• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Алоіс Ірасэк (1851-1930) Празаік, драматург, заснавальнік гістарычнага рамана ў чэшскай літаратуры
    Алоіс Ірасэк нарадзіўся ў Гронаве 23 жніўня 1851 года. Творчы шлях пісьменнік распачаў вершамі, якія пісаў пад уздзеяннем творчасці Карэла Гінэка Махі і Карэла Яраміра Эрбэна. Першы зборнік прозы пад назваю “Апавяданні з гор” выйшаў з друку ў 1878 годзе. Паступова Алоіса Ірасэка ўсё больш і больш вабіць гістарычная тэматыка, і ён ад апавяданняў на гістарычную тэму пераходзіць да жанру рамана і раманных хронік, якія прысвечаны гусіцкім войнам і тэме нацыянальнага адраджэння. Найболын вядомыя з іх “Скалы” (1886), “Псаглаўцы” (1884), “На ваяводскім двары” (1877), “Скарб” (1881), “Супраць усіх” (1893) і інш.
    Вядомасць пісьменніку прынеслі і драматычныя дворы, напісаныя ў асноўным на гістарычную тэму Сярод якіх “Калыска” (1891), “Ян Жыжка” (1903), “Ян Гус” (1911), “Ян Рогач” (1914) і інш.
    Асаблівае месца ў творчасці Алоіса Ірасэка належыць кнізе “Даўнія чэшскія паданні” (1894), дзе змешчаны таленавіта апрацаваныя мастаком слова матэрыялы старажытных чэшскіх хронік, твораў вуснай народнай творчасці. “Паданні” падзяляюцца на тры цыклы: даўнія чэшскія паданні, паданні пра старую Прагу, старажытныя паданні і легенды.
    Даўнія чэшскія легенды і паданні
    Пра чэхаў	J
    За Татрамі, на раўніне, на якой працякае рака Вісла, ад векапомных часоў існавала харвацкая краіна, частка даўняга вялікага паселішча славян. Жылі ў гэтай харвацкай краіне некалькі плямёнаў, аб’яднаных моваю, звычаямі, ладам жыцця.
    I здаралася, што ўзнікалі паміж імі звадкі і крывавыя бойкі за тэрыторыю і спадчыну. Ішлі год за годам, сваякі ваявалі са сваякамі і знішчалі адзін аднаго.
    У гэты час два браты з моцнага роду, абодва ваяводы, Чэх і Лех, разам прынялі рашэнне пакінуць родную зямлю, ахопленую крывавымі бойкамі. Яны сказалі: “Пашукаем сабе новыя месцы для жыцця, каб наш род жыў у міры і займаўся справамі”.
    I былі яны звыклымі да таго, каб добра клапаціцца пра зямлю, вырошчваць розныя гатункі зерня, даглядаць коней і гурты дробнай і буйной жывёлы.
    Як вырашылі, так і зрабілі. Сабраўшы сваё племя, далі клятву багам, вынеслі выявы дзядоў, і развітаўшыся з бацькоўскаю зямлёю, пайшлі на захад сонца, у незнаёмы бок. Ішлі з імі побач род за родам, выхадцы з паважаных сем’яў, усе сябры і радня. Наперадзе вопытныя і ўзброеныя мужчыны, пасярод ваявода Чэх, сівабароды, але статны і моцны, яго брат Лех, а вакол іх кіраўнікі, старасты роду, усе конна. За імі старыя, жанчыны і дзеці на дрэнна апрацаваных драбінах або конна, гурты жывёлы, а прыканцы зноў узброеныя мужчыны. Яны ехалі каля селішчаў плямёнаў, сваіх сваякоў, пакуль не перайшлі мяжу харвацкай краіны, потым перабраліся на друті бераг ракі Одра і ўступілі на незнаёмую ім гарыстую мясцовасць.
    I тут яны знайшлі паселішча, дзе жыхары размаўлялі на блізкай ім мове, a далей убачылі іншыя сялібы ў мясцовасці ўздоўж ракі Лабы. Калі ж яны перайшлі і гэтую раку, то зразумелі, што тут мясцовасць пусцейшая, бо паселішчаў убачылі няшмат. Сялібы былі раскіданы далёка адна ад другой, a жыхары іх размаўлялі на іншай мове, апраналіся ў скуры, іх было няшмат, але яны былі смелымі і адважнымі і моцна трымалі зброю ў руках. Чэх і Лех гэты люд пабілі, знішчыўшы іх бедныя хаціны і выкапаныя ямы, і пайшлі далей, пераходзячы з лесу ў лес.
    Цяжкая дарога вяла праз дрымучыя лясы, праз лугі і балоты, парослыя асакою і чаротам, па зямлі, парослай імхом і непралазным кустарнікам. Увечары яны запальвалі вогнішчы і палілі іх аж да ранку, каб полымя, асвятляючы лясны гушчар, палохала злых, падступных вядзьмарак.
    Такім чынам яны падышлі да трэцяй вялікай ракі Влтавы, якая дзіўна цякла. Калі перайшлі раку, то ўсе па чарзе пачалі скардзіцца на тое, што няма канца і краю гэтай цяжкай дарозе і нідзе пакуль не было добрага адпачынку.
    Тады ваявода Чэх паказаў рукою на высокую гару, якая ўзвышалася над шырокай раўніннай мясцовасцю і сказаў: “Пойдземце да той гары, там дадзім дзецям і гуртам жывёлы адпачынак”.
    Яны дайшлі і паклаліся спаць пад гарою, якую назвалі Ржып. Ваявода і старшыні роду аглядалі глебу вакол гары і заўважылі, што яна ўрадлівая. Раніцаю на золку Чэх накіраваўся на вяршыню гары пад назваю Ржып праз прыціхлы лес, запоўнены начной вільгаццю.
    Калі ўзняўся на гару, ужо развіднела, ён паглядзеў і ўбачыў: перад ім на недасяжную шырыню аж да сінеючых удалечыні гор раскінулася зямля, роўная і вольная, а на ёй лес, нівы і лугі. Буйная зеляніна адкідвала на раку цень, нібы разлітае срэбра.
    I ўзрадаваўся прабацька Чэх, убачыўшы цудоўную мясцовасць і падзякаваў багам за тое, што атрымаў для свайго роду і будучых пакаленняў.
    Калі спусціўся ўніз, то расказаў пра ўсё, што ўбачыў. На наступны дзень многія пайшлі ўздоўж гары, каб даведацца як мага больш пра наваколле. Тое, пра што яны давсдаліся, прыйшлося даспадобы: у вадзе шмат рыбы, глеба ўрадлівая. Такім чынам, мясцовасць, з якой людзі азнаёміліся, здалася ім вельмі прыгоднай для сталага жыцця.
    На трэці дзень, калі сонца ўзышло над лесам, паклікаў Чэх брата і старэйшын і загадаў сабраць народ. Прывёўшы людзей на месца, адкуль зямля была бачна ад края да края, сказаў ім наступнае:
    -	Вы ўжо не будзеце скардзіцца, бо мы знайшлі мясцовасць, дзе застанемся і пабудуем свае сялібы. Бачыце, што гэта менавіта тая зямля, якую мы шукалі. Я часта казаў і абнадзейваў вас, што прывяду на такую зямлю. Гэта багамі абраная зямля, тут багата птушак і звяроў, тут поўна мёду. Мы будзем жыць заможна і зможам добра абараняцца ад ворагаў. Вось гэтая зямля для нас. Яна толькі не мае назвы, але павінна яе мець.
    -Тваім! Няхай тваім імем завецца! закрычаў нібы прасветлены багамі, стары з доўгай бслай барадою, самы стары з усіх старэйшын. I тут усе старэйшыны і просты люд закрычалі нібы адзіным голасам:
    -Тваім! Тваім імем!
    -	Няхай будзе названа ў твой гонар!
    Ваявода Чэх, усцешаны воляю ўсяго народа, укленчыў і пацалаваў зямлю, новую радзіму свайго племені. Пацалаваўшы, узняўся з калень, і, працягнуўшы руку, каб паказаць шырыню зямлі, выказаў сваю волю і пажаданне:
    -	Жыві і красуйся, святая зямля, нам дарагая! Захавай нам здароўе, ратуй нас ад хвароб, і хай нас будзе цэлы народ, і народ ад народа на стагоддзі!
    Радасна паставіў на зямлю выяву продка, што людзі беражліва неслі са сваёй далёкай айчыны і запаліў вялікі агонь. Усе радаваліся і прыносілі ахвяры дзеля будучага дабрабыту.
    II
    I пачалася цяжкая і руплівая праца. Калі падзялілі зямлю, то пачалі яе апрацоўваць. Лес або высякалі або выпальвалі агнём, пні выкарчавалі, лугі і палі ўскапалі, на наступны год іх узаралі.
    Хутка будавалі жыллё, узводзілі сцены і крылі іх саломаю. Кожны род сяліўся на асобным надзеле зямлі.
    Сады, ралля і лугі былі спадчынаю, сумеснай маёмасцю кожнай сям’і і аднаго роду, а лясы, пожні, рэкі і азёры агульнымі. Што вёска то род.
    Дамы і хлявы, стайня, дрывотня, гумно былі агароджаны плотам, сплеценым з прутоў або з ссечаных брусоў. Штогод каля сяліб павялічвалася поле і штогод зямля давала лепшы ўраджай. Жытам, пшаніцаю, ячменем, аўсом і просам хваляваліся шырокія палі, побач зелянелі калівы гнуткага ільну і высокіх канопляў, а на гародчыках стракацелі кветкі мака.
    На лугах і ў ліпавых гаях чулася гудзенне пчол, якіх трымалі не толькі ў лясных борцях, але і ў саламяных вуллях або ў калодах, зробленых з камлёў дрэў. Штогод павялічваліся гурты дробнай і буйной жывёлы, а на выганах ля агароджы за вёскай хутка праносіліся коні.
    Вызначаны стараста правяраў кожнага прадстаўніка роду і яго маёмасць. У гонар роду пачыналася і завяршалася малітва, даваліся абеты. Жыхары вёскі запрашалі да сябе гасцей, у вёсцы існаваў суд і размяркоўвалася праца. Перад кожным ставілася задача, і кожны выконваў сваю справу. Жанчыны займаліся хатняй гаспадаркай, пралі, рабілі палатно і сукно, шылі сукенкі, кашулі, мужчынскія і жаночыя спадніцы, каптаны і кажухі. Мужчыны даглядалі жывёлу, змагаліся з вядзьмаркамі, працавалі на полі, у лесе заганялі дзікіх звяроў і забівалі іх тым, што травілі, кідалі стрэлы, дзіды, рабілі сілкі і выкопвалі ямы, куды траплялі найчасцей ваўкі, самыя небяспечныя забойцы жывёлы.
    Жыццё кіпела як на вёсцы, так і за яе межамі. 3 пашы чуўся голас пішчалкі або доўгай пастушай трубы, у палях, на лугах і ў садах чуліся спевы моладзі. Толькі пасля абеду ніхто не спяваў у хвіліны глыбокай цішыні, калі выходзілі вядзьмаркі, што выкрадалі дзяцей апоўдні, і нясліся ў белых вопратках як светлыя цені над палямі да людскога жытла, каб пакараць непаслухмяных дзяцей; калі выходзілі дзіўныя, жудасныя жанчыны з вялікімі галовамі і рознымі вачыма, якія дасылалі людзям страшны плач, калі з’яўляліся чароўныя залатавалосыя лясныя панны з вяночкамі на галаве і ў белай вопратцы.
    Гэтых вельмі баяліся, але баяліся і злых лясных феяў з вырачанымі вачыма, і заблукалых душ, якія блакітнымі агеньчыкамі мільгацелі на балотах, і ў страху абміналі возера або лясны вір, дзе ў ценю старых дрэў і кустоў падпільноўваў вадзянік, змяняючы сваю знешнасць, і дзе заманьвалі на пагібель вадзяныя бледныя панны ў зялёным.
    Але найбольш людзі баяліся Перуна, гаспадара навальніцы і бляску маланкі, “пасланага багамі”, і іншых магутных шэльмаў, якія рабілі слабым цела чалавека, яго косці, а розум затуманьвалі. Таму і прасілі зміласцівіцца багоў, асабліва Вялеса, прыносілі ім у якасці ахвяры чорную курыцу або голуба, забівалі казла, каб ахоўвалі гурты жывёлы ад мору і дапамагалі ім.
    Менш нраблем было за агароджаю вёскі. Хаты ахоўвалі дамашнія багі, прадзеды, душы продкаў, іх статуі стаялі на пачэсным месцы каля агню. Шчасце дому прыносіў і бажок, які заўсёды пасміхаўся, такі маленькі ідал з
    кіпцямі на руках і нагах; і гном, што клапаціўся пра статак, наглядаў і карміў жывёлу, але затое людзям перашкаджаў спаць уначы. А пакуль жыў пад печчу або пад ганкам вужака, стары гаспадар, у доме захоўваліся шчасце і дабрабыт.
    Калі ж ападалі восенню лісты з дрэў і густая імгла апускалася на палі, калі зямля пакрывалася снегам і прырода засынала, сем’і збіраліся разам у вялікіх дамах з драўлянай столлю і зачыненымі вокнамі.
    Вялікая каменная печ была запалена, і агонь асвятляў памяшканне. Рудыя водбліскі жару мігацелі на сценах, дзе віселі світкі, упрыгожаныя цёмнымі скурамі, цеціва і лук, драўляныя трубы ў мяхах са скуры барсука, кароткі меч, магутная дзіда і цяжкі каменны шчыт. Каля парога віселі рогі аленя і зубра, адкідаючы на сцены крывыя цені