Там узгорак; Чалавек павінен спрытна граць, Калі хоча добра ўзяць; Хто ўмее круціцца, Той не будзе журыцца. Так, хітрыкі не чары, я ўжо паспрабаваў і зразумеў гэта ў самых мудрагелістых псрапляценнях жыцця. Мудрая галава не дасць прапасці. Калі б я ўмеў сачыняць, то я толькі б тварыў ад той хвіліны, як я як сапраўдны студэўнт апошнюю ноч спаў на більярдзе... Калі б умеў сачыняць, то гэта была б хроніка таўсцейшая, чым Гайкава і больш стракатая, чым Эншпігл'. Цяпер паспрабую яшчэ адно. Буду сакратаром або касірам або нешта падобнае на гастралёра. Чаму не? Я заўсёды так і выглядаю, а сёння столькі праблем, бо ўжо даўно не маю пашпарту, а цяпер вельмі баюся. Тут нас, магчыма, пачастуюць! Пабачым! (Чытае надпіс.) Уваходзь далей, падарожны! Ах гэта мудрэц карчмар! Толькі калі скажуць яшчэ: “Ідзі спакойна далей!” значыць падарожны не меў грошы. З’ява IV Мікулі. Падыходзіць. В о ц ы л к a: Трымаеце службу, шаноўны. Калі не памыляюся, то кіруеце гэтаю цела і душаспакойнаю ўстановаю? М і к ул і (важна): Я карчмар. Воцылка: Вельмі ўсцешаны. Я даўно марыў пра пасаду карчмара. Ці не дазволіце тут спыніцца славутаму канцэртмайстру? М і к у л і: А хто гэта? 1 Постаць блазна з XIV стагоддзя, які стаў гсросм вясСлых прыгодаў, сабраных пазней фалькларыстамі ў адну кніжку. Воцылка: Звер, які можа граць. М і к у л і: Ах, гэта, пэўна, той чэшскі дудар? Воцылка: Так, гэтатой страконіцкі гонар. Мікулі: Гэты тут. В о ц ы л к a: Ці не мог бы я з ім пагаварыць? Мікулі: Чаму ж не? Я бачу: ты за словам у кішэню не палезеш. Воцылка(ўболў: Ну пачакай, пазнаеш ліха, калі я цябе вазьму ў кулак. Вы павінны ведаць, што я яго суайчыннік. М ікул і: Таксама чэх? (Разглядае яго з усіх бакоў.) Гэта, мабыць, цікавая краіна тая чэшская. Воцылка: Гэта казала шмат баранаў! А казак у вас пра чэшскую краіну больш, чым пра Чырвоны Каптурок. Мікулі: Ну, пэўна, там не вельмі добра, бо інакш так шмат вас з яе не ад’язджала. В о ц ы л к a: Мой мілы сустрэчны, што дбае пра харчаванне, ведайце, што свет ужо настолькі стары, што стаў зусім дзіравым. Гасподзь Бог не можа гэтыя дзіры цярпець, і калі пачынае з імі нешта рабіць, то бярэ для кожнай чэха і заўсёды ім гэтую дзірку заткне, каб столь не абвалілася. Вось чаму мы і ходзім тут і там па свеце. Мікулі(глядз;г/ь на яго і круціць галавою); Ну, калі вы думаеце, што вы абраныя, то пабачым, як тут праявіце сваё ўмельства. В о ц ы л к a: Тут? Мі кулі: Твой суайчыннік хоча граць перад нашай прынцэсаю. В о ц ы л к a; Прынцэсаю? Мікулі: Ужо даўно жыве яна ў такім глыбокім смутку, што ажно не гаворыць. Усё, што рабілася, каб развесяліць яе, дарэмна. I тут да яе даляцела чутка пра дзівосную музыку твайго суайчынніка. Бацька сумнай прынцэсы накіраваў да яго прыдворных запытацца, ці не змог бы ён сваім граннем пацешыць яе. Ён прыйшоў, і я цяпер іду да яго спытаць, калі б я змог яго правесці ў палац (адыходзіць). Воцылка: Развесяліць прынцэсу? Вікторыя, пшаніца ў квецені! Тут можна нешта атрымаць, Воцылка, студэнт, цяпер збярыся і добра сябе прэзентуй. Гардэроб, праўда, трохі спарахнеў; тут, фалда з левага боку хутка будзе як друшляк, а калена з дзіркаю на свежым паветры, але заўсёды маеш белыя пальчаткі. Май густ і думай пра сакратарства. Безумоўна, павінен сам сабе прызнацца, ці падыходзіш ты на гэтую пасаду? Ба, а чаму не. Ты не будзеш першым на свеце, хто хоча больш, чым заслутоўвае. Трэба на дурня толькі знешне бліснуць, а ўнутры дым. ПЕСНЯ Шмат хто, устаўшы з ложка, Адразу кажа: “Пан Божа!” Калі пачне добра цяміць, To на вуліцы будзе падаць, Каб дабрадзейным быць, Беднага заўсёды гоняць з дому, Ды пашлюць яму мноства грому. Кватаранта прыгнятаюць, Парабка зневажаюць, Гора, калі захочаш варухнуцца, Таму што Зверху блішчыць, А ўнутры дым. Майстар дашле твор На выставу, ах, як міла, Дастане медалі, Як у нейкім баі. Потым з імі ён, як пава, Дома пільна кантралюе. Бо зусім ён не малюе, А работнік уздыхне, Бо рэч ён зрабіў, Гаспадара свайго ўзбагаціў, А сам ледзьве жывы і здаровы, А ўсё таму, што тое, Што зверху блішчыць, Унутры мае дым. Крытыкаваць сёння модна, I ўсё цячэ, як вада; I калі нешта заходзіць за вуха, Тады раздаюць аплявухі, I гэта духа сапраўдны квет. Адны са схаванымі рагамі Хутка перабіраюць нагамі, I калі аднекуль спіша, To адразу ж і напіша, Што здзівіў цэлы свет. Таму што зверху Блішчыць, а ўнутры Яго дым. Шмат хто ставіць новую краму, Нібы сабе залатую раму, Напіша пазней на франтоне, Што тавару там на многа тысяч, Да таго ж у краме газ! Праз год гірыйдуць крэдыторы, 1 калі раней яго не змораць, Краму замкнуць, тавары забяруць. Лямпы згасуць, а пан уцячэ Так скончыцца гэты дарагі жарт, Таму што зверху шмат ззяння, А ўнутры дым. Шмат хто кажа: “Мілыя браты, Мілуем вас мы, як сябры, Галечы мы дапамагаем, Ад смутку слёзы выціраем, Бо любіць бліжніх нам кажа Бог”. Потым дзяруць, ашукваюць, Тлусцеюць, і з бедных людзей Сотню са ста патрабуюць, Свіраны свае напаўняюць, А з галоднага выйдзе дух. Таму што Зверху блішчыць, А ўнутры дым. (Ідзе да гатэлю.) З’ява V Росава ў падарожным адзенні. За ёю Даротка з трумарынаю*, у хустцы. Калафуна з футлярам са скрыпкаю, спыняюцца ля гатэлю. Росава: Мы дайшлі. Калі зойдзеце, то знойдзеце таго, хто вам патрэбны. Даротка:Авы нас пакінеце? Р о с а в a: Буду бліжэй да вас, чым вы думаеце, бо я прывязана да вас моцна (адыходзіць). Калафуна: Дзіўная асоба! Раптам з'явілася перад намі і павяла, а мы не ведаем куды. Дзе мы? Уражанне такое, нібы знаходзімся ў нейкай казцы пра заклятую прынцэсу. Даротка: Ідзем далей, каб зведаць, ці сапраўды дайшлі (Вядзе яго ў гатэль). Змена дэкарацый Вестыбюль у гатэлі. З’ява VI Шванда ў чорным фраку з белым гальштукам і каўнерам, усё як мае быць. Адсюль і яго паводзіны. Ходзіць. пацягваецца і пазяхае. Шванда: Ах, якое тут вясёлае жыццё, як на Шчодры вечар у пустой стадоле. Самая доўгая хвіліна. Некалі мяне знясе плынню. Тут я толькі ем і п’ю, але потым, нібы выпалена. А самае цікавае ў тым, што не маю да сёння ніякіх тысяч. Гэтыя грошы ляцяць у мяне скрозь пальцы. Стары народны смычковы інструмснт. З’ява VII Воцылка. Падыходзіць. В о ц ы л к a: Служывы, сеньёр музыкант, цалую вашыя рукі. Ш в а н д a : У чым справа? Што гэта на вас найшло? Воцылка: Я даўно марыў пра хвіліну, калі б змог свайму славутаму суайчынніку перадаць глыбокі паклон. Шванда(жыва): Вы чэх? Воцылка: О, а як жа! Дома не маглі мяне цярпець і раілі мне, каб паехаў паглядзець збольшага свет. Ш в а н д a: А што вы тут робіце? В о ц ы л к a: Хаджу за вамі і слухаю вашую нябесную музыку. Парваў, як гэта кажуць, свае апошнія боты і ўсё з-за любові да мастацтва. Шванда: Дык вы вар’ят. Воцылка: Я ведаю, але сёння шмат такіх звар’яцелых на музыцы людзей, гэта як халера. Прычым звяртаю вашу ўвагу, што няма ў вас ніводнага чалавека, які б пра ваш камфорт дбаў, вашыя канцэрты арганізоўваў, рэцэнзентам білеты разносіў, і пры гэтым лічыў бы сябе шчаслівым, бо змог вам свае мізэрныя магчымасці ахвяраваць. Ш в а н д a: Гэта было б занадта. Воцылка: Яно так звычайна і бывае: кожная славутасць мае свайго сакратара, камердзінера, давераную асобу або як яшчэ можна назваць, і такі чалавек робіць для яго насамрэч дабрадзейства. Шванда: Так? Я сабе заўсёды дапамагаў сам або мог звярнуцца за дапамогаю да працаўніка з шынка; бясспрэчна, мяне гэта ўсё падтрымлівала, як мне здаецца. Воцылка: Ну, магу сабе ўявіць, што там за працаўнікі! Гэта злодзеі! Але сёння ўсё зменіцца. Калі я буду ў вас, то вы адчуеце жыццё! Без усялякіх клапот. Я буду клапаціцца пра паездкі, пра канцэрты, пра касу пра ўсё! Убачыце, як вам пры гэтым будзе лёгка пачувацца. Ш ванда: Ну, калі так кажаце, то можаце ў мяне застацца, можа, мне не будзе так тужліва. В о ц ы л к a: О, яснавяльможны пан, цалую вашую руку. Шванда: Ці сумленны вы чалавек? Воцылка: Я? Як бачыш ты, далікатнасць, я сама сумленнасць, калі б добра падумаў, то зразумеў бы, я сама пачцівасць, а калі б ты захацеў перайсці са мою на ты, то атрымаў бы нешта. Ш в а н д a: Скажыце мне, як да вас звяртацца? В о ц ы л к a: Панталеон Воцылка. Шванда: Прыгожае імя. Воцылка: Англійскае, інакш не было б мілагучным. Я раблю яму таксама гонар. Шванда: Тады, мілы Воцылка, можаш у мяне застацца, але колькі гэта будзе каштаваць? В о ц ы л кa: Ах, ах, навошта казаць пра такія дробязі, для мяне гэта гонар, я таксама ведаю, што не будзеце ніколі нейкую жменьку банкавых білетаў шкадаваць, каб мая кішэня дастала паперкі. Што я для вас зраблю! Праз пару гадоў будзеце мець мільёны. Ш в а н д a : Праз пару гадоў? (Шкрабе за вушамі.) Я павінен табе сказаць, што праз два гады я мушу быць дома. Воцылка: I наведаеце дом, чаму не, але потым зноў паедзем па свеце. Цяпер вы будзеце кіраваць, цяпер вы будзеце здымаць вяршкі. Праз чатырнаццаць дзён будзеце выглядаць так, што вас захочуць у касцёле паставіць. О, толькі нічога не кажыце, яснавяльможны! Гэта будзе жыццё! Гэй, бармены! Прыслужнікі! Дзяўчаты! З’ява VIII Дуліна, потым Гулінары і Ваніка. Падышлі. Дул іна: Хто тут кліча! Воцылка: Пра яснавяльможнага пана бутэльку найленшага віна і дзве шклянкі, потым нешта добрае на закуску, каб усё добра лілося і елася. Дуліна адыходзіць. Шванда: Што на цябе найшло? Я ўжо снедаў. В о ц ы л к a: Ніколі не зашкодзіць! Сапраўдны ўмелец павінен мець добры апетыт. А паколькі кожная дамова нечым замацоўваецца, то павінны, яснавяльможны пане, зрабіць тое ж самае, a то нас у свеце не зразумеюць. Гулінары і Ваніка прыносяць бутэльку віна, дзве шклянкі, на талерках закуску, і ўсё кладуць на стол. Воцылка: Звар’яцець можна! Якія прыгожыя цацаркі! (Разглядае іх.) Сапраўдныя індыянкі! Шванда^зе за ім і цягне яго за фалду): Слухай, Воцылка, тая, з краю, во дзяўчына! Воцылка: Геніяльна, яснавяльможны пане, выглядае, як марцыпан! Але тая, другая, таксама далікатэс. Адным словам, іншаземкі! (Бярэ яе за руку.) Гул інары (адымаеруку): Іншаземка? Я б не сказала. Воцылка: Гэтафайная дзяўчына! Гул і н ар ы (падыходзіць да Шванды)'. Ці падабаецца вам нешта, пан? Ш в а н д a : О, так! Ты! (Бярэ яе сарамліва за руку.) Гул ін ары : Ажэнішся са мною?