Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка


Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Геаграфічная шырата — вугал паміж вертыкаль-най лініяй у дадзеным пункце і плоскасць эква-тара. F. ш. на картах адлічваецца ад экватара на поўнач (паўночная шырата) і на поўдзень (паўднёвая шырата) ад 0 да 90°.
Геаграфічны атлас — сістэматызаваны набор геа-графічных карт у выглядзе альбома або кнігі. Як і геаграфічныя карты, атласы бываюць розныя ў залежнасці ад памераў адлюстраванай на картах тэрыторыі, зместу і прызначэння. Есць Г. а. свету, асобных мацерыкоў, акіянаў, краін і г. д. Адроз’ ніваюць вучэбныя, турысцкія, даведачныя атласы і інш. Г. а. выдаецца для вучняў кожнага класа. Школьны геаграфічны атлас з’яўляецца сродкам навучання геаграфіі.
Геаграфічны ландшафт—канкрэтндя тэрыторыя, аднародная па свайму паходжанню і развіццю, клі-матычных умовах, аднолькавых спалучэннях форм рэльефу, вод, глеб, расліннасці і жывёльнага све-ТУ' л гэта пРыР°дна-тэрытарыяльны комплекс любой велічыні — ад цэлых прыродных зон (ланд-шафт тайгі, ландшафт пустыні) да невялікіх участ-каў (балотны ландшафт, камяністая або пясчаная пустыня).
Геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы -спецыялізацыя краін або асобных частак адной краі-ны на вытворчасці пэўных відаў прадукцыі і абмен ёю. Г. п. п. складваецца пад уздзеяннем прыродных
Геаграфічныя
72
эканамічных і гістарычных умоў. Падзел працы паміж часткамі адной краіны носіць назву міжра-ённага. Ен з’яўляецца асновай фарміравання эка-намічных раёнаў. Існуе таксама міжнародны Г. п. п„ які выражаецца ў спецыялізацыі асобных краін на вытворчасці пэўных відаў прадукцыі і абмене імі.	„
Геаграфічныя зоны, прыродныя зоны — бунныя занальна-шыротныя падраздзяленні зямной паверх-ні, якія выдзяляюцца ў межах геаграфічны'х паясоў. Характарызуюцца агульнасцю тэмператур-ных умоў і ўвільгатнення, што прыводзіць да агульнасці знешніх працэсаў, расліннасці. глеб, жы-вёльнага свету. Г. з. размяшчаюцца пераважна ў шыротным напрамку і змяняюць адна другую ад экватара да полюсаў, а ўнутры геаграфічных пая-соў, акрамя таго, ад прыакіянічных раёнаў мацеры-коў да ўнутрыкантынентальных.
Геаграфічныя каардынаты — геаграфічная шыра-та і геаграфічная даўгата. Вызначаюць становішча любога пункта на зямной паверхні.
Геаграфічныя карты — паменшаныя абагульненыя адлюстраванні зямной паверхні на плоскасці з да-памогай умоўных знакаў. Г. к. адрозніваюць паводле тэрытарыяльнага ахопу (сусветныя, мацерыкоў, асобных краін); паводле маштабу (буйнамаштабныя, сярэднемаштабныя, дробнамаштабныя); паводле зместу (кліматычныя, геалагічныя, глебавыя, эка-намічныя і інш.); паводле прызначэння (вучэб-ныя, турысцкія).
73
Геаграфічныя
Геаграфічныя мерыдыяны — умоўна прынятыя лі-ніі на паверхні зямнога шара, якія злучаюць геаграфічныя полюсы. Утвараюцца ў выніку сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі. што праходзяць праз любы пункт зямной паверхні і зямную вось. З’яўляюцца дакладным паказчыкам напрамку з поў-начы на поўдзень; супадаюць з напрамкам паўдзён-нага ценю; аднолькавыя па даўжыні. Па Г. м. 'адліч-ваецца геаграфічная даўгата.
Геаграфічныя паралелі — умоўна прынятыя лініі на паверхні зямнога шара, паралельныя экватару. Утвараюцца ў выніку сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі, перпендыкулярнымі зямной восі. Па Г. п, адлічваюцца геаграфічныя шыроты.
Геаграфічныя паясы — буйныя шыротна-заналь-ныя падраздзяленні зямной паверхні, якія характа-рызуюцца аднароднасцю тэмпературных умоў. Увіль-гатненне, праўда, можа быць розным. Напрыклад, экватарыяльнае, трапічнае, арктычнае і інш. У ме-жах Г. п. выдзяляюцца геаграфічныя зоны.
Геаграфічныя полюсы — пункты перасячэння зям-ной восі з паверхняй зямнога шара. Адзін Г. п.— Паўночны; другі, супрацьлеглы — Паўднёвы. Толькі гэтыя пункты зямной паверхні не апісваюць акруж-насці пры сутачным вярчэнні Зямлі. Тут сыходзяц-ца мерыдыяны і няма звычайных старон гарызонта (ёсць толькі поўдзень або поўнач); Сонца каля паў-года не апускаецца за гарызонт (палярны дзень) і каля паўгода не ўзыходзіць (палярная ноч). Паўночны Г. п. знаходзіцца ў цэнтральнай пакры-
Геаграфія
74
тай лёдам частцы Паўночнага Ледавітага акіяна; Паўднёвы — у Антарктыдзе, бліжэй да яе ціха-акіянскага ўзбярэжжа.
Геаграфія — сістэма цесна звязаных прырода-знаўчых (фізічная геаграфія) і грамадскіх (эка-намічная геаграфія) навук, якія вывучаюць прыроду, насельніцтва і гаспадарку асобных краін, раёнаў, Зямлі ў цэлым.
Геаграфія абслугоўвання — галіна сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, якая вывучае заканамернасці размяшчэння розных прадпрыемстваў і ўстаноў невытворчай сферы: школ, бальніц, клубаў, біблія-тэк і інш.
Геаграфія насельніцтва — галіна сацыяльна-эка-намічнай геаграфіі, якая займаецца вывучэннем складу і размяшчэння насельніцтва, праблем раз-віцця і размяшчэння населеных пунктаў.
Геаграфія прамысловасці — галіна сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, якая займаецца вывучэннем размяшчэння прамысловай вытворчасці і яе асоб-ных галін, тэрытарыяльных спалучэнняў унутры прамысловасці.
Геаграфія прыродных рэсурсаў — галіна сацыяль-на-эканамічнай геаграфіі, якая займаецца вывучэн-нем размяшчэння прыродных рэсурсаў, праблемамі іх гаспадарчай ацэнкі і рацыянальнага выка-рыстання.
Геаграфія сельскай гаспадаркі — галіна сацыяль-на-эканамічнай геаграфіі, якая займаецца вывучэн-нем размяшчэння сельскагаспадарчай вытворчасці.
75
Геалогія
Геаграфія транспарту — галіна сацыяльна-эка-намічнай геаграфіі, якая займаецца вывучэннем развіцця і размяшчэння транспарту — адной з сас-таўных частак вытворчай сферы.
Геалагічнае летазлічэнне, геахраналогія — вызна-чэнне абсалютнага і адноснага ўзросту горных парод зямной кары, часу і паслядоўнасці геалагічных па-дзей у гісторыі Зямлі. Адрозніваюць адносную і абсалютную геахраналогію. Адносная геахраналогія вызначае адносны ўзрост горных парод, абсалют-ная — іх сапраўдны (абсалютны) узрост.
Геалагічны перыяд — менш буйныя ў параўнанні з эрамі адрэзкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі. Адрозніваюць Г. п.: кембрыйскі, ардовікскі, сілурый-скі, дэвонскі, каменнавугальны, пермскі — у палеа-зоі; трыясавы, юрскі, мелавы — у мезазоі; палеаге-навы, неагенавы, чацвярцічны (антрапагенавы) — у кайназоі. Адпаведна перыядам названы і горныя пароды, якія ўтварыліся ў дадзены геалагічны адрэ-зак часу. Г. п. у асноўным атрымалі свае назвы па геаграфічных назвах мясцовасці, дзе былі ўпершы-ню вывучаны адкладанні з рэшткамі выкапнёвых арганізмаў, якія адносяцца да таго часу (напрык-лад, дэвонскі — па назве мясцовасці ў Англіі.
Геалогія — навука пра Зямлю. Вывучае састаў, будову і развіццё нашай планеты, яе знешнія і ўнут-раныя працэсы, утварэнне, састаў і размяшчэнне горных парод і карысных выкапняў, змяненне фі-зіка-геаграфічных умоў зямной паверхні і развіццё арганічнага свету.
Геамарфалогія
76
Геамарфалогія — навука аб рэльефе зямной паверхні, яго адзнаках, паходжанні і развшці.
Геасінкліналь — буйныя (тысячы кіламетраў у даўжыню і шырыню) рухомыя ўчасткі зямной кары, для якіх характэрны гораўтваральныя працэсы, вулканізм і землетрасенні. Г. у працэсе свайго раз-віцця пераходзіць у платформу — жорсткі, устойлівы ўчастак зямной кары.
Гейзеры — крыніцы, якія перыядычна фантаніру-юць і выкідваюць гарачую ваду і пару. Харак-тэрныя для абласцей нядаўняга або сучаснага вул-канізму (Ісландыя, Камчатка, Новая Зеландыя, Японія і інш.). Вадзяная пара і гарачая вада Г. выкарыстоўваецца для ацяплення будынкаў, цяпліц і выпрацоўкі электраэнергіі.
Герцынская складкаватасць — гораўтварэнне ў верхнім палеазоі (карбон, перм). У Г. с. утварылі-ся горы Сярэдняй Еўропы (Цэнтральны Французскі масіў, Рэйнскія Сланцавыя горы і інш.), Урал, склад-кавы фундамент Заходне-Сібірскай раўніны, частка Алтая. Цянь-Шань, многія горы Цэнтральнай Азіі (Куньлунь і інш.), большая частка Апалачаў, Кап-скія горы ў Афрыцы, Вялікі Водападзельны хрыбет у Аўстраліі і інш.
Гігрометр — прылада для вымярэння вільготнас-ці паветра. Існуе некалькі відаў; найбольш распаў-сюджаны — валасяны Г., які служыць для-непасрэд-нага вызначэння адноснай вільготнасці. Асноўная частка валасянога Г.— абястлушчаны волас, які змяняе сваю даўжыню ў залежнасці ад вільгот-
77	Гілея
насці паветра. Змены даўжыні воласа пры дапамозе стрэлкі фіксуюцца на шкале, дзе нанесены дзялен-ні адноснай вільготнасці ў працэнтах.
Гідралогія — навука аб прыродных водах і зака-намернасцях, якія ў іх адбываюцца (гл. Гідрасфера).
Гідрасфера — водная абалонка Зямлі. Складаецца з Сусветнага акіяна і вод сушы. Вада знаходзіцца таксама ў атмасферы, у зямной кары, жывых істо-тах. Галоўная маса вады (97,2 %) — салёная акія-нічная, прэсныя воды складаюць толькі 2,8 %.
Гідраэлектрычныя станцыі (ГЭС)—збудаванні для ператварэння энергіі воднага патоку ў электрыч-ную. ГЭС будуюцца на раўнінных і горных рэках; даюць самую танную электраэнергію. У СССР самыя буйныя ГЭС: Саянская (6,4 млн. кВт), Краснаяр-ская (6 млн. кВт), Брацкая (4,6 млн. кВт).
Гідраэнергетыка — галіна цяжкай прамысловасці, састаўная частка электраэнергетыкі. Аб’ядноўвае электрастанцыі. што выкарыстоўваюць энергію вод-ных патокаў. У СССР на долю гідраэнергетыкі пры-ходзіцца каля 15 % выпрацоўкі электраэнергіі (1984).
Гідраэнергетычныя рэсурсы (гідраэнергарэсур-сы)— запасы энергіі водных патокаў. Па запасах Г. р. Савецкі Саюз займае першае месца ў свеце, затым ідуць ЗША і Бразілія. Звыш 80 % Г. р. СССР прыходзіцца на ўсходнія раёны краіны. Найбольш багатыя Т. р. Енісей, Лена, Амур, Нарын, Волга. Г. р. БССР — нязначныя.
Гілея — вільготныя экватарыяльныя і вільготныя трапічныя лясы.
Гірла
78
Гірла — назва рукавоў або пратокаў у дэльтах буйных рэк, якія ўпадаюць у Чорнае ці Азоўскае моры (напрыклад, Кілійскае гірла ў дэльце Дуная).
Глаўберава соль, мірабіліт — водны сульфат натрыю, мінерал, які лёгка раствараецца ў вадзе. Утрымліваецца ў вадзе мораў, салёйых азёр; зімой можа асядаць на дно. Вялізныя залежы Г. с. наза-пашаны ў возеры Кара-Багаз-Гол (да нядаў-няга часу заліў Каспійскага мора), дзе вядзецца яе здабыча. Выкарыстоўваецца ў шкляной, цэлюлозна-папяровай, хімічнай прамысловасці.
Глеба — самы верхні рыхлы слой зямной кары, ад якога залежыць урадлівасць. Утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння горных парод, клімату, расліннасці, жывёл і рэльефу мясцовасці; вялікае ўздзеянне на Г. робіць чалавек. СкладаецЦа з мінеральных часцінак (пяску, гліны, ілу і інш.), гумусу (пера-гною), глебавых вод, раствораў і паветра. У верты-кальным напрамку падзяляецца на глебавыя гарызонты.