Кантыненты — гл. Мацерыкі. Канцавая марэна — абломкавы матэрыял у выгля-дзе дугападобных град, прынесены і адкладзены ледавіком у яго ніжняй частцы пры раставанні. К. м. можа налічваць некалькі град, што ўказвае на неаднаразовыя невялікія адступленні ледавіка. К. м. складаецца з пяскоў, супяскоў, суглінкаў, жвіру, галькі, валуноў. У Беларусі К. м. пашы-раны ў межах Свянцянскіх, Ашмянскіх град, Гро-дзенскага ўзвышша, Мазырскай грады і інш. Канцэнтрацыя вытворчасці — працэс канцэнт-рацыі выпуску прадукцыі на буйных прадпрыемст-вах. Пры К. в. паўней выкарыстоўваюцца перавагі механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, павяліч-ваецца вытворчасць працы, памяншаецца сабекошт прадукцыі. У прамысловасці СССР асабліва высокі 125 Kapa ўзровень K. в. у электраэнергетыцы, паліўнай прамысловасці, чорнай і каляровай металургіі, машынабудаванні, хімічнай прамысловасці. У сель-скай гаспадарцы адным з праяўленняў канцэнтрацыі з’яўляецца стварэнне буйных жывёлагадоўчых комплексаў і ферм, 3. К. в. у цэлым цесна звя-зана тэрытарыяльная канцэнтрацыя, пры якой вытворчыя аб’екты размяшчаюцца не ізалявана, не паасобку, а групамі, спалучэннямі, інакш кажучы, збліжаюцца ў прасторы. Менавіта буйныя прад-прыемствы прыцягваюць да сябе многія дапаможныя вытворчасці, абрастаюць прадпрыемствамі-сумеж-нікамі. У прамысловасці ў выніку тэрытарыяльнай канцэнтрацыі фарміруюцца прамысловыя вузлы і прамысловыя раёны. Каньён — глыбокая рачная даліна з вельмі круты-мі схіламі і параўнальна вузкім дном, якое звы-чайна цалкам займае рэчышча ракі. Адзін з буй-нейшых у свеце — Вялікі Каньён ракі Каларада ў ЗША (даўжыня звьіш 320 км, глыбіня да 1800 м). Капітальныя ўкладанні — грашовыя сродкі, якія накіроўваюцца на будаўніцтва і рэканструкцыю прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, дарог, трубаправодаў і іншых аб’ектаў, набыццё і мантаж абсталявання, правядзенне меліярацый-ных работ, будаўніцтва вышэйшых, сярэдніх спе-цыяльных навучальных устаноў, агульнаадукацый-ных школ, бальніц і інш. Кара выветрывання — слой рыхлых парод на зям-ной паверхні. Утвараецца ў выніку выветрывання. к Каралавыя 126 Магутнасць К. в. звычайна складае 30—60 м, пры гарачым вільготным клімаце дасягае 200 м і болей. Яе верхні слой — глеба. У гарах і на высо-кіх раўнінах К. в. распаўсюджана асобнымі ўчаст-камі. 3 К. в. звязана ўтварэнне руд алюмінію, жалеза, марганцу, россыпаў алмазаў, золата і іншых карысных выкапняў. У Беларусі К. в. развіта на пародах крышталічнага фундамента і асадка-вай тоўшчы. Каралавыя астравы — астравы, якія ўзніклі ў вы-ніку жыццядзейнасці марскіх арганізмаў. Раз-мешчаны ў трапічных шыротах (каралавыя палі-пы могуць жыць у вадзе з тэмпературай не ніжэйшай за 20°). Прадстаўлены берагавымі, бар’ер-нымі, к.аралавымі рыфамі, атоламі. Каралавыя рыфы — надводньія і падводныя грады на мелкаводных участках трапічных мораў, утвора-ныя галоўным чынам каралавымі паліпамі. Прад-стаўлены берагавымі і бар’ернымі рыфамі. Берагавыя рыфы непасрэдна прымыкаюць да берага мацерыка ці вострава; бар’ерныя знаходзяцца на некаторай аддаленасці ад сушы і аддзяляюцца ад яе пала-сой вады — лагунай. Самы буйны К. р. на Зямлі — Вялікі Бар’ерны (размешчаны каля ўсходніх бера-гоў Аўстраліі). Яго даўжыня — 2320 км, шырыня — да 200 км. Карбон - гл. Каменнавугальны перыяд. Кар’ер — месца здабычы адкрытым спосабам неглыбока залягаючых карысных выкапняў; гор-ная выпрацоўка; катлаван. 127 Карст Каралавыя астравы Кармавыя культуры — расліны, якія вырошчваюц-ца для выкарыстання на корм у жывёлагадоўлі. Вырошчванне К. к.— важная састаўная частка раслінаводства. Да К. к. адносяцца аднагадовыя і шматгадовыя травы (цімафееўка, канюшына, лю-цэрна), караняплоды (кармавыя буракі, турнэпс). кукуруза на сілас, кармавы лубін і інш. Ў БССР К. к. займаюць каля 30 % пасяўной плошчы. Карст — сукупнасць працэсаў, звязаных з раства-рэннем паверхневымі і падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных солей), якія складаюць тую ці іншую мясцовасць. У такіх раёнах своеасаблівыя формы рэльефу (гл. Карставыя формы рэльефу), клімат, рэкі і азёры, Карставыя 128 глебы, расліннасць і жывёльны свет. К. даволі шырока распаўсюджаны на зямной паверхні (на растваральныя пароды прыходзіцца не менш за 50 млн. км2 сушы). Карставыя азёры — азёры, катлавіны якіх (кар-ставыя варонкі) утварыліся ў выніку растварэн-ня паверхневымі і падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных солей) і вынасу раствораных парод воднымі пато-камі. К. а. звычайна невялікія, аднак часам глы-бокія, з празрыстай і жорсткай вадой. Карставыя формы рэльефу, карставы рэльеф формы рэльефу, звязаныя з растварэннем паверх-невымі і падземнымі водамі горных парод (вапня-коў, даламітаў, гіпсаў, каменных солей), якія складаюць мясцовасць. Звычайная ўсюды работа цякучых вод спалучаецца тут з хімічным іх уздзеян-нем. у выніку чаго з’яўляюцца своеасаблівыя формы рэльефу: карставыя катлавіны, варонкі, калодзежы, шахты, пячоры, правалы. Сустракаюцца тут падземныя рэкі і азёры. Картаграфічныя праекцыі — матэматычныя спо-сабы адлюстравання зямной паверхні на карце. Паколькі паверхню шара немагчыма разгарнуць на плоскасць без складак і разрываў, то на картах непазбежны некаторыя скажэнні ў адлюстраванні паверхні. Таму зямная паверхня пры гэтым прымаец-ца за наверхню шара або эліпсоіда вярчэння. Адрозніваюць К. п. роўнавугольныя (без ска-жэння вуглоў), роўнавялікія (без скажэння 129 Каса плошчы), адвольныя (застаюцца ўсе віды ска-жэнняў у невялікіх памерах). Апрача таго, К- п. бываюць цыліндрычныя, канічныя і азімутальныя (у залежнасці ад віду выкарыстаных дапаможных геаметрычных паверхняў). Картаграфія — навука аб геаграфічных картах, метадах іх пабудовы і выкарыстання. Карысныя выкапні — гл. Мінеральныя рэсурсы. Карычнева-чырвоныя глебы, чырвона-карычневыя глебы — глебы сухіх субэкватарыяльных і трапічных лістападобных лясоў, рэдкалессяў і зараснікаў хмызнякоў Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Пясчаныя і супясча-ныя, з утрыманнем перагною (3—5 %) і наяўнасцю карбанатаў у ніжніх гарызонтах. Выкарыстоўваюцца ў земляробстве гарачага пояса. Карычневыя глебы — глебы субтрапічных цверда-лістых вечназялёных лясоў і хмызнякоў. Гэта ўзбярэжжа Міжземнага мора, паўднёвы захад Афрыкі, Каліфорнія, Сярэдняе Чылі; у СССР — Паўднёвы бераг Крыма, Усходняе Закаўказзе. Звычайна цяжкага механічнага складу, чырвонага колеру, не кісльія, з колькасцю перагною ад 3—4 % да 8—9 % і значным утрыманнем карбанатаў. Выкарыстоўваюцца ў земляробстве. Каса — нізкая і вузкая намыўная паласа сушы на беразе мора, . возера, ракі, якая складаецца з пяску, гравію, ракушачніку і адным канцом злу-чаецца з берагам. Утвараецца ў выніку накап-лення наносаў, перамяшчаемых хвалямі і цячэннямі. Катлавіна 130 Катлавіна — замкнутае паніжэнне сушы з параў-нальна пакатымі схіламі і плоскім дном (Кузнец-кая катлавіна, Мінусінская, Тувінская). Глыбіні і размеры К.— розныя. К- таксама называюцца шырокія паніжэнні дна акіянаў (напрыклад, Усход-не-Ціхаакіянская катлавіна). Каўчуканосы, каўчуканосныя расліны — расліны, якія маюць у сваіх тканках млечны сок (латэкс), што выкарыстоўваецца для атрымання натуральнага каўчуку. Галоўны каўчуканос — гевея бразільская. Буйной вытворчасцю натуральнага каўчуку і яго экспартам выдзяляюцца Малайзія і Інданезія. Каштанавыя глебы — глебы зоны стэпаў і паў-пустынь умеранага пояса. Распаўсюджаны ў Еўра-зіі ў выглядзе перарывістай паласы ад узбярэжжа Чорнага мора праз Казахстан да Манголіі і Паў-ночнага Кітая, у Амерыцы — на раўнінах поўдня Канады і поўначы ЗША. Утвараюцца пад сухой злакавай і палынна-злажавай стэпавай раслін-насцю ва ўмовах умерана засушлівага клімату. Характарызуюцца камкаватай структурай, невысо-кім утрыманнем перагною (1—5%), наяўнасцю ў ніжніх гарызонтах глебы карбанатаў, гіпсу, хлары-даў. Афарбоўка — каштанавая; падзяляюцца на цёмна-каштанавыя, каштанавыя і светла-каш-танавыя. Каэфіцыент увільгатнення — адносіны гадавой колькасці ападкаў да выпаральнасці за той жа перыяд. К= ■ ЮО %, дзе R — ападкі, Е велі- 131 Кембрыйскі чыня выпаральнасці. З’яўляецца важным паказчы-кам клімату: чым меншы К. у., тым клімат су-шэйшы. Пры К. у. большым за 1 увільгат-ненне — залішняе; пры меншым за 1 — недастат-ковае; пры роўным або блізкім да 1 — дастат-ковае. Кварц — адзін з галоўных мінералаў, утвараючых горныя пароды, па саставу кварц — чысты крэме-нязём. Сустракаюцца разнавіднасці бясколернага, празрыстага К. (горны крышталь) і рознай афарбоўкі, напрыклад фіялетавы К. (аметыст). Mae высокую цвёрдасць, крохкі. Выкарыстоў-ваецца ў радыётэхніцы і оптыцы; афарбаваны К. ідзе на ювелірныя вырабы. Кварцыт — метамарфічная горная парода. Скла-даецца пераважна з кварцу. Утвараецца шляхам перакрышталізацыі пясчанікаў. Выкарыстоўваецца як будаўнічы камень, для вытворчасці вогнетрыва-лай цэглы, у якасці дапаможнага матэрыялу ў металургіі. Жалезістыя кварцыты часта ўтвараюць значныя месцанараджэнні, у якіх змяшчаюцца жа-лезныя руды (Курская магнітная анамалія ў СССР, басейн Верхняга возера ў Паўночнай Амерыцы і інш.). Кембрыйскі перыяд, кембрый — першы перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 570 млн. гадоў таму назад і працягваўся 70 млн. гадоў. Для К. п. ха-рактэрны: заканчэнне байкальскага гораўтварэння, шырокія падняцці адных участкаў зямной кары (Ціман, Урал, Паўночны Усход СССР), прагі- к Кінавар 132 нанне і затапленне морамі іншых (Сярэдняя Сібір), панаванне сярод раслін водарасцей, росквіт марскіх беспазваночных жывёл, утварэнне такіх карысных выкапняў, як баксіты, фасфарыты, асадказыя руды марганцу і жалеза, каменная соль і гіпс. Кінавар — мінерал з класа сульфідаў (сульфід ртуці). Чырвонага колеру, крохкая. У СССР месца-нараджэнні К. знаходзяцца ў Данбасе; Кіргізіі, на Чукотцы і інш. Кіслотнасць глеб — уласцівасць глеб, абумоўле-ная наяўнасцю вадародных іёнаў у глебавым раст-воры. Залішняя К. г. адмоўна адбіваецца на раз-віцці большасці сельскагаспадарчых раслін. Лікві-дуецца шляхам вапнавання глебы. Па кіслотнасці адрозніваюць глебы кіслыя, шчолачныя і нейтраль-ныя.