Дэмаграфія навука аб заканамернасцях аднаў-лення насельніцтва, яго натуральным і механічным руху, пола-ўзроставай структуры. Дэмаркацыйная 98 Дэмаркацыйная лінія — часовая граніца паміж суседнімі краінамі, якая ўстанаўліваецца ў выпадку спрэчак з-за тэрыторыі да заключэння пагаднен-ня аб пастаяннай граніцы. Дэнудацыя — разбурэнне горных парод і перанос прадуктаў разбурэння ў больш нізкія ўчасткі (вадой, ветрам і лёдам). Е Ернікі нізкарослыя зараснікі хмызнякоў з бяро-зак, вербаў і іншых раслін у палярных і выса-кагорных раёнах. Еўрапейскае эканамічнае таварыства (ЕЭТ), «Агульны рынак» — эканамічная групоўка краін Заходняй Еўропы. У 1957 г. у састаў ЕЭТ увайшлі Францыя, ФРГ, Італія, Бельгія, Нідэрланды і Люк-сембург. У 1973 г. да яго далучыліся Вялікабрыта-нія, Данія і Ірландыя. ЕЭТ было арганізавана для ўзгаднення эканамічнай палітыкі краін-удзельніц у першую чаргу па пытаннях гандлю паміж імі прамысловымі і харчовымі таварамі. Аднак ства-рэнне «Агульнага рынку» не ліквідавала супярэч-насцей паміж капіталістычнымі краінамі, асобнымі манаполіямі, якія вядуць жорсткую канкурэнт-ную барацьбу. Еўрапеоідная раса — адна з вялікіх рас чалавецт-ва (45 % насельніцтва Зямлі). У еўрапеоідаў скура — ад светлых да смуглых адценняў, мяккія роўныя або хвалістыя валасы, прыкметна расце барада, 99 Жывёлагадоўля выступае hoc з высокім пераноссем, адносна тонкія губы. Распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Паўднёва-Заходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі. Е. р. падзяляецца на тры галоўныя групы: паўночную, паўднёвую і прамежкавую. Ж Жаўтазёмы — глебы субтрапічных вільготных і мусонных лясоў (паўднёвы ўсход Паўночнай Амеры-кі, Афрыкі, Аўстраліі, Новая Зеландыя, Тасманія, Усходні Кітай; у СССР — Чарнаморскае ўзбярэж-жа Каўказа, Заходняе Закаўказзе і Ленкаранская нізіна). Бедныя пажыўнымі рэчывамі, кіслыя, з колькасцю перагною да 2—7 %, павышаным утры-маннем жалеза і алюмінію. Афарбоўка — пераважна жоўтая. Выкарыстоўваюцца ўземляробстве (у СССР на іх вырошчваюць цытрусавыя і іншыя субтра-пічныя культуры). Жывёлагадоўля галіна сельскай гаспадаркі, якая спецыялізуецца на развядзенні сельскагаспа-дарчай жывёлы. Забяспечвае насельніцтва важней-шымі прадуктамі харчавання (мясам, малаком); па-стаўляе сыравіну лёгкай прамысловасці (скуры, шэрсць). Развіццё Ж. звязана з другой галіной сельскай гаспадаркі раслінаводствам. Ж. CKjja-даюць развядзенне буйной рагатай жывёлы^ свіна-гадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля, аленегадоўля, птушкагадоўля і інш. Кожная з галін Ж. можа мець розныя напрамкі ў залежнасці ад мясцовых Жыла 100 прыродных і эканамічных умоў. У БССР на долю Ж. прыпадае 4/5 таварнай прадукцыі сельскай гаспа-даркі. Галоўныя галіны Ж. рэспублікі— развядзен-не буйной рагатай жывёлы, свінагадоўля, птушка-гадоўля. Жыла мінеральнае цела, якое ўтвараецца ў вы-ніку запаўнення шчылін зямной кары магмай і яе прадуктамі. Ж — гэта форма залягання горных па-род, якія змяшчаюць руды каляровых, чорных, рэдкіх і высакародных металаў. Жыўленне рэк (азёр) паступленне вады ў рэкі (азёры) шляхам паверхневага і падземнага сцёку. Адрозніваюць чатыры асноўныя крыніцы Ж. р.: дажджавое, снегавое, ледавіковае і падземнае. Большасць рэк жывіцца водамі рознага паходжан-ня, г. зн. мае змешанае жыўленне. Ж. р. зале-жыць галоўным чынам ад клімату і пор года. Жэрла вулкана — вертыкальны ці амаль верты-кальны канал, праз які магма выводзіцца з нетраў Зямлі і выліваецца на яе паверхню. 3 Забалочаныя глебы глебы, якія перыядычна пераўвільгатняюцца ў выніку застойвання глебавых або падняцця грунтавых вод. Могуць мець слой тор-фу да 30 см. Шырока распаўсюджаны на раў-нінах лясной зоны ўмераных шырот, у тым. ліку ў Беларусі. Патрабуюць асушэння. 101 Заліўныя Заказнікі — тэрыторыі. дзе выбарачна ахоўваюцца асобныя йб’екты прыроднага комплексу (жывёлы, расліннасць, карысныя выкапні і інш.). Могуць быць пастаяннымі і часовымі. Часцей за ўсё сустра-каюцца паляўнічыя заказнікі, якія ствараюцца для захоўвання і размнажэння паляўніча-прамысловых жывёл. У 3. дазволены тыя віды гаспадарчага ка-рыстання, што не шкодзяць аб'ектам, якія ахоўваюцца. У БССР звыш 10 3. рэспубліканскага значэння (возера Свіцязь, Блакітныя азёры. Налі-боцкая пушча і інш.). Залажэнне гарызанталей — адлегласць паміж су-седнімі гарызанталямі на карце ці плане. Зале-жыць ад круцізны схілу і прынятай для дадзе-най карты вышыні сячэння. Чым круцейшы схіл, тым меншае залажэнне (пры аднолькавай вышыні сячэння). Заліў — частка акіяна, мора ці возера, якая ўра-заецца ў сушу, аднак мае свабодны водаабмен з астатняй часткай вадаёма і слаба адрозніваецца ад яе па рэжыму. Знешняя граніца 3. праводзіц-ца большой часткай умоўна. Разнавіднасці 3.— бухты. фіёрды, ліманы, лагуны. На поўначы СССР 3., якія ўтвараюцца вусцямі буйных рэк, называюцца губамі. Заліўныя, пойменныя лугі, паплавы лугі, разві-тыя ў поймах рэк. Штогод затапляюцца веснавымі паводкамі. Маюць параўнальна ўрадлівыя глебы і разнастайную расліннасць. З’яўляюцца каштоў-нымі сенажацямі. Замаразкі 102 - 3 Замаразкі вячэрняе і начное ахаладжэнне пры-земных слаёў паветра ніжэй за 0 %, у той час як сярэднясутачныя тэмпературы застаюцца дадатнымі. Назіраюцца вясной і восенню, звычайна ў ясныя ціхія ночы, калі глеба траціць многа цяпла шля-хам выпраменьвання. 3., асабліва позняй вяс-ной, прыносяць вялікую шкоду сельскай гаспа-дарцы. Занальная расліннасць — расліннасць, характэр-ная для дадзенай прыроднай зоны. Напрыклад, імхі і лішайнікі — для зоны тундры, хваёвыя лясы — для зоны тайгі, змешаныя лясы — для зоны зме-шаных лясоў умеранага пояса і г. д. Найбольш ярка рысы 3. р. выражаны на раўнінах. Занальныя вятры — вятры, пануючыя ў пэўных зонах Зямлі. Да іх адносяцца пасаты (трапіч-ныя шыроты), заходнія вятры (умераныя шыроты), паўночна-ўсходнія і паўднёва-ўсходнія (палярныя вобласці). У экватарыяльнай паласе размяшчаецца зона зацішша і штыляў. 3. в. абумоўлены за-нальным размеркаваннем атмасфернага ціску. Занальныя глебы — глебы, характэрныя для да-дзенай прыроднай зоны. Напрыклад, падзолістыя глебы зоны тайгі, дзярнова-падзолістыя зоны зме-шаных лясоў, чарназёмы зоны стэпаў умеранага пояса. Фарміруюцца пад тыповай занальнай расліннасцю, звычайна на раўнінах. Запаведнікі — тэрыторыі, на якіх захоўваецца ў натуральным стане ўвесь прыродны комплекс. Звы-чайна выдзяляюць мясцовасці, найбольш тыпо- 103 Запаведнікі высок/ціск д 'Мдніявятры-'/ Нізкіціск ЗшМя. Sxmpt/jo, ІЦШО, Hb/-Z Схема занальных вятроў выя для дадзенай прыроднай зоны або з вельмі каш-тоўнымі прыроднымі аб’ектамі (раслінамі, жывёламі, рудамі, мінераламі і г. д.). Выкарыстоўваюцца для ўсебаковага навуковага даследавання прыроды. У нашай краіне 3.— звыш 90, сярод іх тры ў Бела-русі (Белавежская пушча, Бярэзінскі і Прыпяцкі). У Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным 3., на-прыклад, захоўваецца і вывучаецца тыповая па-леская прырода, вядуцца назіранні за зменамі Запасы 104 воднага рэжыму Палесся ў сувязі з яго асушэн-нем. Запасы карысных выкапняў — колькасць міне-ральнай сыравіны ў нетрах, выяўленая геолагараз-ведачнымі работамі. Па ступені разведанасці, выву-чанасці ўмоў залягання і здабычы 3. к. в. падзя-ляюцца на некалькі катэгорый. А іменна: A — дэталёва разведаныя і вывучаныя; В — вывучаныя з меншай ступенню дэталёвасці; С — вывучаныя ў агульных рысах; С2 — ацэненыя прыблізна. На аснове агульных даных аб геалагічнай будове тэрыторыі можна даваць ацэнку 3. к. в., якія прагназіруюцца. Запасы катэгорый А-НВ + Сі + Сг разам з прагнозамі называюць агульнагеалагіч-нымі (агульнымі) запасамі. Запрудныя азёры — азёры, якія ўтварыліся ў выні-ку перакрыцця,' запруды, загрувашчвання даліны ў якім-небудзь месцы горным абвалам, лававым пато-кам, ледавіком і яго адкладаннямі. Да такіх азёр адносяцца Сарэзскае на Паміры, Севан у Арме-ніі, Тана на Эфіопскім нагор’і, многія азёры Альпаў, Гімалаяў і іншых горных краін. Засоленыя глебы — глебы з павышаным утрыман-нем (больш за 0,25%) лёгкарастваральных солей. Узнікаюць у засушлівых і сухіх раёнах у выніку накаплення солей у глебе і глебава-грунтавых водах. Прадстаўлены саланчакамі, саланцамі і іншы-мі відамі. Засуха — працяглы і значны недахоп ападкаў вяс-ной і летам. Назіраецца пры ўстойлівых антыцык- 105 Збожжавыя лонах, у якіх паветра пры ясным надвор’і моцна праграваецца і страчвае вільгаць. Асабліва харак-тэрна для стэпавай зоны, Барацьба з 3. вядзецца шляхам арашэння, снегазатрымання, насаджэння полеахоўных лясных палос, якія затрымліваюць сцёк веснавых вод, і іншымі метадамі. Засушлівая зона, вобласць — тэрыторыя, якая падвяргаецца засухам (стэпавыя зоны Паўночнай Амерыкі і Еўразіі). У сухіх зонах (пустынях), у адрозненне ад засушлівых, ападкаў для беспаліў-нога земляробства заўсёды бывае недастаткова. Заходні перанос — пераважны перанос паветра з захаду на ўсход ва ўмераных шыротах; назіраец-ца таксама ў верхніх частках трапасферы ў тра-пічных і палярных шьіротах. Збожжавая гаспадарка — галіна раслінаводства, якая займаецца вырошчваннем збожжавых культур. У СССР 3. г. з яўляецца асновай сельскагаспа-дарчай вытворчасці. У адпаведнасці з Харчовай праграмай прадугледжана давесці ў дванаццатай пяцігодцы сярэднегадавы збор збожжа ў краіне да 250—255 млн. т. Збожжавыя культуры — культурныя расліны, якія вырошчваюць з мэтай атрымання галоўнага прадук-ту харчавання — хлеба. Акрамя таго, 3. к. даюць корм для жывёлы, сыравіну для прамысловасці. Галоўная група 3. к.— хлебныя (пшаніца, рыс, жыта, ячмень, кукуруза, авёс, copra, проса, грэч-ка). Насенне ўсіх хлебных 3. к. багатае на кру-хмал і бялок. He менш 3/4 сусветнай вытворча- Зверагадоўля 106 сці збожжа прыпадае на тры галоўныя хлебныя культуры: пшаніцу, кукурузу і рыс. Пшаніца з’яўляецца асноўнай харчовай культурай у СССР, еўрапейскіх сацыялістычных краінах, 3LLIA, Ка-надзе, развітых капіталістычных краінах Еўропы. 3 замежных краін больш за ўсё пшаніцы збіра-юць у ЗША, Кітаі, Індыі, Францыі і Канадзе. Рыс — галоўная харчовая культура ў краінах Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Яго вытворчасцю выдзяляюцца Кітай, Індыя, Інда-незія, Японія. Кукуруза як кармавая і хар-човая культура больш за ўсё распаўсюджана ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Па-лавіна сусветнага збору кукурузы прыпадае