Вяршыня творчасці Карэла Гінэка Махі рамантычная паэма “Май” (1836), дзе прырода кантрастуе з трагедыйнасцю чалавечых узаемаадносін, a твор прасякнуты марай пра свабоду радзімы, пра разняволенне чалавека. Карэлу Гаўлічку Бароўскаму і Бажэне Немцавай было дадзена жыць і тварыць у пераломны перыяд. Яны распачалі творчую дзейнасць перад рэвалюцыйнымі падзеямі 1848 года, а працягвалі ў складаны час рэакцыі. Карэл Гаўлічак Бароўскі (1821-1856) выдатны паэт, публіцыст, адзін з найбольш яркіх чэшскіх сатырыкаў. У сваіх творах ён выкрываў самую сутнасць тыраніі, палітыку нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. Акрамя артыкулаў, у якіх звяртаўся да самых балючых праблем, Карэл Гаўлічак Бароўскі пісаў дасціпныя, афарыстычныя эпіграмы, ствараў паэмы вострасатырычнага гучання “Цірольскія элегіі” (1852), “Кароль Лір” (1854), “Хрышчэнне святога Уладзіміра” (1848-1854). Шырокую вядомасць мелі яго “Карціны з Расіі” (1843-46), якія друкаваліся ў часопісах. Выдатная пісьменніца Бажэна Немцава (1820-1862) у 40-х гадах XIX стагоддзя ярка заявіла пра сябе нарысамі, такімі як “Карціны з ваколіц Дамажліц” (1845-1847), “3 Дамажліц” (1847), “Лісты з Францішкавых Лазняў” (1846). Вяршыняю патрыятычнага ўздыму народа з’явілася рэвалюцыя 18481849 гадоў. Асноўныя патрабаванні паўстанцаў былі скіраваны на адмену паншчыны і на набыццё Чэхіяй аўтаноміі ў Аўстрыйскай імперыі. Напружаная палітычная барацьба доўжылася амаль год. Да вясны 1849 года ўрад сілаю задушыў патрыятычны рух, была аб’яўлена новая канстытуцыя, дзе не былі ўлічаны патрабаванні народа. Напярэдадні парламент прыняў закон аб адмене паншчыны. Актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях узялі Ёзаф Каетан Тыл, Карэл Гаўлічак Бароўскі, Бажэна Немцава. Тры галоўныя тэмы хвалююць літаратуру гэтага часу: лёс нацыі, маральнае здароўе народа, сацыяльная няроўнасць і неад’емнае ад яе пытанне пра справядлівыя грамадскія ўзаемаадносіны [2, 406], У прыгожым пісьменстве вызначыўся пераход ад рамантызму да рэалізму, вялікая ўвага надавалася выхаваўчай ролі літаратуры, ствараліся ўзоры маральных паводзін. Менавіта ўзорным з’яўляецца жыццё бабулі галоўнай гераіні аповесці “Бабуля” (1855) Бажэны Немцавай. Пісьмснніца стварыла сапраўдны народны эпас, у якім узняла лёсавызначальныя для нацыі праблемы. У творчасці Карэла Яраміра Эрбэна сцвярджалася непахіспасць маральных нормаў і адказнасць чалавека за іх парушэнне (паэтычны зборнік “Букет” (1853). Грамадскі і патрыятычны ўздым у 60-я гады XIX стагоддзя не мог не адбіцца ў культуры народа. Ствараюцца ліітаратурныя таварыствы, група таленавітай моладзі аб’ядналася вакол літаратурнага альманаха “Май” (1858). Цэнтральнай постаццю чэшскага літаратурнага жыцця, пачынаючы з 5060-х гадоў становіцца Ян Нэруда (1834-1891), паэт, празаік, журналіст. Нэруда доўгі час працаваў у газеце “Народныя лісты”, дзе змяшчаў эсэ, замалёўкі, нарысы, фельетоны. У сваіх апавяданнях і аповесцях “Арабескі” (1864) і “Аповесці маластранскія” (1878) Ян Нэруда звярнуўся да амаль не кранутай у чэшскай літаратуры тэмы тэмы горада. Новы этап у чэшскай паэзіі паэтычныя зборнікі Нэруды, прычым кожны са зборнікаў гэта крок у яго паэтычным асэнсаванні быцця. Першы зборнік “Кветкі на могілках” выйшаў з друку ў 1858 годзе, а потым адпаведна “Кніга вершаў” (1868), “Касмічныя песні” (1878), “Балады і рамансы” (1883), “Простыя матывы” (1883), “Песні Велікоднай пятніцы” (1896). Да пакалення “маёўцаў” (групы літаратараў, аб’яднаных вакол альманаха “Май”) можна аднесці таленавітага паэта, празаіка, журналіста, паплечніка Яна Нэруды Віцезслава Галека (1835-1874). Вершы, змешчаныя ў паэтычных зборніках Галска “Вечаровыя песні” (1859), “Казкі нашай вёскі” (1874) і іншых прасякнуты радасцю жыцця, адчуваннсм прыгажосці навакольнага свету. Акрамя лірычных вершаў В. Галек пісаў паэмы, гістарычныя трагедыі, апавяданні і аповесці. Паэт асабліва вылучаў у сваёй творчасці паэмы байранаўскага і махаўскага тыпу. Адзін з яго першых вершаў “Альфрэд” (1858) быў папісаны пад уплывам паэзіі К.Г. Махі. Пад уплывам творчасці Байрана напісаны паэмы “Мейрыма і Хусейн” (1859), “Гоар” (1864). Яркая постаць у чэшскай літаратуры другой паловы XIX стагоддзя Караліна Светла (1830-1899). Пісьменніца распачала сваю творчую дзейнасць рамантычнымі апавяданнямі і аповесцямі, паступова пераходзячы да жанру рамана. Найбольш вядомыя творы Караліны Светлай “Першая чэшка” (1861), “Вясковы раман” (1867), “Крыж ля ручая” (1868), “Франціна” (1870). Канец 60-х пачатак 70-х гадоў XIX стагоддзя новы этап у развіцці чэшскай літаратуры і культуры. Утварэнне Аўстра-Венгерскай імперыі (1867) выклікала хваляванні ў чэшскім грамадстве. Кожная значная падзея ў культурным жыцці народа (закладка будынка Нацыянальнага тэатра (1868), святкаванне 500-годдзя Яна Гуса (1871) вылівалася ў масавыя маніфестацыі. У 1882 годзе з Пражскага нямецка-чэшскага універсітэта вьілучыўся чэшскі універсітэт, які стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. А ў 1881 адкрыўся Нацыянальны тэатр. У літаратуру прыйшло малодшае пакаленне “маёўцаў”, лідэрам якога стаў Святаплук Чэх (1846-1908), выдатны паэт і празаік. Паплечнікам Чэха ў літаратуры быў яркі і арыгінальны паэт Яраслаў Врхліцкі (1853-1912), які не толькі выдаў больш за 85 паэтычных зборнікаў, але і адкрыў чэхам паэзію В. Гюго, Ш. Бадлера, С. Малармэ, Дантэ Аліг’еры, Ф. Петраркі і інш. Ён пераклаў “Фауста” Ё.В. Гётэ, “Дзядоў” А. Міцкевіча, вершы У. Уітмена і шмат іншых выдатных твораў сусветнай літаратуры. Паэзія Я. Врхліцкага тэматычна блізкая творам Юліуса Зэйера (18411901), дзе гучыць туга па ідэальных чалавечых узаемаадносінах. Юліус Зэйер паэт, празаік, перакладчык звяртаўся да старажытнай міфалогіі, даследаваў культуру Усхода. Таямнічыя і нават містычныя падзеі, характэрныя для творчасці Юліуса Зэйера, можна назіраць і ў творчасці Якуба Арбеса (1840— 1914). Арбес распрацавў у чэшскай літаратуры жанр раманета, які вызначаецца вастрынёй сюжэта. Сярод найбольш вядомых раманетаў Я. Арбеса “Святы Ксаверый” (1871), “Шэравокі дэман” (1873), “Мозг Ньютона” (1877). Пачынальнікам жанра гістарычнага рамана ў чэшскай літаратуры з’явіўся Алоіс Ірасек (1851-1930). Пісьменнік стварыў шэраг гістарычных раманаў, у якіх адлюстраваліся розныя перыяды гісторыі Чэхіі. Вяршыня яго творчасці гістарычныя хронікі “Паміж плынямі” (1887-1890), “Супраць усіх” (1893). Сярод твораў малых форм апрацоўкі нацыянальных міфаў, легенд, паданняў. Апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя ў культурным жыцці Чэхіі вызначаюцца развіццём драматургіі і тэатра. У канцы 80-х пачатку 90-х гадоў былі напісаны творы, якія ўслед за п’есамі Ёзафа Каетана Тыла ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай драматургіі. Раней, у 60-я гады, паспяхова развіваўся жанр оперы. Вядомасць атрымалі оперы Бедржыха Сметаны “Брандэрбуржцы ў Чэхіі”, “Прададзеная нявеста” (1866). Вялікая заслуга ў развіцці драматургіі належыць Й. Фрычу, В.Галеку, В. Ержабеку, Я. Нэруду, К. Сабіне, Я. Врхліцкаму, Ю. Зэйеру, А. Ірасеку. Своеасаблівасць літаратурнага працэсу на схіле XIX стагоддзя ў тым, што сталасць рэалістычных тэндэнцый супала з развіццём мадэрнізму [2, 438], Іх узаемадзеянне вызначыла асаблівасці тых мастацкіх каштоўнасцей у літаратуры, якія будуць створаны ў першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя. XIX стагоддзе ў чэшскай літаратуры можна з поўным правам назваць “залатым”, таму што не толькі быў закладзены магутны падмурак для далейшага развіцця мастацкай культуры, але і створаны сапраўдныя шэдэўры, у якіх ва ўсёй паўнаце раскрыліся нацыянальнае светабачанне і светабачанне чэшскага народа. Літаратура 1. Haman Ales. Tevani'o promene. Ceska Literatura devatenacteho stolcti. Praha. 2007. 2. Нсторня лнтератур западных н южных славян. Том II. М., 1997. Ёзаф Каетан Тыл (1808-1856) Заснавальнік чэшскай нацыянальнай драматургіі, “бацька” чэшскага тэатра, паэт, празаік, публіцыст Пісьменнік нарадзіўся ў горадзе Кутна Гора 4 лютага 1808 года. Гімназію скончыў у горадзе Градзец Кралове, дзе выкладаў вядомы чэшскі празаік і драматург В.К. Кліцпер, які быў для маладога Тыла ідэалам патрыёта, пісьменніка, тэатральнага дзеяча. У 30-я гады XIX стагоддзя з імем Тыла звязваліся наватарскія тэндэнцыі ў развіцці чэшскага прыгожага пісьменства. Пісьменнік і публіцыст рэдагаваў спачатку часопіс “lindy”, а потым “Kvety”, пазней (у 1848 годзе) “Пражскага пасла” і “Седліцкі новіны” (з 1849 года). У 1834 годзе ў Празе на Малай Стране Ёзаф Каэтан Тыл стварыў аматарскі тэатр “У Каэтана” (1834-1837), дзе быў драматургам, рэжысёрам і акцёрам. На сцэне тэатра былі пастаўлены п’есы пачынаючага аўтара “Фідлавачка” (1835), “Чэстмір” (1835). Пазней выдатным драматургам былі створаны п’есы “Пражскі фламендр” (1846), “Банкрот” (1848), гістарычныя драмы “Ян Гус” (1848), “’Жыжка з Трохава” (1849), п’есы-казкі “Страконіцкі дудар” (1847), “Трызненне Іржыка” (1849), “Упартая жанчына” (1849), “Лясная фея” (1850). Апошняя п’еса драматурга гістарычная драма “Стары Горад і Мала Страна” (1851). У 40-50-я гады XIX стагоддзя Ёзаф Каэтан Тыл стварыў шэраг апавяданняў і аповесцяў, сярод якіх “3 жыцця бедных” (1841), “Апошні чэх” (1845), “Бедныя людзі” (1849), “Злодзей” (1849) і інш. Страконіцкі дудар, або Баляванне лясных німфаў Народная казка ў трох дзеях АСОБЫ: Лесана гаспадыня лясных фей, вядзьмарак і німфаў Белена Кветэна Лупіна Ярона Лескава лясныя феі Росава вядзьмарка Дзівука I . , ... . лясныя німфы Мінулша I Калафуна вясковы музыка Кордула — яго жонка Г онзік Францік Качэнка Лідушка іх дзеці Шванда малады дудар Томаш стары дудар Кодзера — Страконіцкі вясковы стараста Шаўлічка ваяка ў адстаўцы Трнка стары палясоўшчык Даротка яго дачка Налейвачык шынкар Франак Ваша Куба Мацей вясковыя хлопцы Панталеон Воцылка былы студэнт, цяпер вандруе Кароль Аленорас гаспадар незнаёмай краіны Зуліка сумная прынцэса, яго дачка Аламір — герой і яе жаніх Мікулі карчмар Дуліна афіцыянтка Г улінары Ваніка Дворжэнін прыслуга ў краіне Аленорыса Фрэйліны прынцэсы Зулікі. Каралеўскія пажы. Слугі Аламіра. Вясковая моладзь падчас адпачынку. Лясныя феі. Лясныя німфы. ДЗЕЯ I На вёсцы каля шынка паміж службаю і абедам. Дзеці і дзяўчаты прыліплі да вокнаў. Пэўна, скончыліся танцы. Чуваць галасы. воплескі і тупат.