Калі бацька раніцою запытаўся, хто яблык узяў, то адказаў: - Ніхто, сам знік. Цяпер самы малодшы каралевіч звярнуўся да бацькі: - Бацька, сёння я пайду сцерагчы, каб ведаць, ці знікне ў мяне таксама залаты яблык. - Мілае дзіця, сказаў яму кароль, я думаю, табе гэта не ўдасца, бо ты яшчэ зусім малады і неразумны. I калі старэйшым братам не ўдалося ўпільнаваць залаты яблык, то тым менш пашчасціць табе. Але калі хочаш, то ідзі. Увечары, калі ўжо сцямнела, пайшоў малодшы ў сад пасцерагчы. Ён узяў з сабою меч, лук і некалькі стрэл, і акрамя гэтага яшчэ скуру вожыка. У садзе ён сеў пад яблыняю і паклаў тую скуру на калена, каб калі на яго нападзе дрымота, яго рукі дакрануліся да яе, і ён прачнуўся. Апоўначы прыляцеў залаты птах, сеў на дрэва і хацеў яблык клюнуць. У гэтую хвіліну з лука каралевіча вылецела калёная страла і трапіла птаху ў крыло. Птах паляцеў, але адно залатое пяро выпала з яго крыла на зямлю, і яблык застаўся на дрэве. - Ну, ці знайшоў злодзея? запытаўся ў яго раніцою кароль. - He, адказаў каралевіч, але гэта не значыць, што не злаўлю, бо маю частку яго адзення. I ён дастаў залатое пяро і расказаў, што адбылося. Каралю гэтае пяро вельмі спадабалася. Яно было такое прыгожае, і такое ішло ад яго ззянне, што нават уначы у каралеўскай зале не трэба было запальваць святло. Дарадца і іншыя дваране, якія пра гэта ведалі, казалі, што гэтае пяро належыць птаху Агнявому і што яно даражэй за ўсе каралеўскія скарбы. 3 гэтага часу Агнявы ужо ў сад не прылятаў і яблык не знікаў, але караля гэта ўсё адно не радавала. Ён увесь час думаў толькі пра птаха Агнявога і вельмі перажываў, што яго няма, аж пакуль ад смутку не пачало балець у яго сэрца. Аднойчы ён паклікаў да сябе сваіх трох сыноў і сказаў: Мілыя дзеці, вы бачыце, што я паступова марнею, але ж, калі б я пачуў песню птаха Агнявога, то майму сэрцу стала б лепш. Хто з вас мне таго птаха Агнявога прынясе жывым, каб спяваў, то палову каралеўства адразу ж аддам, a пасля маёй смерці ён будзе маім спадкаемцам. Сыны адразу выправіліся ў дарогу, развіталіся з бацькам і паехалі шукаць птаха Агнявога. Няшмат праехалі, пад’ехалі да лесу і там убачылі скрыжаване. - Куды паедзем? спытаўся старэйшы брат. - Нас трое і тут перад намі тры дарогі, адказаў другі, давайце возьмем па адной. Калі мы ў тры бакі раз’едземся, то абавязкова знойдзем птаха Агнявога. - А хто ў які бок паедзе? - Едзьце кожны той, якая вам да душы, сказаў малодшы, — а я паеду тою, якая застанецца. Старэйшым братам гэта спадабалася, кожны абраў дарогу, якой паедзе. Потым старэйшы звярнуўся да астатніх: - Давайце пакінем на гэтым месцы нейкі знак, каб той, які прыедзе раней, паведаміў іншым, наколькі яму пашчасціла. Давайце пасадзім па галінцы. Чыя прарасце, то гэта будзе азначаць, што птаха Агнявога яму пашчасціла здабыць. Усім гэтая прапанова спадабалася, і кожны пасадзіў ля сваёй дарогі ў зямлю галінку, і потым яны раз’ехаліся. Старэйшы каралевіч ехаў па сваёй дарозе даволі доўга, пакуль не прыехаў на нейкі ўзгорак. Тут ён саскочыў з каня, адпусціў яго пасціся, а сам сеў на траву. Потым дастаў ежу і пачаў абедаць. У гэты момант да яго падбегла ліса Рыжуха: - Калі ласка, паночку, я такая галодная, дай мне чаго-небудзь на зуб. Але каралевіч, калі яе ўбачыў, узяў лук і паслаў у яе калёную стралу. Трапіў, не трапіў, але ліса знікла. У другога брата атрымалася так. Калі ён на шырокім лузс прысеў на траву і дастаў ежу, то да яго таксама прыйшла галодная ліса Рыжуха, каб нешта ёй даў. Але ён у яе стрэліў, і яна ўцякла. Малодшы брат доўга ехаў і прыехаў да нейкага ручая. Ён быў стомлены і галодны, саскочыў з каня і сеў на беразе ў траву, каб перакусіць. Калі пачаў есці, то ўбачыў таксама лісу Рыжуху. Яна падыходзіла да яго бліжэй і бліжэй, і спынілася непадалёку: Вельмі прашу, паночку, я такая галодная, дай мне нечага з’есці. Каралевіч кінуў ёй кавалак каўбасы і сказаў: - Падыдзі, не бойся мяне, ліса Рыжуха! Я бачу, што ты больш галодная чым я. Але сёння мы з табою паядзім. Потым падзяліў ежу на дзве часткі, адну ўзяў сабе, а другую аддаў лісе. Ліса Рыжуха паела ўволю і потым сказала: - Паколькі ты мяне добра пакарміў, то я табе добра і паслужу. Сядай на свайго каня і едзь за мною. Калі зробіш так, як я параю, то птах Агнявы будзе тваім. Потым яна пабегла наперад і калматым хвастом рабіла яму дарогу. Яна змятала горы, стварала даліны і праз водныя перашкоды будавала масты. Каралевіч на кані ехаў рыссю, аж пакуль раптам не апынуўся ля меднага замка. - Птах Агнявы знаходзіцца ў гэтым замку, сказала ліса Рыжуха. Ідзі туды дакладна ў поўдзень, калі стражнікі будуць спаць, але нідзе не затрымлівайся. У першай зале ўбачыш дванаццаць чорных птушак у залатых клетках, у другой дванаццаць залатых птушак у драўляных клетках, а ў трэцяй будзе сядзець птах Агнявы на курасадні. Там убачыш дзве клеткі, залатую і драўляную. He трэба яго садзіць у залатую, а патрэбна ў драўляую, інакш будуць непрыемнасці. Каралевіч пайшоў у гэты медны замак і знайшоў усё так, як ліса Рыжуха і казала. У трэцяй зале сядзеў птах Агнявы на курасадні, нібы сгіаў. Ён быў такі прыгожы, што сэрца каралевіча мацней забілася. Ён узяў яго і пасадзіў у драўляую клетку. Пазней задумаўся і кажа: - Ну як гэта можа быць, каб такі прыгожы птах сядзеў у такой трухлявай клетцы? Птах Агнявы можа быць толькі ў залатой клетцы! Таму ён перасадзіў птаха з драўлянай клеткі ў залатую. Але толькі ён гэта зрабіў, птах Агнявы прачнуўся і засвісцеў, і тут распачалося ў дзвюх залах такое, так пачалі свісцець і каркаць птушкі, што стражнікі прачнуліся. Яны імгненна прыбеглі, схапілі каралевіча, прывялі да караля. Кароль срашна ўгневаўся і сказаў: - Хто ты, злодзей, і як ты змог падмануць маіх стражнікаў, каб яны табе дазволілі прайсці і скрасці птаха Агнявога? - Ніякі я не злодзей, адказаў каралевіч, але прыйшоў я па злодзея, якога ты хаваеш. У нашым каралеўскім садзе ёсць яблыня, на якой залаты яблык. Ён за дзень вырастае і выспявае, а твой птах Агнявы кожную ноч яго крадзе. Кароль, мой бацька, ад гэтага хварэе. Баліць у яго сэрца, і ён не будзе здаровым, пакуль не пачуе, як твой птах Агнявы спявае. I таму прашу, дай мне яго. - Я табе яго аддам, сказаў на гэта кароль, калі за гэта прывядзеш мне каня Залатагрывага. - Чаму ты мяне не паслухаў і ўзяў залатую клетку? гневалася ліса Рыжуха. -Так, я памыліўся, адказаў каралевіч, але ўжо не гневайся на мяне, a дапамажы, можа, ведаеш што пра каня Залатагрывага. - Ведаю, сказала ліса Рыжуха, і прывяду цябе да яго. Сядай на свайго каня і едзь за мною. Зноў яна пабегла пасярод і калматым хвастом пракладала яму дарогу. Каралевіч ехаў за ёю рыссю аж пакуль не апынуўся ля сярэбранага замка. - Тут, у гэтым замку, ёсць конь Залатагрывы, сказала ліса Рыжуха. Ідзі туды дакладна ў поўдзень, калі будуць стражнікі спаць, але нідзе не спыняйся. У першай стайні знойдзеш дванаццаць вараных коней з залатымі аброцямі, у другой дванаццаць белых коней з чорнымі аброцямі, а ў трэцяй якраз і знаходзіцца той конь Залатагрывы ля сваёй кармушкі. Побач з ім на сцяне ўбачыш дзве аброці, залатую і скураную, але будзь уважлівым! He чапай залатую, няхай вісіць, а бяры скураную, бо будзе бяда. Каралевіч пайшоў у той замак і знайшоў усё так, як ліса Рыжуха і казала. У трэцяй стайні быў конь Залатагрывы ля сярэбранага карыта і еў з яго сапраўдны агонь. Ён быў настолькі прыгожы, што на яго каралевіч не мог не наглядзецца. Пасля ён узяў са сцяны скураную аброць і надзеў яе на каня Залатагрывага. Конь стаяў, нібы ўкапаны. I тут каралевіч зірнуў на залатую аброць з дарагімі каменнямі. - Ну як жа гэта можа быць, каб такі прыгожы конь меў такую трухлявую аброць? запытаўся ён сам у сябе. Каню Залатагрываму падыдзе толькі залатая аброць! I ён скураную аброць замяніў на залатую. Але як толькі конь адчуў, што на ім залатая аброць, то пачаў станавіцца на дыбкі і гучна іржаць. I тут распачалі коні ў тых першых стайнях скакаць і ржаць так, што прачуліся стражнікі, прыбеглі, каралевіча схапілі і прывялі да караля. — Хто ты, злодзей, накінуўся на яго кароль, што асмеліўся каля стражнікаў прайсці, каб скрасці майго каня Залатагрывага? - Ніякі я не злодзей, адказаў каралевіч, я не хацеў красці твайго каня, а быў вымушаны. I расказаў, як здарылася, што кароль меднага замка не хоча аддаць птаха Агнявога, пакуль ён не прывядзе яму каня Залатагрывага. I папрасіў, каб той яму каня аддаў. -Бяры яго, адказаў на гэта кароль сярэбранага замка, але за гэта прывядзі мне паненку Золатавалоску з залатога замка ў чорным моры. Ліса Рыжуха чакала ў лесе каралевіча, і калі ўбачыла, што вярнуўся без каня, вельмі на яго ўгневалася: — Ці не казала я, што трэба было залатую аброць пакінуць на сцяне, a ўзяць скураную? Хто не слухае парады, таму не дапаможаш. - He гневайся, ліса Рыжуха, прасіў каралевіч, так, я памыліўся, але толькі яшчэ раз дапамажы мне. - Яшчэ раз напаследак табе дапамагу, сказала ліса Рыжуха. -1 калі мяне паслухаеш, то можаш яшчэ выправіць тое, што неразумна зрабіў. Сядай на свайго каня і едзь за мною. Потым пабегла наперад і паказвала каралевічу дарогу ажно пакуль не прыехаў да залатога замка ў чорным моры. - У гэтым замку, паведаміла ліса Рыжуха, гаспадарыць каралева мора. У яе тры дачкі і самая малодшая з іх Золатавалоска. Ідзі туды і папрасі яе, каб за цябе адну з дачок аддала. Калі скажа, каб выбіраў, то вазьмі тую, што прасцей за іншых апранутая. Каралева мора ласкава каралевіча сустрэла, а калі ён сказаў, з якою мэтаю з’явіўся, то яна прывяла яго ў пакой, дзе тры дачкі сядзелі і пралі. Яны былі такімі падобнымі адна да адной, што ніхто на свеце іх не адрозніў бы. I былі настолькі прыгожыя, што каралевічу заняло дыханне, калі глядзеў ім у вочы. Кожная павязала галаву хусткай, каб не было заўважна, якія ў яе валасы, і кожная была па-рознаму апранутая. На адной была сукенка і хустка, тканыя золатам, і трымала яна залатое верацяно. На другой былі хустка і сукенка, расшытыя срэбрам, і сярэбранае верацяно ў руцэ. На трэцяй была чыстая белая хустка на галаве і белая сукенка, прала яна звычайным верацяном. - Выбірай тую, якая падабаецца, сказала каралева, і каралевіч паказаў на паненку, апранутую ў белае: