гэты момант Іржык азірнуўся і пераліў.
    -	Думай, што робіш! крыкнуў кароль. Але хачу, каб ты за гэта знайшоў золатавалосую паненку, прывёў яе сюды, бо хачу з ёю ажаніцца.
    Ну што заставалася Іржыку рабіць? Калі хацеў выратаваць сваё жыццё, то павінен ісці па паненку, але толькі не ведаў, дзе яе шукаць. Ён асядлаў каня і паехаў уздоўж і ўпоперак. Пад’ехаў да чорнага лесу, і тут ля лесу гарэў куст. Пад кустом быў мурашнік, іскры падалі на яго і мурашы са сваімі белымі яйкамі паўсюль бегалі.
    -	Ох, дапамажы, Іржык, дапамажы, прасілі яны жаласліва, згарым мы і наша моладзь у яйках.