Азімут — вугал паміж напрамкам на поўнач і напрамкам на вызначаемы прадмет. Вымяраецца па ходу гадзіннікавай стрэлкі ў градусах ад 0 да 360. Адрозніваюць сапраўдны А. і магнітны А. Сапраўдны А.— вугал паміж паўночным напрамкам 11 Айсбергі сапраўднага (геаграфічнага) мерыдыяна і напрам-кам на вызначаемы прадмет. Па картах вымя-раюць сапраўдныя А. Магнітны А,— вугал паміж паўночным напрамкам магнітнага мерыдыяна і на-прамкам на дадзены прадмет. Магнітны А. вызна-чаецца з дапамогай компаса (паўночны канец магнітнай стрэлкі паказвае паўночны напрамак маг-нітнага мерыдыяна). Азіяцка-амерыканская раса — гл. Мангалоідная раса. Азотныя ўгнаенні — мінеральныя і арганічныя рэ-чывы, якія ўтрымліваюць неабходны раслінам азот; адзін з відаў мінеральных угнаенняў. Сыравінай для атрымання А. у. служаць прыродны і коксавы газ. Аснову атрымання ўсіх відаў А. у. складае аміяк. Галоўныя віды А. у.— аміячная салетра, карбамід, сульфат амонію, хлорысты амоній, амі-ячная вада. Пры выкарыстанні прыроднага газу вьітворчасць А. у. размяшчаецца ў раёнах іх спа-жывання, куды газ падаецца па трубаправодах. Калі выкарыстоўваецца коксавы газ, А. у. атрымлі-ваюць у месцах каксавання вугалю — на коксахі-мічных і металургічных прадпрыемствах. У СССР больш за ўсё А. у. выпускаецца ў Данецка-Прыдняпроўскім і Цэнтральным эканамічных раё-нах. У БССР іх выпускае вытворчае аб’яднанне «Азот» у Гродна. Айсбергі, ледзяныя горы — вялікія глыбы маце-рыковага лёду, якія плаваюць у акіяне, моры. Утвараюцца шляхам абломлівання канцоў ледавікоў A Акваторыя 12 Схема ўтварэння айсбергаў сушы, што спускаюцца ў ваду. Даўжыня А. звы-чайна каля 1,5 км (сустракаюцца да 100 км і больш), вышыня над паверхняй вады 70—100 м, асноўная частка (5/6) знаходзіцца пад вадой. А. у. Сусветны акіян пастаўляюцца ў асноўным ледаві-камі Антарктыды, Грэнландыі, Канадскага Арктыч-нага архіпелага, Небяспечныя для мараплавання; могуць служыць крыніцай прэснай вады для ча-лавека. 13 Акіянічная Акваторыя — участак паверхні акіяна, мора, залі-ва, возера. Акіян - буйная частка Сусветнага акіяна, адасоб-леная мацерыкамі. Выдзяляюць А.: Ціхі (самы вя-лікі — каля 180 млн. км2, самы глыбокі — сярэдняя глыбіня — 4028 м, максімальная — 11 022 м і най-больш цёплы — тэмпература паверхневых вод вы-шэйшая за 19°); Атлантычны (плошча — каля 93 млн, м2, найбольш салёны — салёнасць паверх-невых вод — 35,3 %); Індыйскі (трэці па велічыні — каля 75 млн. км2) і Паўночны Ледавіты (самы малы — каля 13 млн. км2, найменш глыбокі — сярэдняя глыбіня 1200 м, самы халодны — тэмпе-ратура паверхневых вод — 0,75° і найменш салё-ны — салёнасць паверхневых вод 31,4 %). Іншы раз выдзяляюць Паўднёвы акіян — водную прастору ва-кол Антарктыды плошчай ад 35,7 да 75 млн. км2. Усе А. злучаны паміж сабой. Акіяналогія — навука аб Сусветным акіяне, яго дне, донных адкладаннях, фізіка-хімічных уласці-васцях і руху вады, арганічным свеце, рэсурсах і развіцці. Акіянічныя цячэнні — гл. Марскія (акіянічныя) цячэнні. Акіянічная зямная кара — кара акіянічнага дна. У адрозненне ад мацерыковай к.ары яна значна танчэйшая (магутнасць 6—15 км, месцамі да 1 — 2 км) і складаецца з двух слаёў — верхняга асадкавага (1—5 км) і ніжняга базальтавага (5—10 км). A Акіянічныя 14 Плошча акіянаў і мацерыкоў (у млн. км ) Акіянічныя адкладанні — донныя адкладанні Су-светнага акіяна, якія ўтвараюцца непасрэдна ў акі-яне ў выніку адмірання марскіх арганізмаў і вы-падзення на дно іх нерастваральных шкілетных рэшткаў, а таксама шляхам хімічнага асаджэння рэчываў з марской вады; прысутнічаюць таксама касмічны пыл і танчэйшыя мінеральныя часцінкі. прынесеныя з сушы ветрам і цячэннямі. А. а. маюць нязначную магутнасць (да 1 км). 15 Аласы Акіянічныя астравы — астравы, якія ўзніклі ў акія-не ў выніку тэктанічных, вулканічных і арганаген-ных працэсаў. Да А. а. адносяцца вулканічныя і каралавыя астравы. Акліматызацыя — прыстасаванне раслін, жывёл і чалавека да новых прыродных умоў, у першую чаргу — да клімату. Акумуляцыйныя раўніны — раўніны, створаныя ў выніку працяглага накаплення асадкавых тоўшчаў у буйных паніжэннях рэльефу, напрыклад Вялікая Кітайская раўніна, Інда-Гангская, Месапатамская, Паданская нізіны. Адрозніваюць А. р.: алювіяльныя (утвораны наносамі і адкладаннямі рэк), азёрныя (узніклі на месцы былых азёр), ледавіковыя (ўтво-раны наносамі ледавікоў і іх расталых вод). А. р. з’яўляюцца ўсе раўніны Беларусі (Полацкая, Нёманская, Палеская нізіны і інш.). Алавяныя руды — пароды, якія служаць сыраві-най для атрымання волава, адзін з відаў металічных карысных выкапняў. Галоўны мінерал у складзе А. р.— алавяны камень, ці касетырыт. Акрамя заля-гання ў зямной кары, А. р. сустракаюцца ў вы-глядзе марскіх россыпаў. Аласы — плоскія, акруглай формы паніжэнні па-верхні сушы ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў у дыяметры. Утвараюцца шляхам пра-тайвання шматгадовай мерзлаты і прасадкі грун-ту. Пакрыты лугава-стэпавай расліннасцю, іншы раз маюць астаткавыя азёры. Распаўсюджаны ў Якуціі. Алейныя 16 A Алейныя культуры — расліны, якія вырошчваюць для атрымання з іх насення і пладоў алею; адна з груп тэхнічных культур. Да ўласна алейных кулыур адносяцца сланечнік, гарчыца, лён-кудра вец, pane і інш.; з дрэвавых парод — тунгавае дрэва, масліна. Алмаз — самы цвёрды мінерал, чысты крышталіч-ны вуглярод. Бясколерны або мае сіні, жоўты, бу-ры, чорны колер. А. шырока выкарыстоўваюцца ў тэхнічных мэтах: для вырабу звышцвёрдых буравых і рэжучых прылад. Самыя буйныя месцанараджэнні А. знаходзяцца ў краінах Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі (ПАР, Заір, Гана і інш.); у сССР — у Якуцкай АССР (Мірны). Сёння выра-бляюць штучныя А., якія па цвёрдасці не ўступаюць прыродным. Альбеда — выражаныя ў працэнтах адносіны ад-бітай сонечнай радыяцыі да радыяцыі, якая пры-ходзіць на Зямлю. Характарызуе адбівальную здоль-насць паверхні (глебы, вады, воблакаў, расліннас-ці і г. д.). Асабліва добра адбівае сонечную радыяцыю снег (да 95 %), слабей — пясок (30— 40 %),трава (20—25 % ),лес (10—20 %) і чарна-зём (5—14 %). Альбеда Зямлі — каля 40 %. Альпійская складкаватасць — гораўтварэнне ў кайназойскую эру. У А. с. утварыліся горы Альпій-ска-Гімалайскага складкаватага пояса (Атлас, Пі-рэнеі, Альпы, Апеніны, Карпаты, Стара Планіна, Крымскія, Каўказ, горы Малаазіяцкага, Армянскага , і Іранскага нагор’яў, Капетдаг, Памір, Гімалаі і інш.) 17 Альпійскія і Ціхаакіянскага (Каракскі хрыбет, горы Камчаткі, Сахаліна, Новай Гвінеі, Новай Зеландыі, часткова Кардыльеры і Анды). Альпійскі пояс — прыродны вышынны пояс у гарах умераных і субтрапічных шырот. Размяшчаецца вы-шэй субальпійскага пояса. Клімат — халодны, з моц-нымі снегападамі (снежнае покрыва існуе на працягу большай часткі года); увільгатненне дастат-ковае пры добрым дрэнажы паверхні. Раслін-насць — горна-лугавая (нізкатраўныя лугі і за-раснікі сцелючыхся хмызнякоў), размешчаны на горна-лугавых глебах. А. п. характэрны для Альпаў (адсюль назва), Пірэнеяў, Карпат, Каўказа, гор Ся-рэдняй Азіі і інш. Альпійскі рэльеф, альпійскія формы рэльефу — тып рэльефу гор, ахопленых сучасным горным абле-дзяненнем або перанёсшых больш значнае абледзя-ненне ў чацвярцічны перыяд. Характарызуецца пана-ваннем фізічнага выветрывання, ільду і снегу, глы-бокім і рэзкім расчляненнем, круцізной і скаліста-сцю схілаў, вострымі грабянямі і вяршынямі. А. р. характэрны для Альпаў, Каўказа, Паміра, Гімала-яў і інш. Альпійскія лугі — высакагорныя нізкатраўныя лу-гі, звычайна з дзірваністых злакаў і асок. Раслін-ны свет часта выступае тут у выглядзе падушак і разетак; многія з раслін маюць вялікія яркія кветкі (альпійскія анемоны, казяльцы, горныя макі, прымулы, рададэндраны, цюльпаны і інш.). Распаў-сюджаны у альпійскім поясе гор умераных і субтра- Алювій 18 пічных шырот вышэй сўбальпійскіх лугоў і хмыз-някоў. Выкарыстоўваюцца як летняя горная паша. Алювій — адкладанні пастаянных і часовых вод-ных патокаў; складаюцца з абточанага і сартаванага абломкавага матэрыялу (галькі, гравію, пяску, су-глінку і гліны). А. складае рачныя поймы, тэрасы і дэльты рэк. Алювіяльныя глебы — гл. Пойменныя глебы. Алюмініевыя руды — горныя пароды і мінералы, якія служаць сыравінай для атрымання алюмінію. Якасць А. р. залежыць ад іх саставу, перш за ўсё ад працэнтнага ўтрымання гліназёму. Галоўныя А. р.— баксіты, нефеліны і алуніты. Амундсен Руаль (1872—1928) —нарвежскі па-лярны даследчык. У 1903—1906 і 1918—1920 гг. узначаліў арктычныя марскія экспедыцыі ўздоўж бе-рагоў Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. 14 снежня 1911 г. першым дасягнуў Паўднёвага полюса Зямлі. У 1926 г. узначаліў першы трансарктычны пералёт цераз Паўночны полюс на дырыжаблі «Нарвегія» ад архіпелага Шпіцберген да Аляскі. Загінуў пры пошуках экіпажа дырыжабля «Італія», які пацярпеў аварыю ў Арктыцы. Імем Амундсена названы мора, заліў, гара ў Антарктыдзе і заліў у Арктыцы. Анероід — барометр, асноўнай часткай якога з’яў-ляецца металічная скрыначка, пазбаўленая паветра і вельмі адчувальная да змянення атмасфернага ціску. Пры памяншэнні ціску скрыначка расшыра-ецца, пры павелічэнні — сціскаецца. Дэфармацыі (змены) скрыначкі пры дапамозе нескладанац кан- 19 Антарктычны АМУНДСЕН РУАЛЬ A 1872-1928 струкцыі перадаюцца стрэлцы, якая і паказвае на шкале атмасферны ціск. Антарктычны пояс — самы паўднёвы геаграфічны пояс Зямлі. Ахоплівае Антарктыду, бліжэйшыя астравы і прылягаючыя часткі акіянаў. Клімат — антарктычны, самы халодны на Зямлі, пры якім пануе кантынентальнае арктычнае паветра і анты- Антарктычныя 20 цыклон. Тэмпературы нізкія на працягу ўсяго года (ва ўнутраных раёнах летам ад —25 да —35°, зі-мой ад —60 да —70°; абсалютны мінімум — 88,3°. Гэта самая нізкая тэмпература на Зямлі). Унутры мацерыка вятры слабыя і моцныя сцёка-выя — на яго ўскраінах. Колькасць ападкаў — ня-значная (ва ўнутраных раёнах — дзесяткі мм у год, для ўсяго мацерыка — 200 мм у год). Пануюць покрыўныя і ійэльфавыя ледавікі. Антарктычныя аазісы - свабодныя ад ледзянога покрыва ўчасткі ў прыбярэжных раёнах Антаркты-ды; камяністыя пустыні з азёрамі. Раслінны і жывёльны свет вельмі бедны. Зрэдку сустракаюцца імхі, лішайнікі. Месцамі гняздзяцца птушкі — буравеснікі, паморнікі, у некаторых аазісах — пінгвіны.