Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
1. П. Галай.С. 1. Cigop	A
геаграфічны	_Б	 В
СЛОЎНІК	г A
школьніка	J	 Ж
_3	 1	
_к	 л	
м__
н
I. П. Галай, С. I. Cigop
геаграфічны
СПОЎНІК
школьніка
Пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук, прафесара В. А. Жучкевіча
A
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1986
ББК 26.8я72
Г15
УДК 91 (038) (075.3)
Рэцэнзенты: кандыдат педагагічных навук (АПН СССР) Т. П. Герасімава, настаўніца Т. В. еямыкіна
Галай I. П„ Сідор С. I.
Г15 Геаграфічны слоўнік школьніка/Пад рэд.
В. А. Жучкевіча,— Мн.: Нар. асвета, 1986 — 303 с., іл.
45 к.
У слоўніку ў даступнай форме тлумачацца тэрміны, якія , ўжываюцца ў школьных курсах фізічнай і эканамічнан геа-графіі, а таксама навукова-папулярнай літаратуры.
Прызначана для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
4306020900—166
Г---------------------117-86	ББК 26.8Я72
М303(05)—86
© Выдавецтва «Народная асвета»,
1986.
ПРАДМОВА
Авалоданне геаграфічнай тэрміналогіяй неабходна для свядомага засваення праграмнага матэрыялу; яно таксама дае магчымасць шырока выкарыстоў-ваць навукова-папулярную і спецыяльную геа-графічную літаратуру.
Мэта выдання слоўніка — сістэматызаваць геагра-фічныя тэрміны і даць іх кароткае тлумачэнне. Большую частку слоўніка займаюць тэрміны па фізічнай і эканамічнай геаграфіі, якія сустрака-юцца ў падручвіках па геаграфіі для сярэдняй школы. Слоўнік уключае таксама кароткія звесткі аб вядомых падарожніках, вучоных-географах.
Тэрміны размешчаны ў алфавітным парадку. Пры карыстанні слоўнікам трэба мець на ўвазе: калі тэрмін паўтараецца ў тэксце дадзенага артыкула, ён абазначаецца пачатковай літарай (або пачат-ковымі літарамі — калі тэрмін складаецца з некаль-кіх слоў). Напрыклад: Антрацыт — А. Вулканічныя астравы — В. а. Геаграфічны падзел працы — Г. п. п. Словы, якія выдзелены ў тэксце курсівам, тлу-мачацца ў артыкуле на адпаведную літару.
Аазіс
4
A
Аазіс — месца ў пустынях і паўпустынях з бага-тай расліннасцю і развітым земляробствам. Утва-раецца ля крыніц вады (пры неглыбокім заляганні прэсных грунтавых вод, наяўнасці калодзежаў, рэк, каналаў, азёр). Адзін з буйнейшых А. свету — Нільская даліна ў Паўночнай Афрыцы. У СССР вялі-кія аазісы — Мургабскі і Таджэнскі.
Абагачэнне руды — працэс паляпшэння якасці ру-ды, павышэння ў ёй працэнтнай колькасці карыс-ных элементаў шляхам выдалення часткі пустой пароды. Абагачэнню падвяргаюцца ўсе руды каля-ровых металаў і бедныя жалезныя руды.
Абвадненне — стварэнне штучных запасаў вады ў малаводных раёнах шляхам выкарыстання мясцо-вага сцёку і падземных вод (упарадкаванне са-жалак, калодзежаў і іншых вадаёмаў) або тран-спарціроўкі вады праз каналы з іншых раёнаў.
Абвалаванне — агароджванне землянымі валамі (дамбамі) мясцовасці ад затаплення водамі прыля-гаючых вадаёмаў і рэк.	_ . .
Абледзяненне — накапленне прыродных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў сучасны перыяд (сучаснае абледзяненне) і ў гёалагічным мінулым (старажытнае абледзяненне).
5
Абсалютны
Абломкавыя горныя пароды — пароды, якія ўтварыліся ў выніку накаплення прадуктаў разбу-рэння горных парод пры пераносе і адкладанні іх на паверхні сушы і ў вадаёмах. Гэта: гліны, пяскі, гравій, галька, шчэбень, пясчанікі, гліністыя сланцы і інш. Самыя буйныя абломкі — валуны і глыбы. А. г. п. сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі БССР. Многія з іх (пяскі, гравій і іншыя) — карысныя выкапні.
Абсалютная вільготнасць — колькасць вадзяной пары, якая ўтрымліваецца ў I м3 паветра. Вы-ражаецца ў г/м3. Узрастае ад полюсаў да эква-тара.
Абсалютная вышыня — вышыня любога пункта зямной паверхні над узроўнем акіяна. Вызначаецца нівеліраваннем. Бывае дадатнай (мясцовасць ля-жыць вышэй узроўню акіяна) і адмоўнай (мясцо-васць размешчана ніжэй узроўню акіяна, напры-клад у Прыкаспійскай нізіне). У СССР А. в. лі-чыцца ад узроўню Балтыйскага мора. А. в. БССР вагаецца ад 85 м (Нёманская нізіна) да 345 м (г. Дзяржынская, Мінскае ўзвышша).
Абсалютны максімум — найбольшае значэнне яко-га-небудзь метэаралагічнага элемента (тэмперату-ры паветра, атмасфернага ціску і г. д.) за шматга-довы перыяд назіранняў.
Абсалютны мінімум — найменшае значэнне якога-небудзь метэаралагічнага элемента (тэмпературы паветра, атмасфернага ціску і г. д.) за шматгадо-вы перыяд назіранняў.
Абсалютны
6
Абсалютны натуральны прырост насельніцтва — перавышэнне колькасці народжаных над колькасцю памёршых за пэўны перыяд. Залежыць ад велічы-ні нараджальнасці і смяротнасці насельніцтва. На Зямлі А. н. п. н. складае 80—85 млн. чалавек у год; у СССР — каля 2,5 млн. чалавек, у БССР — 75— 80 тыс. чалавек.
Абсалютны ўзрост горных парод — узрост горных парод, выражаны ў абсалютных адзінках часу (га-дах, тысячагоддзях, мільёнах гадоў). Вызначаецца па колькасных суадносінах радыеактыўных элемен-таў (урану, торыю) і прадуктаў іх распаду (свінцу, гелію, аргону).
Агаленне парод—непасрэдны выхад карэнных горных парод на зямную паверхню (звычайна на крутых схілах горных хрыбтоў, стромкіх берагах рэк, яроў, кар’ераў і г. д.). Узнікае ў асноўным пад уплывам знешніх працэсаў, а таксама ў вьініку гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Агламерат — спечаная на'спецыяльных машынах у порыстыя кавалкі руда. Пры спяканні дабаўляюцца здробненыя вапняк і кокс. У працэсе плаўкі ў до-менных пячах з яго атрымліваюць чыгун. Пры вы-карыстанні А. аднаўленне жалеза праходзіць больш інтэнсіўна і з меншым расходам паліва. Дробна-зярністыя жалезныя руды становяцца прыгоднымі для доменнай плаўкі толькі ў выглядзе А.
Агляенне глеб — пераход вокісных злучэнняў жа-леза, марганцу і іншых элементаў у закісныя. Адбываецца пры пераўвільгатненні глеб застойнымі
?______________________Агульны
водамі, якія перашкаджаюць доступу кіслароду. У выніку А. узнікае глеевы гарызонт і істотна паніжаецца ўрадлівасць глебы.
Аграпрамысловы комплекс (АПК) — спалучэнне галін сельскай гаспадаркі і прамысловасці па вы-карыстанню сельскагаспадарчай сыравіны і яе пра-мысловай перапрацоўцы. У больш шырокім сэнсе АПК уключае вытворчасць сельскагаспадарчай сы-равіны, яе перавозку, захаванне, перапрацоўку, вы-творчасць і пастаўку мінеральных угнаенняў, сель-скагаспадарчай тэхнікі. На АПК СССР ускладзена вырашэнне Харчовай праграмы.
Аграрны лад — сукупнасць вытворчых адносін у сельскай гаспадарцы, звязаных з сістэмай земле-ўладання і землекарыстання. Вызначаецца грамад-скім ладам і класавай структурай грамадства. У са-цыялістычных краінах зямля з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы; у капіталістычных — належыць буйным і дробным уласнікам. У шэрагу краін, якія сталі на шлях развіцця і выбралі некапіталістычны шлях развіцця, праведзены і праводзяцца аграрныя рэ-формы.
Агульная цыркуляцыя атмасферы — сукупнасць паветраных цячэнняў атмасферы. Абумоўліваецца неаднолькавым награваннем зямной паверхні і роз-насцю ціскаў паветра на розных шыротах над ма-церыкамі і акіянамі. Значны ўплыў на А. ц. а. робіць таксама сутачнае вярчэнне Зямлі.
Агульны рынак — гл. Еўрапейскае эканамічнае таварыства.
Адбітая
8
Адбітая сонечная радыяцыя — сонечная радыя-цыя, адбітая воблакамі і зямной паверхняй. Скла-дае каля 40 % усёй паступаючай на Зямлю радыя-цыі. Залежыць ад вышыні Сонца над гарызонтам, воблачнасці, стану і ўласцівасцей зямной па-верхні.
Адліга — зімовае павышэнне тэмпературы паветра да 0° і вышэй ва ўмераных і высокіх шыротах. Узнікае часцей за ўсё ў выніку прыходу з другіх раёнаў цёплага паветра.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — па-дзел тэрыторыі дзяржавы на адміністрацыйна-тэ-рытарыяльныя адзінкі. А. т. дз. у СССР (палітыка-адміністрацыйнае дзяленне) накіравана на ажыц-цяўленне ленінскай нацыянальнай палітыкі, зроб-лена з улікам інтарэсаў народаў, якія насяляюць нашу краіну. Амаль усе народы СССР маюць свае нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэнні: саюзныя рэспублікі (у складзе СССР іх 15), аўтаномныя рэспублікі (20), аўтаномныя вобласці (8), аўта-номныя акругі (10), граніцы якіх звычайна супа-даюць з раёнамі пераважнага рассялення гэтых народаў. У большасці саюзных рэспублік галоўнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі з’яўля-юцца вобласць, раён і сельсавет (у РСФСР — яшчэ і край).
Адмоўныя формы рэльефу — паніжаныя ў параў-нанні з навакольнымі ўчасткі зямной паверхні (напрыклад, лагчыны, катлавіны, яры, рачныя далі-ны, упадзіны і інш.).
Азёрныя
Адносная вільготнасць — адносіны фактычнага ўтрымання вадзяных пароў у паветры да магчы-мага пры дадзенай тэмпературы, выражаныя ў пра-цэнтах. Паказвае, колькі не хапае вадзяных пароў да поўнага насычэння паветра. Высокую А. в. (85 % і больш) мае марское паветра, нізкую (50 % і менш) — кантынентальнае паветра пустынь. А. в. змяняецца на працягу года, дасягаючы найболь-шых значэнняў зімой і найменшых — летам і вясной. На тэрыторыі БССР найменшая А. в. звычайна бываеўмаі(55 %), найбольшая — у снежні (85 %).
Адносная вышыня — вышыня, якая паказвае, на-колькі адзін пункт зямной паверхні перавышае другі (напрыклад, вышыня горнай вяршыні над узроўнем дна бліжэйшай даліны).
Адносны ўзрост горных парод — суадносіны гор-ных парод паміж сабой па часу ўтварэння; паказ-вае, якія пароды ўтварыліся раней, якія пазней. Дае магчымасць меркаваць аб адноснай паслядоў-насці геалагічных падзей. Вызначаецца па выкапнё-вых арганічных астатках — акамянеласцях стара-жытных жывёл і раслін і па ўзаемнаму размяш-чэнню слаёў. Чым болыц старажытныя пароды, тым прымітыўней выкапнёвыя арганізмы, і наадварот. Пры гарызантальным заляганні асадкавых тоўшчаў ніжнія слаі лічацца больш старажытнымі, верх-нія — больш маладымі.
Азёрныя адкладанні — асадкавыя ўтварэнні, якія адкладаюцца на дне азёр (сучасных і існаваўшых у ранейшыя геалагічныя эпохі). Звычайна маюць
Азёры
10
тонкую гарызантальную слаістасць. Разнастайныя па свайму складу (пяскі, гліны, мергель, сапрапелі і інш.). У Беларусі найбольш пашыраны ў Бела-рускім Паазер’і, Нёманскай нізіне і на Палессі.
Азёры — замкнутыя ўпадзіны на паверхні сушы, запоўненыя вадой; не маюць непасрэднай сувязі з акіянам. Па паходжанню адрозніваюць А. тэкта-нічныя, вулканічныя, ледавіковыя, карставыя, за-прудныя, ліманныя, азёры-старыкі. астаткавыя, або рэліктавыя, і штучныя (вадасховішчы, сажалкі). Па сцёку бываюць сцёкавымі і бяссцёкавымі, па ўтры-манню раствораных солей — прэснымі і салёнымі. Агульная плошча А. Зямлі — каля 2,7 млн. км2 (прыблізна 1,8 % паверхні сушы). Самае вялікае ў свеце па плошчы — Каспійскае мора-возера (пло-шча 393 200 км2). Буйнейшымі з’яўляюцца таксама Верхняе, Вікторыя, Аральскае, Гурон, Мічыган. Самыя глыбокія А. Зямлі — Байкал (максімальная глыбіня 1620 м) і Танганьіка (1435 м). Многа азёр у Беларусі (каля 10 800), асабліва ў яе паўночнай частцы — Беларускім Паазер’і. Самае вялікае — во-зера Нарач (80 км2). А. выкарыстоўваюцца чала-векам для водазабеспячэння, суднаходства, рыба-лоўства, арашэння, атрымання мінеральных солей і хімічных элементаў.