Бацька з маці жылі ў доме Новатны, а наш дом застаўся брату, гэта я ведала. Над дзвярыма яшчэ вісеў абразок Дзевы Марыі і чатырнаццаці ўгоднікаў, які Іржы прывёз маці з Вамбержыц. У мяне ад сэрца адлягло, калі я яго ўбачыла. “Вы мяне праводзілі, а цяпер вітаеце,” падумала я і, супакоіўшыся, увайшла ў хату. Бацька, маці і старая Бетка сядзелі за сталом і елі суп з адной міскі была гэта анчка9, памятаю так, нібы ўчора было. “Хвала Ісусу Хрысту! прывіталася я. “На векі вякоў”, адказалі мне. “Ці дазволіце мне, гаспадары, пераначаваць у вас з дзецьмі? Ідзем здалёк, стаміліся і галодныя”. Кажу, а ў самой голас дрыжыць. He пазналі мяне. Было ў пакоі цёмна. - Кладзіце вашыя рэчы і сядайце да стала, сказаў бацька і адклаў лыжку. - Бетка, сказала маці, ідзі, звары яшчэ трохі поліўкі. Сядайце, маці, адрэжце хлеба сабе і дзецям. А потым пакладзем вас спаць на сене. Адкуль ідзяце? - Аж з Сілезіі, з Нісы, кажу. - Там наша Мадлена, усклікнуў тата. - Калі ласка, кабета, можа чулі што пра яе? спытала мама і падышла бліжэй да мяне. — Мадлена Новатна. Яе муж ваяр, Гэта наша дзяўчына, мы ўжо два гады не чулі, як яна там. I сны дрэнныя сняцца: не так даўно бачыла, што выпаў у мяне зуб, ды з болем. Баліць мне, і я пра дачку і яе дзяцей думаю, што калі з Іржы нешта здарылася, цяпер увесь час войны. Бог ведае, чаму людзі не жывуць у міры. Я плакала, а дзеці, якія пачулі словы бабулі, пацягнулі мяне за спадніцу і спыталі: - Мама, гэта нашыя бабуля і дзядуля? Толькі гэта яны сказалі, маці адразу ж мяне пазнала, кінулася на шыю, a бацька ўзяў дзяцей на рукі, і мы расказалі адзін аднаму, што і як. Бетка мігам збегала за братам, сястрою, нявесткай і зяцем, а праз некаторы час сабралася ўся вёска. I не толькі радня і сяброўкі, усе віталі мяне, як родную. - Добра зрабіла, што вярнулася дахаты з дзецьмі, сказаў тата, бясспрэчна, Бог адзін, але кожнаму айчына наймілейшая. Так і павінна быць. Пакуль Бог дае нам хлеб, ні ты, ні твае дзеці ні ў чым не будуць мець патрэбу, нават калі б ты не змагла працаваць. Тое, што табе давялося перажыць, цяжкая рана, але не трэба на гэтым засяроджвацца. Памятай, каго Бог любіць, таму і крыж дасылае. Вось так прыняла мяне сям’я. Брат хацеў саступіць мне святліцу, але я вырашыла застацца з бацькамі ў хаце, дзе некалі жыў Іржы. Дзеці хутка прывыклі да новага месца, а бацькі мелі ад іх шмат радасці. Адпраўляла я іх у школу кожны дзень. У маёй маладосці дзяўчатак грамаце не вучылі, толькі трошачкі чытаць, і тое ў асноўным гарадскіх. Грэх, калі ёсць у чалавека божая іскрачка, а развіваць талент няма магчымасці. А калі няма ні да чаго схільнасці, 9 Анчка поліўка з малака, запраўленая мукою і яйкамі, зацірка. дык што тады можа чалавеку дапамагчы. Мой нябожчык Іржы шмат пабачыў на свеце, ведаў грамату, быў на ўсе рукі майстар. Добра, каб кожны быў такім! Я зноў ткала коўдры з воўны і зарабляла добрыя грошы. Цяжкія гэта былі часы: вайна, хваробы, голад. Корац жыта каштаваў сто залатых асігнацыямі. Лёгка казаць! Але Бог нас мілаваў, і мы ўсё перажылі. Так было дрэнна, што хадзілі людзі з грашыма, а купіць нічога не маглі. Наш бацька ўсё сваё жыццё дапамагаў кожнаму ўсім, чым толькі мог. Да яго хадзілі людзі, што нс маглі даць сабе рады. Калі прыходзілі бяднейшыя і прасілі: “Саступіце нам корац жыта. Няма ў нас ні зернетка”, казаў: “Пакуль у мяне ёсць, з радасцю падзялюся, а не буду мець я дасць хто іншы”. I адразу мама адсыпала ў мех зерне. Грошы ніколі не браў. “Мы ж суседзі, казаў, калі мы не дапаможам, то хто дапаможа? А дасць Бог добры ўраджай, вернеце мне зернем, і будзем мы ў разліку”. Так у нас і вялося. За гэта тата заўсёды чуў ад людзей: “Хай узнагародзіць цябе Бог!” I калі хоць дзень праходзіў без таго, каб пастукаўся да нас жабрак, то маці сама ахвотна пайшла б яго шукаць на дарогу так любіла яна дапамагаць людзям. Чаму ж не дапамагчы: елі мы дасыта, было ў чым хадзіць. Калі ёсць чым, чаму не падзяліцца? He вялікая заслуга, хрысціянскі доўг і толькі, але калі адрываеш ад сябе і даеш, то гэта вялікая справа. У далейшым так адбылося і з намі, мы дайшлі да таго, што елі адзін раз на дзень, абы не галадалі іншыя людзі. Але ўсё мінае, і сонца засвяціла. У краіне настаў мір, жыць станавілася ўсё лягчэй і лягчэй. Калі Кашпар скончыў школу і захацеў вучыцца ткацкай справе, я яму не забараняла. Рамёствы за спінай не носяць. Навучыўшыся, пайшоў ён у вялікі свет. Іржы заўсёды казаў, што нічога не варты той майстар, які на печы сядзіць. Праз некалькі гадоў сын вярнуўся і пасяліўся ў Добрушцэ і добра там жыве. Дзяўчат я навучыла рознай хатняй працы, каб яны маглі ўладкавацца на службу, але тут прыехала з Вены стрысчная сястра, Тэрэзка ёй спадабалася, і стала яна прасіць, каб я адпусціла з ёю дачку ў горад, што яна возьме яе на ўтрыманне. Было мне цяжка, але я падумала, што нельга перашкаджаць шчасцю дзяўчыны, калі яна сама хоча паехаць у свет. А Даротка добрая жанчына, мае сваю справу з прыбыткам у Вене, а дзяцей у яе няма. Клапацілася яна пра Тэрэзку, як родная маці. Калі Тэрэзка выходзіла замуж, то дала ёй добры пасаг. Мне было непрыемна, што дачка пайшла за немца, але цяпер я і не прыгадваю гэта. Ян чалавек шчыры і сумленны, сёння добра з ім разумеем адзін аднаго. Ну, а ўнукі, мне яны родныя. На месца Тэрэзкі ў Вену паехала Іаганка. Падабаецца ёй там і жыве, кажа, добра. Цяпер моладзь пайшла іншая: мяне ніколі не цягнула з дому, асабліва на чужыну. Праз некалькі гадоў памерлі мае бацькі, усяго шэсць тыдняў перажылі адзін аднаго. Ціха адыходзілі ў іншы свет, згасалі, як свечкі. He пажадаў Бог, каб доўга яны былі ў самоце, бо пражылі разам шэсцьдзесят год і пакінулі па сабе добрую памяць. Дай Бог ім царства нябеснае! - I не сумавала ты па дзецях, калі ўсе трое пайшлі з дому? спытала княгіня. Ах, міласэрная пані, кроў не вада. Шмат я плакала, але не скардзілася дзецям, не замінала ім шчасце на зямлі шукаць. Адна я ніколі не была, дзеці не перастаюць нараджацца, і чалавек, калі захоча, дык знойдзе, пра каго клапаціцца. Гледзячы на дзяцей суседзяў, я думала, што гэта мае ўласныя дзеці. Калі чалавек ідзе да людзей з чыстым сэрцам, то яны яго любяць. Прасілі мяне шмат разоў, каб пераехала ў Вену. Я ведаю, што і там знайшла б добрых людзей, як і паўсюль, было б пра мяне каму падумаць, ды гэта не блізкі свет. Старому чалавеку нельга далёка ездзіць, лепш ад свайго кутка не адрывацца, як пару ад гаршка. Можа, Бог і пра мяне ўспомніць, а я хацела б пахаваць косці ў роднай зямлі. Ах, міласэрная пані, я разгаварылася, як на вячорках, не асуджайце мяне за шчырасць, скончыла бабуля, устаючы з крэсла. - Я з прыемнасцю слухала твой аповед, старая. Ты нават не ўяўляеш, наколькі я табе ўдзячная, сказала княгіня, паклаўшы бабулі на плячо руку, a цяпер пойдзем снедаць, таму што і дзеці ўжо нагулялі апетыт. 3 гэтымі словамі княгіня вывела бабулю з кабінета ў салон, дзе былі падрыхтаваны кава, шакалад і розныя прысмакі. Камердынер чакаў загаду, па знаку княгіні пабег па графіню і дзяцей. Тыя адразу ж з’явіліся з графіняй, якая, як дзіця, з імі бавілася. - Паглядзі, бабуля, што нам Гартэнзія дала! крычалі разам дзеці, паказваючы бабулі дарагія цацкі. - 1 сапраўды, я такога ніколі не бачыла, а ці падзякавалі вы за гэта? Дзеці пацвердзілі. - А што скажуць Манчынка, Цылька і Вацлаў, калі гэта ўбачаць? - А хто гэта, Манчынка, Цылька і Вацлаў? спытала княгіня, жадаючы ўсё ведаць, ад пачатку да канца. - Я магу вам расказаць, мілая княгіня, я ўжо ўсё пра іх ведаю, хутка загаварыла графіня. Манчынка дачка млынара, а Цылька і Вацлаў дзеці катрыншчыка, акрамя іх, у яго яшчэ чацвёра. Барунка мне расказала, што ядуць котак, вавёрак і варон, бо ў іх няма чаго есці, што ходзяць яны ў лахманах, і што людзі іх абыходзяць. - Таму, што яны бедныя, ці таму, што ядуць котак і вавёрак? спытала княгіня. - Таму, сказала бабуля. - Ну, вавёрка зусім не дрэнная ежа, я сама каштавала, заўважыла княгіня. - Так, міласэрная пані, вы елі вавёрку ад раскошы, а яны ядуць з голаду. Бог узнагародзіў катрыншчыка здаровым страўнікам, дзеці, зразумела, таксама маюць добры апетыт, а што заробіш гэтай музыкай? Што ж рабіць, калі няма ні на сябе, ні ў сябе, а ў хаце як вымецена! Між тым княгіня села за стол, Гартэнзія пасадзіла дзяцей побач з сабою, бабуля таксама мусіла сесці. Графіня хацела наліць ёй кавы або шакаладу, але тая замахала рукамі, што не п’е ні таго ні другога. А чым жа ты снедаеш? спытала княгіня. „ 10 - 3 малых гадоў я навучылася снедаць поліўкаю, часцен гэта кісело , так у нас у гарах прынята. Кісело і бульба да сняданка, да абеда кісело і бульба, а без вячэры можна і абысціся. У нядзелю кавалак аўсянага хлеба. Вось такія стравы маюць бедныя людзі ў Крканошскіх гарах цэлы год. Яны дзякуюць Богу, калі хоць у гэтым няма недахопу. A то бывае часта, што ядуць толькі вотруб’е, ды і то не дасыта. У тых, хто жыве бліжэй да даліны, знойдзецца трохі гароху, пшанічнай мукі, капусты, рознага зяленіва, а раз на год і кавалак мяса звараць, тады ўжо рай! Але з панскай ежай простаму чалавеку звыкацца не трэба, бо нядоўга і па свеце пайсці. Мне гэтыя прысмакі мала сілы далі б. - Ты памыляешся, старая, такая ежа вельмі пажыўная, і калі б людзі маглі есці кожны дзень кавалак мяса і запіваць нечым карысным, думаю, што сталі б больш здаровымі, чым ад сваёй штодзённай стравы, сказала княгіня. - Ну вось, бачыце, чалавек заўсёды нечаму можа навучыцца, я думала, што паны таму такія бледныя і худыя, што ядуць адны прысмакі, якія не даюць ні здароўя, ні сіл. Княгіня ўсміхнулася, але нічога не сказала, і, наліўшы маленькі кілішак салодкага віна, падала яго бабулі і сказала: - Выпі, старая, гэта карысна для страўніка! Бабуля ўзяла кілішак, прамовіла: “За здароўе міласэрнай пані,” і крыху выпіла, а таксама ўзяла кавалак печыва, каб не пакрыўдзіць гаспадыню. - Што там у тых шкарлупках, якія есць княгіня? спытаўся шэптам у Гартэнзіі Ян. - Гэта марскія жывёлы, называюцца вустрыцы, уголас адказала графіня. - Гэтага б Цылька не ела, працягваў Ян. - Розная ежа ёсць на свеце, розныя густы, мой мілы хлопчык, адказала графіня. Падчас размовы Барунка, якая сядзела каля бабулі, сунула ёй нешта ў кішэню і прашаптала: