• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гэты цудоўны край — зямля чэхаў... Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Гэты цудоўны край — зямля чэхаў...

    Выбраныя творы з чэшскай літаратуры XIX стагоддзя

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 174с.
    Мінск 2009
    44.6 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У мільгаценні святла жанчыны пралі, а мужчыны выпраўлялі гаспадарчыя прылады, зброю, або пасля цяжкага палявання адпачывалі. Шмат было размоў і старых песень. Паляўнічыя апавядалі пра засаду на мядзведзя і зубра або пра лесуноў, якія могуць пры дапамозе чароўнага кораня настолькі заблытаць паляўнічага і завесці яго ў непраходныя нетры, што ён ніколі не вернецца дахаты з дрымучага лесу.
    А стары з белымі валасамі і белаю барадою ў сваіх думках лунаў па далёкіх краях сваёй сапраўднай радзімы, прыгадваў свае першыя сутычкі і бойкі, статных волатаў, моцнага ваяводу, успаміналася яму, як ён прачнуўся апоўначы перад боем, апрануўся адпаведна і пачаў выць, як воўк, а воўк азваўся воем і распачала выць цэлая зграя.
    I ішла далей гутарка пра розных прывідаў у цёмнай начы, на балотах, у шырокім полі і лясных нетрах, пра агніва, якое нясецца ў цёмнай начы, пра злую каргу, якая сцеражэ жывую і мёртвую ваду, пра белых прадракальнічак, што з’яўляюцца ля калыскі немаўляці, пра чарадзейных вядзьмарак, пра злыя і добрыя знакі, і з жахам слухалі тыя, хто сабраўся ў хаце, таемныя прароцтвы роду і племя.
    Калі агонь згасаў, то людзі клаліся на ложкі, засланыя скурамі, памаліўшыся продкам, душы якіх беражліва ахоўвалі нашчадкаў. Жыла і квітнела еднасць крыві, любоў сям’і да кожнага пакалення, якая яднае жывых з мёртвымі, сённяшні час з тым, які даўно мінуў.
    Вёска, агароджаная плотам, заваленая снегам, сціхала ў начы, толькі чуўся брэх сабак, якія адчулі ваўка, што прыйшоў, бліскаючы зялёнымі вачыма, або недзе кароткім піскам азвалася выдра.
    Часам снегу і ільду, доўгага змроку і ночы апекавалася Маржэна, аж пакуль бог сонца не пачынаў усё магутней і цяплей глядзець на твар зямлі. I ператвараўся ў ваду лёд, весяліліся ва ўсіх вёсках, ва ўсім племені. 3 песнямі ішлі людзі да вады, да вольных ад ільду рачулак і рэк, кідалі ў іх сімвалы зімы і смерці і радаснымі крыкамі гукалі Вясну, добрую багіню абуджанай прыроды.
    Калі сонца ўздымалася высока, на шырокіх палях і лугах буйна зацвіталі кветкі, услаўляючы паўсюль новае кола сонцавароту.
    Ноч перад самым доўгім днём была напоўнена дзівосамі. Кветкі, напоеныя расою, набывалі чароўлую сілу, вяшчунскую і гаючую, і ратавалі як чарнабыль, маці ўсіх зёлак, ад бесаў і злых духаў, надзвычай моцных асабліва ў
    таямнічыя ночы, і ад вядзьмарак, якія раіліся на халмах і ў цёмных норах. У змрочныя гэтыя ночы свяціліся на ўзгорках вялікія агні з вогнішчаў. Іх жар разыходзіўся далёка, і далёка чуліся спевы заручаных юнакоў і дзяўчат, якія, танцуючы вакол іх, усхвалялі сілу божага сонца, што дае жыццё і каханне, сонца жыцця.
    Пасля летняга сонцазварота пачыналася жніво, затым прыходзіла халодная восень, і надыходзіў час зімы. Год ішоў за годам. Род павялічваўся, множылася племя чэхаў. Народ пачалі вабіць новыя паходы, бо зямлі ўсім не хапала. I разыходзіліся роды, плямёны ішлі ў розныя бакі, на поўнач і поўдзень, усход і захад, праз рэкі і горы і засноўвалі новыя сялібы.
    I вежы і крэпасці будаваліся як рэзідэнцыя стараст, для абароны межаў і для аховы наогул, у прыватнасці, каб там маглі схавацца жанчыны, старыя і дзеці, каб туды можна было загнаць гурты жывёлы, каб вораг не мог уварвацца на тэрыторыю. Гарадзішчы будавалі на астравах каля рэк або ў раўніне паміж лясамі, паміж вадою і балотам, дзе не было дарогі і можна было прайсці толькі вузкаю грэбляю. Вакол гарадзішчаў насыпалі высокія валы, часта трайныя, з магутнымі сценамі, зробленымі з велізарных бярвенняў, а наверсе ўмацоўвалася зброя.
    Малодшы брат Чэха, ваявода Лех, з вялікай групай людзей пайшоў далей на ўсход сонца. Ваявода Чэх з неахвотай іх адпусціў, але браты развіталіся пасяброўску, старэйшы прасіў, каб малодшы далёка ад яго не адыходзіў, бо толькі ў такім разе ён са сваім родам можа прыйсці на дапамогу, калі распачнецца бой з ворагамі.
    I сказаў, звяртаючыся да сваякоў Лех:
    -	О мае дарагія браты і сыны зямлі чэшскай! Я ніколі не забудуся, што я з вашага племені. Таму і не хачу далёка ад вас адыходзіць, бо трэба, каб ведалі вы пра мяне і я пра вас. Я дам вам знак, паведамлю пра тэрыторыю, дзе мы спынімся. На трэці дзень пасля нашага адыходу ўздыміцеся на Ржып, калі будзе добрае надвор’е. Я запалю ў лесе вялікае вогнішча, і калі ўбачыце бляск агню і дым, то ведайце, што мы знаходзімся там.
    Калі ў вызначаны дзень перад світаннем людзі ўзышлі на Ржып і азірнуліся па баках, то ўбачылі паміж усходам і поўднем у імглістай далечыні рудое полымя, якое па небу разлівалася густым дымам.
    А калі развіднела, то ўсе ўбачылі ў тым баку чорныя хмары над азораным небам, то быў дым ад вялізарнага вогнішча, якое ваявода са сваім родам запаліў. У тым месцы Лех застаўся і пачаў будаваць крэпасць, якую ахоўвалі вялікія валы, а ад таго курэння дымам назвалі гэтае месца Коўржым.
    Ill
    Прайшло трыццаць год з таго часу, як ваявода Чэх заснаваў чэшскую краіну. I калі яму споўніўся восемдзесят шосты год, то надышоў час яму адысці на пакой, і ён памёр. Народ цяжка перажываў такую страту. Чэха аплакалі як свайго бацьку, кажучы:
    -	Ты быў для нас ваяводам і бацькам, ты прывёў нас на гэтую зямлю, ты быў справядлівым і верным кіраўніком свайго народа і свайго племені. Але прыйшло гора, хто цяпер будзе намі кіраваць і хто будзе пра нас клапаціцца!
    I не было нікога, хто не смуткаваў. Людзі верылі, што душа ваяводы адышла да раю, месца, дзе заўсёды вясна, каб быць там заўсёды ў пашане, якую нябожчык меў на зямлі. Таму і апранулі Чэха ў новае адзенне, у светлы плашч, у спадніцу падперазаную шырокім поясам, што блішчэў ад ланцужкоў і металічых аздоб, у прыгожа афарбаваныя панчохі і чаравікі. На галаву з сівымі доўгімі валасамі і доўгаю сівою барадою апранулі сабаліную шапку.
    Такім чынам апранутага перад змярканнем нябожчыка пасадзілі на высокую кладку дроў, якую накрылі вышыванымі покрыўкамі, пасадзілі ў гаі, цёмным ад разгалістых ліп і дубоў, бліжэй да дарогі, што разыходзілася ў тры бакі, каб адпачывала душа. Перад ім паклалі каравай хлеба, мяса і цыбулю, прынеслі зброю; дзіду, меч, молат і чорны шчыт і ўсё паклалі збоку.
    Калі забілі пеўня і курыцу і паклалі на кладку дроў, то самы блізкі сваяк ваяводы запаліў кавалак дрэва і, трымаючы яго ў правай руцэ, паступова набліжаў агонь да кладкі, пакуль не падпаліў яе, левую пры гэтым трымаў за спінай. Калі дрэва загарэлася, то падыходзілі астатнія і кідалі запаленыя лучыны ў вогнішча.
    Як толькі падзьмуў моцны вецер, полымя ўзнялося высока, затрашчала дрэва, дым узняўся яшчэ вышэй і ахутаў цела мёртвага ваяводы, які апошні раз сядзеў перад сваім народам. Вакол гаравалі і плакалі, жанчыны спявалі тужлівыя песні.
    Калі вогнішча пагасла, людзі сабралі косці, попел у папельнічку, зброю і ўпрыгожанні і паклалі ўсё ў труну, і, засыпаўшы труну зямлёю, зрабілі высокую круглую магілу. Калі з пахавання вярталіся з цёмнага гаю ў час змяркання, то збіралі камяні і лісце і кідалі іх праз іалаву назад, і ніхто не азірнуўся.
    Пазней да магілы часта прыходзілі людзі, плакалі, кланяліся свайму ваяводзе, а яго імя перадавалася з пакалення ў пакаленне.
    Дом Фауста
    Прага!
    Гэтае ілія як песня. Гэты просты гук хвалююча кранае струны чэшскай душы, і сэрца радасна трапеча.
    Сватаплук Чэх
    Той стары дом стаяў на Скалцы прыканцы Дабытчыга кірмашу, на рагу, насупраць манастыра На Слованах. Ніхто ў ім даўно не жыў, і таму будынак здаваўся трухлявым і пахмурным. Чырвоная калісьці страха ад часу пацямнела, сцены патрэскаліся, вокны зацерушыла пылам, і ад дажджоў яны сталі сляпымі, пакрыліся павуціннем. Цяжкія дубовыя вароты з моцнымі цвікамі ніколі не адчыняліся, як і невялікая брамка ў іх, ніхто не спыняўся, каб пастукаць жалезным, па-мастэрску зробленым малатком.
    За варотамі было пуста і ціха; сабака там не брахаў, певень не спяваў. A перад варотамі расла паміж камянёў трава.
    Пахмурна таксама выглядаў гарод за домам, з таго боку, дзе праходзіў шлях, насупраць манастыра На Слованах. Ніхто яго не даглядаў. He было градак, кветнікаў і зеляніны. I сцежкі паміж імі пазнікалі, зараслі травою. Паўсюль толькі трава, буйная, высокая трава, у якой патанулі камялі старых явараў, ліп і садовых дрэў, камялі і галіны дрэў зараслі лішайнікам і мохам.
    Толькі вясною, калі ўсё пакрывалася квеценню, калі ў буйнай траве, нібы золата, узышлі дзмухаўцы, калі ад казінага бляяння балела галава, здавалася весялей. Затое восенню, калі падала лісце, калі яно засыпала ўсё навокал, калі неба было пахмурным і цяжкім, а вецер нізка нагінаў голыя кроны, ад самай раніцы змрочна было ў цэлым доме!
    Смутак ішоў і ад гарода і ад будынка, і дзіўная туга находзіла на людзей. Гэта месца было праклятым, а ў начы яго абыходзіў дух доктара Фауста, які не меў пасля смерці спакою, як і пры жыцці. Доктар Фауст жыў у гэтым доме калісьці. Займаўся чараўніцтвам, даследаваў чарадзейныя кнігі, а аднойчы паклікаў чорта і аддаў яму сваю душу. За гэта чорт яму служыў і выконваў усё тое, чаго доктар жадаў і пра што думаў. Але калі надышоў час, д’ябал сказаў: “Дастаткова, пайшлі!”
    Доктару Фаусту гэтага не хацелася, таму бараніўся, як мог і ўмеў. Чытаў заклёны, загаворы, але нічога не дапамагала. Чорт схапіў яго і моцна трымаў, і калі Фауст яшчэ дасылаў праклёны, вывалак яго з дома, але не праз дзверы, a праз столь. Такім чынам, Фауст атрымаў тое, што хацеў: чорту ён прадаўся і чорт яго забраў.
    А тая дзіра, праз якую яго забралі, засталася. Некалькі разоў ад яе пазбаўляліся, але пасля гэтага кожны раз як на дзіва з раніцы ўсё высыпалася і чорная дзіра заставалася такою ж, як і раней. Пазней здзіўленне прайшло, a з’явіўся страх, асабліва пасля таго, як ля дома пачаў з’яўляцца дух Фауста. Кожную ноч ён з’яўляўся, палохаў, і ні адзін з гаспадароў не мог пераадолець страх і застацца жыць у яго доме.
    Пазней ніхто туды не засяляўся і стары будынак заставаўся пустым. Усё прыйшло ў запусценне, састарэла. Ніхто нават не зазіраў, кожны імкнуўся абысці, асабліва ўвечары і ноччу. Аднойчы тым не менш, было гэта восенню, рана цямнела, спыніўся ля брамы Фауставага дома малады мужчына, студэнт. Пра тое, што быў ён бедны, можна было здагадацца па яго пацёртым трохвугольным капелюшы, па зношаным сурдуце, па сцёртых да бляску штанах да калена, па шматразова рамантаваных панчохах, па зношаным абутку.