Плавачак паабяцаў, і кароль яго міласціва адпусціў. Потым хлопец доўга і далёка ішоў праз чорны лес, і сярод гэтага лесу ён убачыў зялёны луг, на якім красаваліся кветкі, а сярод іх стаяў залаты замак. Гэта быў замак дзеда Усёведа, які ярка зіхацеў. Плавачак увайшоў у замак, але не знайшоў там нікога, акрамя старой бабулькі ў кутку. Яна сядзела і прала. Вітаю цябе, Плавачак, сказала яна, я шчаслівая, што бачу цябе. Гэта была яго хросная, у якой ён быў у лесе, калі ліст нёс. — Што цябе сюды прывяло? Кароль не хацеў, каб я быў яго зяцем, і паслаў мяне сюды па тры валасы дзеда Усёведа. Бабуля ўсміхнулася і кажа: Дзед Усёвед гэта мой сын, яснае сонейка. Раніцою ён дзіця, у поўдзень мужчына, а ўвечары стары дзед. Я табе тыя тры валасы з яго залатой галавы вырву, бо інакш не была б табе хроснай. Але, сыночак, ты тут застацца не можаш! У майго сына добрая душа, але калі ён вяртаецца ўвечары галодны, то магло б здарыцца, што ён бы цябе спёк і з’еў за вячэраю. Ёсць тут пустая кадзь, я цябе схаваю ў ёй. Плавачак папрасіў, каб яна задала дзеду Усёведу тры пытанні, адказы на якія ён абяцаў прынесці. Запытаюся, сказала бабуля, але ўважліва слухай, што адкажа. Раптам падзьмуў звонку вецер і праз заходняе акно ў святліцу заляцела Сонца, стары дзядуля з залатою галавою. Чую, чую, чалавекам пахне, кажа, пэўна, нехта ў цябе, маці, ёсць? Зорка дзённая, хто б тут мог быць, калі ты не бачыў. Але так і здараецца: цэлы дзень лётаеш па божым свеце, а там чалавечы пах, I не здзіўляйся, што калі вяртаешся дадому, то яшчэ яго чуеш! Стары нічога не адказаў, а сеў вячэраць. Пасля вячэры ён паклаў сваю залатую галаву бабулі на калені і задрамаў. Калі бабуля ўбачыла, што ён заснуў, то вырвала ў яго адзін волас і кінула на зямлю ён загуў, нібы струна. Чаго хочаш, маці? запытаў стары. Нічога, сыночак, нічога! Я цяпер драмала і бачыла дзіўны сон. А што здарылася? Здалося мне, што ёсць горад, дзе калісьці была крыніца з жывою вадою. Калі нехта хварэў і піў з яе, то станавіўся здаровым. А калі паміраў, то дастаткова было яго пакрапіць тою вадою, каб ажыў. Але ўжо амаль дваццаць гадоў прайшло, як вада перастала цячы. Ці можна дапамагчы, каб яна зноў цякла? — Можна дапамагчы. У той студні на крыніцы сядзіць жаба і не дае вадзе цячы. Няхай жабу заб’юць, студню пачысцяць, і пацячэ вада, як і раней. Калі стары зноў заснуў, бабуля вырвала з яго галавы залаты волас і кінула на зямлю. Што яшчэ здарылася, маці? Нічога, сыночку, нічога! Я толькі задрамала і здалося мне нешта дзіўнае. Здалося, што ў горадзе расла яблыня, якая несла на сабе маладзільныя яблыкі. Калі нейкі стары чалавек з’ядаў яблык, то станавіўся маладым. Але вось ужо як дваццаць гадоў няма на яблыні ніводнага яблыка. Ці можна дапамагчы? Магчыма дапамагчы. Пад яблыняю ляжыць змяя, якая адбірае ў яе сілы. Калі змяю заб’юць і яблыню перасядзяць, то будуць на ёй плады, як і раней. Потым стары зноў заснуў, і бабуля вырвала ў яго яшчэ адзін волас. — Чаму ты мне, маці, спаць перашкаджаеш? спытаў стары буркліва і хацеў уставаць. -Ляжы, сыночку, ляжы! He гневайся, я не хацела цябе будзіць. Але надышла на мяне дрымота і ўбачыла я дзіўны сон. Прыгадала я перавозчыка на чорным моры. Дваццаць гадоў ён там працуе і ніхто яго не вызваляе. Калі ж скончыцца яго павіннасць? -Дурны, маці, гэты чалавек! Няхай іншаму дасць вясло ў рукі, а сам выскачыць на бераг, і іншы будзе перавозчыкам. А цяпер дай мне спакой, бо павінен я раніцою прачынацца і сушыць слёзы, якія каралеўская дачка выплакала над сваім мужам, сынам вугальшчыка, якога кароль паслаў па мае тры валасы. Раніцою падзьмуў звонку вецер і на каленях старой маці прагнулася замест старога прыгожае золатавалосае дзіця, божае сонейка. Яно сказала маці: “3 Богам!” і праз акно вылецела. Бабуля тут жа адчыніла кадзь і сказала Плавачку: -Вось тут трымай тры залатыя валасы, а як дзед Усёвед на тры пытанні адказаў, ты ўжо ведаеш. Ідзі з Богам, ужо мяне больш не ўбачыш, гэта не патрэбна. Плавачак шчыра падзякаваў бабулі і пайшоў. Калі прыйшоў у той першы горад, то спытаў яго кароль, якую ён прынёс навіну. - Добрую! адказаў Плавачак. Вычысціце калодзеж, а жабу, якая на крыніцы сядзіць, забіце. Пацячэ ў вас вада, як і раней. Кароль адразу загадаў, каб зрабілі, і калі ўбачыў, што вада пырскае і цячэ, то падарыў Плавачку дванаццаць коней, белых. Як лебедзі, і на іх было столькі золата, серабра і дарагіх камянёў, колькі яны маглі везці. Калі хлопец прыйшоў у другі горад, то таксама запытўся кароль, якую той прынёс навіну. -Добрую! сказаў Плавачак. Загадайце, каб выкапалі яблыню, знайдзіце пад карэннямі змяю, забіце. Потым яблыню зноў пасадзіце, і будзе яна вам прыносіць плады, як і раней. Кароль загадаў, каб гэта зрабілі, і яблыня за ноч апранулася ў квецень, нібы яе нехта ружамі абсыпаў. Кароль быў шчаслівы і падарыў Плавачку дванаццаць коней вараных, нібы вораны, а на іх столькі багацця, колькі змаглі павезці. Плавачак потым пайшоў далей, і калі быў ля чорнага мора, то запытаўся ў яго перавозчык, калі будзе вызвалены. - Ведаю, адказаў Плавачак, — але спачатку ты мяне перавязеш, а потым я табе скажу. Перавозчык супраціўляўся, але бачыў, што інакш нельга, таму перавёз яго з дваццаццю чатырма коньмі. - Калі пазней будзеш некага перавозіць, сказаў яму пазней Плавачак, дай яму вясло ў руку і выскачы на бераг. I той будзе за цябе перавозчыкам. Кароль не паверыў сваім вачам, калі яму Плавачак прынёс тры залатыя валасы дзеда Усёведа, а дачка яго плакала, але ўжо не ад жалю, а ад радасці, што муж вярнуўся. - А дзе ж ты прыгожых коней і вялікае багацце знайшоў? спытаўся кароль. — Заслужыў я гэта, — адказаў Плавачак і расказаў, як аднаму каралю дапамог з маладзільпымі яблыкамі, якія старых людзей ператвараюць у маладых, а другому каралю з жывою вадою, якая хворых робіць здаровымі, a мёртвых жывымі. - Маладзільныя яблыкі! Жывая вада! паўтараў кароль. Калі б адно з’еў, то стаў бы маладым. А калі б памёр, то вадою б ажывіўся! Адразу ён сабраўся ў дарогу па маладзільныя яблыкі і жывую ваду і да сёння не вярнуўся. Вось так стаў сын вугальшчыка зяцем караля, як багіня лёсу і прысудзіла, а кароль той, магчыма, яшчэ доўга будзе перавозіць праз чорнае мора! Бажэна Немцава (1820-1862) Паэтка, празаік, публіцыст, фалькларыст Бажэна Немцава найярчэйшая зорка на небасхіле чэшскага прыгожага пісьменства. Яе творы абуджалі нацыянальную свядомасць, дапамагалі народу зразумець гістарычную значнасць сваёй Айчыны. У самыя змрочныя часы чэхі знаходзілі ў іх маральную сілу, што дапамагала выстаяць і перамагчы. У чэшскую літаратуру Бажэна Немцава (у дзявоцтве Барбара Панклава) прыйшла ў 40-я гады XIX стагоддзя, якія характарызаваліся нарастаннем вызваленчага руху, а асноўны этап творчасці супаў з перыядам рэакцыі. Першай публікацыяй пісьменніцы быў верш “Чэшскім жанчынам”, надрукаваны ў 1842 годзе ў часопісе “Kvety”. Пазней Бажэна Немцава яшчэ неаднойчы звернецца да паэзіі, але асноўнымі жанрамі яе творчасці стануць легенда, паданне, казка, нарыс, апавяданне, аповесць. Творы яе прымаюць з захапленнем чытачы і калегі па пяру. Першая кніга “Народныя казкі і легенды” выйшла ў дзвюх частках адпаведна ў 1845 і 1847 гадах. Бажэна Немцава з сям’ёй часта пераязджала з аднаго месца ў другое, бо так патрабавала служба яе мужа, чыноўніка фінансавай інспекцыі Езафа Немца. Адсюль і тэматыка кнігі нарысаў “Карціны дамажліцкіх ваколіц” (1845). Працягам гэтай працы з’явіліся выданні “Лісты з Францішкавых Лазняў” (1846), “3 Дамажліц” (1847). Сапраўдным мастацкім узлётам пісьменніцы былі апавяданні і аповесці, якія яна стварыла ў 50-я гады: “Барунка”, “Разарка”, “Сёстры”, “Карла”, “Горная вёска”, “У замку і ў падзамчышчы”, “Бедныя людзі”, “Дзіўная Бара”, “Добры чалавек” і інш. Вядучай ідэяй культурнага жыцця чэшскага народа перыяду нацыянальнага адраджэння была думка пра адзінства народа этнічнае, гістарычнае, духоўнае. Менавіта гэтай ідэяй прасякнута аповесць Бажэны Немцавай “Бабуля” (1855). Бабуля VII На другі дзень каля паўдня выйшла бабуля з дзецьмі з дзвярэй. - Паводзьце сябе прыстойна, загадала маці, праводзячы за парог, у замку нічога рукамі не хапайце, княгіні з павагай пацалуйце руку! - He хвалюйся, мы неяк справімся, запэўніла яе бабуля. Дзеці былі як кветачкі, бабуля таксама мела святочны выгляд: яна апранула камлотавую гваздзіковага колеру спадніцу, белы, як снег, фартух, блузку з блакітнага дамаскага шоўку, каптур з бантам, на шыі ў яс былі каралі з гранату з талерам. Пад пахай яна несла хустку. - Навошта вы ўзялі хустку, мама? Дажджу не будзе, надвор’е добрае, здзівілася пані Прошкава. - Чалавеку, калі ён нічога не трымае, няма куды падзець рукі. Гэта звычка, таму трэба нешта несці, адказала бабуля. Звярнулі ііаўз садок на вузкую сцежку. - Акуратна ідзіце адзін за адным, a то замочыце ў траве штаны. Ты, Барунка, ідзі наперадзе, Адэльку павяду я, яна яшчэ не ўмее глядзець сабе пад ногі, павучала бабуля, беручы Адэльку за руку, а малая азірала сябе з вялікім задавальненнем. У садку скакала Чэрна, любімая курыца Адэлькі, адна з тых чатырох, што бабуля прывезла дзецям з горнай вёсачкі. Бабуля прывучыла яе браць корм у дзяцей з рук, таму, знёсшы яйка, Чэрна бегла да Адэлькі па кавалак булкі, які дзяўчынка пакідала са свайго сняданка. - Ідзі да матулі, Чэрна, я там пакінула для цябе булку, а я іду да пані княгіні, крыкнула Адэлька курыцы. Але тая нічога не хацела разумець, бегла за ёю і хацела дзюбнуць дзяўчынку ў спадніцу. - Ці ты не бачыш, дурная, што на мне белая сукенка?! Кш-кш-кш! адганяла яе Адэлька. Але курыца не адставала да таго часу, пакуль бабуля не ляпнула па яе крылах хусткай. Прайшлі яшчэ некалькі крокаў. I раптам новая пагроза ўзнікла для белых сукенак. 3 узгорка імчаліся сабакі! Перабраліся цераз ручай каля млына, злёгку абтрэсліся і адным скокам былі каля бабулі. - I вы, нягоднікі, хто вас клікаў? А ну, супакойцеся! гневалася бабуля, пагразіўшы ім. Сабакі, пачуўшы бабулін гнеўны голас і ўбачыўшы ўзнятую руку з хусткай, спыніліся ў нерашучасці: што рабіць? Дзеці таксама на іх крычалі, а Ян кінуў каменьчык, хацеў трапіць у сабак, а трапіў у ваду. Сабакі, якія звыкліся цягаць розныя рэчы з вады, вырашылі, што дзеці з імі гуляюць, з радасцю кінуліся ў ваду і ў адзін момант апынуліся на беразе, пасля чаго пачалі весела скакаць вакол дзяцей. Дзеці крычалі, хаваліся за бабулю, а бабуля не ведала, што рабіць.