• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Юліус Зэйер (1841-1901)
    Празаік, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык
    Юліус Зэйер нарадзіўся дваццаць шостага красавіка 1841 года ў Празе. Закончаую адукацыю не атрымаў, але ўсё жьіццё займаўся самаадукацыяй. Валодаў некалькімі мовамі і быў знаўцам даўніх еўрапейскіх культур і культур Усходу, шмат вандраваў.
    Першая кніга пісьменніка паэтычны зборнік “Вышаград” (1880). У сваёй паэтычнай творчасці Юліус Зэйер звяртаўся да літаратуры Сярэднявечча і фальклору, у прыватнасці да гераічных паэм, казак, паданняў, легендаў.
    У прозе пісьменнік дэбютаваў фельетонамі, пазней паспяхова звярнуўся да жанраў апавядання і рамана. Самыя значныя апавяданні пісьменніка выйшлі пад назваю “Тры легенды пра укрыжаванне” (1892). Ідэі для сваіх твораў Юліус Зэйер браў з міфаў, паданняў, казанняў розных культур і ацэньваў іх, як найвышэйшую праяву нацыянальнага менталітэту. Найбольш вядомыя з раманаў пісьменніка “Андрэй Чарнышоў” (1875), “Ян Марыя Плойгар” (1888), “Раман пра вернае сяброўства Аміса і Аміла” (1877). Звяртаўся пісьменнік і да драматургіі. Вядомасць набылі п’есы ‘Тнеў Лібушы” (1886), “Старая гісторыя” (1883), “Радуз і Магулена” (1896).
    Тры легенды пра ўкрыжаванне
    Інултус
    (Пражская легенда)
    Было гэта, мусіць, дваццаць гадоў пасля бою на Белай гары.
    Стаяў цудоўны вечар. Сонца заходзіла над Петржынам. Градчаны купаліся ў ружовым святле, Влтава здавалася ракою з цёмнага бурштыну. Карлаў мост кіпеў людзьмі, коньмі, карэтамі. Гэта была надзвычай прыгожая карціна. Колькі дваранаў у яркіх экіпажах, у багатым адзенні праязджала тут, тых, фанабэрыстых, бліскучых няпрошаных гасцей, што сёння займаюць месцы і правы абрабаваных тутэйшых радоў, а калісьці тут ездзілі іншыя, тыя, здрадзіўшыя, праклятыя, што паходзілі з чэшскай крыві, якой грэбавалі і прадалі за адзін грош. Іуды! Гэта была надзвычай прыгожая карціна. У пазалочаным цяжкім убранні сноўдаліся прэлты, стражнікі якіх ніколі б не пусцілі ў дом Збавіцеля, калі б бедна апрануты і басанож пастукаўся б да іх; з пагардаю глядзелі навокал прыгожыя дамы ў шаўках, галовы якіх былі ўпрыгожаны золатам, а ў пустых душах даўно не засталося нічога жаноцкага. Паміж коньмі і карэтамі туляліся мяшчане, тоўстыя, заўсёды задаволеныя, нягледзячы на тое, ці іюўны іх кашалёк, ці нічога не маюць на абед. Заўсёды спакойныя гэтыя жыхары запаўнялі сабою вольныя месцы паміж карэтамі і коньмі, і тым самым дапаўнялі гэтую выдатную карціну, якая мела толькі адзін недахоп. Карціну псавала хеўра абадраных жабракоў непадалёк ад старагарадской вежы каля маста. Гэта былі тыя, хто захаваў вернасць чэшскай зямлі і сімвалізаваў сабою пэўны час, бо не пакінуць межы сваёй Айчыны мог толькі той, хто пагадзіўся быць верным, нягледзячы на гора, слёзы і прыніжэнне.
    Позіркі прыгожых пані, фанабэрыстых дваранаў, тоўстых мяшчан непасрэдна не сустракаліся з гэтым натоўпам зхуднелых і збяднелых людзей, a калі часам выпадкова натыкаліся на яго, то хутка адвадзіліся ад такой непрывабнай карціны. Час ад часу толькі жабракі атрымлівалі падаўку ад сумна апранутых жанчын, што праходзілі побач. Яны сядзелі на бруку, тулячыся адзін да аднаго, старыя, сляпыя, слабыя, у лахманах, як адна сям’я, бо агульнай іх маці была нявыказаная бяда.
    Непадалёк ад гэтай групы неяк спыніўся малады мужчына. Вопратка на ім была не нашмат лепшаю за іх, але намнога чысцейшаю, твар ён меў бледны і няшчасны, як і ў іх, але можа таму і быў надзіва прыгожым. Рысы яго твару былі ідэальнымі, доўгія мяккія валасы былі колеру цёмнага золата, яго прыгожыя вочы пазіралі летуценна і палілі чароўным, таямнічым смуткам, а ў глыбіні іх хаваліся слёзы. Вусны пакутніцка ўсміхаліся. Ён хвіліну глядзеў на жабракоў, потым праверыў свае пустыя кішэні, знайшоў там троху грошай, якія паклаў у далонь старога сляпага. 3 апушчанаю галавою ён зрабіў некалькі крокаў, абапёрся на поручні маста і заглядзеўся на Градчаны, што пачыналі ахутвацца фіялетавым змрокам. Ружовае ззянне на іх згасала. Ен глядзеў доўга
    на Пражскі Град, і твар яго злёгку пачырванеў, а вусны нешта шапталі. Нарэшце сеў каля жабракоў на зямлю і закрыў твар далонямі.
    Сонца даўно зайшло, і зямлю ахутаў глыбокі змрок, нячутным стаў грукат карэт, знікла іржанне коней. Мост памалу апусцеў цалкам, і жабракі пайшлі тады, калі ўжо не было спадзяваняяў на падаўку. Але малады мужчына заставаўся сядзець яшчэ доўга нерухома. Калі нарэшце ён узняўся і азірнуўся, навокал была цемра, а на небе запаліліся зоркі. Рака ўнізе жудасна гула. Ён зноў абапёрся аб поручні і глядзеў на глыбокую цёмную плынь.
    “Чаму я не кідаюся ўніз, туды, дзе б знайшоў спакой, дзе б згасла нянавісць, дзе б спыніліся гвалт, несправядлівасць і ганьба?” пытаўся ён сам сябе ціхім голасам.
    Унізе ў рацэ мігцелі сярод хваляў водбліскі зорак. Ён адарваў ад іх вочы, якія ўзняў угару, дзе ўбачыў як ясна і чыста зоркі свецяцца на небе. Вялікі іх спакой напоўніў яго душу. Іх нямая прамова была нібы абяцаннем шчасця, несамавітага, але бунтарскага.
    “Быць шчаслівым, шаптаў ён, якое гэта пачуццё? Да каго звярнуцца, каб мне растлумачыў?” Ён падумаў яшчэ хвіліну і вырашыў пайсці. I ў гэты момант выпадкова апынуўся перад двума людзьмі, што ціха ішлі па дарозе. Гэта былі мужчына і жанчына. Мужчына стары і гарбаты, а жанчына зграбная і маладая. Мужчына асвятляў шлях ліхтаром, які нёс запаленым, і промні святла выхапілі з цемры летуценны, бледны і прыгожы твар задуменнага юнака.
    Жанчына злёгку ўскрыкнула ад здзіўлення. Яна вымавіла ціха і хутка некалькі слоў па-італьянску, адкрыла свій кашалёк і дала юнаку багатую падаўку.
    -	Я не жабрак, сказаў ён рэзка і паглядзеў пакрыўджана і з асуджэннем на яе. Яе бледны твар быў надзвычай прыгожым і мармурова спакойным. Позірк жанчыны ахапіў яго белую вопратку і вытанчаныя рысы твару.
    -	Прабачце, пан, сказала пасля, і голас яе салодкі, гучны і глыбокі дрыжаў, як музыка ночы. Прабачце, пан, я не хацела вас пакрыўдзіць. Ведаю, што на гэтым месцы заўсёды бываюць жабракі, а цяпер цемра і я, безумоўна, не магла разгледзець. Як я магу выправіць сваю памылку?
    Яна падала яму руку як мужчына мужчыне. Рука была хаклодная, як камень, цвёрдая і цяжкая.
    -	Я не крыўдую, адказаў юнак і захваляваўся, бо яму здалося, што перад ім мярцвяк. Гэта здань? спытаў ён сам сябе і паглядзеў на яе больш уважліва. Яна была прыгожая, настолькі прыгожая, як ніхто, мабыць, не бачыў на свеце, але ў яе прыгажосці было нешта каменнае, як і ў яе дакрананні. Ён заўважыў, што яго руку яна працягвае трымаць.
    -	Пан, сказала, дакажыце мне, што вы насамрэч прабачаеце. Будзьце ахоўнікам і правядзіце нас дадому. Я запрашаю вас на вячэру.
    Твар юнака пачырванеў, і ён вынуў сваю руку з яе рукі. Святло падала на яго твар, і прыгожая жанчына бачыла на гэтам твары сорам. Яна ўсміхнулася ўпэўнена і спакойна.
    Я донна Флавія Санціні з Медыалану, сказала проста. Дом мой не заплямлены. Ці не чулі вы маё імя? Многія з вядомых людзей гэтага горада з гонарам успрынялі б запрашэнне, ад якога вы так абразліва адмаўляецеся.
    Яна махнула яму рукою і сказала старому:
    — Ідзі і асвятляй.
    -	Прабачце, сказаў разгублена і сарамліва малады мужчына. Я вас пакрыўдзіў? Зразумейце, мяне гэтыя словы балюча раняць.
    Ён ішоў гюбач з ёю, твар яе не змяніўся, як і раней яна была мармурова спакойная, неверагодна прыгожая, з гонарам і халодная. Але з яе вуснаў зляцела некалькі слоў.
    -	Ці чуў ты калі-небудзь маё імя? запытала яна зноў, ідучы.
    -	He, пані, адказаў ён нясмела, ці не з роду вы тых чужынцаў, што добра разбагацелі на гэтай зямлі?
    -	Я чужая тут, адказала яна, і мой род не атрымаў нічога ні на гэтай зямлі, ні дзе ў іншым месцы. Выпадак прывёў мяне сюды. Род мой усяго толькі мяшчанскі. У маіх руках малыя грошы. I гэтыя грошы я аддаю мастацтву.
    Ах, уздыхнуў малады мужчына, быць мастаком! Тварыць! Тварыць!
    Ён узняў вочы да неба і пазней схіліў галаву.
    А вы, кім з’яўляецеся вы? запыталася прыгожая жанчына.
    Я паэт, прашаптаў ён так ціха, што словы расталі ў подыху вячэрняга ветру. Яму было сумна і тужліва. Ён увесь час думаў пра песні, што нарадзіліся ў яго сэрца, і якія, нібы птушкі ў клетцы, сумна маўчалі, і не было сіл іх выліць са сціснутых тутою грудзей, бо перашкаджала камлыга праклёнаў і цяжкіх няшчасцяў, куды больш цяжкіх, чым на ўсёй яго роднай зямлі. Тыя песні напаўняліся нянавісцю, злобнымі крыкамі, стогнамі ад гора, якім поўнілася Айчына, над пагібеллю ўласнай сям’і, але не знаходзілі форму і словы, бо ў агоніі гэтай краіны анямелі і геній і кожны звычайны чалавек, што жыў у гэты час, таму што скамянеў, змярцвеў і стаў змрочным, як і сама зямля.
    Донна Флавія гэты шэпт пачула, нягледзячы на тое, што быў ледзьве чутньт і сказала:
    Вы паэт! Тым лепш, бо зразумееце, магчыма, мяне. Тое, што я вам хачу сказаць, вельмі важна.
    Паэт адчуваў сябе цяпер цалкам свабодна. Ён крочыў побач з прыгожай жанчынай і пачуваўся так, нібы ідзе з прыяцелем. Думка пра нейкую прыгоду, што ўзнікла не так даўно пасля запрашэння донны Флавіі, была адкінута і знікла бясследна. Яны ішлі моўчкі непрыемнай вуліцаю, якая цягнулася ўгару, пустая і ціхая, пад стрэхамі дамоў узвышаліся цёмныя абрысы градчанскіх манастыроў, палацаў і касцёлаў. Спыніліся каля невялікага дома з высокім франтонам, Стары, што нёс ліхтар, выцягнуў ключ, адамкуў дзверы, і яны ўвайшлі. Драўляныя прыступкі з багата выразанаю балюстрадаю вялі ўгару да адзінага паверха. Наверсе адамкнуліся цёмныя дзверы, прыгожа акаваныя, і выйшла жанчына з дзіўнымі, рэзкімі рысамі твару, у чорнай сукенцы, з доўгім ружанцам, які вісеў ад пояса ажно да зямлі. Яе вочы жоўтага колеру і кулатыя, як у начной птушкі, здавалася далёка зазіраюць і бачаць тое, чаго не бачыць
    ніхто. У руцэ яна трымала вялікі падсвечнік з трьіма вялікімі свечкамі. Моўчкі прывітала донну Флавію.
    Плацыда, сказала Флавія, -я прывяла госця. Дай нам паесці і папіць.
    Яны ўвайшлі ў вялікі пакой. Сцены пакоя былі ўпрыгожаныя фламандскім жывапісам, пасярэдзіне стаяў вялікі, цяжкі, дубовы стол з разьбою. Іншай мэблі не было, за выключэннем некалькіх вялікіх крэслаў і вялізнай шафы, што займала сцяну паміж двума вокнамі, напоўненай даўнім сярэбраным і бронзавым посудам. Паэту, як жыў у беднай каморцы недзе ў пустым квартале недалёка ад новагарадскіх бастыёнаў, гэты пакой здаўся пакаралеўску надзвычай прыгожым. Аднак сваё здзіўленне ён не паказаў, а пачаў уважліва разглядаць дыван, што закрываў вялікую частку цаглянай падлогі. Донна Флавія выйшла з пакоя, папрасіўшы яго, каб сеў у крэсла.