Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Клімат — шматгадовы рэжым надвор’я ў тым ці іншым раёне Зямлі. Характарызуецца сукупнасцю значэнняў метэаралагічных элементаў (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, апад-каў) за шматгадовы перыЯд. Залежыць ад колькасці сонечнага цяпла, цыркуляцыі атмасферы, геагра-фічнай шыраты, размеркавання сушы і мора, адда-ленасці тэрыторыі ад акіянаў і мораў, акіяніч-ных цячэнняў, вышыні над узроўнем мора, рэльефу і падсцілаючай паверхні. Mae выключна важнае значэнне для прыродных працэсаў, жыцця і дзейнасці чалавека.
Клімат трапічных мусонаў — гл. Субэкватарыяль-ны клімат.
133
Коксахімічная
Кліматалогія - навука аб кліматах зямнога шара, іх тыпах, фактарах фарміравання, распаўсюджан-ні і змяненні ў часе.
Кліматычныя паясы — шыротныя паясы зямнога шара, якір выдзяляюцца па размеркаванню сонечнага цяпла і тыпах паветраных мас. Адрозні-ваюць асноўныя К. п.: экватарыяльныя, два тра-пічныя, два ўмераныя і два палярныя (арктычны і антарктычны) — і пераходныя: два субэквата-рыяльныя, два субтрапічныя і два субпалярныя (субарктычны і субантарктычны). У асноўных паясах на працягу года пануе адзін тып павет-ранай масы, у пераходных — тыпы паветраных мас мяняюцца зімой і летам. У межах К. п. выдзя-ляюцца кліматычныя вобласці — вобласці Зямлі з аднолькавым тыпам клімату.
Кокс — штучнае паліва павышанай цвёрдасці. Часцей за ўсё ўжываюць каменнавугальны кокс, які атрымліваецца пры награванні вугалю да тэм-пературы 900—1100° без доступу паветра. Скла-даецца з вугляроду (да 97%), серы, фосфару. Выкарыстоўваецца ў доменных пячах як паліва і для аднаўлення жалеза з руды: у выніку злучэння вугляроду з кіслародам утвараецца кокса-вы газ, які ўжываецца як паліва ці як сыра-віна для атрымання аміяку.
Коксахімічная вытворчасць — атрыманне коксу для доменных пячэй, коксавага газу і прадуктаў хі-мічнай перапрацоўкі вугалю; састаўная частка чор-най металургіі. Каксаванне вугалю праводзіцца
Колкі
134
на коксавых батарэях у складзе металургічных кам-бінатаў або на самастойных коксахімічных за-
водах.
Колкі — бярозавыя, радзей асінавыя пералескі ў лесастэпах і паўночным стэпе Заходняй Сібіры. Звы-чайна размяшчаюцца ў паніжэннях.
Компас — прылада для вызначэння старон гары-зонта і азімутаў. Асноўнай часткай магнітнага К-з’яўляецца магнітная стрэлка, якая свабодна рухаец-ца на вастрыі. Яна паказвае напрамак поўнач — поўдзень, што супадае з напрамкам мясцовага маг-нітнага мерыдыяна.
Космас, Сусвет — увесь існуючы і навакольны свет, неабмежаваны ў часе і прасторы, бясконца разна-стайны па формах матэрыі; знаходзіцца ў беспера-пынным руху, змяненні, развіцці.
Краж — лінейна выцягнутае ўзвышша, часта з ■мяккімі, акруглымі формамі. Звычайна гэта рэшткі старажытных, моцна разбураных горных краін (Ці-манскі краж, Данецкі краж і інш.).
Краіны, якія сталі на шлях развіцця,— умоўная назва вялікай групы маладых дзяржаў, якія атры-малі палітычную незалежнасць пасля другой сусвет-най вайны ў выніку распаду каланіяльнай сістэ-мы імперыялізму. У структуры эканомікі большасці гэтых краін пераважае сельская гаспадарка. Да краін, якія сталі на шлях развіцця, адносяцца Індыя, Іран, Ірак, Інданезія і іншыя краіны Азіі, большасць краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Не-каторыя з гэтых краін сталі на некапіталістычны
135
Кругаварот
шлях развіцця. Большасць з іх прытрымліваюцца па-літыкі нейтралітэту.
Край — буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР. Ёсць толькі ў РСФСР. Гэта: Алтайскі, Краснадарскі, Краснаярскі, Прыморскі, Стаўрапольскі і Хабараўскі краі. У склад К. (апрача Прыморскага) уваходзіць аўтаномная во-бласць, гэтым ён адрозніваецца ад адміністра-цыйна-тэрытарыяльнай адзінкі такога ж рангу — вобласці.
Кратэр — чашападобнае або лейкападобнае па-глыбленне на вяршыні ці склоне вулкана, праз якое вывяргаюцца лава, гарачыя газы, пара вады, аб-ломкі горных парод, вулканічны попел, дробныя камяні. На дне К.— адно або некалькі жэрлаў, праз якія паступае магма з нетраў Зямлі. К- могуць да-сягаць значных памераў (да некалькіх кіламетраў у дыяметры); у некаторых з іх утвараюцца кратэр-ныя азёры.
Краявы прагін — лінейна выцягнуты перадгорны прагін на мяжы складкаватых горных збудаванняў і жорсткіх участкаў зямной кары (платформ). Утвар'аецца на заключнай стадыі развіцця геасін-кліналі, кампенсуючы падняцце складкаватай горнай краіны. Запаўняецца звычайна прадуктамі разбу-рэння гор. Да К. п. прыўрочаны месцанараджэн-ні нафты, газу, вугаляў і солей.
Кругаварот вады — няспынны рух вады на зямной паверхні, які суправаджаецца зменай яе фізічнага стану і пераходам праз вадкую, газападобную і
Кругасветныя
136
Схема кругавароту вады
цвёрдую фазы. Адбываецца пад уздзеяннем сонечна-га цяпла і сілы цяжару. Адрозніваюць малы, або акіянічны, К. в. (выпарэнне вады з паверхні акіяна — кандэнсацыя вадзяной пары ці ўтварэнне воблакаў— выпадзенне атмасферных ападкаў на паверхню акія-на) і вялікі К. в. (выпарэнне вады з паверхні акіяна — перанос вадзяной пары паветранымі пато-камі на мацерыкі, іх кандэнсацыя, утварэнне во-блакаў і выпадзенне ападкаў — паверхневы і пад-земны сцёк вод сушы ў акіян).
Кругасветныя плаванні — плаванні, пры якіх пера-сякаюцца ўсе мерыдыяны Зямлі. Першае К. п. было
137
. Курган
зроблена ў 1519—1522 гг. экспедыцыяй Ф. Маге-лана. Першае рускае К. п. адбылося на караб-лях «Надзея» і «Нява» ў 1803—1806 гг. пад кіраў-ніцтвам 1. Ф. Крузенштэрна і Ю. Ф. Лісянскага.
Круцізна схілаў— вугал паміж гарызантальнай плоскасцю і паверхняй схілу. На тапаграфічных картах вызначаецца з дапамогай спецыяльнай шка-
лы — шкалы залажэння. Уздоўж асновы гэтай шка-лы лічбы абазначаюць круцізну схілаў, а на перпен-дыкулярах да асновы адкладзены ў маштабе карты адлегласці паміж суседнімі гарызанталямі. Адлег-ласць паміж суседнімі гарызанталямі на карце вы-мяраюць цыркулем: знаходзяць адпаведны па гіра-цягласці вертыкальны адрэзак на шкале залажэнняў, лічба ўнізе адрэзка пакажа круцізну схілу.
Крыкі — назва перасыхаючых рэк і часовых вод-ных патокаў у Аўстраліі.
Крыніца — натуральны выхад на зямную паверх-ню падземных вод. Утвараецца звычайна ў пані-
жаных месцах, дзе зямную паверхню перасяка-юць ваданосныя слаі горных парод. Бываюць ха-лоднымі (з тэмпературай вады не вышэйшай за 20°),цёплымі (ад20да 37°) і гарачымі, або тэрмаль-нымі (вышэй за 37°). К. з утрыманнем у вадзе значнай колькасці (ад 1 да 50 г/л) раствораных рэчываў і газаў называюцца мінеральнымі.
Крышталічны шчыт — гл. Шчыт.
к
Курган — штучны ўзгорак, насып над старажыт-най магілай. Звычайна земляны, іншы раз складзе-ны з камянёў.
138
Курумы
Утварэнне крыніц
к
Курумы — вялікія і суцэльныя камяністыя россыпы і нагрувашчванні камянёў на пакатых схілах і плос-кіх вяршынях гор. З’яўляюцца вынікам інтэнсіўнага фізічнага выветрывання. Нярэдка ўтвараюць камен-ныя рэкі. К. найбольш характэрныя для гор ха-лодных і сухіх абласцей.
Кучавыя воблакі — воблакі ў выглядзе купалау, пагоркаў, веж ярка-белага колеру; звычайна з гары-зантальнай асновай; вышынёй 2—5 км 1 болен.
139
Лазараў
Звязаны з узыходзячымі струмянямі паветра, вельмі частыя ў цёплы сезон года. 3 К. в. узнікаюць кучава-дажджавыя воблакі.
Л
Лава — магма, якая вылілася з кратэраў вулка-наў або з трэшчын у зямной кары на паверхню Зямлі. Адрозніваецца ад магмы адсутнасцю мно-гіх лятучых рэчываў. 3 Л. пры застыванні ўтва-раюцца вулканічныя горныя пароды.
Лагуна — выцягнуты ўздоўж берага мелкаводны заліў з салёнай або саланаватай вадой. Аддзя-ляецца ад мора касой або злучаецца з ім вузкім пралівам. Л. добра развіты, напрыклад, на ўзбя-рэжжы Мексіканскага заліва.
Лагчына — лінейна выцягнутае паглыбленне на зямной паверхні з пакатымі схіламі, якое пані-жаецца ў адным напрамку; звычайна задзернава-нае. Утвараецца цякучымі водамі (ліўневымі або расталымі).
Лазараў Міхаіл Пятровіч (1788—1851)—рускі мараплавец, адмірал. У 1813—1825 гг. зрабіў тры кругасветныя плаванні. У час другой экспедыцыі (1819—1821) на караблі «Мірны», калі Лазараў быў камандзірам, а начальнікам экспедыцыі — Ф. Ф. Бе-лінсгаўзен, была адкрыта Антарктыда. Імем Л. на-званы пасёлак на ўзбярэжжы Татарскага праліва ў Хабараўскім краі, пасёлак на Чарнаморскім узбя-рэжжы Каўказа (Лазараўскае), востраў у Араль-скім моры.
A
Лакаліт
140
Л
ЛАЗАРАЎ МІХАІЛ ПЯТРОВІЧ
Лакаліт — магматычнае цела акруглай формы, якое залягае на нязначнай глыбіні сярод асад-кавых тоўшч. Узнікае ў выніку ўкаранення і засты-вання магмы. Магма прыўзнімае верхнія слаі гор-ных парод у выглядзе купала, утвараючы купала-падобную гару. 3 цягам часу асадкавае покрыва можа быць знесена і магматычнае цела аказваецца
141
Ледавікі
на паверхні. У горных мясцовасцях Л. параўнальна малапрыкметны; на раўнінах выражаны яскрава (горы Бештау, Машук і іншыя на ІІаўночным Каў-казе, Аюдаг на Паўднёвым узбярэжжы Крыма.
Латыфундыі — буйныя памешчыцкія землеўла-данні ў шэрагу развітых капіталістычных краін і краін, якія сталі на шлях развіцця. Напрыклад, у Італіі, Вялікабрытаніі, краінах Лацінскай Аме-рыкі.
Легіруючыя металы — металы, якія выкарыстоў-ваюцца ў металургіі для паляпшэння якасці сталі: нікель, хром, марганец, вальфрам, ванадый і інш.
Ледавікі — вялікая колькасць лёду, якая рухаецца па зямной паверхні. Утвараюцца з цвёрдых атма-сферных ападкаў вышэй снегавой лініі. Там вьша-
дзенне снегу на працягу многіх год перавышае яго раставанне і выпарэнне. Гэта вобласць жыў-лення ледавіка. Скорасць руху Л. — ад 3 да 80 см у суткі, іншы раз — 2—3 м у суткі. Становішча іх ніжняга краю залежыць ад прыходу і расходу лёду. Л. могуць наступаць і адступаць. Адрозніваюць покрыўныя, шэльфавыя і горныя Л.; сучаснае і старажытнае абледзяненне. Аб'ём сучасных Л. Зямлі — 30 млн. км3, плошча — звыш 16 млн. км2 (каля 11% плошчы сушы); найбрльш шырока рас-паўсюджаны ў палярных шыротах. Л. выконваюць вялікую разбуральную і стваральную работу, з’яў-ляюцца адным з фактараў фарміравання рэльефу Зямлі; у іх сканцэнтраваны велізарныя рэсурсы
прэсных вод.
A
Ледніковы
142
Папярочны разрэз лакаліта
Ледавіковы рэльеф — рэльеф, створаны работай ледавікоў (старажытных і сучасных). Ледавікі пры руху паглябляюць і расшыраюць сваё ложа, зносяць рыхлыя пароды, сціраюць няроўнасці, выкопваюць катлавіны, паліруюць і шліфуюць скалы, пакідаючы на іх шрамы, штрыхі, драпіны і барозны (умёрз-шымі ў лёд камянямі); пераносяць цвёрды матэ-рыял і адкладаюць яго пры раставанні, утвараючы раўніны, узгоркі, грады, узвышшы і азёры. За ме-жамі ледавікоў з прычыны назапашвання ў буй-ных паніжэннях рэльефу пясчаных наносаў, якія пры-носяцца расталымі ледавіковымі водамі, узнікаюць пясчаныя раўніны. Л. р. характэрны для паўночнай часткі Усходне-Еўрапейскай раўніны. якая ў чац-вярцічным перыядзе неаднаразова пакрывалася ле-