• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    -	Схавайце, бабуля, гэта грошы, паненка дала мне іх для дзяцей Кудрнавых, але я баюся згубіць.
    Княгіня пачула, што сказала Барунка, і з невыказнай пяшчотаю паглядзела на мілы тварык графіні. Сэрца бабулі напоўнілася радасцю, і яна сказала ўсхвалявана:
    —	Бог аддзячыць вам, мілая паненка.
    Паненка зачырванелася і пагразіла пальцам Барунцы, якая таксама пачырванела.
    -	Вось узрадуюцца! працягвала бабуля, хоць апрануцца!
    -	А я яшчэ дадам, няхай у іх будзе і на што-небудзь іншае, абвясціла княгіня.
    -	Вы зрабілі б добрую справу, міласэрная пані, калі б дапамаглі тым людзям, але не міласцінай, сказала бабуля.
    -	А чым жа?
    1(1 Кісело поліўка з квасу з грыбамі.
    -	Добра было б Кудрне знайсці сталую працу, думаю, што ён выказаў бы старанне, таму што гэта чалавек сумленны і пачцівы. Бог вам аддзячыць за ўсё, але міласціна, міласэрная пані, гэтым людзям дапаможа часова. Купяць сабе што-небудзь, часам і непатрэбныя рэчы, калі грошы ў руках, а як усё з’ядуць і зносяць, зноў застануцца ні з чым, у другі раз прасіць не асмеляцца. А калі б меў дзённы заробак, была б яго сям’і сапраўдная дапамога, а літасцівая пані атрымала б працавітага работніка і вернага слугу, ды яшчэ да таго ж зрабіла б добрую справу.
    -	Праўду гаворыш, старая, але якую ж работу я магу прапанаваць музыканту?
    -	Міласэрная пані яе знойдзе. Я ведаю, ён з радасцю пайшоў бы вартаўніком або наглядчыкам. Хадзіў бы па палях, мог бы насіць катрынку з сабою. Ён і без таго, ідучы полем, грае па дарозе, каб сябе павесяліць. Вясёлы чалавек, дадала бабуля з усмешкай.
    -	Тады трэба пра яго паклапаціцца, сказала княгіня.
    -	Ах, мая дарагая, мілая княгіня! усклікнула графіня і ўстала, каб пацалаваць яе прыгожую руку.
    -	Толькі каля добрых людзей ёсць анёлы, сказала бабуля, паглядзеўшы на княгіню і яе выхаванку.
    Княгіня памаўчала хвілінку, а потым ціха сказала:
    -	Гэта мне Бог яе даў, за што яму ніколі не перастану дзякаваць, і потым гучна дадала, Хацелася б мне мець такога сябра, які заўсёды шчыра казаў бы мне праўду, як ты, старая.
    -	Калі захочаце, васпані, то заўсёды знойдзеце. Сябра лягчэй знайсці, чым утрыманца.
    — Ты думаеш, што я не змагла б яго ацаніць?
    -	Чаму ж я так павінна думаць пра вас, міласэрная пані? Толькі часта так здараецца, што часам шчырасць па сэрцу прыйдзецца, а часам і не, тады і сяброўству канец.
    -	Зноў праўду кажаш. Дазваляю табе прыходзіць, калі хочаш і гаварыць мне тое, што хочаш, я заўсёды з радасцю выслухаю, а калі прыйдзеш з просьбаю, то выканаю з прыемнасцю ўсё, што змагу, так казала княгіня, устаючы з-за стала. Бабуля хацела пацалаваць ёй руку, але тая не дазволіла, a сама расцалавала старую ў шчокі. Дзеці ўзялі свае падарункі, але развітвацца з мілай графіняй ім не хацелася.
    -	Прыходзьце цяпер да нас, мілая паненка, запрасіла яе бабуля, беручы Адэльку за руку.
    -	Прыходзьце, прыходзьце, панна Гартэнзія! прасілі дзеці. Мы зноў назбіраем суніц.
    -	Прыйду абавязкова, усміхнулася дзяўчына.
    -	Дзякуем вам за ўсё, міласэрная пані. Заставайцеся з Богам, сказала бабуля на развітанне.
    -	Ідзіце з Богам! кіўнула княгіня, а Гартэнзія правяла гасцей да дзвярэй. Камсрдынер, прыбіраючы са стала, зморшчыў нос і падумаў: “Дзіўныя фантазіі ў нашай пані, размаўляць з простай бабай”.
    Між тым княгіня стаяла каля акна і сачыла поглядам за адыходзячымі, пакуль яшчэ можна было бачыць белыя сукенкі дзяўчат і бант на бабуліным каптуры. Вяртаючыся ў свой кабінет, прашаптала: “Шчаслівая кабета!”
    XI
    Пані княгіня пакінула замак разам з графіняй Гартэнзіяй, паехаў і бацька, адляцелі з-пад даху шчабятушкі-ластаўкі. На Старой Бялільні было сумна, як пасля пахавання. Маці плакала, і дзеці, калі гэта бачылі, плакалі таксама.
    — He плач, Тэрэзка, суцяшала дачку бабуля, Ты ж ведала, калі выходзіла замуж, што цябе чакае, вось і цярпі цяпер. А вы, дзеці, маліцеся, маліцеся за бацьку, каб ён быў здаровы. Дасць Бог, вясною ён вернецца да нас.
    -	Калі прылятуць ластаўкі, ці не так? пыталася Адэлька.
    -	Ну вось, і сама ведаеш, пацвердзіла бабуля.
    Дзяўчынка выцерла слёзы.
    У наваколлі Старой Бялільні станавілася сумна і ціха. Лес рабіўся святлейшы, і калі Вікторка спускалася з вяршыні ўніз, яе можна было ўбачыць здалёк. Пажаўцеў узгорак, вецер і хвалі адносілі кучы апалага лісця бог ведае куды, усе дарункі саду прыбралі ў камору. Каля дома квітнелі толькі астры, нагаткі і сухацветы, на лузе за запрудай ружавелі кветкі, па начах на іх дурэлі светлячкі. Калі бабуля ішла з дзецьмі на шпацыр, хлопчыкі бралі з сабою паветраных змеяў і пускалі іх з узгоркаў. Адэлька ганялася за імі, імкнучыся зачапіць прутком тонкія валокны павуціны, што лёталі ў паветры і нагадвалі пра бабіна лета.
    Барунка збірала на схілах чырвоную каліну і цярновыя ягады для бабулі, ірвала шыпшыну для хатніх патрэбаў, рабіла Адэльцы з рабіны каралавыя бранзалеты і пацеркі.
    Бабуля любіла пасядзець разам з дзецьмі на ўзгорку за замкам. Адтуль былі відаць лугі, дзе пасвіўся панскі статак, бачны мястэчка і замак на невысокім узгорку ў цэнтры даліны, вакол якога раскінуўся прыгожы парк. Зялёныя жалюзі на вокнах спушчаныя, не відаць на балконах кветак; ружы, што былі пасаджаныя ўздоўж белай каменнай агароджы, завялі; па садзе хадзілі не паны і лёкаі, а работнікі, якія прыкрывалі клумбы хваёвымі галінамі. Клумбы ўжо не зіхацелі шматлікімі фарбамі; толькі наступнай вясной з новага насення вырастуць прыгожыя кветкі, каб радаваць вочы княгіні, калі тая зноў вернецца. Рэдкія заморскія дрэвы, што скінулі сваю зялёную вопратку, укутаныя саломай; фантан, які зусім нядаўна пускаў угару серабрысты струмень, закрыты дошкамі і дзёранам; залатыя рыбкі схаваліся на дне сажалкі, люстраная паверхня якой была засыпана апалай лістотай і зацягнута раскай і цвіллю.
    Дзеці, гледзячы ўніз, прыгадвалі, як яны з Гартэнзіяй гулялі па садзе, снедалі ў замку, як ім было весела, і думалі самі сабе: “Дзе ж яна цяпер?”
    А бабуля любіла глядзець у супрацьлеглы бок. Там, за жліцкім узгоркам, за вёскамі, запаведнікамі, гаямі, сажалкамі і лясамі, за Новым Горадам і Апочнай ляжыць Добрушка, дзе жыве яе сын; а за Добрушкай прытулілася ў гарах яе родная вёсачка, у якой засталося столькі мілых ёй душ! А калі яна перавяла свой пагляд на ўсход, то перад ёю ляжала паўкружжа цудоўных
    Крканошскіх гор ад доўгага хрыбта Гейшавіны да схаваўшай у аблоках вяршыню Снежкі, заўсёды пакрытай снегам.
    Бабуля, паказаўшы пальцам на Гейшавінскі хрыбет, сказала:
    -	Там мне вядомая кожная сцяжынка, у тых гарах ляжыць Кладск, дзе нарадзілася ваша маці, побач з ім Вамбержыцы і Варта. У тых краях правяла я некалькі шчаслівых гадоў.
    Задумалася, алс Барунка вывела яе з задуменнасці пытаннем:
    -	Гэта ж у Варце мармуровая Сібіла на кані, ці не так, бабуля?
    -	Так, кажуць, што ў Варце на адным з узгоркаў сядзіць яна на мармуровым кані і сама высечана з мармуру, а руку трымае ўзнятай. I калі яна цалкам паглынецца зямлёю так, што нават кончыкаў пальцаў не будзе відаць, тады споўніцца яе прароцтва. Мой бацька сам бачыў і казаў, што конь ужо па грудзі ў зямлі.
    -	А кім была гэтая Сібіла? спыталася Адэлька.
    -	Сібіла мудрая жанчына, якая ўмела прадказваць будучыню.
    -	I што яна прадказала? зацікавіліся хлопцы.
    -	Неаднойчы я вам ужо пра тое апавядала, заўважыла бабуля.
    -	Мы ўжо забыліся.
    — Пра гэта трэба памятаць.
    -	Я, бабуля, шмат з таго памятаю, зазначыла Барунка, якая заўсёды ўважліва слухала аповеды старой жанчыны. Сібіла прадказала, што на чэшскую зямлю прыйдзе шмат гора, што магчымы войны, голад, мор, а самае горшае пачнецца, калі бацька сына, сын бацьку, брат брата разумець не будуць Вось тады адбудзецца страшнае, таму што чэшская зямля будзе разнесена на конскіх капытах.
    -	Добра, што ты памятаеш, але не дай Бог, каб гэта здарылася, уздыхнула бабуля.
    Барунка ўкленчыла каля бабуліных ног, паклала рукі на яе калені, і, узняўшы ясныя даверлівыя вочы на сур’ёзны твар старой, пыталася далей:
    -	А што гэта за прароцтва, пра якое вы нам апавядалі? Памятаеце, пра бланіцкіх рыцараў, пра святых Вацлава і Пракопа?
    -	Гэта, пэўна, прароцтва сляпога юнака, адказала бабуля.
    -	Ах, бабуля, мяне ахоплівае такі страх, што я вам і перадаць не магу. Бачыце, вы таксама не хочаце, каб родная зямля на конскіх капытах была разнесена.
    -	Дурненькая, як жа я магу такога няшчасця жадаць? Заўсёды, кожны дзень, малюся за дабрабыт чэшскай зямлі, бо яна наша маці. I калі б я бачыла, што маці маёй пагражае смяротная небяспека, ці магла б я на гэта спакойна глядзець? А што вы рабілі б, калі б нехта хацеў забіць вашу маці?
    -	Крычалі б і плакалі, азваліся хлопцы і Адэлька.
    -	Яшчэ дзеці, усміхнулася бабуля.
    -	Мы павінны былі б ёй дапамагчы, ці не так, бабуля? спыталася Барунка, і вочы яс заблішчэлі.
    -	Так, дзяўчынка, так. Гэта праўда, крык і плач тут не дапамогуць, казала старая, паклаўшы руку на галаву ўнучкі.
    -	Але, бабуля, мы малыя яшчэ, як мы маглі б дапамагчы? распытваў Ян, якому было крыўдна, што бабуля так дрэнна пра яго думае.
    -	Ці не памятаеце, як я вам расказвала пра малога Давіда, які забіў Галіяфа? Бачыце, і малы шмат можа зрабіць, калі верыць у Бога, памятайце пра гэта. Калі станеце дарослымі, пойдзеце ў свет, то сустрэнеце і зло, і дабро, вас будуць спакушаць, прывабліваць, Вось тады ўспомніце сваю бабулю, якая вам пра гэта казала, гуляючы з вамі. Калісьці я адмовілася ад дабрабыту, які прапаноўваў мне прускі кароль, бо лепш працаваць да скону, чым пакінуць сваіх дзяцей без радзімы. Любіце чэшскую зямлю, як сваю родную маці, больш за ўсё на свеце, працуйце не пакладаючы рук, і прароцтвы, якіх вы так баіцеся, не спраўдзяцца. Мне ўжо не дачакацца, калі вы станеце дарослымі, але спадзяюся, што бабуліны словы будзеце памятаць, скончыла бабуля ўсхвалявана.
    -	Я ніколі не забудуся, прашаптала Барунка, хаваючы твар у бабуліны калені.
    Хлопцы стаялі моўчкі. Бабуліных слоў яны яшчэ не разумелі так, як разумела Барунка. Адэлька ж, прытуліўшыся да старой, плаксіва спытала:
    -	Але, бабуля, вы ж не памрэце?
    — Усё на свеце да часу, мілая дзяўчынка. I мяне калісьці Бог пакліча, адказала бабуля Адэльцы, тулячы яе да сябе.
    Усе змоўклі, бабуля задумалася, дзеці не ведалі, што сказаць. Раптам пачулі над сабою шум крылаў. Зірнуўшы ўгару, яны ўбачылі над галавою чараду птушак.