• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Плацыда моўчкі накрывала на стол, працуючы, нібы ў сне, а стары, які суправаджаў донну Флавію, пэўна, слуга ў доме, прыцягнуў крэсла і запаліў яшчэ тры васкавыя свечкі ў другім латунным падсвечніку.
    Донна Флавія ў хуткім часе вярнулася, яна ўжо скінула плашч і была ў жоўтай шаўковай сукенцы, а на шыі і руках упрыгожанні са срэбра. Яе каштанавыя валасы, мяккія і багатыя, былі проста зачэсаны і ўпрыгожвалі твар, а вочы, карычневыя і вялікія, надзіва прыгожыя, здзіўлялі халодным позііркам.
    Прысядзем да стала, сказала яна і села сама.
    Паэт сеў насупраць яе, а стары, што перад гэтым выйшаў з пакоя, увайшоў зноў і таксама прысеў да стала.
    Квідо, сказала Флавія, ведае мяне з майго ранняга дзяцінства, як і Плацыда, яны служылі маім бацькам і з’яўляюцца маімі прыяцелямі.
    Стары ласкава ўсміхнуўся.
    Ён нямы, ціха прамовіла Флавія.
    Надышло маўчанне, пасля чаго донна Флавія за ежаю сказала:
    -Так вы ніколі не чулі маё імя? Я ўжо ў Празе шмат гадоў і мне казалі, што я тут маю вядомасць. А ці не чулі вы выпадкова імя Праперзе дэ Россі? He чулі? Ну, значыць, я залішне была самаўпэўненаю. Праперзе дэ Россі была самым славутым італьянскім скульптарам. Творы яе напоўнеыя сілаю і боскаю прыгажосцю. Бачыла я іх у Італіі яшчэ ў дзяцінстве, і яны натхнялі мяне ўжо тады. Пазней яны далі мне шлях і стымул на ўсё жыццё. Я стала скульптарам, як і Праперзе.
    Флавія падумала і сказала цішэй:
    Ці ўздымуся я калі-небудзь вышэй за яе? Пазней яна звярнулася да маладога паэта і спытала:
    А як ваша імя?
    Ён зморшчыў лоб, і ў яго вачах з’явіўся глыбокі смутак, таму адразу не адказаў, але нарэшце ціха вымавіў:
    Называйце мяне Інултус.
    -Інултус! Вось дзіўнае імя, заўважыла Флавія, Інултус, гэта той неадпомшчаны? Або нескароны? Думаю, што ніхто акрамя вас не мае такога імя.
    -	А між тым, сказаў Інултус, так можна было б называць кожнага на гэтай няшчаснай зямлі, бо няма тут ніводнай душы, якая б не чакала або помсты або пакарання.
    -	Ах, ну калі так, сказала донна Флавія, тым лепш.
    Інултус пахмурна маўчаў. У гэты час увайшла Плацыда з вячэраю на сярэбраным блюдзе. Донна Флавія ласкава папрасіла Інултуса, каб еў. Ён не еў цэлы дзень і змушаны быў сябе стрымліваць, каб не выказаць голад. Інултус забыўся ў гэты час пра ўсё, што яго прыгнятала, і еў і піў бесклапотна, пакуль голад свой паступова заспакоіў. Донна Флавія ела толькі садавіну.. Пасля вячэры яна сказала Плацыдзе:
    -	Запалі лямпу ў майстэрні, праз хвіліну ўзнялася, адгарнула заслону, за якою знаходзіліся невысокія дзверы і дадала:
    -	Я пакажу вам сваю працу і скажу, чаму я вырашыла вас запрасіць да сябе. Хадзем.
    Святло трох вялікіх лямп асвятляла прасторны пакой, у які ўвайшлі Інултус з доннай Флавіяй. Рэльеф з белага мармуру, які ўяўляў сабою Пуціфару, што цягнула плашч з плячэй Ёзафа, уразіў Інулта прыгажосцю абрысаў і чысцінёю камня. У гэтым творы мастацтва было столькі сілы і прывабнасці, што Інултус здзіўлена выгукнуў:
    -	Гэта праца вашых рук, мадонна? Якая вы вялікая, моцная і ўзвышаная!
    -	He, адказала яна, гэта твор Праперзе дэ Россі. Я толькі капіравала яго. Я не такая вялікая, моцная і ўзвышаная, як яна, але маю на мэце стаць большаю, мацнейшаю і больш узвьішанаю, і вы зможаце мне ў гэтым дапамагчы.
    -	Я? здзівіўся Інултус. Як я змог бы гэта зрабіць?
    -	Скажу вам, адказала яна, Праперзе дэ Россі была няшчасаю ў каханні і памерла ад адхіленага кахання. У гэту постаць Пуціфары яна ўклала ўсю сваю страсць, увесь свой адчай. Кахаючы чалавека пры смерці, Праперзе фатальна заставалася прыкаванай да зямлі. Я ж не ведаю, што такое каханне да мужчыны і не хачу ніколі пра гэта ведаць, бо смела ўздымаю свой позірк на зоркі, дзе прываблівы фантом без пагрозы да жыцця доўжыць славу. Слава і мастацтва гэта адзіная мая любоў і адзіны мой Бог.
    Яна падышла да вялікай белай заслоны, якую адгарнула, і Інултус убачыў высокі драўляны крыж, на якім быў укрыжаваны Хрыстос у чалавечы рост, зроблены з гліны, і ўсё было даведзена да канца, акрамя твару, рысы якога былі толькі вызначаны.
    Перад вамі праява майго найвышэйшага славалюбства і адначасова мой адчай, сказала Флавія. Стварыць вобраз паміраючага Хрыста ў агоніі такім, каб ад жаху сціскалася сэрца, не здолела пакуль жаночая рука ні разцом ні пэндзлем, і я думаю, што гэта не змог бы зрабіць ніводзін і мужчына. Увасобіць у ім вялікую трагедыю Галгофы і праўду жыцця, каб прабірала гледачоў да дрыжыкаў ад жаху, каб свяціўся ідэальнаю прыгажосцю мармур, вось смелая мара майго жыцця! 3 прагаю рэалізаваць сваю мару жыву я ўжо два гады. Дваццаць разоў я змяняла твар свайго Хрыста і дваццаць разоў была жорстка падманутай. Я не веру ў Хрыста і таму не магу аддаць працы ўсю душу, не магу
    адлюстраваць усё, што ёсць у маім сэрцы, у гэтым якраз і ёсць перавага людзей набожных, а я з вялікаю цяжкасцю павінна ўдасканальваць сваё майстэрства, тварыць і разбураць.
    Інултус задрыжаў.
    He верыць у Хрыста? вымавіў ён, і слёзы паліліся з яго вачэй. Яму здалося, што гэтымі словамі ён параніў Збаўцу, і ў той жа час адчуваў вялікую спагаду да гэтай прыгожай, каменна халоднай жанчыны, з яе цёмнаю, неверуючаю, памерлаю душою. Вочы яе загарэліся, калі яна ўбачыла, што яе словы так яго ўсхвалявалі.
    Вы так падобна да Хрыста, як пра яго апавядаецца ў легендзе і як гэта адлюстравана ў масацтве! сказала яна з захапленнем. Зразумейце, я даўно і марна шукаю гэты вобраз сярод людзей, вобраз таго, каго мая душа нарадзіць не можа. Калі я ўбачыла вас на мосце, то ўскрыкнула ад здзіўлення, бо, гледзячы на вас, я бачыла вобраз свайго Хрыста! А цяпер бачу зноў, я шчаслівая, што абрала вас! Інултус, для вас я яго ствару! Ці пагодзіцеся вы стаць узорам для майго паміраючага караля яўрэяў?
    -Ніколі! адказаў Інултус пакорліва. Я не падыду! О, як вы можаце нешта падобнае прагнуць, мадонна?
    Яна ўсміхнулася і сказала:
    Вы дзіця, прыяцель!
    Потым узяла яго за руку, падвяла да вялікага акна, паказала яму месца, дзе ён змог бы прысесці, і села сама на дыван, разасланы на шырокім падаконніку і перакінуты адным краем у пакой, а другім у двор дома. Ноч была спакойнаю і поўнаю зорак. Праз стрэхі Малой Страны можна было бачыць горад далёка, ажно да таго краю, дзе ўзвышаліся цсмныя абрысы будынкаў, паміж якімі блішчэла Влтава. Шум ракі напаўняў майстэрню сваім сумным рытмам. Гэта было падобна на вялізарны, трагічны плач Прагі, што ляжала ля ног пахмурнага Града, нібы звязаная каралева, праданая ў рабства, заміраючая, пачуўшы цвёрдыя крокі свайго захопніка. Інултус у той момант, калі зірнуў на горад за вакном, адчуў вялікі боль за прыгнечаную краіну, імя якой было выкраслена з кнігі жывых, зорка якой знікла ў імгле смерці і бяспамяцтва. Цяжкі ўздых вырваўся з яго грудзей, і ён закрыў твар рукамі.
    -Прыяцель, сказала Флавія, я ведаю, што адбываецца з вамі Нягледзячы на тое, што я чужаземка, я разумею вас. Калі дапаможаце мне дасягнуць мэты, то зможаце гэтаму краю, над якім у нямым жалі плачаце, гэтаму народу, з якога паходзіце, аказаць вялікую паслугу.
    Інултус паглядзеў усхвалявана на яе з запытаннем.
    Так, працягвала Флавія, цяпер я растлумачу вам сваю думку. Адзін з тых, самых уплывовых і наймацнейшых, у чыіх руках знаходзіцца, мабыць, лёс гэтай краіны, назавем яго донам Бальтазарам, бо ён іспанец, наведвае мой дом. Сям’я мая з даўніх часоў была з ім звязаная, і менавіта дзякуючы яму мой бацька прыехаў у Чэхію. Дон Бальтазар з таго часу і наведвае мой дом. Гэта для мяне вялікі гонар, але мала радасці, бо цёмныя, д’ябальскія яго вочы выклікаюць у мяне сапраўдны страх. Аднойчы я расказала дону Бальтазару пра сваё разуменне паміраючага Хрыста, хоць і не прызналася яму, як вам, што не
    веру ў яго боскасць. Дон Бальтазар запрасіў мяне на другі дзень у свой палац, дзе ў мармуровых залах пануе каралеўская раскоша. Ён прывёў мяне ў сваю царкву, якая зіхацела ад золата і дзе цяпер знаходзіцца пусты алтар, і сказаў:
    Душу маю стамілі страсці, яе не ўсыпляюць бясконцыя малітвы, яна атупела ад бою, які я бясконца вяду ў гэтай упартай, праклятай краіне ерэтыкоў. Я не магу ўжо па-сапраўднаму маліцца, таму хачу змясціць у маім пустым алтары такога Хрыста, пра якога вы мне ўчора казалі, такога, каб агоніяй сваёю мяне працінаў, каб выклікаў у маёй застылай душы немы крык болю, і я заплачу вам золатам і ўзнясу ваша імя да зорак. Вось так, Інулт, прыяцель, казаў мне дон Бальтазар, і з таго часу я жыву ў гарачцы... Інулт, я зраблю твар Хрыста падобны да вашага, выкажу ў ім ўвесь боль, які гняздзіцца ў вашых грудзях! Немы крык ваш перад сконам, сумны твар абудзяць нешта чалавечае ў цёмнай, сатанінскай душы гэтага іспанца, магчыма выклічуць слёзы! Будзе гэта выглядаць так, нібы ўвесь час ваш змучаны край будзе пытацца вашымі вуснамі ў Бога:
    Чаму, Божа, ты мяне пакінуў?
    I ведайце, выратаванне магло б прыйсці ў Чэхію! Ці чуеце вы, Інулт, плач гэтай глыбокай ракі? Ці бачыце, як Прага ў адчаі працягвае свае рукі да зорак?
    Яна змоўкла, яе вочы, просячы, уперліся ў яго твар. Інултус, дрыжучы ўсім целам, узяў яе за абедзьве рукі.
    Я зраблю ўсё, што пажадаеце! ускрыкуў ён у экстазе. О, прывяжыце мяне да крыжа так, як да яго прыбіта мая радзіма! Няхай пакуты, якія вы ўбачыце на целе маім, будуць на твары паміраючага Хрыста, і, магчыма, той погляд кране сэрца гэтага ката! А ці ў душы вашай не азавецца ціхі голас пад час працы, які ў вас запытае, ці Хрыстос сапраўды жьгў і ці быў ён Богам?
    Флавія падала яму руку.
    Магчыма здарыцца так, сказала яна і адвяла свой погляд, каб ён не прачытаў у ім нявер’е. Пазней дадала Цяпер ідзіце, прыяцель, і прыходзьце заўтра раніцаю. Кашалёк мой для вас заўсёды адчынены, а маё сэрца напоўнена ўдзячнасцю.
    Ен павёў рукою, нібы просячы, каб яна змоўкла.
    — Добрай ночы! сказала тым не менш і паклікала старога Квідона, які Інултуса выпусціў з дому і зачыніў за ім дзверы.
    Флавія некалькі хвілін стаяла ў задуменні каля адчыненага акна, пакуль не прыйшла Плацыда.
    -	Паглядзі, сказала старая і паказала ёй асколкі шклянкі.
    -	Ну што? запытала Флавія.
    -Гэта венецыянскі бакал, з якога піў твой госць, трэснуў, як толькі я да яго дакранулася. Гэты мужчына прынясе няшчасце ў твой дом.
    Флавія засмяялася.