• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    I каралевіч адказаў:
    -	Я і хацеў бы здзейсніць тваё пажаданне, бацька, але ў мяне няма нявесты, і не ведаю я ніводнай.
    Стары кароль з кішэні выцягнуў залаты ключ і даў яго сыну:
    -	Падыміся на вежу, на самы апошні паверх, паглядзі навокал, а потым скажаш мне, якая табе спадабалася.
    Каралевіч адразу і пайшоў. Ніколі ў сваім жыцці ён на версе вежы не быў і ніколі не чуў, што там робіцца.
    Калі падняўся на апошні паверх, то ўбачыў у столі малыя жалезныя дзверцы, накшталт крышкі. Яны былі зачыненыя. Ён адамкнуў іх тым залатым ключом, расчыніў і падняўся на гару. Тут была вялікая зала з блакітнай столлю, нібы неба ў ясную ноч, сярэбраныя зоркі ззялі на ім. Зялёная падлога нагадвала шаўковы дыван, а ў сценах было дванаццаць высокіх вокнаў у залатых рамах. I ў кожным акне з крышталю рознакаляровымі фарбамі была намалявана паненка з каралеўскай каронаю на галаве. У кожным акне іншая і ў іншым адзенні, але адна прыгажэйшая за другую, каралевіч не мог ад іх адарваць вачэй. I калі так са здзіўленнем глядзеў і не ведаў, на якой спыніцца, пачалі паненкі выгінацца, нібы жывыя, аглядаць яго, усміхацца і нават размаўляць.
    Тут убачыў каралевіч, што адно з дванаццаці вокнаў было завешана белай заслонаю. Ён адгарнуў заслону, каб убачыць, што за ёю. Там была паненка ў белым адзенні, апаясаная сярэбраным поясам, з жамчужнаю каронаю на галаве. Была з усіх самая прыгожая, але сумная і бледная, нібы ўстала з труны.
    Каралевіч доўга стаяў перад гэтаю выяваю, як перад прывідам, і так доўга на яе глядзеў, што ў яго забалела сэрца. I сказаў:
    Хачу, каб была яна, і ніякая іншая!
    I толькі вымавіў гэтыя словы, як гэтая паненка схіліла галаву, расчырванелася, як ружа, і ў гэты момант усе іншыя выявы зніклі.
    Калі ён спусціўся ўніз і расказаў бацьку, што бачыў і якую паненку выбраў, стары кароль затужыў, падумаў і сказаў:
    -Гэта дрэнна, сын мой, што ты адкрыў тое, што было схавана, і твае словы азначаюць для цябе вялікую небяспеку. Гэтая паненка, паланёная злым чарнакніжнікам, які замкнуў яе, знаходзіцца ў жалезным замку. Нехта ўжо спрабаваў яе адтуль вызваліць, але ніхто яшчэ не вярнуўся. Але калі сказаў слова, назад яго забраць ужо не можаш, бо дадзенае слова закон. Ідзі, паспрабуй знайсці сваё шчасце, і дадому вярніся здаровы!
    Каралевіч развітаўся з бацькам, сеў на каня і паехаў па тую нявесту. I вымушаны быў ён ехаць праз лес, і доўга ехаў такім чынам, пакуль дарога не знікла.
    I калі ў гушчары і паміж скаламі і балотамі блудзіў з канём і не ведаў, у які бок ехаць, пачуў за сабою, што некага клічуць:
    Гэй, пачакайце!
    Каралевіч азірнуўся і ўбачыў высокага чалавека, які за ім спяшаўся.
    -Пачакайце і вазьміце мяне з сабою, калі возьмеце мяне на службу, то не будзеце аб гэтым шкадаваць.
    Хто ты? спытаў каралевіч. — I што ўмееш рабіць?
    Мяне клічуць Доўгі, і ўмею я расцягвацца. Ці не бачыце там, на высокай хвоі, птушынае гняздо? Я вам тое гняздо здыму і не трэба мне ўгару лезці.
    I пачаў Доўгі расцягвацца, яго цела хутка расло, пакуль ён не стаў высокі, нібы хвоя. Пасля ён узяў тое гняздо і ў адзін момант сціснуўся і стаў ранейшым, а каралевічу гняздо падаў.
    Добра, бачу што ўмееш, але што мне за карысць з птушынага гнязда, калі ты мяне з гэтага лесу вывесці не можаш?
    Гм, гэта лёгка! сказаўДоўгі і зноў пачаў павялічвацца, пакуль не стаў у тры разы вышэйшы, чым самая высокая сасна ў тым лесе. Ён азірнуўся навокал і паведаміў:
    Вось у гэтым баку самы блізкі выхад з лесу.
    Пазней ён сціснуўся, узяў каня за аброць і пайшоў наперад, і праз некаторы час яны выйшлі з лесу. Перад імі расцілалася далёка шырокая раўніна, а за тою раўнінаю былі высокія шэрыя скалы, нібы сцены вялікага горада, і горы, што параслі лесам.
    Вось, пан, ідзе мой таварыш, сказаў Доўгі і паказаў на раўніну, яго таксама трэба ўзяць на службу, ён вельмі добра паслужыць.
    Крыкні і пакліч яго, хай убачьіць, што мы тут.
    -Гэта, пане, крыху далекавата, адказаў Доўгі, наўрад ці ён мяне пачуе, і доўга давялося б чакаць, пакуль прыйдзе. Хутчэй я да яго даскачу.
    Тут Доўгі расцягнуўся так высока, што яго галава схавалася ў аблоках, ён зрабіў тры крокі, узяў таварыша за плечы і паставіў перад каралевічам. Гэта быў хлопец дзябёлы, меў жывот, як сасуд на чатыры вядры.
    Хто ты? запытаўся ў яго каралевіч, I што ўмееш рабіць?
    Мяне, пане, называюць Шырокі, і ўмею я пашырацца.
    Тады пакажы.
    Пане, едзьце хутчэй, хутчэй да лесу! крыкнуў Шырокі і пачаў надувацца.
    Каралевіч не зразумеў, чаму трэба ехаць, але калі ўбачыў, што Доўгі паспешліва пабег да лесу, штурхануў каня і паехаў галопам за ім. I сапраўды паспеў, бо інакш Шырокі яго разам бы з канём змяў, бо яго жывот рос ва ўсе бакі. I так яго раптам стала многа, нібы гара прываліла. Потым Шырокі перастаў надувацца, выдыхнуў і зрабіўся такім жа, як і раней.
    Ты мяне заганяў! сказаў яму каралевіч. -Такога хлопца штодзень не знойдзеш. Хадзем са мною.
    Так яны пайшлі разам далей. Калі падышлі блізка да тых скал, то сустрэлі чалавека, у якога вочы былі завязаныя хусткаю.
    -	Пане, гэта наш трэці таварыш, сказаў Доўгі, яго таксама трэба на службу ўзяць. Можаце паверыць, ён хлеб дарэмна не есць.
    -	Хто ты? запытаўся яго каралевіч. I чаму ў цябе вочы завязаныя, ты ж не бачыш дарогу?
    —	He, пане, наадварот. Менавіта таму, што занадта добра бачу, я вымушаны завязваць вочы. 3 завязанымі вачыма я бачу так, як іншыя з незавязанымі, а калі я развяжу хустку, то буду бачыць усё наскрозь, а калі хутка на нешта пагляджу, то ўсё ўспыхне полымем, а што не можа гарэць, то распадзецца на кавалкі. Таму і клічуць мяне Хуткавокім.
    Пасля ён павярнуўся да скалы насупраць, развязаў хустку і паглядзеў на скалу сваімі жвавымі вачыма. Скала пачала трашчаць, і кавалкі паляцелі ва ўсе бакі, і ў хуткім часе ад яе засталася толькі кучка пяску. I ў тым пяску ўспыхнула нешта, нібы агонь. Хуткавокі гэта дастаў і прынёс каралевічу. Гэта было золата.
    -Го-го, ты, хлопец, можаш мець грошы без працы! сказаў каралевіч. Вар’ятам быў бы той чалавек, які не хацеў бы цябе ўзяць на службу. I калі ў цябе такі добры зрок, то паглядзі і скажы мне, наколькі далёка ад мяне знаходзіцца жалезны замак і што там цяпер адбываецца.
    -	Калі б я, пане, ехаў туды, адказаў Хуткавокі, то, магчыма, за год туды не даехаў бы, але разам з намі будзеце там ужо сёння. Менавіта там цяпер вячэраюць.
    -	А што там робіць мая нявеста?
    -	За жалезнымі кратамі ў высокай вежы чарнакніжнік яе сцеражэ.
    I каралевіч сказаў:
    -	Хто будзе такім добрым, то хай мне дапаможа яе вызваліць!
    Усе яны пагадзіліся, што будуць яму дапамагаць. I павялі яны яго праз шэрыя скалы па тым праломе, што зрабіў Хуткавокі сваімі вачыма, і ішлі яны праз скалы, высокія горы і глыбокія лясы ўсё далей і далей. I калі на дарозе ўзнікала нейкая перашкода, то імгненна тры таварышы ад яе пазбаўляліся.
    I калі сонца схілілася да захаду, пачалі горы змяншацца, лясы зрабіліся больш рэдкімі, а скалы схаваліся за даляглядам. I калі насунуўся змрок, убачыў каралевіч непадалёку жалезны замак, а калі надышла ноч, то пад’ехаў па жалезньім мосце да брамы. I ў поўнай цемры жалезны мост зрушыўся сам па сабе, брамы зачыніліся адным разам, і каралевіч з таварышамі апынуўся ў жалезнай крэпасці ў палоне.
    Калі яны разгледзелі, што ёсць у двары, то каралевіч паставіў каня ў стайню, і потым яны пайшлі ў замак. На двары, ля стайні, у залах і пакоях замка бачылі падарожныя ў змроку шмат людзей багата апранутых, паноў і іх слуг, але ніхто з іх не зрабіў ніводнага руху, бо ўсе былі скамянелымі.
    Каралевіч з Доўгім, Шырокім і Хуткавокім прайшлі некалькі пакояў і дайшлі да сталовай. Яна была ярка асветленая, пасярэдзіне стаяў стол, на ім шмат добрай ежы і напояў, а накрыта было на чатыры асобы. Яны пачакалі, пачакалі, бо думалі, што нехта прыйдзе, але ніхто не прыходзіў, тады яны селі, елі і пілі, што ў горла праходзіла.
    Калі наеліся, то пачалі шукаць месца, дзе можна будзе пераначаваць. У гэты момант дзверы разам адчьініліся і ў пакой увайшоў чарнакніжнік, згорблены стары ў доўгім чорным адзенні, з лысаю галавою, сівымі вусамі да калена, а замест пояса ў яго былі тры жалезныя абручы. За руку ён вёў прыгожую, найпрыгажэйшую паненку, апранутую ў белае. У яе быў сярэбраны пояс і жамчужная карона на галаве, але была яна бледнаю і сумнаю, нібы ўстала з труны. Каралевіч адразу яе пазнаў, ускочыў і пайшоў насустрач.
    Але раней, чым ён паспеў сказаць слова, чарнакніжнік распачаў гаворку:
    -	Я ведаю, чаму ты тут, бо хочаш гэтую каралеўну адсюль забраць. Ну дык бяры яе, але пры ўмовс, што тры ночы зможаш яе пільнаваць. Калі ж згубіш, то скамянееш сам і скамянеюць твае слугі, як і тыя, што прыйшлі раней за цябе. Потым ён паказаў каралеўне на крэсла, каб села, і пайшоў.
    Каралевіч не мог ад паненкі адвесці вачэй, настолькі яна была прыгожаю. I пачаў з ёю размаўляць, пытацца пра рознае, але яна не адказвала, не ўсміхалася і ні на каго не глядзела, была, нібы з мармуру. Ён сеў каля яе, даў сабе зарок цэлую ноч не спаць, каб яна не знікла.
    А для пэўнасці Доўгі расцягнуўся, як рэмень, і абвіўся вакол сцен у пакоі, Шырокі сеў каля дзвярэй, надзьмуўся так, што ні адна мышка не праскочыла б, а Хуткавокі стаў каля калоны пасярод пакоя на варту. Але праз хвіліну ўсе задрамалі, паснулі і спалі цэлую ноч, нібы сена прадаўшы.
    Раніцаю, як толькі пачало світаць, каралевіч прачнуўся, і нібы нехта пранізаў яго сэрца каралеўны не было. Ён імгненна разбудзіў слуг і запытаўся ў іх, што рабіць.
    -	He хвалюйся, пане, нічога не адбылося, сказаў Хуткавокі і хутка паглядзеў праз акно, я ўжо яе бачу! У ста мілях адсюль ёсць лес, сярод лесу стаіць стары дуб, а на версе таго дуба вісіць жолуд і гэты жолуд яна і ёсць. Няхай мяне Доўгі паставіць на плечы і мы яе дастанем.
    I не прайшло шмат часу, нібы каля хаты прабеглі, яны вярнуліся, і Доўгі даў каралевічу той жолуд:
    -	Пане, кіньце яго на зямлю!
    Каралевіч кінуў, і ў той жа момант каля яго стаяла каралеўна. I калі сонца за гарамі пачало паказвацца, разляцеліся гучныя дзверы і чарнакніжнік увайшоў у пакой. Пра сябе ўсміхнуўся, але калі ўбачыў каралеўну, стаў пахмурным, забурчэў і ўдарыў! Адзін з жалезных абручоў на ім трэснуў і адскочыў. Потым ён узяў паненку за руку і павёў яе за сабою.