- Гэта дзікія гусі, сказала бабуля. Яны ў вялікія чароды не збіраюцца, заўсёды ляціць адзін вывадак, які павялічваецца за лета. Глядзіце: дзве птушкі ляцяць наперадзе, дзве ззаду, а астатнія заўсёды адна каля другой, у даўжыню або ўшырыню, але ніколі не паўкругам. Галкі ж, вароны і ластаўкі ляцяць вялікімі чародамі: наперадзе ляцяць некалькі птушак, якія шукаюць месцы для адпачынку, ззаду і па баках вартавыя, што ахоўваюць у час небяспекі самачак і маладняк. I даволі часта, калі сустракаюцца дзве чарады варон, пачынаецца бойка. - Якая бойка, бабуля? Птушкі ж не маюць рук, каб трымаць шаблі і стрэльбы! пацікавіўся Вілім. - Яны б’юцца сваёй прыроднай зброяй. Бывае, што б’юць дзюбамі і крыламі адна адну так моцна, як людзі вострай зброяй. Пасля кожнай з такіх боек шмат птушак гіне. - Во дурныя, заўважыў Ян. - Мілы хлопчык, людзі, хоць і маюць розум, але б’юцца часам з-за дробязі і забіваюць адзін аднаго да смерці, адказала бабуля, устаючы з лавачкі і клічучы дзяцей дахаты. - Паглядзіце: сонца садзіцца барвовае заўтра будзе дождж, і, паглядзеўшы на горы, дадала; А Снежка апранула каптур. - Дзівак пан Бейер, колькі трэба яму выцерпець, пакуль ходзіць па лесе, са спачуваннем сказаў Вілім, прыгадаўшы крканошскага паляўнічага. - Кожнае рамяство мае свае цяжкасці, але калі абярэш сабе справу, то мусіш зносіць добрае і дрэннае, нават калі б табе і пагражала небяспека, сказала бабуля. - Я буду паляўнічым і пайду да пана Бейера, — весела сказаў Ян і, пусціўшы ў паветра папяровага змея, панёсся ўніз з гары, а Вілім за ім. Абодва пачулі звон званочкаў, гэта пастух гнаў статак з поля дахаты, і дзеці з радасцю аглядалі прыгожых кароў, асабліва тых, што ішлі паперадзе з меднымі званочкамі на чырвоных скураных ашыйніках; званочкі мелі кожны свой голас. Здавалася, што каровам падабаецца іх упрыгожанне, яны з гонарам паварочвалі галовы з боку на бок, а званочкі адказвалі ім прыемным гучаннем. Убачыўшы кароў, Адэлька заспявала: - Гоў, гоў, каровы ідуць, малако са смятанкай нясуць, і пацягнула бабулю з гары. Бабуля павярнулася да Барункі, што засталася яшчэ на ўзгорку. Тая глядзела на небасхіл. Заходні бок яго бьгў надзвычай жывапісны. На светлым фоне то выступалі цёмныя горы, высачэзныя, дзіўных форм, то цягнуліся доўгія хрыбты лесу, то малыя ўзгоркі, на якіх стаялі замкі і каплічкі, то на раўніне ўздымаліся стромкія калоны і аркі грэчаскай архітэктуры; на самым захадзе рудую зару аблямавалі залатыя іерогліфы і арабескі. Горы, лясы і замкі знікалі, а на іх месцы ўзнікалі яшчэ больш дзіўныя краявіды. Дзяўчынцы ўсё гэта так падабалася, што яна клікала бабулю на ўзгорак, але бабулі ўжо не хацелася падымацца; зразумела, у яе ж не было маладых ног, і дзяўчынцы прыйшлося далучыцца да астатніх. Раніцаю, у Дзень усіх святых, дзеці, як звычайна, пайшлі сустракаць бабулю і па дарозе казалі: - Сёння нам бабуля з касцёла прынясе свечкі. I сапраўды, бабуля прынесла свечы. - Калі мы не можам пайсці на могілкі і памянуць душы памерлых, запалім свечкі дома, казала яна. Кожны год бабуля з дзецьмі паміналі ў свята памерлых родных. Увечары на Дзяды старая прыляпіла на стол адну за адной запаленыя свечкі, кожны раз прамаўляючы імя сваяка, якому прызначалася свечка. Памянуўшы ўсіх сваякоў, яна даставала яшчэ некалькі свечак і казала: - А гэта за тых, пра каго забыліся. - Бабуля, я запалю свечку за няшчасных маладых у Герцінскім лесе. - Запалі, запалі, дзяўчынка. Малітва будзе ім прыемнай. Запалілі яшчэ адну свечку, бабуля з дзецьмі ўкленчылі ля стала і маліліся, пакуль усе свечы не дагарэлі. - Няхай ім свеціць спрадвечнае святло, хай спачываюць у спакоі, скончыла бабуля малітву, а дзеці павінны былі сказаць “амін”. Праз тыдзень пасля Дзядоў, калі бабуля будзіла раніцай дзяцей, яна абвясціла, што прыехаў святы Марцін на белым кані. Дзеці хуценька выскачылі з ложкаў, падбеглі да акна а там усюды бела. На ўзгорку не бачна ніводнай зялёнай галінкі, на вербах ля ракі, на вольхах каля ручая таксама. Зелянелі толькі хвоі ды піхты, але галіны іх сагнуліся пад тоўшчай снегу. На рабіне, што стаяла каля дома, вісела некалькі змерзлых гронак, там сядзела варона, а хатнія птушкі пацішэлі і са здзіўленнем пазіралі на гэтае абнаўленне. Толькі вераб’і весела скакалі пад вокнамі, падбіраючы забытае курамі зерне. Котка, вяртаючыся з палявання, пры кожным кроку абтрасала ад снегу свае лапкі, імкнучыся хутчэй дабрацца да печкі. Сабакі ж, грузнучы ў снезе, весела скакалі па сумётах. — Снег, снег! Як добра! Будзем катацца на санках! весела крычалі дзеці, вітаючы зіму, якая несла ім столькі радасці. Святы Марцін прынёс ім смачныя рагалікі, а пасля свята пачалі скубсці пер’е. Але дзеці больш любілі быць там, дзе дзяўчаты і жанчыны збіраліся прасці, з-за большай свабоды. Калі ж жанчыны садзіліся скубсці пер’е каля доўгага стала, і на стале хутка вырастала высачэзная гара пуху, падобная на сумёты, бабуля адганяла хлопчыкаў і Адэльку як мага далей. Неяк аднойчы Ян, які дапамагаў скубсці пер’е, паваліўся на гэтую гару; які ж гэта быў пярэпалах, цяжка нават уявіць. 3 таго часу бабуля казала, што малых трэба трымаць ад стала як мага далей. Дзеці не маглі ні бегаць каля стала, ні дзьмуць, ні празмерна расчыняць дзверы, без таго, каб на іх не сварыліся. Адзінай радасцю ў гэты час былі смажаны гарох і казкі пра розных страшыдлаў і разбойнікаў, блукаючыя агеньчыкі і лесуноў. У доўгія цёмныя всчары, калі дзяўчаты, што скублі пер’е, і пралі пераходзілі з хаты ў хату, а то і з вёскі ў вёску, часта вяліся размовы пра тое, як адзін напалохаўся таго, а друті іншага. I тут пачыналіся аповеды, якім не было канца, бо ў кожнай знаходзілася некалькі падобных прыкладаў. Крамоленскія злодзеі, што звычайна вясною траплялі ў астрог, а зімою вярталіся (людзі казалі, што “ідуць за ведамі”, таму што там нечаму новаму вучыліся), распаўсюджаная тэма размоў. Пагаварыўшы пра іх, пераходзілі на размовы пра злодзеяў наогул, а потым надыходзіла чарга казак пра лясных разбойнікаў. Дзеці сядзелі не зварухнуўшыся, затаіўшы дыханне. Hi за што на свеце не выйшлі б яны за дзверы, так ім было страшна! Вось чаму бабуля не любіла такога кшталту гаворак, але не мела магчымасці іх спыніць. Пасля дня святога Марціна ў мястэчку ладзіўся зімовы кірмаш. Пані Прошкава накіроўвалася туды разам з Беткай і Воршай і купляла посуд і розныя рэчы на цэлую зіму. Дзеці з нсцярплівасцю чакалі маці, якая заўсёды ім прыносіла нейкую цацку і добры марцыпан. Бабуля кожны год атрымлівала ў падарунак панчохі з воўны, хатнія чаравікі і палову тузіна маткоў шнура да калаўрота “Кірмаш”. Кладучы іх у шуфляду, казала Яну: “Калі б не ты, то мне і аднаго бьіло б дастаткова”. Адэлька гэтым разам атрымала драўляную дошку, на якой была напісана азбука. - Калі заўтра прыйдзе пан настаўнік, то можаш таксама пачынаць вучыцца, a то табе сумна сядзець адной, пакуль астатнія здабываюць веды. A калі завучыла “Ойча наш” і песенькі, то завучыш і азбуку, вырашыла маці. Дзяўчынка заскакала ад радасці і пачала ўважліва разглядаць напісаныя на дошцы літары. Ахвочы на дапамогу Вілім прапанаваў паказаць ёй галосныя літары, але Адэлька схавала дошку за спіну. - He хачу ў цябе вучыцца! Ты не ўмееш вучыць, як настаўнік. - Я што не ведаю азбукі, калі чытаю кнігі? засмуціўся ўражаны хлопец. - Але ў кнізе зусім не так, адбівалася ад яго сястра. - Ай, ай, во дурніца! пляснуў далонямі хлопец. He хачу, затрэсла галавою Адэлька і пайшла з дошкаю бліжэй да святла. Пакуль гэтыя двое спрачаліся пра навуку, Ян даваў канцэрт на кухні Султану і Тырлу: граў на ражку і адначасова біў у барабан, што маці прынесла з кірмашу. Сабакам гэтая музыка не падабалася: Султан, задраўшы морду, брахаў, а Тырл выў так, што станавілася страшна. Бабуля з дачкою прыбірала ў каморы, складала набытыя рэчы, але пачуўшы гэтую музыку, адразу прыбегла. Я так і думала, зноў гэтае чарцянё! У цябе няма ніводнай добрай рысы, хлопча! Спыніся! Ян дастаў ражок з рота, і зрабіўшы выгляд, нібыта не чуў бабуліных слоў, зарагатаў: Гляньце, сабакі раз’юшыліся ад маёй музыкі! Калі б сабакі мелі розум, дык сказалі б табе, што такую музыку толькі казёл будзе слухаць, разумееш? Зараз жа прыбяры ўсё! Калі ты не выправішся, я паскарджуся святому Мікулашу, і ён табе нічога не прынясе, пагражала бабуля, указваючы ўнуку на дзверы ў святліцу. Ну, то будзе выключэнне! А ў горадзе казалі, што святы Мікулаш накупіў поўны воз падарункаў і будзе ў гэтым годзе надзвычай шчодрым для паслухмяных дзяцей, расказвала Ворша, пачуўшы за дзвярыма бабуліны словы. На наступны дзень, як толькі прыйшоў настаўнік, з’явілася Адэлька са сваёй дошкаю і заняла месца побач з іншымі. Дзяўчынка слухала вельмі ўважліва і праз гадзіну прыбегла да бабулі з радаснай навіной, што ўжо ведае ўсе літары ў першым радзе. Яна паўтарыла ўсе да адной нават з усімі прыгаворкамі, якія казаў настаўнік, каб азбука лепей запомнілася. Маці і бабуля былі ёю вельмі задаволены, асабліва, калі ўпэўніліся, што і на наступны дзень яна ўсё памятае. Вывучаныя літары Адэлька часта паказвала бабулі, і ўвесь час прасіла праверыць, ці памятае яна іх. I сталася так, што бабуля сама вывучыла літары, якія ёй часта паказвала ўнучка. Бачыш, казала сабе, я і не думала, што калі-небудзь азбуцы навучуся, а вось у старасці давялося. Праўду кажуць, хто хоча ладзіць з дзецьмі, сам павінен стаць дзіцем. Аднойчы ўварваўся ў святліцу з крыкам Ян: Дзеці, дзеці, хадзіце паглядзець, бабуля калаўрот знесла з гарышча! Што за дзіва? папікнула дзяцей маці, бачачы, як малыя і нават Барунка кінуліся бегчы з пакоя. Безумоўна, дзіўнага тут нічога не было, але маці не ведала, колькі радасці ў жыццё дзяцей прыносіў бабулін калаўрот. 3 калаўротамі з’явіліся праллі, а з імі цудоўныя казкі і вясёлыя песні. Маці, да слова, не цешылі ні казкі, ні песні, яна ахвотней сядзела ў сваім пакоі і чытала кнігі з замкавай бібліятэкі, а калі бабуля казала: “Раскажы нам што-небудзь з гэтых хронік,” маці пагаджалася, то гэтыя гісторыі, кніжныя, цікавілі дзяцей і іншых слухачоў менш, чым яе апісанні побыту ў Вене. Такія аповеды ўсім падабаліся. “Як, пэўна, прыгожа ў такім горадзе”, казалі праллі, а дзеці думалі: “Некалі і мы будзем дарослымі, і зможам усё гэта ўбачыць!”