• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    -	А табе, мілая дзяўчына, за добрае пажаданне і вянок асабліва ўдзячная, сказала яна Крыстле, вешаючы вянок на руку, бачу, што ўсе па парах, а ты адна. Пэўна, лепшай узнагародай будзе, калі я знайду табе танцора!
    Усміхнулася, адчыніла дзверы салона, а з іх выйшаў Міла ў цывільным адзенні.
    -	Езус-Марыя, Якуб! — ускрыкнула дзяўчына; ногі яе падкасіліся, і яна павалілася б на зямлю, калі б Міла не паспеў яе падтрымаць.
    Княгіня ціха выйшла з салона.
    -	Пойдзем, пойдзем, прыспешваў Міла, пані княгіня не хоча, каб ёй дзякавалі.
    Калі выйшлі з памяшкання, то ён узняў угару руку з поўным мяшэчкам і сказаў: ‘Тэта мне дала княгіня, каб я паміж вамі падзяліў. Вазьмі, сябра, раздай сам! дадаў ён, падаючы грошы Томашу, які здзіўлена, як і астатнія, глядзеў на Мілу. Цяпер, калі выйшлі з замка, моладзь дала волю сваёй радасці, а Якуб горача абняў каханую дзяўчыну і ўсім растлумачыў, што сваім вызваленнем ад службы абавязаны княгіні. “I бабулі, дадала Крыстла, калі б не яна, нічога не было б”.
    Пачалі рыхтавацца да танцаў. Акрамя жняцоў прыйшлі служачыя з замка са сваімі роднымі, Прошкавы, паляўнічы і млынар з сем’ямі; бабуля з’явілася раней за ўсіх. Яна хацела ўбачыць як мага хутчэй закаханых, і зразумела, чаму Крыстла і Міла яе ледзь не абдымалі.
    -	Мне не дзякуйце, я толькі сказала, а пані княгіня дапамагла, і Бог таго пажадаў.
    -	А вы, бабуля, гразіла пальцам Крыстла, ведалі ўчора, што Міла вярнуўся і сядзіць у Вацлава, а маўчалі!
    -	Я не магла. Ці не дастаткова было табе майго слова, што ты яго хутка ўбачыш. Памятай, дзяўчына, што цярплівы заўсёды выйграе.
    Музыка, крыкі, спевы і смех гучалі каля ўпрыгожанага памосту. Служачыя замка запрашалі на танцы вясковых дзяўчат, а іх дочкі не саромеліся танцаваць з вясковымі хлопцамі, кожны знайшоў сабе пару. Піва, наліўкі і танцы разгарачылі ўсім галовы. А калі княгіня з графіняю прыйшлі паглядзець, і моладзь перад імі танцавала народныя танцы, радасць дасягнула найвышэйшай ступені, знікла нясмеласць, шапкі і капелюшы лёталі ў паветры, кожны крычаў: “Добрага здароўя нашай пані княгіні!” Пілі і пілі за яе здароўе безупынку.
    Задаволеныя княгіня і графіня псракінуліся з адным, з другім некалькімі словамі, Гартэнзія пажадала Крыстле, калі тая цалавала ёй руку, шчаслівага замужжа, пагаварыла з млынаром і паляўнічым, а потым ласкава звярнулася да бабулі, чым выклікала злосць у аканомавых жонкі і дачкі. якія цярпець не маглі бабулю, за тое, што парушыла ўсе іх задумы. За сталом старыя пачалі лаяць пісарчукоў і аканома, а адзін з іх схапіў кубак з півам і хацеў паднесці яго княгіні, і калі Томаш яго не пусціў, то пачаў крычаць, але княгіні там ужо не было.
    Праз некалькі дзён пасля дажынак княгіня з графіняю паехалі ў Італію; графіня перад ад’ездам дала бабулі для Крыстлы прыгожыя гранаты да вяселля.
    Бабуля хадзіла задаволеная, усё склалася так, як яна і задумала. Але заставаўся яшчэ адзін клопат; трэба было напісаць ліст дачцэ Іаганцы. Яго магла б напісаць Тэрэзка, але ён не быў бы такім, як хацела бабуля. Таму
    аднойчы паклікала яна Барунку ў свой пакой, зачыніла дзверы і, паказаўшы на стол, дзе ляжалі падрыхтаваныя папера, чарніла і пяро, сказала: “Сядай, Барунка, будзеш пісаць ліст цётцы Іаганцы”. Барунка села, бабуля побач з ёю, так, каб бачыць паперу, і пачала дыктаваць:
    -	Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!
    -	Але, бабуля, не пагадзілася дзяўчынка, так лісты не пачынаюць. Трэба пісаць: “Мілая Іаганка!”
    -	Hi да чаго гэта, дзяўчынка, твой прадзед і дзед так пісалі, і я дзецям інакш не пісала. Калі прыйдзеш да каго-небудзь, дык найперш прывітаеш: “Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!” Вось і пачні, як я кажу. Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус! Сто разоў цябе вітаю і цалую, мілая дачка Іаганка, і паведамляю табе, што я, хвала Богу, здаровая. Трохі мяне прымушае пакутаваць кашаль, але нічога дзіўнага, бо хутка споўніцца мне восемдзесят гадоў. Гэта добрыя гады, мілая дачка, і Богу трэба дзякаваць за тое, што жыву з такім здароўем; добра чую, бачу яшчэ так, што і цыраваць змагла б, калі б не рабіла за мянс гэта Барунка. На ногі таксама не магу скардзіцца. Спадзяюся, што і цябе гэты ліст застане ў добрым здароўі, і Даротку. 3 твайго ліста я зразумела, што дзядзька хварэе, вельмі шкада, але спадзяюся, што гэта не будзе доўга працягвацца. Ён часта стогне, але кажуць, што частыя стогны не прыводзяць да скону. Таксама мне пішаш, што хочаш узяць шлюб, і чакаеш на маё блаславенне. Мілая дачка, што я магу сказаць, калі ты ўжо абрала чалавека па сэрцу, дай Бог табе шчасця і няхай блаславіць ён вас абодвух, жывіце ў пашане і хвале божай і чалавечай. Чаму б я была супраць, калі Іржы добры чалавек і ты яго кахаеш? He мне з ім жыць, а табе. Спадзявалася я, што ты чэха знойдзеш, свой да свайго найлепш падыходзіць, ды, бачу, не быць гэтаму, я не ў крыўдзе. Усе мы дзеці аднаго бацькі і адна маці нас жывіць, і павінны любіць адзін аднаго, хоць і не ў адной краіне нарадзіліся. Прывітай Іржы, а дасць вам Бог здароўя, як наладзіце гаспадарку і ўсё будзе добра, то наведайце нас. Дзеці не могуць дачакацца, калі ўбачаць сваю цётку. Дай вам Бог усім здароўя і заставайцеся з Богам!
    Барунка павінна была перачытаць бабулі ліст яшчэ раз; потым яго склалі, запячаталі, і бабуля схавала яго ў шуфляду, каб, калі яна пойдзе ў касцёл, самой аднесці на пошту.
    За некалькі дзён да святой Кацярыны ўвечары збіралася ў шынку моладзь, хлопцы і дзяўчаты. Дом звонку і ўнутры быў вычышчаны да бляску; каля дзвярэй віселі вянкі з хвоі, у святліцы за кожным абразом зялёная галінка, фіранкі ля вокнаў белыя, як снег, вымытая да белага падлога.
    Доўгі ліпавы стол, накрыты белым абрусам, а па ім раскіданы галінкі размарыну, белыя і чырвоныя стужкі; каля яго дружкі, быццам нехта насадзіў руж і гваздзікоў. Яны сышліся віць вянок Крыстле, маладой нявесце, якая сядзела на куце сярод іх, самая прыгожая з усіх дзяўчат. Яе вызвалілі ад усіх абавязкаў па гаспадарцы і аддалі пад нагляд свата і свацці. Гэтыя ганаровыя пасады выконвалі Марцінец, што вадзіў людзей на багамолле, і бабуля. Яна не магла адмовіць Крыстле, хоць, па магчымасці, падобных мерапрыемстваў пазбягала. Пані мама заняла месца старой хворай гаспадыні, а жонка Кудрны і
    Цылька дапамагалі ёй. Бабуля сядзела каля дружак маладой, і хоць ад яе не патрабавалі віць вянкі або вязаць букеты, яе дапамога і парады былі вельмі важнымі. Нявеста прывязвала бант на прыгожую галінку размарына для дружкі і свата; малодшая дружка павінна была звіць вянок для нявесты, старэйшая для жаніха; астатнія дружкі вілі вянок кожная свайму хлопцу. Галінкі размарына, якія засталіся, перавязвалі банцікамі, іх рыхтавалі для гасцей. Рыхтавалі букеты размарына і банты для ўпрыгожвання грыў і вупражы коней, што павінны былі везці нявесту.
    Вочы нявесты загараліся каханнем і радасцю, калі яны спыняліся на ладнай постаці жаніха; ён праходжваўся каля стала з іншымі хлопцамі. Кожны з іх мог больш свабодна размаўляць са сваёй каханай, чым жаніх з нявестай, таму Міла хвілінамі толькі глядзеў на яе. Побач з нявестаю сядзеў дружка, а жаніх павінен быў знаходзіцца каля старшай дружкі. Усе маглі весяліцца, жартаваць, спяваць, быць дасціпнымі, найбольш гэта патрабавалася ад свата: толькі жаніх з нявестай не мелі права паказваць сваю радасць. Крыстла гаварыла мала, не ўзнімала вачэй ад стала, на якім ляжаў зялёны размарын. Калі старэйшая і малодшая дружкі пачалі звіваць вясельныя вянкі, а ўсе заспявалі:
    Дзе, галубка, лётала ах, лётала, ты ж белае пёрка запэцкала, ах, запэцкала, -
    маладая прыкрыла твар белым фартухом і заплакала. Жаніх з трывогаю на яе паглядзеў і спытаў у свата:
    -	Чаму яна плача?
    -	Ведаеш, жаніх, адказаў той яму весела, радасць і туга спяць у адным ложку, таму адно цягне за сабой другое. He бойся, сёння плача, а заўтра будзе радавацца.
    Тут зноў пачалі спяваць, песня гучала за песняй, за вясёлымі ішлі сумныя; у іх славілі маладосць, прыгажосць і каханне, вольнае жыццё юнацкае; нарэшце хлопцы і дзяўчаты пачалі спяваць хвалу жыццю ў шлюбе, калі двое кахаюць адзін аднаго, як галубкі, і жывуць у згодзе, як зярняткі ў адным коласе. Іх велічальныя спевы ўвесь час перапыняў сваімі дасціпнымі жартамі сват. Калі пачалі песню пра згоду ў шлюбе, сват заявіў, што ведае навейшую песню.
    -	Сам на свет выпусціў, таму што зведаў на ўласным вопыце, дадаў.
    -	Кукарэкайце! крычалі хлопцы, паслухаем, як спяваеце.
    Сват выйшаў на сярэдзіну святліцы і голасам, у якім чуўся затоены смех, натуральны на вяселлі, як уздых на багамоллі, пачаў:
    О, анёльская радасць, не ў сямейнай згодзе! Кажу: “Звары мне гароху”, Яна зварыла пшонку, Ці кажу: “Мяса захацеў з’есці!” Яна зробіць з мукі.
    О, анёльская радасць не для сямейнай згоды.
    -	Такая песня разам са спеваком гарэлага шэлега не вартая! засмяяліся дзяўчаты і адразу пачалі спяваць, каб не даць хлопцам радасці пачуць працяг. За спевамі і жартамі звязалі букеты, сплялі вянкі, дзяўчаты ўсталі з-за стала, узяліся за рукі і, утварыўшы кола, заспявалі:
    Ужо гэта зроблена,
    Ужо гэта гатова,
    Каравай выпечаны, Вяночкі звіты.
    У гэты момант у дзвярах з’явілася пані мама, якая разам з жанчынамі несла розную ежу. Пан бацька і дружка неслі пітво. Зноў усе селі за стол, на якім месца размарына занялі смажаніна і печыва. Хлопцы селі каля дружак, a жаніх паміж старэйшай дружкаю і свахай, нявеста паміж дружкам і малодшаю дружкаю, якая разразала і падносіла ёй ежу так, як старэйшая дружка жаніху.
    Сват увесь час хадзіў каля стала, дазваляючы дзяўчатам то карміць сябе, то лаяць; затое ж ім прыходзілася выслухоўваць яго жарты, якія часам былі грубаватымі. Калі са стала прыбралі посуд, прынёс сват тры міскі на стол яго падарунак нявесце. У адной была пшаніца, якую ён дарыў з пажаданнем, каб “урадлівая” была; у другой было трохі попелу, змешанага з просам, каб нявеста, выбіраючы зерне, вучылася цярпенню; трэцяя міска, “таямнічая”, была зачынена. Нявеста не павінна быць цікаўная, трэба прыняць місу і не зазіраць у яе. Але як жа можна вытрымаць, і Крыстла не магла супакоіцца; калі ніхто не бачыў, яна трошкі прыўзняла белую хустку, якая закрывала міску, і -фр-р-р накрыты там верабей узляцеў да столі.