• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфічны слоўнік школьніка

    Геаграфічны слоўнік школьніка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1986
    50.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    інтэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі — развіц-цё прамысловасці і сельскай гаспадаркі за кошт укаранення новай тэхнікі і на гэтай аснове павы-шэння прадукцыйнасці працы. Пры гэтым прырост прадукцыі дасягаецца шляхам перааснашчэння прадпрыемстваў у прамысловасці, росту ўраджай-насці сельскагаспадарчых культур на тых жа плошчах у сельскай гаспадарцы. Інтэнсіўная гаспа-дарка — высокамеханізаваная, высокапрадукцый-ная. Процілеглы шлях развіцця гаспадаркі — экстэн-сіўны.
    Інфраструктура — сродкі, якія забяспечваюць раз-віццё вытворчасці і абслугоўванне насельніцтва. Чыгуначныя і аўтамабільныя дарогі, лініі электра-перадач, трубаправоды, сродкі сувязі, склады, сістэмы водазабеспячэння і іншыя ўтвараюць вы-творчую I. Сетка ўстаноў асветы, аховы здароўя, культуры, бытавога абслугоўвання: школы, бальні-
    Ірыгацыя
    116
    цы, паліклінікі, клубы, бібліятэкі, атэлье і г. д.— утвараюць сацыяльную I.
    Ірыгацыя — гл. Арашэнне.
    К
    к
    Каалін—горная парода белага або светла-шэрага колеру; складаецца з гліністых мінералаў, з высокім утрыманнем вокіслу алюмінію, кварцу і інш. Выкарыстоўваецца для вогнетрывалых, фарфора-фаянсавых вырабаў, а таксама ў вытвор-часці паперы, гумы. У СССР самыя вялікія за-пасы К.— на Украіне і Урале. Месцанараджэнні К. ёсць на поўдні Беларусі.
    Каапераванне — вытворчыя сувязі паміж прад-прыемствамі, якія сумесна ўдзельнічаюць у выпуску гатовых вырабаў. Асабліва ўласціва для буйных машынабудаўнічых заводаў: аўтамабільных, трак тарных, станкабудаўнічых. Гэтыя заводы звязаны з сотнямі прадпрыемстваў-сумежнікаў, ад якіх яны атрымліваюць рухавікі, амартызатары, электрааб-сталяванне, пластмасы, гумы, дэталі з дрэва і г. д. Для ажыццяўлення К. патрэбны добрыя тран-спартныя шляхі. правільнае планаванне паставак і іх надзейнае своечасовае выкананне.
    Кабатаж - марскія перавозкі грузаў і пасажыраў паміж портамі адной краіны. Адрозніваюць вялікі К. (суднаходства паміж портамі розных мораў) і ма-лы К. (суднаходства паміж портамі аднаго і таго ж мора).
    1 *7	Казлоў
    КАЗЛОЎ ПЁТР КУЗЬМІЧ
    Казлоў Пётр Кузьміч (1863—1935) — савецкі даследчык Цэнтральнай Азіі. На працягу 1884— 1895 гг. удзельнічаў у некалькіх экспедыцыях, якія ўзначальвалі М. М. Пржавальскі і яго пасля-доўнікі. У 1899—1926 гг. самастойна арганізаваў тры экспедыцыі ў Манголію і Кітай, у час якіх былі сабраны багатыя матэрыялы па Тыбецкаму
    Кайназойская
    118
    к
    нагор’ю, пустыні Гобі, басейну рэк Хуанхэ і Янцзы, аб народах Манголіі і Тыбета. Былі адкрыты рэшткі старажытнага горада ў пустыні Гобі.
    Кайназойская эра, кайназой — навейшая эрагеа-лагічная гісторыя Зямлі, якая пачалася пасля мезазойскай эры; працягваецца ў наш час. Пра-цягласць — 67 млн. гадоў. Падраздзяляецца на тры перыяды: палеагенавы, неагенавы і чацвярцічны, або антрапагенавы. Для К- э. характэрны альяій-ская складкаватасць, з’яўленне і развіццё чала-века, росквіт пакрытанасенных раслін і млека-кормячых, утварэнне некаторых відаў карысных выкапняў (бурых вугаляў, нафты, гаручых сланцаў, торфу, каменных солей, руд металаў).
    Каледонская складкаватасць — гораўтварэнне ў ніжнім палеазоі (сілурыйскі— дэвонскі перыяды). У К. с. утварыліся горы Грэнландыі, частка Бры-танскіх астравоў, Шліцбергена, горы Скандынаўскія. Алтай, Саяны і інш.
    Калійная соль — асадкавая горная парода, скла-дзеная з лёгкарастваральных солей калію. З’яўляец-ца сыравінай для вытворчасці калійных угнаенняў. У СССР знаходзяцца буйныя басейны К. с.: Верхне-Камскі на Урале і Беларускі. Апошні аб’ядноў-вае Старобінскае і Петрыкаўскае месцанараджэнні, размешчаныя на поўдні рэспублікі. Старобінскае месцанараджэнне распрацоўваецца вытворчым аб’яднаннем «Беларуськалій» у Салігорску.
    Калійныя ўгнаенні — мінеральныя ўгнаенні, якія змяшчаюць растварымыя ў вадзе злучэнні калію.
    119
    Каляровая
    Сыравінай для атрымання К. у. служаць калійныя солі. Найбольш распаўсюджаны від К. у.— хлорысты калій. Галоўныя раёны вытворчасці К. у. у СССР — Урал і Беларусь. У БССР салігорскія калійныя камбінаты (вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій») даюць каля 50 % выпускаемых у краіне К. у.
    Калумб Хрыстафор (каля 1451 —1506) — мара-плавец. Нарадзіўся ў Генуі. У 1492—1493 гг. узна-чальваў экспедыцыю з трох іспанскіх караблёў цераз Атлантычны акіян у пошуках кароткага шляху ў Індыю. У кастрычніку 1492 г. экспедыцыя дасяг-нула вострава Сан-Сальвадор, потым Багамскіх астравоў, берагоў Кубы і Гаіці (гэты год лічыцца годам адкрыцця Амерыкі). Затым Калумб на пра-цягу 1493—1503 гг. яшчэ тры разы плаваў цераз Атлантычны акіян, адкрыў некалькі Малых Антыль-скіх астравоў, дасягнуў узбярэжжа Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Сам Калумб да канца свайго жыцця лічыў, што ім адкрыты і даследаваны землі, якія адносяцца да Азіі, а не да новай часткі свету. Гэтыя землі былі названы Вест-Індыяй (За-ходняй Індыяй), а мясцовае насельніцтва — індзей-цамі. У гонар К. названы краіна ў Паўднёвай Амерыцы, рака ў Паўночнай Амерыцы, горад у ЗША (Калумбус), мінерал (калумбіт) і інш.
    Каляровая металургія — галіна цяжкай прамыс-ловасці, якая аб’ядноўвае прадпрыемствы па здабы-чы руд каляровых металаў, іх абагачэнню, вытвор-часці каляровых металаў і іх сплаваў. К. м. з'яўляецца матэрыяла- і энергаёмістай галіной пра-
    к
    Каляровыя
    120
    мысловасці. Яе прадпрыемствы размяшчаюцца па-блізу крыніц сыравіны або буйных крыніц электра-энергіі.
    Каляровыя металы — умоўная назва, якая зама-цавалася за большасцю металаў, за выключэннем жалеза, марганцу, і хрому. К- м. прынята дзя-ліць на групы: цяжкія, лёгкія, рэдкія, рассеяныя,
    121
    Каменнавугальны
    высакародныя (золата, серабро, плаціна). К. м. шырока прымяняюцца ў прамысловасці.
    Камбінат — прамысловае прадпрыемства, на якім прадстаўлены ўсе стадыі тэхналагічнага працэсу ад першаснай перапрацоўкі сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі і дзе з сыравіны аднаго віду атрымліваюць некалькі відаў прадукцыі. У пра-мысловасці СССР шырока развіта камбінаванне як на аснове паслядоўнай перапрацоўкі сыравіны, так і на аснове комплекснага яе выкарыстання. Да першага віду адносяцца металургічныя К. (вы-плаўка чыгуну — выплаўка сталі — вытворчасць пракату), тэкстыльныя К. (прадзенне — ткацтва — аздоба тканін); да другога — хімічныя, поліметаліч-ныя, дрэваапрацоўчыя К.
    Каменная соль— асадкавая горная парода, скла-дзеная пераважна аднайменным мінералам з пры-месямі іншых мінералаў. К. с.— бясколерная і праз-рыстая. Аднак прымесі могуць надаць афарбоўцы жоўты, аранжавы, сіні і іншыя колеры. Выкарыстоў-ваецца ў вытворчасці спажыўнай солі і для хіміч-най перапрацоўкі. У СССР эксплуатуюцца месца-нараджэнні на Украіне, у Паволжы, ва Усходняй Сібіры; у БССР — Мазырскае месцанараджэнне ў Гомельскай вобласці. На Мазырскім месца-нараджэнні дзейнічае завод па вырабу спажыўнай солі.
    Каменнавугальны перыяд, карбон — пяты перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 350 млн. гадоў таму назад і працягваўся каля 65 млн. гадоў. Для
    Каменныя
    122
    к
    К. п. характэрны пачатак герцынскага гораўтва-рэння; гарачы, вільготны клімат; развіццё багатай расліннасці (дрэвападобная дзераза, хвашчы, папа-раці); з’яўленне паўзуноў; росквіт земнаводных. Тады ж утвараліся багатыя месцанараджэнні каменнага вугалю (напрыклад, у Данбасе, Кузбасе) і нафта, а таксама іншыя карысныя выкапні.
    Каменныя россыпы — вялікія па плошчы скапленні грубага абломкавага матэрыялу, каменных глыб на схілах гор, у неглыбокіх лагчынах і на плоскіх вяршынях. Узнікаюць у сухіх абласцях у выніку фізічнага выветрывання. Утвараюць каменныя моры, каменныя рэкі, курумы.
    Кампас — назва саваннаў на Бразільскім нагор’і ў Паўднёвай Амерыцы. Адрозніваюць саванну з раз-рэджаных нізкарослых (2—3 м) дрэў, хмызнякоў, жорсткіх дзірваністых злакаў на чырвоных глебах (кампас серадос) і травяніста-злакавую саванну без дрэў і хмызнякоў (кампас лімпос).
    Каналы - штучна створаныя рэчышчы для вады. Служаць для суднаходства, лесасплаву, арашэння, асушэння і іншых патрэб. Буйнейшымі ў СССР суд-находнымі каналамі з’яўляюцца Волга-Данскі, Бе-ламорска-Балтыйскі, Волга-Балтыйскі і Дняпроў-ска-Бугскі, арашальным — Каракумскі імя У. I. Ле-ніна; іншы раз утвараюць цэлыя сістэмы,
    Канвекцыя ў агмасферы — падняцце ў атмасферы больш нагрэтых ад зямной паверхні і менш шчыль-ных мас паветра з адначасовым апусканнем больш халодных і таму больш плотных мас. 3 падняццем
    123
    Кантынентальны
    нагрэтага паветра звязана ўтварэнне воблакаў, галоўным чынам кучава-дажджавых, і выпадзенне ападкаў (дажджу і снегу, крупы, граду).
    Кангламерат—асадкавая абломкавая горная парода, складзеная з галькі, пяску, валуноў, якія сцэментаваны вапняковымі або гліністымі
    часцінкамі. Па спосабу назапашвання абломкава-га матэрыялу адрозніваюць марскія, азёрныя і рачныя К.
    Кандэнсацыя, згушчэнне вадзяных пароў — пера-ход вадзяных пароў у вадкі стан і ўтварэнне кро-пелек вады. Адбываецца пры насычэнні і пера-насычэнні паветра вадзянымі парамі, галоўным чынам па прычыне яго ахаладжэння. Ахаладжэнне паветра адбываецца часцей за ўсё пры яго пад-няцці і расшырэнні; магчыма яно таксама пры выха-лоджванні падсцілаючай паверхні і пранікненні цёп-лага паветра ў халодную мясцовасць. К- можа адбывацца на наземных прадметах (тады ўтва-
    раецца раса, іней, галалёд) і ў паветры (тады ўтвараецца туман, воблакі).
    Кантынентальны клімат — клімат пераважна ўнут-раных частак мацерыкоў з невялікай колькасцю ападкаў, значнымі гадавымі і сутачнымі ваганнямі тэмператур. Чым большая гадавая амплітуда, тым клімат больш кантынентальны. Фарміруецца пры панаванні кантынентальных паветраных мас. Можа быць умерана кантынентальным (пры 'значным уздзеянні марскога паветра), кантынентальным
    к
    і рэзка кантынентальным.
    Кантынентальныя
    124
    Кантынентальныя адкладанні — асадкавыя адкла-данні, якія ўтварыліся на сушы, часцей за ўсё ў вадаёмах (азёрныя адкладанні, рачныя наносы, ледавіковыя адкладанні і інш.). К. а. змяшчаюць месцанараджэнні вугалю, жалезных руд, кааліну, вогнетрывалых глін, будаўнічых матэрыялаў, рос-сыпы высакародных металаў і алмазаў.
    Кантынентальныя паветраныя масы — кантынен-тальнае паветра, якое фарміруецца над канты-нентамі і пакрытымі лёдам акіянамі і морамі. Адрозніваюцца нязначнай вільготнасцю, запыле-насцю, вялікімі сутачнымі і гадавымі амплітудамі тэмператур. Кантынентальнае паветра летам цяп-лейшае, а зімой халаднейшае, чым марское.