• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    -	Я збегаю дахаты, паклічу Бетку, прапанавала Барунка.
    -	He вяртайся, бо, кажуць, шляху не будзе, спыніла бабуля.
    На шчасце, праходзіў каля іх пан бацька і адагнаў сабак.
    —	Куды вы накіроўваецеся: на вяселле ці па танцы? — спытаў пан бацька, круцячы ў пальцах табакерку.
    -	Няма да каго, пан бацька, пакуль толькі ў замак, адказала бабуля.
    -	Да замку, гэта нешта. А што там, у замку? здзівіўся пан бацька.
    -	Нас пані княгіня запрасіла, прызналіся дзеці, і бабуля расказала пра сустрэчу з княгіняй у альтанцы.
    -	Вось яно што, сказаў пан бацька, нюхаючы табаку, ну, ідзіце, ідзіце, а пазней Адэлька мне раскажа, што там бачыла. А ты, Янік, што будзеш казаць, калі пані княгіня спытае, у які бок берасцянка дзюбу паварочвае, га?
    -	Яна пра гэта не будзе пытацца, адказаў Ян і пабег наперад, каб пазбегнуць насмешак пана бацькі. Пан бацька ўсміхнуўся, развітаўся з бабуляю і пайшоў да запруды.
    Каля шынка гулялі Кудрнавы дзеці, рабілі млын, а Цылька нянчыла малое.
    -	Што вы робіце? спытала ў іх Барунка.
    -	Нічога, — адказалі тыя, аглядаючы святочна апранутых дзяцей.
    -	А мы ў замак ідзем, пачаў Ян.
    -	Ну і што з таго, буркнуў Вавржынек.
    -	I ўбачым там папугая! дадаў Вілім.
    -	Калі я вырасту, то таксама буду яго мець, так мне сказаў бацька, тут жа адказаў яму бойкі Вавржынек, але другі хлопец, Вацлаў, і Цылька ўздыхнулі: “Калі б мы таксама маглі паглядзець!..”
    -	He сумуйце, я што-небудзь вам прынясу, сказаў Ян, і раскажу пра ўсё, што там было.
    Нарэшце бабуля з дзецьмі дайшла да парка, дзе іх ужо чакаў пан Прошак.
    Княжацкі парк кожнаму быў адкрыты, знаходзіўся ён непадалёк ад Старой Бялільні, але бабуля з унукамі зрэдку там бывала, асабліва тады, калі ў замак з’язджаліся паны. Аглядала яна ўсё, што там з густам было зроблена, цудоўныя кветкі, рэдкія дрэвы, фантаны, сажалкі з залатымі рыбкамі, але найбольш ахвотна гуляла з дзецьмі на лужку або ішла да лесу. Там яны маглі смела паляжаць на зялёпым мяккім дыване, там маглі панюхаць кожную кветку, а таксама нарваць кветак для букетаў і вянкоў. У полі, праўда, не раслі ні апельсіны, ні лімоны, але трапляліся густая чарэшня і дзікая грушка, усыпаныя пладамі, кожны мог іх нарваць, колькі захоча. У лесе шмат было суніц, чарніц, грыбоў і міндальных арэхаў. Фантанаў там, безумоўна, не было, але бабуля любіла спыніцца разам з унукамі каля запруды. Яны глядзелі, як хвалі вады хутка спадалі ўніз, потым уздымаліся ўгару, рассыпаліся мільёнамі пырскаў і зноў падалі ў пеністы вір, змешваліся з ім і, злітыя ў адзіную плынь, ужо спакойна плылі далей. Тут не было залатых рыбак, прывучаных да салодкіх крошак, але бабуля, калі ішла паўз сажалку, перакладвала са сваёй кішэні ў Адэльчыну хлебныя крошкі, і калі дзеці іх кідалі ў ваду, з глыбіні выплывала мноства рыб. Бліжэй за ўсіх на паверхню ўздымаліся серабрыстыя плоткі, паміж імі плавалі хуткія, як стрэлы, акуні, з натапыранымі ппаўнікамі, далей там і сям слізгалі тонкія вусачы з доўгімі вусішчамі, убаку можна было ўбачыць і пузатых карпаў, і плоскагаловых мянькоў.
    На лужку бабуля сустрэлася з людзьмі, якія яе віталі: “Хвала Ісусу Хрысту’”, або “Дай вам Бог добрага дня!” Некаторыя спыняліся, распытвалі:
    “Куды вы, бабуля?”, “Як вашы маюцца? Што робяць?” Ад іх яна даведвалася навіны.
    А ў замку? Там не было аніякага парадку! To бяжыць слуга ў ліўрэі, то пакаёўка ўся ў шаўках, то ідзе пан, а за ім другі, і кожны высока нясе галаву, задзіраюць нос, і выступаюць як павы, якія адны толькі маюць права хадзіць па лужку. Калі нехта з іх і вітаўся з бабуляю, то кідаў няўважна “Guten Morgen”7 або ‘‘Bon jour”8, а бабуля чырванела і не ведала, ці трэба ёй адказваць “Аж ад веку” або “Дай Бог”. Пазней казала дома: “Там, у замку, сапраўдны Вавілон!”
    Каля замка па абодва бакі дзвярэй, сядзелі два лёкаі ў ліўрэях. Той, што быў з левага боку, склаў рукі на каленях і пазяхаў ад суму, той, што быў справа, склаў рукі на грудзях і пазіраў на вокны. Калі пан Прошак да іх падышоў, прывіталі яго па-нямецку, кожны са сваім вымаўленнем.
    Падлога вестыбюля была выкладзена мармуровымі плітамі, а пасярэдзіне стаяў з густам зроблены більярд. Уздоўж сцен, на падстаўках з зялёнага мармуру, стаялі белыя статуі з гіпсу, якія ўяўлялі сабою міфалагічных герояў. Чацвёра дзвярэй вялі ў панскія пакоі. Каля адных сядзеў у фатэлі камердынер у чорным фраку і спаў. Да гэтых дзвярэй пан Прошак падвёў бабулю з дзецьмі. Камердынер уздыхнуў, пачуўшы шум, але ўбачыўшы пана Прошака, прывітаў і спытаў, якая справа прывяла яго ў замак.
    -	Пані княгіня пажадала, каб мая цешча з дзецьмі сёння яе наведала. Калі ласка, пане Леапольдзе, паведамце, адказаў пан Прошак.
    Пан Леапольд узняў бровы, паціснуў плячыма і заявіў:
    -	He ведаю, ці пажадаюць вас прыняць, яны працуюць у сваім кабінеце. Але магу паведаміць.
    Ён узняўся і павольна схаваўся за дзвярыма, каля якіх сядзеў. Праз хвілінку вярнуўся і, пакінуўшы дзверы адчыненымі, салодка ўсміхаючыся, кіўнуў, каб увайшлі.
    Пан Прошак пайшоў, а бабуля з дзецьмі апынуліся ў шыкоўным салоне.
    У дзяцей перахапіла дыханне, ножкі іх слізгалі па падлозе, гладкай, як лёд. Бабуля ішла як зачараваная, раздумваючы, ці можна ступаць па гэтых узорыстых дыванах. “Як шкада, казала сама сабе. — Але што рабіць, яны ляжаць паўсюль, і пан камердынер таксама па іх ходзіць”. Той вёў іх праз канцэртны салон і бібліятэку аж да кабінета княгіні, а вярнуўшыся да свайго фатэля, мармытаў сабе пад hoc: “I што за дзівакі гэтыя паны. Прымушаюць чалавека прыслугоўваць простай бабе і дзецям”.
    Сцены княжацкага кабінета былі абабіты светла-зялёпымі з золатам шпалерамі, такога ж колеру былі парцьеры на дзвярах і адзіным акне. На сценах вісела шмат партрэтаў у вялікіх і малых рамах. Насупраць акна камін з шэрага мармуру з чорнымі і белымі прожылкамі, на ім дзве вазы з японскага фарфору, а ў іх цудоўныя кветкі, якія напаўнялі кабінет сваім водарам. Па абодвух баках каміна знаходзіліся з густам зробленыя з дарагога дрэва паліцы, на іх былі раскладзены разнастайныя рэчы, што былі вынікам працы мастакоў,
    7 Добрай раніцы (;/ям.)
    8 Добры дзснь (франц.)
    каштоўнасці і цудоўныя дары прыроды, такія, як прыгожыя ракавіны, каралы, камяні і інш. Была гэта памяць пра падарожжы і падарункі знатных асоб. У адным куце стаяла статуя Апалона з карарскага мармуру, у другім — просты, але з густам зроблены стол. Каля стала, на фатэлі, абцягнутым цёмна-зялёным аксамітам, сядзела княгіня ў белым пеньюары. Яна якраз адклала пяро, калі бабуля з унукамі ўвайшлі.
    Хвала Ісусу Хрысту! павіталася з паклонам бабуля.
    На векі вякоў! Вітаю цябе, старая, і дзяцей! — адказала княгіня.
    Дзеці спачатку паводзілі сябе нясмела, але бабуля ім міргнула, і яны хутка падышлі да княгіні і пацалавалі ёй руку. Яна пацалавала кожнага ў лоб і, паказаўшы бабулі на крэсла, абабітае аксамітам, з залатымі махрамі, запрасіла прысесці.
    Дзякую, міласэрная пані, я не стамілася, засаромелася бабуля і ўсё ад таго, што баялася зваліцца з незвычайнага сядзення або зламаць яго.
    Але княгіня настойліва паўтарыла: “Сядай жа, старая”. I бабуля, засцяліўшы на крэсле белую хустку, асцярожна села, прыгаворваючы: “Каб хоць не патрывожылі вашай міласці добры адпачынак”.
    Дзеці стаялі як скамянелыя, толькі пераводзілі позіркі з адной рэчы на другую. Княгіня гэта заўважыла і з усмешкаю спытала іх:
    Ці падабаецца вам тут?
    Так, кіўнулі яны разам.
    Яшчэ б ім не пабалася! Такая прыгажосць! Пэўна, хацелі б тут застацца, заўважыла бабуля.
    А табе тут ці падабаецца? звярнулася княгіня да бабулі.
    Як на нябёсах, але жыць тут не хацелася б, пакруціла галавою бабуля.
    Чаму не? спытала здзіўлена княгіня.
    А што я тут рабіла б? Гаспадаркі ў вас няма, пер’е скубсці не трэба, калаўрота не раскладзеш.
    А ці не хацела б ты на старасці пажыць без клопату, адпачыць?
    — Рана ці позна прыйдзецца адпачыць. Будзе над маёю галавой узыходзіць і заходзіць сонейка, а я буду бесклапотна спаць. Але пакуль жывая, дзякуй Богу, трэба працаваць. Толькі лайдакі дарэмна хлеб ядуць. А наогул без клопату не жыве ніводзін чалавек, аднаго турбуе адно, другога другое, кожны нясе свой крыж, ды не кожнаму ён па сілах, мовіла бабуля.
    Раптам чыясьці белая рука рассунула цяжкую парцьеру ля дзвярэй і паміж імі з’явіўся прыгожьі твар маладой дзяўчыны са светла-каштанавымі кучаравымі валасамі.
    Можна ўвайсці? спытала яна пяшчотным голасам.
    Уваходзь, Гартэнзія, тут ты знойдзеш прыемную кампанію, адказала княгіня.
    У кабінет увайшла графіня Гартэнзія, як казалі, выхаванка княгіні. Фігурка ў яе была тоненькая, яшчэ не аформленая, апранутая ў простую белую сукенку, саламяны капялюшык вісеў на руцэ, у якой яна трымала букет ружаў.
    Ах, якія мілыя дзеткі! выгукнула дзяўчына. Гэта, пэўна, ГІрошкавы, тыя, ад каго вы мне прынеслі такія смачныя суніцы?
    Княгіня пацвердзіла.
    Графіня нахілілася, дала кожнаму дзіцяці па ружы, па адной дала таксама бабулі і княгіні, апошнюю заткнула сабе за пояс.
    Такі ж свежы бутончык, як і вы, мілая паненка, — сказала старая, панюхаўшы ружу. Ды хай захавае вам яе Бог, васпані, дадала яна, звярнуўшыся да княгіні.
    — Гэта і маё самае гарачае жаданне, адказала княгіня, пацалаваўшы ў лоб сваю выхаванку.
    Ці магу я ненадоўга забраць дзяцей? спытала графіня ў княгіні і бабулі; княгіня дазволіла, а бабуля выказала асцярогу, што дзеці могуць нарабіць клопату мілай паненцы, асабліва хлопцы, сярод якіх вызначаецца сваёй няўрымслівасцю Ян. Але Гартэнзія з усмешкай працягнула дзецям абедзьве рукі, пытаючыся:
    Хочаце пайсці са мной?
    Хочам, хочам! узрадаваліся дзеці, схапіўшы яе рукі.
    Пакланіўшыся княгіні і бабулі, дзяўчына знікла ў дзвярах разам з дзецьмі. Княгіня ўзяла са стала сярэбраны званочак і пазваніла. У той жа момант у дзвярах паказаўся камердынер Леапольд. Княгіня яму загадала, каб распарадзіўся падрыхтаваць у салоне сняданак, і перадала пачак лістоў для адпраўкі.
    Леапольд пакланіўся і выйшаў.
    Пакуль княгіня аддавала загады камердынеру, бабуля разглядала партрэты на сценах кабінета.
    Божа мой! сказала, калі камердынер пайшоў. Якія дзіўныя касцюмы і твары! Вунь тая пані апранута як нябожчыца Галашкова, дай ёй, Божа, царства нябеснае. Тая таксама насіла высокія абцасы і ўздутыя спадніцы, талію перацягвала, а на галаве насіла парык. Яе муж быў суддзёй у Добрушцы, і калі мы хадзілі туды на набажэнства, бачылі яе ў касцёле. Нашы хлопцы называлі яе “макавая паненка”, у гэтых спадніцах з напудранай галавой яна была падобная да галоўкі мака. У нас казалі, што гэта французскі крой.