Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...
Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 174с.
Мінск 2009
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ш ван да: Я? Граць? У мяне ў галаве цяпер іншае гранне. Я іду ў свет!
Калафуна: Але хлопча, супакойся! Паглядзі на мяне. Я ніколі не высоўваў нос далей, як кажуць, за панскую стадолу, і чаго мне не стае? Здаровы, жонку маю...
Шванда: Так то так! Але я не, я не змагу атрымаць яе без грошай. Грошы зараблю толькі ў свеце
Калафуна: Заробіш! Але што зробіш? Свет слізкі, як кажуць, добры выпадак гэта для злодзея. Памятай, што можаш страціць Даротку!
Шванда: Гэта можа быць праўдай. Я буду глядзець толькі тысячы, а яе ўвядуць. Мне таксама гэта здаецца.
Калафуна: Ну, калі табе так здаецца хе-хе, гэта шчаслівы выпадак. Заставайся дома!
Шванда: Я быў у прыгожым вялікім замку, там было шмат паноў і пані і ўсе ў золаце. Яны хацелі, каб я ім граў.
Калафуна: Хе-хе, калі б там былі нашыя махначы, то я б не здзівіўся!
Шванда: Спачатку я не ведаў, ці змагу асмеліцца...
Калафуна : Каб цябе не высмеялі.
Ш в а н д a: .. .потым дадаю сабе куражу, бяру козліка ў руку... (робіць усё, пра што гаворыць).
Калафуна: I ў пані заклаліся вушы.
Шванда: ...думаю, што хутчэй вока або зуб! (Фукнуў у мех і пачаў граць. Грае польку.)
Калафуна: I паны пабеглі, нібьі ты ў іх стрэліў, хе-хе! У нас (прыслухоўваецца да дзівоснай ігры і падскоквае задаволена) гэта прыймальна, але ў паноў іншыя ласункі, яны любяць: “Тра-ля-ля-ля!” (спявае і танцуе пад музыку). Але, Шванда, супакойся, хопіць. зрабі перапынак, я больш не магу.
III в а н д а (перастае граць): Што так?
Калафуна: Чалавеча, ці не сядзіць у тваім мяху злы дух? Гэта ўжо занадта! Адчуванне такое, нібы чалавек ляжыць сярод мурашоў.
Ш в а н д a: Паны мне пра гэта таксама казалі і сыпалі потым талеры.
Калафуна: Няхай талеры табе сняцца, а трымайся рэчаіснасці. Пайдзі і зайграй на вёсцы. Прыехалі госці чужынцы, важныя госці падумай толькі! Добра было б, каб дуду пачулі, таму я цябе і шукаў. Хадзем, і паляціць талер не ў сне.
Шванда: Толькі дзеля цябе, а так трэба, каб нашыя людзі ведалі, што чалавек не вярблюд. Але потым у свет, каб валіліся тысячы. Шванда не з дрэва, каб ты ведаў.
Калафуна: Хадзем толькі, хадзем толькі!
Ш в а н д a: Я як малады верабей, што ў гняздзе доўга курчыўся, пакуль адтуль не вылецеў, а потым Гэй-ху-ху, мне належыць цэлы свет, усюды клубы, усюды харч, усюды дрыжыкі, Я сёння таксама буду дрыжаць! (Адыходзіць раза.м з Калафунам)
Змена дэкарацый
Ля сядзібы палясоўшчыка Трнкі.
З’яваІХ
Даротка выходзіць з хаты.
Даротка; Цяпер я магла б, несумненна, пайсці ў вёску паглядзець на танцы, бацькі няма дома, але ж не, каб не казаў, што знарок руку падстаўляю агню, але яго забароны нічога не каштуюць, я Шванду нікому не аддам, не ведаю чаму, але не павінна. Мне здаецца, што без яго не будзе світання, што без яго я б не змагла дыхаць.
З’ява X
Шванда з дудамі і невялікім заплечнікам. Падышоў.
Ш в а н д a: Добрага здароўя, Даротка!
Даротка: Хай прывітае цябе Бог! Я пра ваўка падумала, а воўк тут. Але што гэта значыць? Што нясеш?
Ш ванда: Ад’язджаю.
Даротка: Куды?
Шванда:Ужоне маю выбару, Даротка! У вялікі свет.
Д а р о т к a: Але Шванда, што гэта табе прыйшло ў галаву?
Шванда: Плач, будзем плакаць, пэўна, дуэтам. але дапамагчы табе не магу. Тут я доўга не вытрымаю.
Даротка: Я таксама цяпер не вытрымаю.
Ш в ан д a: Павінна, Даротка!
Даротка:У мяне разарвецца сэрца!
Шванда: Зацягні добра гарсет. Праз чатыры тыдні ўсё скончыцца. Я зноў буду дома, у кішэні буду мець тысячы і мы будзем ладзіць вяселле.
Даротка:А што будзе, калі не заробіш?
Шванда: Я? Калаціцца ля мяне будуць, як сёння на вёсцы ля мяне калаціліся, а былі там паны з горада, з падрыхтаваным слыхам. Я адтуль хутка збег, каб не затрымлівалі і каб заўтра ўжо быць у свеце. Цяпер я ведаю, што я змагу.
Даротка: А чаму не пытаешся, што я пачну рабіць? Што я буду пакутваць і мучыцца, пра гэта не думаеш? Калі б ты кахаў, хоць напалову таго, як я, то нікуды б адсюль не пайшоў.
Шванда: А далей што было б! Я б хадзіў за табою, пакуль не пакрыўся б поўсцю, а ты цвіллю. Я кахаю, але не ведаю, як быць, таму іду ў свет.
З’ява XI
Калафуна. Падыходзіць.
Даротк а (ледзьве яго заўважыла): Ах, уявіце сабе, гэта мілы Калафуна...
Калафуна(ф вялікім смутку)'. Хоча паляцець, ці не праўда? Кідай яго, ён стаў невыносным. Ён бы нас тут знішчыў.
Даротка: Як гэта?
Калафуна: Я да гэтага моманту не ведаю, што здарылася з малым! Чарадзейства, сапраўднае чарадзейства, свет звар’яцее. He хвалюйцеся, Даротка! Праз чатыры тыдні атрымаеце яго з тысячамі. Калі б я ўмеў на скрыпцы тое, што ён умее на дудах, то паляцеў бы за ім, але маю жонку і чатырох карапузаў на шыі.
Шванда: Усяго найлепшага, Даротка!
Д аротка: He, я не пушчу.
Калафуна: Но-но, пацалуйцеся, заплачце, я для вас зайграю (грае "Бывай, бывай...
Ш в а н д a: Праз чатыры тыдні я тут!
Даротка: Але абавязкова! Ты мог бы вярнуцца і хутчэй.
Шванда: Ну, гэта ўбачым! Толькі калі ўсюды маюць падобны каляндар, Цяпер не плач, усяго табе добрага і рыхтуйся да вяселля! (Хутка адыходзшь)
Даротка(за wj: Шванда, пачакай!
Ка л а фу н а (супакойвае яе): Паненка, супакойцеся!
Даротка (Прыхіляецца да яго грудзей): О я няшчасная!
З’ява XII
Кордула з дзецьмі. Падышлі.
Кордула: Калафуна!
Г о н з і к: Гляньце, бацька заляцаецца!
Калафуна: Д’ябал з’явіўся! Цяпер старая будзе буркаць!
Кордула: Гэта мне падабаецца! Замест таго, каб глядзець сям’ю, ліжацца тут сярод божага дня з кабетаю, я не магу!
Лідушка: Маці злуецца!
Калафуна: Панна, Даротка, апамятайцеся!
Даротка робіць крок і глядзіць удалечыню за Швандам.
Кордула:Авы няшчасная асоба!
Калафуна: Старая!
К о р д у л a: Пасаромеліся б перад Богам і людзьмі...
Калафуна: Старая!
К о р д у л a: Куды схаваеце вочы...
Калафунa: Старая!
Кордула: Ганьбіце сябе з гэтым страшным чалавекам.
Калафуна(крычыць): Старая, з мяне ўжо дастаткова! Я першая скрыпка ў аркестры пані Кордула! Я цяпер суцяшаў дзяўчыну, таму што яна сірацінка.
К о р д у л a: Сірацінка?
Калафуна: Так, сірацінка кахання! Яе жаніх насамрэч збег у свет.
Го нзі к: У таты кураж!
Кордула: Безумоўна, ты згубіў галаву! За гэта мне патрэбна дзякаваць неба.
Калафуна: Ох, толькі гэтага не рабі! Ты таксама аднойчы распусціла нюні, калі мяне страконіцкая банда хацела забраць з сабой у дарогу. Ці памятаеш?
Кордула: Гэта табе нешта здалося! I да чаго гэтыя пустыя словы? Ідзі ў шынок, людзі хочуць яшчэ танцаваць.
Калафуна: I няхай тут усё неяк замрэ. Я павінен пры такім грукаце нешта жанчыне казаць. Суцешцеся, Даротка! Калі ў вас такая натура, як у Кордулы, тады праз дваццаць чатыры гадзіны ў вас усё будзе добра. (Адыходзіць са сваімі.)
Даротка(адна/ Добра? Ах, безумоўна, усё павінна быць добра. Калісьці цэлы дзень за ім сачыла, цяпер не сачу (дзень адыходзіць да вечара, і неба калярова напаўняеііца чырванню), калісьці цэлы дзень уздыхала, цяпер не ўздыхаю. Всдаю пра гэта, а што мне з таго? Сэрца паспакойнее. Толькі каб ведаць, што з ім нічога не здарыцца!
Куст якраз каля кулісы разыходзіцца, і з яго выходзіць Росава.
З’ява ХПІ
Росава. Падышла.
Д аротка: Калі б магла з жывою душою пра яго пагаварыць!
Росава: Толькі яго вернеш у думках ухаваных. Пра іншае не клапаціся!
Д аротка(убок): Што гэта за асоба? Што вы ведаеце?
Росава: Ведаю тваю трывогу і твае надзеі. Але вернаму каханню магу паведаміць, што твой каханы мэты сваёй дасягне і ў будучым расквітнеюць залатыя кветкі.
Даротка: Так дасягне?
Росава: Бачу, як у ночы пры месячыкавым святле натоўп страшных духаў яго вядзе (схіліўшыся, адыходзіць).
Цямнее, музыка, заслона.
З’ява XIV
Рамантычны пейзаж, асветлены месяцам. Пасярэдзіне невялікі ўзгорак, каля якога праходзіць Шванда. Вакол яго і над ім лётаюць і спяваюць лясныя феі.
Лясныя феі:У ясную ноч нам далі моц! Салодкія, ціхія гукі натхняюць сілу духаў у ясную ноч; ідзем на дапамогу!
Даротка стаіць пасярэдзіне з выразам радаснага здзіўлення. Росава з правага боку на заднім плане ў напружанні. Між тым заслона падае.
ДЗЕЯ II
Бляскам каштоўных камянёў зіхаціць пячора. Пасярод высокі трон.
З'ява I
Лесана ў дарагой белай вопратцы з залатым вянцом на галаве сядзіць на троне. Лясныя феі каля яе.
Л е с а н a: Спачатку смех з сілы маёй тварыць, потым слязою твар крапіць умее легкаважная кабета! Але ваша настойлівая просьба сэрца маё абпаліла, і я дазволіла ёй увайсці праз браму ў маю дзяржаву, каб выказаць свас пажаданні.
Б е ле на (адвярнуўшыся ўбок): Уваходзь, Росава, і скажы пані, якая ў цябе да яе просьба.
З’ява II
Росава. Падыходзіць.
Росава: Вяльможная пані, просьба мая не хачу толькі ўразіць твой слых тычыцца майго сына. Прызнаюся, я вінаватая, але хачу, каб ты злітавалася і дапамагла мне.
Лесана: Кажы! Той, хто каранаваны народам, павінен выслухоўваць просьбы яго.
Росава: Сын мой накіраваўся ў віхуры свету, а я цяпер мярцвею, што ў гэтай дзіўнай давільні ён прападзе. Ён не мае вопыту, а я згодна свайго становішча не магу суправаджаць яго на розных тэрыторыях, калі ты мяне не прапусціш праз свой ганак, калі не адорыш сілаю вольных духаў. Дазволь і зрабі так, каб я змагла яго суправаджаць, быць з ім побач і ўдзень і ўначы, магла дапамагчы, калі будзе збочваць з дарогі. Затое. калі з ім разам прайду ўсе выпрабаванні і дасягну мэты, вярнуся, і ты здымеш час з майго веку, асудзіш мяне і змесціш сярод німфаў. Я не баюся жорсткіх зменаў, бо я маці, і шчасце майго сына дапаможа мне знесці ўсе пакуты.
Лесана: На многае ты адважылася! Хай так і будзе, бо разумееш, на што ідзеш. Адпушчу цябе з вузкіх межаў вызначанага часу, дадам табе вымеранай мною моцы. Будзь сыну спадарожніцай, будзь яму памочніцаю, але кіраваць ім не маеш права. Калі вернешся, то ўбачыш, што я за гэта патрабую!
Росава: Дзякую табе, вяльможная пані, схіляюся перад тваёй воляю. (Адыходзіць.)
Лясныя феі ствараюць каля трона жывапісную карціну і ўвесь час у руху.
Змена дэкарацый
Кароткая вуліца ў горадзе грэчаскага або ідэальнага стылю. 3 правага боку будынак з дзвярыма і порцікам. На ім надпіс: “Уваходзь, падарожны!”
З’ява III
Воцылка ў лёгкім плашчы, доўгія валасы. вусы і барада, ззаду малы заплечнік.
В о ц ы л к а (спявае)'.
Цэлы свет, як шар,
Цяжка на ім стаяць нагамі, Калі не хочаш мець гузак, Павінен трымацца рукамі. Тут слізгатня, Там завіруха, Тут лужа,