87 Г рунтавыя глрбаЗь/я Шь/ '^ёодапромшмь/я ~ - маі — - рака ^і/мтаёь/рг ёодь/ ,__ —00датрыёа//ь/ ш/ст~ Схема залягання грунтавых вод няй Сібіры, Данбаса. Сярэдняя Г. чыгунак СССР складае 22—23 млн. т-км/1 км; чыгунак БССР — каля 12 млн. т-км/1 км. Грунтавыя воды — падземныя воды першага ад паверхні зямлі пастаяннага ваданоснага гарызонта, не прыкрытага суцэльным воданепранікальным слоем. Распаўсюджаны амаль паўсюдна. Звычай-на — прэсныя, безнапорныя або слабанапорныя. Вобласць іх жыўлення ў асноўным супадае з вобласцю распаўсюджання; перамяшчаюцца паволі (у буйназярністых пясках са скорасцю 1,5—2 м/сут, у суглінках і лёсах — 0,1—0,3 м/сут). Служаць асноўнай крыніцай \ водазабеспячэння ў сельскай мясцовасці. Грывы 88 Грывы— доўгія хвалепадобныя ўзвышшы з па-катымі схіламі. Распаўсюджаны ў лесастэпах і стэ-пах Заходняй Сібіры. Губа — назва марскіх заліваў на тэрыторыі СССР, якія далёка ўдаюцца ў сушу і ў якія звы-чайна ўпадаюць буйныя рэкі (Анежская, Пячор-ская, Обская губы). Гумус, або перагной,— арганічная частка глебы, звычайна цёмнай афарбоўкі. Утвараецца з раслін-ных і жывёльных рэшткаў. Змяшчае асноўныя эле-менты жыўлення раслін (азот, фосфар, калій і інш.). З’яўляецца галоўным фактарам урадлівасці глеб. Назапашваецца ў верхніх глебавых гарызон-тах у розных колькасцях (чарназёмы — 10—12 %, падзолістыя глебы — 3—4 % і г. д.). Па колеру гумусу і гумусавага гарызонта звычайна атрым-ліваюць сваю назву глебы. Гумусавы, перагнойны гарызонт — верхні, най-больш урадлівы слой глебы. які змяшчае значную колькасць арганічнага рэчыва і гумусу; мае цём-ную афарбоўку. Найбольшая магутнасць (да 1 м і болей) Г. г.— у чарназёмах. Гушчыня рачной сеткі — адносіны даўжыні ўсіх рэк басейна або якой-небудзь тэрыторыі да плошчы гэтых басейнаў ці тэрыторыі. Вызначаецца ў км/км2. Характарызуе развіццё паверхневага сцёку, Залежыць ад колькасці атмасферных ападкаў, вода-пранікальнасці паверхневых горных парод, рэльефу і расліннага покрыва. У еўрапейскай частцы СССР 89 Даламіт гушчыня рачной сеткі для большасці басейнаў вагаецца ад 0,15 да 0,25 км/км2; у Беларусі — каля 0,44 км/км2. д Дакембрый — пачатковы, самы працяглы адрэзак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які працягваўся да кембрыйскага перыяду палеазойскай эры. Уклю-чае архейскую (працягласцю 1000 млн. гадоў) і пратэразойскую (2000 млн. гадоў) эрьі. У. Д. сфар- КвЯ міраваўся фундамент старажытных платформ, за-радзілася жыццё на Зямлі і ўтварыліся най-старажытнейшыя горныя пароды. Дакучаеў Васіль Васілевіч (1846 1903) — рускі вучоны-прыродазнавец, заснавальнік сучаснага на-вуковага глебазнаўства. У сваіх працах («Рускі чарназём», «Лекцыі аб глебазнаўстве» і інш.) сфармуляваў асноўныя палажэнні навуковага глеба-знаўства, даў навуковую класіфікацыю глеб, распра-цаваў метады іх картаграфавання і склаў першую глебавую карту паўночнага паўшар’я. Д. стварыў вучэнне пра геаграфічныя зоны, устанавіў закон занальнасці прьіроды на зямным шары.. Імя Д. но-сяць Навукова-даследчы інстытут глебазнаўства, Цэнтральны музей глебазнаўства УАСГНІЛ. Даламіт — пародаўтвараючы мінерал; двайная вуглякіслая соль кальцыю і магнію. Колер — шаравата-белы, іншы раз з жаўтаватым або бурым адценнем. Сярэдняй цвёрдасці, крохкі. Даламітам называюць таксама горную пароду, што на 90 % і Даліны 90 ДАКУЧАЕЎ ВАСІЛЬ ВАСІЛЕВІЧ больш складзена з аднайменнага мінералу. Выка-рыстоўваецца як будаўнічы камень, у вытворчасці вогнетрывалых вырабаў. Даламітавая мука ўжы-ваецца ‘для вапнавання кіслых глеб. У БССР не-далёка ад Віцебска працуе вытворчае аб'яднан-не па вытворчасці даламітавай мукі «Даламіт». 91 Дзюны Даліны — выцягнутыя ў даўжыню паніжэнні сушы з аднастайным, часта нераўнамерным нахілам. Утвараюцца размываючай работай водных патокаў. Першапачатковыя формы далін — яры і лагчыны; сталыя формы — рачныя даліны. Даўжыня ракі — адлегласць у кіламетрах ад выто-каў ракі да яе вусця па лініі цячэння ракі. Вы-мяраецца па картах. Дакладнасць вымярэння зале-жыць ад маштабу карты (чым буйнейшы маштаб, тым дакладнейшымі будуць вынікі) і спосабу вымярэння. Вымяраць Д. р. можна цыркулем, кур-віметрам — спецыяльнай прыладай для вымярэння даўжыні крывых ліній на картах і планах і з дапамогай расцягнутай па цячэнню ракі ніткі. Аднак цалкам дакладна вымераць даўжыню вялікай ракі немагчыма, таму нярэдка ў розных даведніках даўжыня адной і той жа ракі можа быць рознай. Буйнейшыя рэкі свету — Ніл (6671 км), Амазонка з Укаялі (6480 км), Місуры-Місісіпі (6420 км), Янцзы (5530 км); у СССР — Лена (4400 км). Енісей (4092 км), Об з Катунню (4338 км), Вол-га (3531 км). Агульная даўжыня рэк СССР перавышае 2,5 млн. км; Беларусі — 48,8 тыс. км (улічана даўжыня рэк звыш 10 км). Джунглі — цяжкапраходныя дрэвава-хмызняко-выя зараснікі, густа перавітыя ліянамі. Характэр-ны для мусонных субтропікаў і тропікаў (Індастан, Індакітай, Зондскія астравы і інш.). Дзюны — пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам. Утвараюцца на тэрыторыях, пакрытых сыпучымі, Дзяжнёў 92 Перамяшчэнне дзюн не замацаванымі расліннасцю пяскамі (пустыні, узбярэжжы мораў, рэк, азёр). Характэрны, напрык-лад, для паўднёвых і паўднёва-ўсходніх берагоў Балтыйскага мора, нізоўяў Волгі і Дона. Вышы-ня дасягае 30 м, іншы раз 100 м і больш. На-ветраныя схілы — пакатыя, падветраныя — стром-кія. Перамяшчаюцца ў напрамку пануючага ветру. Для замацавання Дз. іх пакатыя схілы засадж-ваюць дрэвамі і хмызнякамі. 93 Дзярнова-карбанатныя Дзяжнёў Сямён Іванавіч (каля 1605—1673) — рускі землепраходзец-мараход. У 1648 г. разам з Фядотам Паповым праплыў ад вусця Калымы ў Ціхі акіян, абагнуў Чукоцкі паўвостраў, адкрыўшы праліў паміж Азіяй і Амерыкай. Імем Дзяжнёва названы мыс, горны хрыбет на Чукотцы, бухта ў Берынгавым моры. Дзярнова-глеевыя глебы — глебы, якія ўтвараюц-вага) залішняга ўвільгатнення. Распаўсюджаны ва лясамі і лугамі ва ўмовах перыядычнага (часо-вага) залішняга ўвільгатнення. Распаўсюджаны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Харак-тарызуецца добра развітым гумусавым гарызонтам (з утрыманнем перагною ад 3 да 14 %) і агляен-нем. Адрозніваюцца высокай урадлівасцю, але маюць патрэбу ў асушэнні і рэгуляванні воднага рэжыму. У БССР сустракаюцца даволі часта. Дзярнова-карбанатныя, або перагнойна-карбанат-ныя, глебы — глебы, якія фарміруюцца на вапняках і іншых карбанатных пародах пад травяністымі хваёвымі і змешанымі лясамі і лугамі. Распаў-сюджаны асобнымі ўчасткамі ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (у СССР — на паў-ночным захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у Сярэдняй Сібіры і на поўдні Якуціі). Характары-зуюцца камкаватай структурай, добра развітым гумусавым гарызонтам (з утрыманнем перагною 5—9 %), нейтральнай ці слабакіслай рэакцыяй і высокай урадлівасцю. У БССР сустракаюцца не-вялікімі ўчасткамі. Дзярнова-падзолістыя 94 Дзярнова-падзолістыя глебы — глебьі зоны зме-шаных лясоў умеранага пояса Еўравіі і Паўноч-най Амерыкі. Гэта — поўдзень Фенаскандыі, Сярэд-не-Еўрапейская раўніна, сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны (Нечарназем’е), поўдзень Сібі-ры і Далёкага Усходу, паўднёвы ўсход Канады і паўночны ўсход ЗША. Добра прамываюцца. 95 Дрэйф маюць выразныя глебавыя гарызонты (перагнойны, падзолісты і накаплення), бедныя пажыўнымі рэчы-вамі і гумусам, кіслыя. Шырока распаўсюджаны ў БССР (займаюць каля 60 % зямельных угоддзяў). Драбнасопачнік хаатычна раскіданыя ўзгоркі і групы ўзгоркаў (50—100 м адноснай вышыні), раздзеленыя шырокімі плоскімі катлавінамі і далі-намі. Утвараецвд ў выніку разбурэння горных краін з неаднародным складам горных парод ва ўмо-вах кантынентальнага клімату. Прыклад— Казахскі драбнасопачнік. Дрыгва, багна, твань — зыбкія, гразкія, моцна пераўвільготненыя ўчасткі балот. Пад покрывам імхоў, травы, торфу (таўшчынёй да 1—2 м) зна-ходзіцца слой вады або рэдкі іл. Лёгка прагінаецца пад цяжарам. Утвараецца ў выніку зарастання вадаёма. Дрэваапрацоўчая прамысловасць — галіна цяж кай прамысловасці па механічнай апрацоўцы драў-ніны, састаўная частка лясной прамысловасці. Яе прадукцыя — піламатэрыялы, фанера, запалкі, мэбля, будаўнічыя дэталі з дрэва, драўнянаструж-кавыя пліты. У БССР асноўныя цэнтры Д. п.— Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Пінск, Рэчыца. Дрэйф - рух марскіх ільдоў пад дзеяннем ветру і цячэння. У Паўночным Ледавітым акіяне льды пры руху адхіляюцца ўправа ад напрамку ветру, у антарктычных водах — улева (уплыў сутачнага вярчэння Зямлі). Таму ў Арктыцы паўночныя і заход-нія вятры звычайна наганяюць лёд да берагоў, Дрэнажныя 96 перашкаджаючы плаванню па Пяўночнаму марскому шляху, а паўднёвыя і ўсходнія — адганяюць. Пад Д. разумеюць таксама знос суднаў пад дзеян-нем ветру і цячэння. Дрэнажныя работы — асушэнне балот і пераўвіль-готненых зямель шляхам укладкі ў грунт пластма-савых або керамічных труб для адводу вады. Праводзяцца з дапамогай розных дрэнажных ма-шын. У БССР выкананне Д. р. дазволіла пераў-тварыць у сельскагаспадарчыя ўгоддзі вялікія плош-чы забалочаных зямель. Дэвонскі перыяд, або дэвон,— чацвёрты перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 405 млн. гадоў назад і працягваўся 55 млн. гадоў. Для Д. п. харак-тэрны: узрастанне плошчы сушы і змяншэнне плошчы мораў, гарачы клімат, фарміраванне першых пустынь, шырокае распаўсюджванне наземных раслін, узнікненне папарацей, выхад пазваночных з вады на сушу, узнікненне земнаводных, утварэн-не многіх карысных выкапняў (нафта, гаручы газ, солі, расолы і мінеральныя лячэбныя воды). Дэльта — вусце ракі, што ўтвараецца пераважна на мелкаводных участках мора ці возера пры ўпа-дзенні ў іх рэк, якія нясуць вялікую колькасць наносаў. Многія Д. маюць форму трохвугольні-ка. У межах Д. рака раздзяляецца на рукавы і пратокі, якія часцей за ўсё размяшчаюцца веерападобна. Д. буйных рэк іншы раз дасягаюць вялікіх размераў (плошча Д. Амазонкі — 100 тыс. км2, Місісіпі--каля 32 тыс. км2, Лены — каля 97 Дэмаграфія Насельніцтва Зямлі ў XX стагоддзі (млн. чал.) 30 тыс. км2, Ніла — 24 тыс. км2, Волгі — каля 19 тыс. км2) і часам растуць вельмі хутка ў бок мора (Хуанхэ штогод павялічвае Д. да 300 м, Вол-га—да 180 м, Місісіпі — да 100 м). Дэмаграфічны выбух — тэрмін для абазначэння бурнага паскарэння росту насельніцтва краін, якія сталі на шлях развіцця, характэрнага для 50— 60-х гг. XX стагоддзя. Д. в. характэрны для краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, на долю якіх прыпадае звыш 3/4 сусветнага прыросту на-сельніцтва.