• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Шванда: Супакойся! Я ўцёк з шынка, таму што хачу табе нешта сказаць.
    Даротка: Толькі каб гэта было нешта вясёлае. У мяне сёння зусім няма настрою, гэта значыць, што шмат плачу. Дык што?
    Ш в а н д a: Я ведаю, што зрабіць, каб твой бацька на мяне не кідаўся!
    Даротка: Дык што?
    Ш в а н д a : Каб дазволіў мне заляцацца да цябе.
    Д аротка: I што зробіш?
    Ш в ан д a: Я ведаю, дзе дастаць грошы.
    Даротка:Ты?
    Шванда: Шмат грошай.
    Даротка: Многа?
    Шванда: Сёння праскочыла іскра ў мазгу, як у перапоўненай лямпе. Даротка, праз пару тыдняў будзем разам!
    Даротка: Праз пару тыдняў? Які ж ты далікатны, добры, прыязны чалавек! Мне і без гэтага ўсё мярзотна. Бацька ўвесь час злуецца, а я не магу забыцца на цябе, мне здаецца, што буду думаць пра цябе і тады, калі аднойчы працягну ногі. Ну, зрабі хоць нешта.
    Шванда: Зраблю, зраблю, Даротка!
    З’ява V
    Трнка з рушніком на плячах. Падышоў.
    Трнка: Бач ты! Ці разыдзецеся калі-небудзь? Можа, у час адпачынку дасцё спакойна жыць? Колькі разоў табе казаць, дурны дудар, каб ты да маёй дзяўчыны не лез? Калі гэта будзе доўжыцца і надалей, то атрымаеш жменю бруку пад калені!
    Шванда: Ці можа выслухаеце мяне, шаноўны Трнка...
    Д аротка : Так, татка, хай выкажацца. Цяпер такі момант...
    Трнка: Замоўкні! Я нічога б не казаў, калі б не ведаў, што ты ні бацькі, ні маткі не маеш...
    Шванда: Але ж я не зваліўся, як жолуд з дуба!
    Трнка: Ну, тады не ведаем. Мяне не цікавілі б людскія плёткі, калі б ты меў кавалак хлеба! Калі б ты быў хоць мізэрным парабкам, такім служкаю, як твой айчым, то меў бы акраец хлеба.
    Даротка : Але ж ты не хочаш нас паслухаць, татка!
    Трнка: Замоўкні! Я ведаю, чаго ты хочаш, хадайнічаць, апраўдвацца, дамаўляцца, ведаю, што ты хцівая сарока гр, гр! Толькі б яго атрымаць марыш. А што потым? Будзеце сушыць губу на ветры.
    Ш в а н д а (басавіта): Сапраўды, гэта выглядае някепска, пан Трнка, як я бачу...
    Трнка: Я ўсё ведаю!
    Даротка: Нічога не ведаеце, татка! Шванда здабудзе грошы!
    Трнка: Грошы?
    Ш ванда : Ага! Глядзіце, як сініца на сала! Я ўпэўнены!
    Трнка: Дудар, не рабі з мяне дурня!
    Ш ва нда: Ніякіх дурняў, у мяне будуць тысячы!
    Даротка: Ці чуеце? У мяне праз два тыдні вяселле. У мяне будзе новая спадніца. Ці не так? I новы гарсет. Ці не праўда?
    Трнка: Але ты, звар’яцелая канаплянка! Дзе возьме гэты дудар грошы? Бацькоў — няма, сяброў няма, зарабляць не ўмее...
    Шван да: Хто ведае! Ведайце толькі, што я іду да свету.
    Даротка: Да свету?! Шванда, што на цябе найшло? Як жа можа адбыцца праз восем дзён вяселле? Свет вялікі, да гэтага часу не вернешся!
    Шванда: У такім разе мусіш пачакаць. Я сваё сэрца таксама зачыню на замок.
    Трнка: Але што ты хочаш убачыць у свеце, ты, стрэляны абібок, ты ж нідзе не быў далей за Страконіцы?
    Даротка:Так, а што ты там хочаш?
    Шванда: Зарабляць грошы.
    Трн кa: Якім чынам?
    Шванда: Граючы на дудах.
    Т р н к a: На дудках га-га-га-га!
    Шванда: Чаму вы смеяцеся? Сёння найбольш грошай зарабляюць музыканты.
    Трнка: I ты стракаты дзяцел! Ты насамрэч такі дурны, ці цяпер выдурняешся? Сёння грошы зарабляюць таглецім (паказвае на лоб) і таглецім (паказвае наруку), але павінен чалавек мець нешта за душою. Дуда! Чалавек бы звар’яцеў! Можаш ісці, але толькі па шынках, дзе будзеш зарабляць па крэйцару. У іншых месцах з цябе пасмяюцца, ідзі, ідзі! Але каб у мяне і паху твайго не было, пакуль не будзеш мець дзве паўнюткія талеркі на стале, можа нават у хаце пастуха!
    Даротка: Татка! Ах, мілы Шванда, няхай свет будзе светам, застанься дома. Я лепш пачакаю, пакуль табе пашанцуе.
    Т р н к a: Кідай яго, хай ідзе, усё роўна ён хутка вернецца і будзе збіраць сухое галлё.
    Шванда: Навошта сухое, лепей калючкі, і калі хочаце ведаць, то і яны будуць лагоднейшымі, чым вы, пан Трнка!
    Т р н к a : Ты, натапыраны цецярук!
    Ш ванда : Я пайду, нават калі прыйдзецца жабраваць.
    Даротка : Але ж, Швандачка!
    Шванда: Маўчы, нічога не кажы! У мяне і так камень на сэрцы, таму што мусім ад цябе...
    Д аротка: Я не дазволю!
    Шванда: He плач. Прынясу тысячы і тады паглядзім, што будзе мець твой разумны бацька супраць мяне. Ён нават не разумее, на якога зяця яму пашчасціла, не разумее, што мы кахаем адзін друтога, але ён мабыць і не ведае, што гэта такое! Цэлы дзень ходзіць каля пнёў і сам стаў пнём! (Расчулены адыходзіць.)
    Т р н к а (парываецца за ім): Бач які багацей!
    Д аротка (спыняе яго): Татка, бойцеся Бога, ён так дрэнна не думае, вы ж яго ведаеце! Язык стрыму не ведае, але ж у яго самае добрае сэрца з усяго мужчынскага насельніцтва.
    Т р н к a: Замоўкні і марш на кухню!
    Дарот ка (сумная ідзе, потым вяртаецца)'. Татка, рабіце, што хочаце, але ж я без яго не змагу жыць.
    Т р н к a: Замоўкні і ідзі!
    Даротка: Так, я пайду! Сёння нарэшце зразумела, што вы не ведаеце, што такое каханне. Або не мелі сапраўднага, або гэта было так даўно, што ўжо і не памятаеце. Але я вам скажу, татка, я сабе не дам рады. Калі Шванда пойдзе ў свет, то я або памру, або палячу за ім. (Ідзе.)
    Трнка: I ты вымушаны гэта слухаць: “He, не, татка, не маеце права злавацца!” Як выхаваў, то і маю, што на сэрцы, то і на языку. Навошта гневацца. Заўсёды ведаеш добра, чаго не стае. А сёння я быў такім, якім не хацеў быць. Кахай яго, калі сэрцу не загадаеш. Будзеш разумным да таго часу, пакуль не наробіш дурнога. (Ідзеў дом.)
    Змена дэкарацый
    На самым краі лесу. Пасярод вялікае дрэва, на якім сядзенне з дзёрану, за ім разгалістыя кусты.
    З’ява VI
    Шванда адзін.
    Ш в ан да(падыходзіць): У мяне нібы дзве душы: адна штурхае, каб ішоў, другая, каб не ішоў. Адна абяцае залатыя горы, другая пусты мех. (Садзіцца пад дрэва.) Што мне рабіць? Зноў у шынок? Хутчэй гэты мех парвецца. Ісці ў свет? Толькі каб ведаць, што змагу зайграць так, каб людзям падабалася! (Лёг, паклаўшы далонь пад гапаву.) Тады гэта можа адбыцца недзе ў іншым месцы. (Здалёк чуваць, як гадзіннік адбівае дванаццаць разоў.) Ужо поўдзень! А мне здаецца, што поўнач. Перад вачыма ўсё круціцца, галава ідзе кругам. (На вёсцы малы звон адбівае поўдзень. Разыходзяцца ніжнія галіны дрэва, з-за якіх паказваецца Росава.)
    З’ява VII
    Росава ў шэрай намітцы схіляецца да Шванды. Побач лясныя феі.
    Ш в а н д a: Ах, як я пачуваюся вольна, як тут чароўна! (У сне.)
    Лясныя феі(чуюцца пяшчотныя гукі здалёк, пазней набліжаюцца мацней і мацней): Палова дня, яшчэ паспеем убачыць дзень! Прыемныя лёгкія пахі загортваюць дух, мы паспеем убачыць белы дзень!
    Між тым разышоўся ствол дрэва і з яго выйшла Росава. У гэты момант, разгарнуўшы кусты, з’явіліся лясныя феі ў доўгіх белых сукенках з распушчанымі валасамі і з зялёнымі вяночкамі на галаве
    Р о с а в а (ківае ім, і яны ў момант збіраюцца каля яе): Хадзіце, хадзіце, мілыя сёстры, я чакала гэтай хвіліны, каб сваё дарагое дзіця вызваліць з напасцяў і людскіх нягод. I так усцешана, што адвяла яго ў спакойнае месца.
    Лясная фея : Дык гэтатвой сын?
    Росава: To той самы, з-за якога мяне галоўная фея цёмнага лесу не хацела бачыць у краіне сваёй, такую вар’ятку! Таму што сэрца жанчыны ад болю растання з дзіцем ніякага суцяшэння не мае. Я цярпліва зношу выгнанне, бо маю сына! Яго цяжкасці прыносяць мне пакуты, бо на мне ляжыць віна.
    Б е л е н a: Цудоўнае было немаўля!
    Росава: Так, як бутон ружы ляжала маё дзіця ў беднай калысцы, калі у рукі людзей яго аддала. Расло як прут, і я ў кожнае свята каля яго танцавала, хоць мне было так прыкра, што ён так прыгожа квітнее, а я яго не маю права абдымаць. Падрастаў хлапчук у ласцы, і сам „аспрабаваў шмат чарадзейства, што сёння выклікае ў мяне клопат. Жыццё бедных я выбрала для яго, бо ведала галоўнае, што беднае, але шчаслівае жыццё лепш, чым дрэннае з прыхамацямі і пакутамі жыццё князя.
    Б е л е н a: Як ты пра яго клапацілася?
    Р о с а в a: Ён хацеў ажаніцца са сваёй каханай, але яе бацька гэты саюз не вітае, таму што жаніх надзвычай бедны нічога не мае, акрамя сваёй вопраткі. Цяпер няшчасны хлопец хоча стаць на ногі і з гэтаю мэтаю бяжыць у свет, каб знайсці золата, а потым за яго здабыць дзяўчыну. Давядзецца вам дапамагчы яму па меры сіл тым, што маеце ад каралевы.
    Б е л е н a: Кажы, што нам зрабіць?
    Росава: Дыхніце яму ў яго дуды свае салодкія спевы, каб гранне яго ўсюды, дзе ён зробіць крок суцяшала смутак, боль і гнеў, а радасныя слёзы цяклі з вачэй, каб кожнае сэрца ад гэтага грання смяялася, а таму залатую адплату яму жадала!
    Белена: Мы тваё пажаданне выканаем, і дуды стануць чароўнымі.
    Лясныя ф е і: Г учыце гукі нашых спеваў, (пры гэтым цягнуі)ь рукі, нібы бласлаўляюць інструмент), і калі хлопец на ім будзе граць, то смутак зменіцца палёгкаю, і дуда весялосць дасць свету!
    Белена: Салодка будуць гучаць дуды, пакуль ён будзе іх любіць, а калі ад іх адмовіцца, то чароўная сіла знікне.
    Росава: Дзякую, дарагія сяброўкі! Сыну майму будзьце памочніцамі, каб паспеў да жаданай мэты, каб у салодкай любові знайшоў тое, што жадае.
    Здалёк б’е гадзіннік
    Белена: Поўдзень прайшоў, вернемся назад, на дні нам даецца ўлада на кароткі час.
    Лясныя феі: Схаваемся зноў у лясным кутку! Нас чакае час вячэрніх ценяў.
    Між тым гучыць пяшчотная музыка. Раптам кусты і дрэвы разыходзяцца і феі ў іх знікаюць.
    З'ява VIII
    Калафуна. Шванда.
    К а л а ф у н а (цяжка дыхаючы азіраецца, шукае Шванду): Няхай я не магу каламайку скончыць, пакуль не падумаю! Глупства яго месца, і я задаволены, што яго не бачу, асабліва пасля абеду. Палясоўшчык хлопцу даў прыкурыць хе-хе, і хлопец тут жа праліў некалькі расчуленых слёзак. Тут спіць! Што гэта з ім? I пыхціць так, нібы яго кашмары прымушаюць пакутваць. Гэй, Шванда!
    Ш в а н да (ускочыў)'. Што гэта? Хто гэта?
    Калафуна: Я гэта! Прадзяры вочы.
    Ш в а н д a: А куды падзеліся анёлы?
    Калафуна: Тут? Хіба на веніках або нейкія вядзьмаркі. Тут здані робяць свае падкопы.
    Ш в а н д a: Вядзьмаркі? Ці бачыў ты хоць адну?
    Калафуна: Я не, але матка маёй бабы казала, што яс прабабка аднойчы адну спаткала і што...
    III в а н д a: А хто яны?
    Калафуна: Гэта пакалечаныя лясныя феі. Калі раптам лясная фея закахаецца ў чалавека, то яе каралева пакарае і зробіць з яе вядзьмарку, а тыя вядзьмаркі з цягам часу перародзяцца ў німфаў. А цяпер пайшлі!
    Шванда: Куды?
    Кал афу на : Ну куды граць!