Абісаін чакаў нецярпліва, але супакоіўся, калі раптам убачыў, што з’явілася жанчына, якая вылучалася прыгажосцю і больш шчыльнымі вэлюмам і плашчом сярод іншых, і спакойна пайшла да крыжа. Жанчына схілілася перад крыжом і ў Абісаіна здрыганулася сэрца, бо настолькі яна была маладою і прыгожаю! Цяпер яму здалося, што яна дакранецца да атруты на назе скульптуры, але жанчына ўкленчыла перад вобразам і засталася так ляжаць без рухаў, як мёртвая. Абісаіну стала лягчэй. У гэты час пачуўся звон, свечкі на алтары ўжо пагаслі , і ксёндз з келіхам, закрытым парчовым пакрывалам, з’явіўся. Пачалася імша. Абісаін перамог сябе і скрыгатаў зубамі, бо вымушаны быў стаць сведкам ўсяго святога хрысціянскга абраду. Ён чуў і бачыў усё, нібы ў гарачцы і ўздыхаў спакойна, калі ксёндз ад алтара адыходзіў. У тое імгненне, калі касцёл асвятліўся і зазіхацеў, пачуліся святыя спевы і шэсце манашак з’явілася ў касцёле, як і мінулы вечар. Спяваючы хвалу каралю Сіона, панны набліжаліся з палаючымі свечкамі да здзіўляючага зрок цудоўнага ўкрыжавання, каб яго цалаваць. Унутры Абісаіна гучаў д’ябальскі рогат. Яны ўжо стаялі перад крыжом, і абатыса ўзняла вэлюм, а вусны яе шукалі пранізаную цвіком нагу Збаўцы. Тут раптам узнялася цёмная жаночая постаць, што цэлую імшу ляжала, як мёртвая, на зямлі і стала паміж абатысаю і ўкрыжаваннем, высокая, стройная, поўная ціхай годнасці, яна кіўнула абатысе, каб тая саступіла, зрабіла крок наперад, абняла крыж абедзьвюма рукамі, схіліла галаву і хацела пацалаваць адну з ног. 1 тут загучаў крык у касцёле, нібы ўсе, хто прыйшоў, крычалі адным горлам, а потым людзі акамянелі, калі абедзьве жанчыны наблізіліся да скульптуры і ўжо хацелі дакрануцца да яе, як раптам драўляны Хрыстос дрыгануў сваёю нагою, цвік выпаў і нага ўзнялася так высока ўгару, што з зямлі да яе немагчыма было дацягнуцца і так, сагнутая ў калене, засталася нерухомая ў сваёй задзервянеласці. Рэха крыку ўляглося, стала ціха, і, раптам пачуўся ўсхваляваны вокліч: “Цуд! Цуд! Цуд!” Тыя, хто стаяў бліжэй да крыжа, крычалі: “Так, цуд! Але што гэта значыць? Што тая, якая хацела пацалаваць нагу Хрыста, не заслугоўвае яго міласэрнасці! Гэта вялікая грэшніца і хацела зняважыць Бога! Хапайце яе! Хапайце яе! Рукі схапілі яе, сарвалі з яе плашч і вэлюм, і яна спакойна і велічна стала ва ўсёй сваёй прыгажосці ў ззянні палаючых свечак. Гэта была Рыспа. Яе бслае пакрывала мігцела жэмчугам, залатыя ўпрыгожанні з сапфірамі ззялі ў светлых валасах, а цёмныя вочы палалі, нібы чорныя зоркі. -Жыдоўка! Жыдоўка! крычаў народ поўны нянавісці і жаху. Яна прыйшла нісміхацца з Хрыста! Кідайце ў яе камянямі! Рыспа не напалохалася, і яе цёмныя вочы звярнуліся да крыжа. Усмешка салодкая і пяшчотная асвятліла яе твар, а вусны шапталі: “Божа, ці чуеш мяне?” Абатыса абняла рукю дзяўчыну і сказала: “Няхай будзе ціха ў храме божым! He маеце права судзіць!Гэтая дзяўчына не можа быць грэшніцаю. Я буду яе ахоўваць. Вось рукі мае яе абдымаюць, а ў маіх абдымках яна знойдзе прытулак, як і ў маім манастыры! Ніхто не зможа да яе дакрануцца!” Надышло магільнае маўчанне, вакол абатысы і габрэйкі ўтварылася вольная прастора. Абедзьве жанчыны стаялі поўныя чароўнай прывабнасці, нібы ў садку выраслі дзве лілеі, надзвычай абаяльныя, бо абатыса, старэйшая за Рыспу, была прыгожаю і светлавалосаю. Манахіня паглядзела сур’ёзна на дзяўчыну і спытала: Ці прыйшла ты з блюзнерства? He, адказала дзяўчына, не адводзячы вачэй, чыстым, ясным голасам, цвёрда і так пераканана, што тыя, хто чуў, насамрэч паверылі. Растлумач свой учынак, папрасіла абатыса. Рыспа ўздыхнула, хвіліну памаўчала і потым адказала: He судзіце мой народ жорстка за аднаго вінаватага. Ці няма злачынцаў сярод вас? Вы павінны паверыць, што знайшоўся чалавек сярод сыноў Ізраіля, які настолькі асляпёны нянавісцю, што не зразумеў, што Бог-бацька з’яўляецца таксама і вашым Богам! Адчуваючы нянавісць, ён нацёр нагу гэтай скульптуры страшнаю атрутаю. Пацалунак азначаў бы імгненную смерць. Я даведалася пра ўсё гэта і прыйшла, каб вас ад гэтага выратаваць. Сваёю смерцю я хацела вас перасцерагчьі. Сваім жыццём я хацела выкупіць грэх гэтага чалавека. За яго нянавісць я аддавала сваю любоў. Але Бог злітаваўся нада мною і не прыняў як ахвяру маё жыццё. Цяпер вы ведаеце ўсё. А чаму ты не назвала таго чалавека, таго мярзотніка? азваўся голас з цёмнага кутка касцёла. Гэта сказаў сам Абісаін. Гэта былі першыя словы, якія ён змог вымавіць. Ахоплены жахам, калі пазнаў Рыспу, ён ператварыўся ў нерухомы слуп, бяздумны і амаль бездыханны. Дзяўчына імгненна пазнала яго голас, задрыжала, закрыла твар і збялела. Так, чаму ты яго не назвала? пачуліся галасы. Дзяўчына павярнула заліты слязьмі твар да крыжа і адказала: Я прасіла Хрыста, каб ён дазволіў мне захаваць гэтага мужчыну. Я не хацела і не хачу, каб вы помсцілі яму. А чаму трэба яго берагчы? крычалі горача з усіх бакоў. О, вы мяне мучыце, задыхалася дзяўчына і, тулячыся да абатысы, сказала: Я кахала яго! Бедная! адказала абатыса і абняла яе мацней. -А цяпер ужо не кахаеш? спытаў змрочна зноў Абісаін, які хутчэй здагадаўся, чым пачуў, што шапнула дзяўчына абатысе. Дзяўчына вьнірасталася. Я вагалася паміж ім і Хрыстом, адказала пазней, паміж нянавісцю і любоўю. Выбрала я любоў. Іду я да Хрыста, яму я хачу належаць. Цябе, мая сястра, звярнулася яна да абатысы, Цябе паслаў Бог, як галубку міру! Вядзі мяне ў свой святы дом, бо я не маю ўжо даху над галавою. Мой народ і мая сям’я мяне адрынуць. Але Бог мяне прыме. Няхай дзверы твайго дома за мною зачыняцца навекі! Няхай будзе пахвалёны Бог! сказала абатыса і, вітаючы, пацалавала дзяўчыну ў лоб. Абісаін упаў на калені знішчаны. Зноў пачуліся галасы з асяроддзя людзей, галасы тых, хто вагаўся. — А ці гаворыць гэтая дзяўчына праўду, казалі, а ці не адвярнуўся ад яе Хрыстос з агідаю? Усе глядзелі на крыж, і вось, новае дзіва! Нага скульптуры была на сваім старым месца, прыбітая цвіком да дрэва крыжа. Абатыса ўзвысіла голас: -Людзі, мала веры! усклікнула. Чаму вагаецеся? Якіх вам патрэбна новых доказаў? Я не маю ніякай віны, бо сёння спавядалася і прыняла прычасце ў кельі манастырскай. Ці адвернецца Хрыстос ад мяне з агідаю, калі я пакорліва схілюся перад ім? Яе вусны наблізіліся і пацалавалі статую, і вось цуд паўтарыўся, паўтарыўся і трэці раз, калі стары ксёндз, адразу па імшы, таксама да статуі наблізіўся, каб яе пацалаваць. Тут усе людзі ўспыхнулі ад захаплення як шалёныя. Вестка пра тое, што здарылася, разышлася па горадзе, усе званы званілі як у вялікае свята; атруту з нагі статуі змылі святым алеем і святою вадою і насілі як вельмі значнае па цэлым Таледа. Кветкамі былі ўпрыгожаны ўсе вокны, дзяўчаты і жанчыны кідалі свае ўпрыгожанні на дарогу і ўвесь горад патануў у радасці. Габрэі між тым глядзелі на ўсё з сваіх дамоў, сыпалі попел на галаву, a Мерыбал незвычайна напалоханы сабраў свае багацці і з’ехаў у вялікім страху з Таледа, праклінаючы сваё дзіця і шукаючы сабе прытулак сярод магамецянаў у Андалузіі. Рыспа між тым знайшла свой дом у ціхім манастыры, дзе чакала хрышчэння і вопратку манашкі. У атупенні, знішчаны, зломлены вярнуўся Абісаін дадому, упаў на свой ложак у гарачцы падобнай на шаленства і так ляжаў цэлы месяц. Выздараўліваў ён памалу, а калі ўстаў, то хадзіў нібы без душы. Свет здаўся яму такім пустым! Ён нават не разумеў, што з ім здарылася, але адчуваў, што яго сэрца стала крываваю ранаю, нешта там паліла непагашаным жарам. Гэта была нянавісць, якую не мог знішчыць помстаю. Праз некаторы час ён пачаў ясней разумець, што адбылося. Рыспа была назаўсёды страчаная, была ў манастыры, яна больш не верыла свайму народу, свайму Богу, адраклася ад свайго бацькі, адраклася ад свайго кахання. Як яе за гэты ўчынак той раз у касцёле забівалі, знішчалі! Але цяпер ён пры ўспаміне пра яе ўсміхаўся з пагардаю, яна была для яго мёртвай. Тады ў касцёле ён хацеў памерці, цяпер дзякаваў Богу, што не памёр, бо калі памерла яго каханне, нянавісць і прага па помсце ўзраслі, вастрэй калолі, мацней штурхалі да нейкага дзеяння поўнага жорсткай страсці. Прычынаю яго болю, яго пакут быў Хрыстос. О, бой паміж Абісаінам і ілжывым прарокам на крыжы яшчэ не скончыўся! А кгілі бачыў вобраз Ісуса, які так ненавідзеў усёю душой, то зноў і зноў паўтараў даўнюю пагрозу сваю: “Мы яшчэ ўбачымся!..” Аднойчы пайшоў Абісаін на далёкі, далёкі шпацыр па ўзбярэжжы Тайі, у кірунку да Талавержэ дэ ля Рэйна. Ён радаваўся таму, што яму прыбывала сіл. Калі падышоў да стромага, голага схілу, убачыў пячору, якая цямнела перад ім, нібы клічучы да адпачынку ў сваім ценю. Яна знаходзілася ў баку ад дарогі і вакол была скалістая пустэча. Ад парогу пячоры адкрывалася незвычайная карціна: паміж дзвюма спадзінамі далёка расцілаліся палі, за якімі ўдалечыні бачыліся вежы і купалы горада Таледа. Абісаін увайшоў у пячору і хутка там заснуў. Прачнуўся ён у глыбокім змроку і адчуў холад. Ён сабраў сухое галлё і запаліў вогнішча. Праз дымавую заслону ад палаючага галля глядзеў ён на змрочнае неба, на якім з’явілася некалькі зорак. Ён не памятаў добра, што дакладна яму здалося, бо меў туманнае пра гэта ўяўленне, бо сон быў поўны вялікіх прывідаў са Старога Запавету. Абісаін заглыбіўся ў свае думкі, і гарачка, якая на ўсім працягу хваробы яго так трэсла, пачынала вяртацца, пачынала ім памалу зноў авалодваць. Думкі яго набывалі недакладныя абрысы, але надзвычайную ўзвышанасць. Нібы ў імгле забытага, a цяпер убачанага сну, з’явілася гіганцкая постаць прарока Еліаша. Ён убачыў вялізарную звышчалавечую постаць у цёмным целе, падобную на нейкую гару, і адчуў сябе ў гэтай пячоры, нібы апынуўся ў Гарэбу. Зоркі глядзелі на Еліаша так, як сёння на яго, і ад таго, што прарок быў так блізка, калацілася сэрца і кроў кіпела і бушавала ў жылах, а ўнутраны голас сказаў, што Ягве ва ўсёй сваёй велічы пройдзе каля Гарэбу! Еліаш выйшаў з пячоры, і раптам распачалася страшная бура з моцным дажджом і грукатам. Гара трэслася, скалы разрываліся, гром грымеў, але Бога не было ў гэтай буры! Раскрывалася зямля, нібы надышоў канец свету, і здавалася, што калі ўсё скончыцца, нічога вакол не застанецца, але Бога не было ў гэтым катаклізме! Нарэшце з нябёсаў паваліў агонь, нібы хацеў усё знішчыць на зямлі, але ў гэтым пажары Бога не было! Тут пачуўся ціхі, ціхі голас, Еліаш задрыжэў, а жах большы, чым перад бураю, перад землятрусам ахапіў Абісаіна, ён закрыў твар плашчом, каб не загінуць, і ў тым шэпце незямным пазнаў тое, што хаваў Ягве! Абісаін перажыў увесь гэты жах у некалькі імгненняў, нібы прарокам быў сам, і глядзеў, дрыжучы, бяздумна ў пустэчу. Агонь згасаў, дымавая заслона паўстала паміж ім і ўваходам у пячору, і праз яе ён бачыў, як зоркі танулі ў хмарах. Ён чуў гук і свіст ветру, і свет вакол здаваўся незямным. Абісаін адчуў дыханне чалавека на сваім твары, валасы яго падняліся, і мароз, як лядовая іскра, прайшоў па яго целе. Абісаін вырашыў, што звар’яцеў, бо воблік Хрыста, які ён ведаў з касцёла