• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфічны слоўнік школьніка

    Геаграфічны слоўнік школьніка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1986
    50.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    53
    Вечныя
    в
    валася за Паўднёвай, а затым і за Паўночнай Амерыкай.
    Вецер — рух паветра над зямной паверхняй у гарызантальным напрамку. Выклікаецца нераўна-мерным размеркаваннем атмасфернага ціску. Харак-тарызуецца скорасцю і напрамкам. Выражаецца ў м/с, км/г. Па ўстойлівасці вятры бываюць пастаяннымі, пануючымі і пераменнымі. У БССР пераважаюць В. заходніх напрамкаў (зімой — Пд-3 і 3, летам — Пн -3 і 3).
    Вечназялёныя субтрапічныя лясы і хмызнякі, між-земнаморскія субтропікі — прыродная зона суб-трапічнага пояса (узбярэжжа Міжземнага мора’ — Міжземнамор’е, паўднёвы захад Афрыкі і Аўстра-ліі, Сярэдняе Чылі, Каліфорнія; У СССР — Паўд-нёвы бераг Крыма). Клімат субтрапічны міжземна-морскі (лета — гарачае і сухое, зіма — цёплая і дажджлівая; гадавая сума ападкаў ад 300—500 мм на раўнінах да 1500—2000 мм у гарах). Лясы — цвердалістыя, сухія, вечназялёныя. Іх складаюць ліставыя і хваёвыя- віды (дубы, лаўры, магноліі, сосны, кіпарысы, цісы і інш.). Значныя плошчы высечаны; на высечках — зараснікі хмызнякоў веч-назялёных і лістападных відаў, плантацыі аліўкавых, цытрусавых і пладовых дрэў, вінаграднікі, палі збож-жавых культур. Глебы — карычневыя.
    Вечныя снягі — снягі і льды, якія ляжаць круглы год. У цёплых і ўмераных шыротах распаў-сюджаны на вяршынях высокіх гор, у палярных шыротах — і на нізінах.
    Вільготнасць
    54
    Вільготнасць паветра — колькасць вадзяной пары ў паветры. Залежыць ад наяўнасці крыніц выпа-рэння і тэмпературы паветра. Колькасць вадзяной пары ўзрастае з павелічэннем тэмпературы. Так, 1 м3 паветра пры тэмпературы 30° можа змяшчаць 30 г вадзяной пары, пры 20° — 17,3 г, пры 10° — 9,4, пры 0° - 4,8, пры —10° — 2,3, пры
    55
    Вільготныя
    в
    —20°— 1,1 г. В. п. выражаецца ў г/м3 ці пра-цэнтах; вымяраецца вільготнасць паветра гігро-метрамі. Адрозніваюць максімальную, абсалютную і адносную В. п.
    Вільготныя субтрапічныя лясы, вільготныя суб-тропікі — прыродная зона субтрапічнага пояса (паў-днёвы ўсход ЗША, Бразіліі, Афрыкі, Аўстраліі, поўнач Індыі, поўдзень Карэі, Кітая, Японіі; у СССР — Заходняе Закаўказзе і Ленкаранская нізіна). Клімат — субтрапічны вільготны (гарачае лета, цёплая зіма, гадавая сума ападкаў больш за 1000 мм; ападкі размяркоўваюцца раўнамерна на працягу года або выпадаюць у асноўным летам). Лясы — густыя, вечназялёныя, з мноствам ліянаў і эпіфітаў, часта з дамешкай лістападных дрэў. Глебы — чырваназёмы і жаўтазёмы.
    Вільготныя трапічныя лясы, трапічныя дажджа-выя лясы — прыродная зона трапічнага пояса ва ўсходніх раёнах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі. Клімат — трапічны, вільготны, з пастаянна высокімі тэмпературамі (сярэднемесячныя ад +18 да +28°) і багатымі, галоўным чынам летнімі ападкамі (1000—2000 мм у год). Лясы пастаянна або пераменна (сезонна) вільготныя, вечназялёныя або лістападна-вечназялё-ныя, багатыя па відавому саставу, падобныя да вільготных экватарыяльных лясоў. Глебы — фера-літныя, у асноўным чырвона-жоўтыя і чырвоныя. Жывёльны свет прадстаўлены малпамі, драпежні-камі, птушкамі, змеямІ, насякомымі.
    Вільготныя
    56
    Вільготныя экватарыяльныя лясы — прыродная зона экватарыяльнага пояса. Распаўсюджаны ў Ама-зонскай нізіне, на ўзбярэжжы 1 вінс^скага заліва, у катлавіне Конга, Паўднёва-Усходняй Азіі (Філіпінскія і Малайскія астравы). Клімат — эква-тарыяльны, з пастаянна высокімі тэмпературамі і багатымі ападкамі на працягу ўсяго года. Лясы пастаянна вільготныя, вечназялёныя, густыя і цяжка-праходныя; расліннасць развіваецца на працягу ўсяго года, відавы састаў дрэў — разнастайны. Глебы — чырвона-жоўтыя фералітныя. Жывёльны свет прадстаўлены малпамі, іншымі млекакормя-чымі, птушкамі, змеямі, насякомымі.
    Воблакі — скапленне прадуктаў кандэнсацыі (ва-дзяных кропелек, ледзяных крышталікаў) на вышыні ў атмасферы. Часцей за ўсё ўзнікаюць у выніку ахаладжэння паветра пры яго падняцці. Падзяляюцца на перыстыя, кучавыя, слаістыя воблакі і іх спалучэнні. В. адбіваюць і паглы-наюць частку сонечнай радыяцыі і ў той жа час затрымліваюць цеплавое выпраменьванне Зямлі, уплываючы на тэмпературны рэжым зямной па-верхні.
    Воблачнасць — ступень пакрыцця неба воблакамі. Ацэньваецца ў балах ад 0 да 10. Кожны бал роўны 1/10, або 10%, плошчы неба, пакрытай воблакамі. Пры поўнай іх адсутнасці В. роўна 0, пры суцэльнай— 10 балам. Сярэдняя гадавая В. для ўсёй Зямлі — 5,4, сушы — 4,9, Сусветнага акія-на — 5,8. Найбольш воблачныя месцы на Зямлі —
    57
    Водны
    паўночныя часткі Атлантычнага і Ціхага акіянаў, найменш воблачныя — пустыні. У Беларусі агульная В. у сярэднім за год складае 6,5—7 балаў, найбольшая — у снежні і лістападзе (8—9 балаў) і найменшая — у чэрвені (5—6 балаў).
    Водападзел — граніца паміж басейнамі рэк, азёр, мораў, акіянаў. У горных краінах В. звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў; на раўнінах, асабліва плоскіх і забалочаных, выражаны няясна. Галоўны В. рачных басейнаў БССР праходзіць па найбольш узвышанай частцы тэрыторыі з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — па Аршанскім і Мінскім уз-вышшах, цераз Капыльскую граду і па паўднёва-заходняй ускраіне Палесся.
    Водапранікальнасць горных парод — здольнасць горных парод прапускаць праз сябе ваду. Зале-жыць ад размераў, характару і велічыні пор у рыхлых асадкавых пародах, наяўнасці трэшчын і пустот у шчыльных пародах. Так, праз буйную гальку за суткі вада можа прасачыцца на 100 м, праз пясок — да 10 м, праз гліну — на 1 м. Па водапранікальнасці горныя пароды падзяляюцца на водапранікальныя і водатрывалыя. Некаторыя гор-ныя пароды (вапнякі, даламіты, гіпс, каменная соль і інш.) раствараюцца вадой.
    Водны транспарт — від транспарту па перавозцы грузаў і пасажыраў па акіянах, морах, рэках, азёрах, вадасховішчах, каналах. Перавага В. т. перад іншымі відамі — у выкарыстанні пераважна натуральных шляхоў зносін. Па водных шляхах
    Водныя
    58
    в
    перавозяцна галоўным чынам цяжкія масавыя гру-зы: нафта, руда, вугаль, лес, мінеральныя будаў-нічыя матэрыялы. Нізкі сабекошт перавозак робіць В. т. эканамічна выгадным. В. т. падзяляецца на марскі і рачны.
    Водныя рэсурсы — воды рэк, азёр, вадасховішчаў, а таксама падземныя воды, што выкарыстоў-ваюцца ў гаспадарчай дзейнасці, адзін з відаў прыродных рэсурсаў. Да В. р. адносяцца таксама воды Сусветнага акіяна, запасы вады ў горных і палярных ледавіках. вадзяная пара атмасферы, глебавая вільгаць. Аднак у вузкім значэнні да В. р. адносяць воды паверхневага і падземнага сцёкаў. В. р. выкарыстоўваюцца для бытавога і прамысловага водазабеспячэння, арашэння палёў, суднаходства, выпрацоўкі электраэнергіі, рыбнай гаспадаркі і г. д. В. р. з'яўляюцца невычэрпнымі, таму што запасы вады на Зямлі аднаўляюцца ў працэсе яе кругавароту. Аднак якасць В. р. у працэсе выкарыстання можа значна пагоршыцца, таму да іх неабходны беражлівыя, рацыянальныя адносіны. Прамысловыя і бытавыя сцёкавыя воды патрабуюць ачысткі.
    Воды сушы, мацерыковыя воды, унутраныя воды — воды рэк, азёр, вадасховішчаў, балот, леда-вікоў і зямной кары. Падзяляюцца на паверхне-выя і падземныя. Агульны аб'ём — звыш 90 млн. км3. Дзякуючы бесперапыннаму кругавароту вады ў прыродзе В. с. цесна звязаны з Сусветньім акіянам.
    59
    Вулканічныя
    в
    Востраў—невялікі ў параўнанні з мацерыкамі ўчастак сушы, акружаны з усіх бакоў вадой. Астравы складаюць па плошчы 10 млн. км2 (больш за 6 % сушы), прычым 79 % усёй астраўной сушы прыходзіцца на 28 буйных астравоў. Самыя вялікія з іх—Грэнландыя (2,2 млн. км2), Новая Гвінея (829 тыс. км2), Калімантан (734 тыс. км2), Мадагаскар (590 тыс. км2). у СССР— Новая Зямля (82 тыс. км2) і ■ Сахалін (76,4 тыс. км2). Астравы размяшчаюцца адзіночна і групамі (гл. Архіпелаг) \ па паходжанню падзяляюцца на маце-рыковыя і акіянічныя.
    Вугальная прамысловасць — галіна паліўнай пра-мысловасці па здабычы каменнага і бурага вугалю. Вядучымі па здабычы вугалю ў СССР з’яўляюцца: Данбас, Кузбас, Экібастузскі, Карагандзінскі. Кан-ска-Ачынскі і Пячорскі басейны. У 1983 г. у нашай краіне здабыча вугалю склала 712 млн. т.
    Вулканалагічныя станцыі — станцыі, якія вядуць пастаянныя назіранні за дзеючымі вулканамі (Камчацкая В. с. у СССР, В. с. Везувій у Італіі і інш.).
    Вулканічныя азёры, кратэрныя азёры — азёры, якія размяшчаюцца ў кратэрах вулканаў (Курыль-скія і Краноцкае на Камчатцы, многія азёры Явы, Новай Зеландыі). Адрозніваюцца невялікімі памерамі, круглай формай, слаба расчлянёнай бе-рагавой лініяй і адносна вялікімі глыбінямі.
    Вулканічныя астравы — астравы, якія ўзніклі ў выніку вулканічных вьівяржэнняў на дне акіянаў
    Вулканічныя
    60
    в
    і мораў. Звычайна невялікія па памерах, іншы раз падымаюцца з вялікіх глыбінь на значную вышыню над паверхняй вады. Маюць форму, якая нагадвае вулкан. Асабліва характэрныя для Ціхага акіяна (Курыльскія, Гавайскія і інш.).
    Вулканічныя горныя пароды — магматычныя гор-ныя пароды, што ўтварыліся пры застыванні магмы (лавы), якая вылілася на дзённую паверхню (базальты, вулканічныя туфы і ірш.). Выкары-стоўваюцца часта як будаўнічы матэрыял.
    Вулканы — горы, якія ўтвараюцца пры падняцці з нетраў Зямлі і вывяржэнні на яе паверхню лавы і іншых прадуктаў. Прыстасаваны ў асноў-ным да геасінкліналей, горных краін і сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў. Дзеючых вулканаў — звыш 600, найбольш актыўных — больш за 50, патух-лых — дзесяткі тысяч. Найбольшая колькасць дзею-чых вулканаў (400) сканцэнтравана ў Ціхаакіян-скім раёне; другая вобласць вулканізму — Альпій-ска-Гімалайскі пояс складкаватых гор. Яны вывяр-гаюць расплаўленыя рэчывы магмы (лавы), цвёр-дыя і газападобныя вулканічныя прадукты на зямную паверхню праз вертыкальныя каналы (жэрлы вулка-наў) або трэшчыны і разломы зямной кары. В. на-лежыць значная роля ва ўтварэнні зямной кары, воднай абалонкі і атмасферы.
    Вусце — месца ўпадзення ракі ў другую раку,
    возера, мора.
    Выветрыванне змяненне горных парод на зям-ной паверхні пад уплывам тэмпературы, паветра,
    61
    Выкапнёвы
    Папярочны разрэз вулкана
    вады і арганізмаў. Адрозніваюць фізічнае, хімічнае і арганічнае (пад уздзеяннем раслін і жывёл) В. Прадукты выветрывання застаюцца на месцы або выносяцца цякучымі водамі, ветрам, ледавікамі, перамяшчаюцца ўніз і ўтвараюць тоўшчы новых горных парод (пяскоў, глін, пясчанікаў, гліні-стых сланцаў і інш.).